Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

5 жніўня (25 ліпеня) 1772 г. у Пецярбурзе паміж гэтымі краінамі была падпісаная канвэнцыя. Расея далучыла да сваёй тэрыторыі Інфлянцкае ваяводзтва, большую частку Полацкага, амаль усё Віцебскае, усё Мсьціслаўскае і ўсходнюю частку Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Кацярына аддала Аўстрыі паўднёвую частку Польшчы й Заходнюю Ўкраіну. Прусія атрымала паморскія землі Польшчы.

Пасьля першага разбору Рэчы Паспалітай на яе тэрыторыі не засталося праваслаўных эпархіяў. Георгі Каніскі і расейскі пасланьнік у Варшаве Штакельбэрг запрапанавалі прызначыць для ўсіх праваслаўных у дзяржаве асобнага біскупа, які жыў бы ў Слуцку і быў бы таксама архімандрытам Слуцкага Траецкага (Трайчанскага) манастыра. Кацярына II згадзілася, і ў чэрвені 1785 г. у Кіеве ў сан біскупа пераяслаўскага (з

рэзыдэнцыяй у Слуцку), вікарыя мітрапаліта кіеўскага, быў пасьвячоны Віктар Садкоўскі, расейскі падданы, выхаванец Кіеўскай духоўнай акадэміі, ад 1738 г. архімандрыт Трайчанскага манастыра, а да таго сьвятар царквы пры расейскім пасольстве ў Варшаве, падпарадкаваны сыноду Рускай праваслаўнай царквы.

У канцы 80 ― пачатку 90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай адбываліся прагрэсіўныя зьмены. Ішлі рэформы, мацаваліся і павялічваліся польская і беларуская-літоўская арміі, была прынятая канстытуцыя 1791 г., якая стварыла больш спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця капіталістычных дачыненьняў. Варожа настроеная да рэформаў і ўмацаваньня незалежнасьці групоўка магнатаў і шляхты дзеля захаваньня прывілеяванага становішча вырашыла зьвярнуцца па дапамогу да Кацярыны II. Пад наглядам царыцы ўклалі акт канфэдэрацыі. Да ўсходніх рубяжоў Беларусі і Ўкраіны падцягнуліся расейскія войскі, якія на загад Кацярыны перайшлі мяжу. Акт канфэдэрацыі быў падпісаны ў памежным мястэчку Таргавіца (на Ўкраіне) 14 траўня 1792 г. Прусія ўвяла свае войскі ў Польшчу. Вайна цягнулася да канца ліпеня. Літоўскае войска адступіла за Буг. Да канфэдэрацыі далучыўся кароль.

Улады Таргавіцкай канфэдэрацыі скасавалі рэформы. У Пецярбурзе 23 (12) студзеня 1793 г. Расея й Прусія падпісалі канвэнцыю пра другі разбор Рэчы Паспалітай. Паводле канвэнцыі Расея ў залік выдаткаў на «падтрыманьне парадку» у Рэчы Паспалітай (а фактычна за акупацыю краіны) забірала сабе цэнтральную частку Беларусі з гарадамі Менск, Барысаў, Слуцак, Пінск, Бабруйск і Мазыр, а таксама большую частку Правабярэжнай Украіны.

А Прусія атрымала заходнюю частку Польшчы. Горадзенскі сойм 1793 г. маўкліва зацьвердзіў захоп Расеяй беларускіх ды ўкраінскіх земляў і пад націскам царскага пасла, у акружэньні салдатаў расейскага войска, згадзіўся на перадачу Прусіі заходніх польскіх земляў.

Нацыянальна-вызвольны рух у Польшчы, Літве й Беларусі, паўстаньне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі, задушанае расейскімі й прускімі войскамі, выклікалі трывогу Кацярыны II, прускага караля і аўстрыйскага імпэратара. Яны вельмі баяліся ўплыву рэвалюцыйнай Францыі на ўсходзе Эўропы. Таму ва ўмовах расейска-прускай акупацыі праведзены трэці разбор Рэчы Паспалітай. 24 (13) кастрычніка 1795 г. зноў у Пецярбурзе, зноў пад асабістым наглядам Кацярыны II паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй была падпісаная канвэнцыя. Расея забірала сабе Курляндыю, Літву (без Занямоньня), Заходнюю Беларусь (безь Беласточчыны) і Валынь. Аўстрыя атрымала Малую Польшчу зь Люблінам, Сандамірам, Кракавам і Міньскам-Мазавецкім. Прусія ― Варшаву, большую частку Мазовіі, Беласточчыну й літоўскае Занямоньне. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. зрокся трону на карысьць Кацярыны II.

На гэтым гісторыя незалежнай Рэчы Паспалітай скончылася. Тым самым была зьліквідаваная і незалежная Беларуская-Літоўская дзяржава. Амаль уся (акрамя Беласточчыны) тэрыторыя Беларусі была гвалтоўна ўлучаная ў склад Расейскай імпэрыі. Падчас напалеонаўскіх войнаў, паводле Тыльзыцкае мірнае дамовы 1807 г. паміж Расеяй і Францыяй, Беластоцкая акруга перадавалася Расеі. Такім чынам, праз 12 гадоў усе беларускія землі апынуліся пад уладаю расейскага царызму.

Пачалася новая эпоха ў гісторыі Беларусі, у гісторыі беларускага народу. Эпоха гвалтоўнай русыфікацыі, пазбаўленьня й выкараненьня нацыянальнай адметнасьці ды гістарычнай памяці, але і эпоха нацыянальна-вызвольнага руху, паўстаньняў, а потым ― і Адраджэньня.

III. Геапалітычнае становішча Беларусі ў XIX―XX стст. Беларусь ― стратэгічнае перадпольле Расейскай імпэрыі

Захоп Расейскаю імпэрыяй амаль усяе тэрыторыі Беларусі ў выніку

трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гг.) і далучэньне да Расеі ў 1807 г. Беласточчыны паводле француска-расейскага Тыльзыцкага міру стварылі новую геапалітычную сытуацыю. Цяпер Беларускае-Літоўскае гаспадарства ў складзе Рэчы Паспалітай страціла незалежнасьць, і Беларусь сталася памежным краем магутнай тады Расейскай дзяржавы. Такім чынам, Беларусь становіцца аб'ектам (а не суб'ектам) міжнароднай палітыкі і цалкам выкарыстоўваецца расейскім царызмам у ягонай эўрапейскай палітыцы.

Тэрыторыя Беларусі ад канца XVIII ст. стаецца стратэгічным пляцдармам для войнаў у Эўропе, месцам сталага разьмяшчэньня вялікіх кантынгентаў расейскай арміі і адначасова перадпольлем на выпадак наступальнай вайны з боку праціўніка, каб затрымаць тут варожую для Расеі армію і пазьбегнуць матэрыяльных і людзкіх стратаў на тэрыторыі Расеі. У сувязі з гэтым на Беларусі ў XIX ст. будуюцца моцныя Берасьцейская й Бабруйская фартэцыі ды іншыя фартыфікацыйныя ўмацаваньні.

Адначасова выкарыстоўваюцца і людзкія рэсурсы Беларусі. Тутэйшае сялянства дагэтуль ня ведала вайсковай службы, бо ў беларускім-літоўскім войску не служыла. Расейскі ўрад адразу пачаў праводзіць у Беларусі рэкруцкія наборы сялянаў у армію з доўгатэрміновай (да 25 гадоў) салдацкай службай. Беларускую шляхту набіралі ў юнкеры і афіцэры расейскага войска. Яны служылі імпэратару і фактычна выконвалі ролю ляндскнэхтаў у імпэрыі заваёўнікаў. Такім чынам, беларусы ўдзельнічалі ў войнах, змагаючыся дзеля чужых інтарэсаў і мэтаў. Пасьля захопу Беларусь сталася крыніцай узбагачэньня ўладароў Расеі за кошт падаткаў з насельніцтва і выкарыстаньня ейнай эканомікі, але перадусім была вельмі важным стратэгічным аб'ектам, што прыкрываў кірункі на абедзьве сталіцы Расеі ― Санкт-Пецярбург і Маскву.

Гэтае становішча Беларусі царызм падмацаваў нутраной палітыкай, узяўшы курс у першыя дзесяцігодзьдзі свайго панаваньня на падтрымку тутэйшых памешчыкаў, дагэтуль амаль цалкам апалячаных. Каб захаваць у краі спакой, на іх распаўсюдзілі правы і прывілеі расейскага дваранства з усімі наступствамі.

Былі захаваныя ранейшыя навучальныя ўстановы на чале зь Віленскім унівэрсытэтам (з польскай мовай навучаньня ў іх). Захавалася таксама справаводзтва на польскай мове ва ўрадавых установах, і толькі некаторыя дакуманты, якія падпісвалі губэрнатары ды іншыя вышэйшыя чыноўнікі, прыежджыя з Расеі, ды справаздачы, што ішлі ў Пецярбург, пісаліся па-расейску.

1812 г. на некалькі месяцаў зьмяніў сытуацыю. Падчас француска-расейскай вайны тэрыторыю Беларусі (за выняткам паўднёвай часткі) у другой палове 1812 г. занялі войскі «Вялікай арміі» імпэратара Напалеона I. Дэкрэтам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. было ўзноўлена Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Віленскага, Менскага, Горадзенскага дэпартамэнтаў (губэрняў), а «ўласна беларускія» губэрні ―Віцебская і Магілеўская ― атрымалі сваё асобнае кіраваньне кожная. Гэтыя губэрні не далучылі да Вялікага Княства Літоўскага, каб падчас эвэнтуальных мірных перамоваў з расейскім імпэратарам Аляксандрам І іх можна было б саступіць Расеі ўзамен за прызнаньне ёю Вялікага Княства Літоўскага.

Урадавыя і мясцовыя органы былі складзены з тутэйшых памешчыкаў. Ураду Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні, урадавым камісіям у Віцебску і Магілеве, мясцовым органам кіраваньня пастанаўлялася набіраць дабрахвотнікаў у польскія злучэньні Напалеонавай арміі, ставіць коней для кавалерыі й абозаў, зьбіраць прадукты й фураж для францускай арміі. Сытуацыя давала магчымасьць аднавіць Беларускую-Літоўскую дзяржаву. Але Напалеон ня выкарыстаў гэтага, а таксама не дазволіў Вялікім Княствам Варшаўскаму і Літоўскаму зноў аб'яднацца ў Рэч Паспалітую. Рэальнай улады мясцовае насельніцтва ня мела. Таму бальшыня тутэйшых памешчыкаў і шляхты не падтрымала Напалеона. Не падтрымалі і сяляне. Шанц адрадзіць Беларускую дзяржаву быў страчаны. Перамога Расейскай імпэрыі ў гэтай вайне перакрэсьліла ўсе пляны стварэньня самастойнага ці ў фэдэрацыі з Польшчай Вялікага Княства Літоўскага. Беларусь па-ранейшаму засталася падзеленай на губэрні пад кантролем расейскага ўраду.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля