Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Сабраўшы грошай і набраўшы войска, Жыгімонт абвясціў вайну Расіі і сваёй арміяй пачаў наступ. У войска ўвайшлі і 12 пяхотных выбранецкіх рот Вялікага Княства Літоўскага (10 з іх беларускія). Да войска далучыліся польскія, беларускія-літоўскія і ўкраінскія атрады, адкліканыя з-пад Тушына. У верасні 1609 г. пачалася аблога Смаленска. Першымі да горада падышлі атрады Льва Сапегі, потым польскага гетмана польнага (палявога) С. Жулкеўскага. Аблогай кіраваў сам кароль, але толькі ў чэрвені 1611 г. Смаленск быў узяты.

У выніку распаду лагера Ілжэдзмітрыя II, які ўцёк у Калугу, тушынскія баяры і дваране не пайшлі

на замірэнне з Васілём Шуйскім (а ён з імі), а накіравалі сваё пасольства пад Смаленск да Жыгімонта. Пасля перамоваў гэтае пасольства на чале з Міхаілам Салтыковым, князем Васілём Масальскім і іншымі, якія ад імя Тушынскага патрыярха Філарэта (Раманава) прапанавалі кандыдатуру каралевіча ў цары, падпісалі дагавор у лютым 1610 г. аб абранні царом 15-гадовага Уладзіслава, а кароль на гэта даў згоду. Уладзіслаў павінен быў дзяліць уладу з баярскай думай.

На дапамогу абложанаму Смаленску пайшло вялікае маскоўскае войска на чале з братам цара князем Дзмітрыем Шуйскім, хіба адным з самых бяздарных расійскіх палкаводцаў (дзеля яго прызначэння камандуючым жонка Д. Шуйскага атруціла ягонага пляменніка М. Скопіна-Шуйскага). 24 чэрвеня (4 ліпеня) 1610 г. адбылася бітва каля сяла Клушына пад Гжацкам (цяпер горад Гагарын). У складзе войска С. Жулкеўскага было 6325 чалавек конніцы, 200 пяхоты і 4 невялікія гарматы. Войска С. Жулкеўскага складалася з польскіх і беларускіх коннікаў і ўкраінскіх казакоў. У рускім войску Дз. Шуйскага было 35 тысяч чалавек, сярод якіх 5 тысяч складалі наёмнікі-шведы, французы і немцы. Але перад бітвай Дз. Шуйскі ім абяцанай сумы не заплаціў, разлічваючы, што ў бітве частка з іх загіне, а іх грошы ён забярэ ў сваю кішэню. Тады частка наёмнікаў адмовілася змагацца.

Пяць гадзін цягнулася бітва войска С. Жулкеўскага з маскоўскім войскам, і невялікае войска (у чатыры разы меншае) перамагло. Маскоўскія атрады пачалі ўцякаць, а потым уцяклі ўсе, пакінуўшы наёмнікаў. Маскоўскае войска страціла забітымі і палоннымі 15 тысяч чалавек, а астатнія разбегліся па сваіх дамах. Частка наёмнікаў перайшла на службу да караля, частка адпушчана па дамах. Пераможцы разрабавалі маскоўскі лагер і забралі ўсе боезапасы і іншыя рэчы.

Паражэнне расійскага войска было настолькі ганебным, што ў Маскве адбыўся дзяржаўны пераварот. Цар Васіль Шуйскі быў скінуты з трона і пастрыжаны ў манахі. Быў створаны баярскі ўрад («сямібаяршчына») на чале з князем Ф. М. Мсціслаўскім (унукам апошняга мсціслаўскага ўдзельнага князя).

Карыстаючыся паражэннем царскага войска пад Клушынам, Ілжэдзмітрый II зноў падышоў да Масквы. 3 другога боку да Масквы набліжаўся гетман С. Жулкеўскі, на бок якога пераходзілі царскія войскі і гарады. У самой Расіі гарады прысягалі на вернасць Сямібаяршчыне ў Маскве. Частка баяраў і дваранаў ехала ў польскі лагер пад Смаленск да караля Жыгімонта, каб служыць будучаму цару Уладзіславу. Жыгімонт ужо раздаваў маёнткі ад імя сына рускім баярам і дваранам, то было для чаго ехаць туды. Такім чынам, у Расіі тады мелася некалькі ўрадаў.

Маскоўскія баяры вельмі баяліся Ілжэдзмітрыя II, які абяцаў (і рабіў гэта на справе) пераразмеркаванне зямельнай маёмасці. Таму кандыдатура гэтага цара была для іх непрымальнай. Найбольш адпавядаў ім Уладзіслаў Жыгімонтавіч (як яго называлі ўжо ў Маскве). Здавалася, што пры ім будзе наведзены парадак і гарантаваныя правы

на баярскую і дваранскую маёмасць. Ён таксама мусіў разагнаць шматлікія банды расійскіх казакоў, польскіх і беларускіх авантурыстаў, якія, карыстаючыся анархіяй, рабавалі насельніцтва.

Улетку 1610 г. Масква зноў апынулася ў блакадзе: у Каломенскім стаяў Ілжэдзмітрый II, у Мажайску — гетман С. Жулкеўскі. У канцы ліпеня Жулкеўскі ўжо падышоў да Масквы. Князю Ф. Мсціслаўскаму і іншым баярам С. Жулкеўскі прапанаваў ад імя караля ўсе тыя вольнасці, што мелі магнаты і шляхта ў Рэчы Паспалітай — без канфіскацый маёнткаў і смяротных пакаранняў без суда. Баяры з радасцю прынялі умовы.

Перамовы маскоўскіх баяраў з С. Жулкеўскім скончыліся дамовай, заключанай 17 жніўня 1610 года (паводле старога стылю). Уладзіслаў Жыгімонтавіч абвяшчаўся маскоўскім царом, а баяры і ўсе жыхары Масквы ўрачыста прынялі прысягу новаму цару Уладзіславу ў адмысловых шатрах і ва Успенскім саборы. Па гарадах Расіі былі разасланыя граматы з наказам прысягаць Уладзіславу. Частка гарадоў прыняла прысягу каралевічу, а частка падтрымала Iлжэдзмітрыя II. Каралевічу была адаслана «крыжацалавальная грамата» з подпісамі баяраў і верхавіны гараджан.

Каб забяспечыць сябе ад Ілжэдзмітрыя II, баяры запрасілі войска С. Жулкеўскага ў Маскву, куды яно і ўвайшло ў верасні 1610 г. Разам з гэтым войскам у Маскву ўвайшлі і расійскія войскі, што падтрымлівалі новага цара Уладзіслава, былыя тушынцы на чале з Міхаілам Салтыковым, князем Васілём Масальскім, Міхаілам Малчанавым і іншымі.

Прыбыццё польска-беларускага войска і расійскага гарнізона вымусіла Ілжэдзмітрыя II адступіць у Калугу.

Працяг вайны

Заняцце Масквы польска-беларускім войскам рэзка змяніла сітуацыю ў Расіі. Змянілася і палітыка караля Жыгімонта. Ён цяпер ўсё больш схіляўся да дзяржаўнай уніі з Расіяй, г. зн. уключэння ў Федэрацыю Польшчы і Беларускай-Літоўскай дзяржавы яшчэ і Расіі, зразумела, на чале з самім Жыгімонтам. Так кароль з-за сваіх асабістых амбіцый пахаваў баярскі праект заняцця маскоўскага царскага пасада Уладзіславам з устанаўленнем больш ліберальнага, у параўнанні з парадкамі Івана Жахлівага, ладу кіравання.

У снежні 1610 г. адпала і кандыдатура Ілжэдзмітрыя II. Ён быў забіты ля Калугі служылымі татарамі за тое, што загадаў забіць татарскага касімаўскага цара (удзельнае ханства на ўсход ад Разані). Цяпер былых тушынцаў яднала кандыдатура маленькага сына Ілжэдзмітрыя і Марыны Мнішак — цара Івана Дзмітрыевіча.

Яшчэ да ўвядзення ў Маскву войска С. Жулкеўскага польскі гетман арганізаваў пасольства ад маскоўскіх баяраў пад Смаленск да караля. Па настойванні С. Жулкеўскага маскоўскае пасольства ўзначалілі самыя ўплывовыя дзеячы князь В. В. Галіцын (які сам мог быць прэтэндэнтам у цары) і былы тушынскі патрыярх, а цяпер зноў мітрапаліт Філарэт (у міры Фёдар Раманаў). У склад пасольства былі ўключаны 1200 чалавек (амаль уся палітычная эліта Масквы і Расіі). Пасля ад’езда пасольства ад’ехаў і сам С. Жулкеўскі, пакінуўшы ў Маскве кіраўніком гарнізона (а фактычна гаспадаром) Аляксандра Гасеўскага. Ад’язджаючы з Масквы, Жулкеўскі ўзяў з сабою былога цара Васіля Шуйскага з двума яго братамі (усе яны памерлі ў польскім палоне).

Поделиться:
Популярные книги

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5