Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Дэтранізаваны сваім дзядзькам Карлам IX і лютаранскім дваранствам, ён працягваў барацьбу за швэдзкі пасад. Вайна прывяла да заваёвы Смаленска й Северскай зямлі ды часовага абвешчаньня (1610―1612 гг.) Жыгімонтавага сына каралевіча Ўладзіслава маскоўскім царом. Яму прысягнулі ўрад у Маскве («сямібаяршчына»), жыхары Масквы ды іншых гарадоў. Аднак беларуска-польскі гарнізон у Маскве стаяў толькі два гады, і ў 1612 г. Маскву заняло другое апалчэньне на чале з К. Мініным і князем Дз. Пажарскім. Спроба польска-беларускага войска каралевіча Ўладзіслава на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разам з украінскім казацкім войскам атамана Пятра Канашэвіча Сагайдачнага заняць Маскву ў 1617―1618 гг. скончылася няўдачай. 11 сьнежня 1618 г. было заключана Дзявулінскае замірэньне на 14 з паловай гадоў. Да ВКЛ адыходзілі адвечныя беларускія землі Смаленшчыны (апроч Вязьмы) з гарадамі Белая, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб і Трубчэўск, а да Польшчы ― Чарнігава-Северская зямля. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул

«цара маскоўскага і ўсяе Русі», але ж і Міхаіл Раманаў застаўся на троне.

Іншыя кірункі зьнешняе палітыкі да сярэдзіны XVII ст

Прычыны няўдалых паходаў на Расею ― ня толькі ў нягнуткай палітыцы да Масквы, але і заўсёдная занятасьць на поўдні краю ― дачыненьні з Аўстрыяй, Малдовай, Крымам. Жыгімонт Ваза дзеля свайго ўльтракаталіцызму падтрымліваў германскага імпэратара ў яго барацьбе супраць Чэхіі й Трансыльваніі.

Якраз у першым пэрыядзе Трыццацігадовай вайны ў Эўропе (1618―1648 гг.) адбывалася чэскае паўстаньне супраць Габзбургаў, імпэратараў Германіі і ўладароў Аўстрыі. Жыгімонт Ваза падтрымаў імпэратара, хаця гэта не адпавядала стратэгічным інтарэсам дзяржавы. Варожае стаўленьне да князя Трансыльваніі Габрыеля Баторага (Габара Батары) прывяло да пагаршэнньня дачыненьняў з Турцыяй. Паколькі Габрыель Баторы меў падтрымку турэцкага султана, то на Ўкраіну і паўднёвыя ваяводзтвы Польшчы пачалі нападаць крымскія татары. Урэшце пачалася вайна з Турцыяй. У 1620 г. у бітве ля Цацоры (цяпер Тутора ў Румыніі, недалёка ад Ясаў) польскае войска разьбілі туркі. Наступным годам пад Хоцімам (цяпер Чарнавіцкая вобласьць Украіны) адбыўся рэванш. Тут дзейнічалі польскія, беларускія-літоўскія войскі і ўкраінскія казакі пад агульнаю камандаю гетмана Яна Караля Хадкевіча. Але і гэтую перамогу кароль Жыгімонт таксама ня выкарыстаў ― дзеля сваёй нерашучасьці.

У 1621―1629 гг. адбылася чарговая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй. Ваенныя дзеяньні ішлі ў Прыбалтыцы ― на тэрыторыі Ліфляндыі, Курляндыі й Прусіі. У іх брала ўдзел і беларускае-літоўскае войска з гетманам польным літоўскім Крыштафам Радзівілам. У 1622 г. яно адбіла ў швэдаў Мітаву (цяпер Ёлгава). Швэдзкі кароль Густаў II Адольф у 1625 г. нават захапіў цьвердзь Біржы, а потым і Літву. Беларускае-літоўскае войска ўзначаліў гетман вялікі літоўскі Леў Сапега.

17 студзеня 1626 г. ля Вальмойзы (паміж Мітавай і Кокенгаўзэнам) Станіслаў Сапега, гетманаў сын, прайграў бітву каралю Густаву Адольфу. У 1627 г. было заключана замірэньне, а 26 верасьня 1629 г. і мір у Альтмарку. Тэрыторыя Ліфляндыі з Рыгай адышла да Швэцыі. У Рэчы Паспалітай засталася Латгалія (Інфлянты) і васальная Курляндыя.

Кароль Жыгімонт памёр у 1632 г. Пры канцы жыцьця ён быў вымушаны прызнаць няўдачу сваіх плянаў. Палітыка Жыгімонта шмат у чым вызначыла далейшы заняпад дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, ейныя паразы ў войнах сярэдзіны XVII ст. і зьмяншэньне вагі ў эўрапейскім палітычным жыцьці. Лёс фэдэрацыі падзяляла і Беларусь. Новым каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны старэйшы Жыгімонтаў сын Уладзіслаў, якога нават у Польшчы называлі паводле старажытнага беларускага звычаю Ўладзіславам Зыгмунтавічам. Пачатак ягонага кіраваньня быў незайздросны. Карыстаючыся міжкаралеўем, цар Міхаіл Раманаў распачаў у 1632 г. вайну, каб вярнуць Смаленск, абложаны расейскім войскам. У жніўні 1633 г. да горада падышоў са сваім войскам кароль. Беларускае-літоўскае й польскае войска ды ўкраінскія казакі абкружылі маскоўцаў. Тыя капітулявалі. Але Рэч Паспалітая не магла выкарыстаць перамогі з-за напружанасьці і пагрозы вайны з Турцыяй. У чэрвені 1634 г. быў падпісаны Палянаўскі мір. Ён зацьвердзіў умовы Дзявулінскага замірэньня, замацаваўшы Смаленшчыну ў складзе Беларускай-Літоўскай дзяржавы. Аднак Уладзіслаў мусіў адмовіцца ад тытулу расейскага цара і вярнуць Расеі арыгінал крыжацалавальнай граматы 1610 г. маскоўскіх баяраў аб ягоным абраньні царом «усяе Расеі». А Расея адмовілася ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў на Лівонію (Інфлянты). Гэты мір быў названы «вечным мірам», бо паслы абодвух бакоў урачыста абяцалі, што больш ніколі іхныя дзяржавы ня будуць ваяваць адна супраць аднае.

Але «вечны» мір цягнуўся толькі 20 гадоў.

Аслабленьне дзяржавы

Пераломным момантам у гісторыі Рэчы Паспалітай сталіся казацкія войны. Нутраны чыньнік палітычнага жыцьця Рэчы Паспалітай ператварыўся ў вонкавы. На ўсходніх землях Украіны ў выніку вызваленчай вайны запароскага казацкага войска на чале з гетманам Багданам-Зіновіем Хмяльніцкім, а таксама сялянаў і гараджанаў утварылася ўкраінская дзяржава з гетманскаю ўладаю і радаю казацкае старшыны на чале. Беларускае-Літоўскае гаспадарства, якое па-ранейшаму кіравалася магнатамі й шляхтаю, варожа паставілася да навастворанай дзяржавы, якая прэтэндавала на землі Беларусі. У 1648―1649 гг. Багдан Хмяльніцкі безупынна скіроўваў на Беларусь казацкія аддзелы, каб узьнімаць тут антыфэадальныя сялянскія паўстаньні,― зьдзяйсьняў свайго роду «экспарт рэвалюцыі».

У сваю чаргу беларускае-літоўскае шляхоцкае войска на чале з гетманам польным Янушам Радзівілам толькі пасьля падаўленьня казацка-сялянскіх паўстаньняў на поўдні Беларусі змагло ўрэшце ў 1651 г. нанесьці ўдар украінскаму казацтву і заняць Кіеў, чаго, дарэчы, так

і ня здолелі зрабіць каронныя (г. зн. польскія) войскі.

У вайне 1654―1667 гг., што распачала супраць Рэчы Паспалітай Расея, гетманская Ўкраіна выступіла хаўрусьніцай апошняй. За дзьве ваенныя кампаніі 1654 і 1655 гг. расейскія войскі і ўкраінскія казакі захапілі большую частку Беларусі, за выняткам Берасьцейскага павету, часткі Наваградзкага, Віленскага й Троцкага ваяводзтваў і гарадоўцьвердзяў Слуцка й Быхава. Занятыя былі Вільня, Трокі й Коўна. Гэтая тэрыторыя была далучана да Расеі, адкуль кіравалася новаўтвораным там Прыказам Вялікага Княства Літоўскага.

Цар маскоўскі і «ўсяе Русі» Аляксей Міхайлавіч абвесьціў сябе вялікім князем Белае Русі і Літоўскім. Толькі ў самых заходніх раёнах Беларусі шляхоцкае войска пад камандаю гетмана П. Сапегі працягвала барацьбу з расейскім войскам. У лістападзе 1656 г. паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай было заключана замірэньне.

У 1655 г. Швэцыя напала на Рэч Паспалітую. За тры месяцы яна заняла амаль усю тэрыторыю Польшчы, апроч яе ўсходніх раёнаў. Швэдзкая армія зь Ліфляндыі на чале з Габрыелем-Магнусам Дэлягардзі заняла Дынабург (Даўгаўпілс) і Жамойць. Гетман вялікі літоўскі Януш Радзівіл, слуцкі князь Багуслаў Радзівіл і прадстаўнікі часткі літоўскай і беларускай шляхты, пераважна кальвінісцкага веравызнаньня, 20 кастрычніка 1655 г. падпісалі ў радзівілаўскім горадзе Кейданах акт дзяржаўнай вуніі Вялікага Княства Літоўскага з Швэцыяй. Швэдзкі кароль (лютаранін) Карл Х Густаў абвяшчаўся вялікім князем літоўскім. Акт вуніі падпісалі 1135 чалавек. Аднак дзеяньне Кейданскае дамовы 1655 г. пашыралася толькі на акупаваную швэдамі тэрыторыю, дый кароль Швэцыі на гэтую дамову не зважаў. Я. Радзівіл і ягоныя прыхільнікі адступілі ў Падляшша, дзе Радзівіл неўзабаве памёр. Практычна дзяржаўная вунія з Швэцыяй не атрымалася. Вясной 1656 г. шляхта паўстала й выцесьніла зь Літвы швэдзкія гарнізоны. Тое ж самае адбылося ў Польшчы, толькі барацьба там зацягнулася да 1660 г.

Расея, у сваю чаргу, у 1656 г. пачала вайну з Швэцыяй за Прыбалтыку, але, нічога не дабіўшыся, заключыла ў 1658 г. замірэньне, а праз 3 гады мір. Зьмянілася становішча на Ўкраіне й Беларусі. Украінскія казакі ў Беларусі мелі канфлікт з расейскімі ваяводамі. Казацкая старшына намагалася далучыць Беларусь да Ўкраіны. Але расейскі ўрад не пагадзіўся на іхныя прэтэнзіі. Тады ў верасьні 1658 г. гетман Украіны Іван Выгоўскі і ўкраінская старшына адмовіліся ад зьвязу з Расеяй і заключылі дамову з Рэччу Паспалітаю аб уваходжаньні Ўсходняй Украіны (Княства Рускага) у склад Рэчы Паспалітай як трэцяга складніка фэдэрацыі. Цяпер украінскія казакі ваявалі і ў Беларусі разам з польска-беларускімі аддзеламі супраць расейскіх войскаў. Праўда, у кастрычніку 1659 г. новы гетман Украіны Юры Хмяльніцкі зноў падпісаў дамову аб уваходжаньні аўтаномнай Усходняй Украіны ў склад Расеі. Пасьля гэтага ўкраінскія казакі былі выведзеныя з тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, аб'яднаньня Беларусі, або ейнай прыдняпроўскай часткі й Палесься, з Украінаю не адбылося.

Беларускія-літоўскія і польскія войскі (таксама дзякуючы паўстаньням жыхароў Магілева ды іншых гарадоў) выгналі расейцаў зь Беларусі. У студзені 1667 г. вайна, у выніку якой загінуў кожны другі беларус, скончылася Андрусаўскім замірэньнем. Хоць Беларусь вызвалілася з-пад акупацыі, але Смаленскае ваяводзтва засталося пад Расеяй, таксама як і Левабярэжная Ўкраіна.

Да канца XVII ст. войнаў з Расеяй не было. Нягледзячы на часовую перамогу, яна не змагла ўтрымаць землі Беларусі. Рэч Паспалітая здолела адрадзіцца й даць адпор ажно тром заваёўнікам ― Расеі, Швэцыі й Трансыльваніі. Расея ж мусіла перайсьці да мірных дачыненьняў з Рэччу Паспалітаю і нават да вайсковага зьвязу зь ёю супраць Крымскага ханства й Турцыі, пагроза якой для краінаў Усходняй Эўропы зноў павялічылася. Рэч Паспалітая ня мела сілы, каб ваяваць супраць Расеі. Яна зьмірылася з стратаю Смаленскага ваяводзтва, Кіева й Левабярэжнай Украіны. У траўні 1686 г. была падпісаная дамова аб «вечным міры» паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай. Гэтая дамова давала расейскаму цару магчымасьць умешвацца ў нутраныя справы Рэчы Паспалітай. Таму сойм не зацьвердзіў яе. Гэта зрабіла толькі канфэдэрацыя прыхільнікаў Пятра 1 у 1710 г., падчас Паўночнай вайны. У 9-м артыкуле дамовы 1686 г. гаварылася, што кароль цэрквам, манастыром і брацтвам «Грэка-Расейскай веры і ўсім тым людзям, якія ў Каруне Польскай і ў Вялікім Княстве Літоўскім у той жа еры застаюцца, ніякага ўціску і да веры рымскай і да вуніі прымусу рабіць ня будзе…» Хоць у дакуманце не абмаўлялася права цара ўмешвацца ў нутраныя справы Рэчы Паспалітай, аднак царызм надалей выкарыстоўваў сэнс памянёнага артыкула для сваіх мэтаў.

У XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі (а практычна і ўсёй Рэчы Паспалітай) існавала толькі адна праваслаўная эпархія ― Беларуская (або Магілеўска-Мсьціслаўская), з цэнтрам у Магілеве. 3 1718 г. значная частка праваслаўных Беларусі падпарадкоўвалася непасрэдна Кіеўскай мітраполіі (цэнтар якой быў у Расейскай імпэрыі). Граматы пра назначэньне біскупаў выдаваў кароль, але фактычна назначэньне адбывалася ў Расеі. Так, у 1755 г. беларускім біскупам стаўся Георгі Каніскі (з дваранаў Чарнігаўскай губэрні), якога прыслалі з Расеі ў Магілеў. Паводле трактату пра «вечны мір» 1686 г., праваслаўных біскупаў у Рэчы Паспалітай фармальна прызначаў мітрапаліт кіеўскі, падпарадкаваны сіноду Рускай праваслаўнай царквы ў Расеі, расейскі падданы.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля