Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

— Ага, нарэшце папаўся ён мне! Я злавіў самога Робін Гуда! — не памятаючы сябе ад радасці, крычаў келар, спяшаючыся да шэрыфа. — З горада яму не выбрацца. Трапіў, як птушка, у наша сіло!

Ён бесцырымонна ўварваўся ў дом шэрыфа і ўляцеў у гасціную. Шэрыф драмаў, разваліўшыся ў крэсле.

— Прачніцеся! — закрычаў келар. — Добрая вестка! Я прынёс добрую вестку! Каралеўскі злачынец у горадзе! Я высачыў яго. Ён у царкве на абедні, там яго можна схапіць! Калі і гэты раз яму ўдасца выслізнуць з рук закону, гора вам!

— Што за гвалт? — спытаў спрасонку шэрыф. —

Пэўна, зноў нейкі зладзюжка спустошыў манастырскую курасадню…

— Нейкі зладзюжка! Курасадня! — зароў манах. — Хіба я не сказаў, хто ён? Ха, нішто сабе зладзюжка, пан шэрыф… Гэта ж сам Робін Гуд!

Ад гэтага імя з шэрыфа ўміг зляцелі апошнія рэшткі сну. Ён усхапіўся з крэсла. Іх разгарачаныя позіркі сустрэліся.

— Робін Гуд! — ледзь не задыхнуўся шэрыф. — Зноў у Нотынгеме? He можа быць!

— Чыстая праўда, пан шэрыф! Толькі што я сам бачыў яго ў царкве Святой Марыі. Вы што, думаеце, я сляпы? Ды сярод тысячнага натоўпу я пазнаю гэтага праклятага грабежніка. Ён адабраў у мяне сотні залатых фунтаў. Абат вельмі сварыўся на мяне за гэта. He, пан шэрыф, я не памыліўся. Яго твар навекі ўрэзаўся мне ў памяць. Я заўсёды пазнаю яго.

Усё яшчэ не верачы, што Робін Гуд прабраўся ў горад, шэрыф, аднак, схапіў сярэбраны свісток, які вісеў у яго на поясе, і свіснуў. Адразу ўвайшоў слуга.

— Перадай Дзікану і Хэлу, каб яны зараз жа сабралі трыццаць леснікоў і былі гатовыя ісці са мной, — загадаў шэрыф і пачаў паспешліва адзявацца. Пакуль ён нацягваў скураную рубашку са сталёвымі латамі, падпяразваў меч, надзяваў на галаву сталёвы шлем, леснікі выстраіліся ўжо на двары. Шэрыф павёў іх да царквы.

Паяўленне ўзброенага атрада ў божым храме выклікала пярэпалах і замяшанне. Шэрыф крыкнуў:

— He бойцеся, добрыя прыхаджане, вам нічога не пагражае. Я прыйшоў арыштаваць небяспечнага злачынца, які пранік у наш горад.

— Вунь ён! — закрычаў келар. — Чалавек, што стаіць на каленях каля вялікай калоны, — Робін Гуд!

Ніхто так не здзівіўся, як сам Робін Гуд, калі ў царкве прагучала яго імя. Відаць, яго высачылі раней, бо цяпер капюшон быў зноў нізка апушчаны і закрываў увесь яго твар.

Калі людзі пачулі, што сярод іх славуты разбойнік, узняліся шум і сумятня. Некаторыя стоўпіліся вакол Робін Гуда, іншыя пачалі прабівацца да дзвярэй, але леснікі перагарадзілі ім дарогу.

Робін Гуд зразумеў, што адзіная магчымасць выратавацца — рашуча атакаваць ворага і прабіцца да выхада. Са шчымлівай тугой ён падумаў: «Эх, каб побач са мной быў Маленькі Джон! Ды якраз сёння яго са мной няма…» Ён выхапіў меч і, як раз’юшаны леў, рынуўся на леснікоў.

Амаль два дзесяткі мячоў заблішчалі ў іх у руках. Але леснікі толькі заміналі адзін аднаму, штурхаліся, іх выпады былі занадта паспешлівыя, мячы са звонам сутыкаліся і не траплялі па цэлі. Шырокі ж клінок Робін Гуда мільгаў у паветры і паражаў ворагаў аднаго за другім.

— He забіваць яго! — крычаў шэрыф. — Збіць з ног і ўзяць

жыўцом. Такі загад караля!

Робін Гуд пазнаў голас шэрыфа, імгненна павярнуўся і, высока занёсшы меч, кінуўся на свайго заклятага ворага. Шэрыф адхіснуўся і падставіў пад меч свой шчыт. Сталь са звонам ударылася аб сталь. Шчыт вылецеў з рукі шэрыфа. Меч з сілай апусціўся на шлем, і шэрыф упаў на падлогу. Каб на ім у той час не быў шлем з асобай гартаванай сталі, зроблены выдатным майстрам, ён развітаўся б з жыццём. Удар быў такі моцны, што шлем са звычайнай сталі раскалоўся б, быццам зроблены з паперы. Шлем шэрыфа вытрымаў удар. Меч Робін Гуда пераламаўся.

— Які каваль, такі і меч, — у роспачы прамовіў Робін Гуд. — Цяпер я бяззбройны сярод ворагаў.— Ён адкінуў убок абломак, падскочыў да чалавека, які трымаў у руках дубіну, але не паспеў вырваць яе, як леснікі накінуліся на яго ззаду, збілі з ног. На Робін Гуда адразу навалілася больш дзесятка ворагаў і прыціснула да падлогі. I толькі калі яму скавалі рукі і ногі, леснікі адышлі ад яго.

Шэрыф падняўся ўжо на ногі. Хоць галава ў яго моцна кружылася пасля ўдару Робін Гуда, ён ледзь не ашалеў ад радасці, калі ўбачыў разбойніка ў путах.

— Адвядзіце яго і кіньце ў самую глыбокую цямніцу! — загадаў ён.

Робін Гуда павялі і зачынілі ў вузкай камеры, у якую скрозь густыя краты маленькага акенца толькі ў самы поўдзень пранікала кволае святло. Сцены былі сем футаў таўшчынёю, дзверы запіраліся на завалу з трыма вісячымі замкамі.

— Хай паспрабуе ўцячы адтуль! — пераможна сказаў шэрыф. — Гэтага магутнага ліхадзея я пасадзіў за яшчэ больш моцныя сцены. Волі ён ужо не ўбачыць!

— Навошта мець лішні клопат? — сказаў келар, якому карцела хутчэй убачыць свайго ворага на шыбеніцы. — Чаму не павесіць адразу? Колькі разоў я чуў, як вы гразіліся, што накінеце яму на шыю пятлю, як толькі схопіце яго.

— I зрабіў бы так, каб гэта залежала толькі ад мяне, — злосна буркнуў шэрыф. — А яшчэ лепш, загадаў бы закалоць яго на месцы. Так і хацеў, але не пасмеў.

— Чаму ж не пасмелі? — не зразумеў манах. — Хто можа перашкодзіць шэрыфу?

— Той, хто стаіць над намі ўсімі,— амаль шэптам адказаў шэрыф. — Кароль! Я атрымаў загад караля прывезці Робін Гуда да яго, як толькі злаўлю. Кароль столькі начуўся пра гэтага дзёрзкага разбойніка, што хоча паглядзець на яго і пагаварыць.

Манах нейкі час маўчаў, зморшчыўшы лоб у глыбокім роздуме. Нарэшце сказаў:

— Пан шэрыф, злачынца высачыў і перадаў у вашы рукі не хто іншы, як я. Так?

— Так, вы, — пацвердзіў шэрыф.

— У такім разе я патрабую права самому паведаміць каралю пра яго арышт.

— Во, во, — зарагатаў шэрыф. — Спадзеяцеся атрымаць ад яго вялікасці цёпленькае месца ў царкве?

— Калі за тое, што я зрабіў, належыць узнагарода, дык зусім лагічна, што яе павінен атрымаць я, — рашуча прамовіў келар.

— Я не пярэчу, — адказаў шэрыф, — і ад усёй душы жадаю вам атрымаць якое-небудзь багатае абацтва. Вы зрабілі мне вялікую паслугу, і я сёння ж пасля абеду напішу каралю і раскажу пра ваш подзвіг.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3