Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
Сапраўды ж 4 лістапада з’яўляецца царкоўным святам цудатворнай іконы Казанскай Божай Маці, якую вельмі шануе праваслаўная царква. У выніку ініцыятыва была прынята і часам прыняцця адпаведнага закона Дзяржаўнай думай і Саветам федэрацыі, падпісанага прэзідэнтам Расіі, дата свята 4 лістапада была прынята і з 2005 г. стала адзначацца як Дзень народнага адзінства.
Для падмацавання святочнай даты мастацкімі сродкамі быў хутка падрыхтаваны фільм «1612 год», у якім паказана ў лепшых патрыятычных пазіцыях савецкага кіно гісторыя гераічнага змагання рускіх воінаў з «польскімі захопнікамі» (якія, дарэчы, нават гавораць па-польску, праўда, чамусьці з рускім акцэнтам).
Прымітыўная, прапагандысцкая ідэя фільма «1612 год» — «нашыя героі» і «захопнікі-ворагі» — вельмі нагадвае бяздарныя савецкія
Смута
Пачатак XVII стагоддзя ў Расіі быў часам палітычнага і эканамічнага крызісу, які ахапіў усю дзяржаву. Гэты перыяд быў вынікам жудаснага панавання Івана Грознага (Жахлівага), панічна неўраўнаважанага цара, які праводзіў масавыя рэпрэсіі сярод ўсіх сацыяльных пластоў насельніцтва — ад баяраў да сялянаў. Асабліва жорсткія рэпрэсіі праводзіліся гвардыяй цара — апрычнікамі з абсалютным правам рабавання і пакарання ўсіх падазроных асобаў без ўсялякіх доказаў. Расійскі афіцыйны гісторык М. М. Карамзін (сучаснік А. С. Пушкіна) налічыў шэсць хваляў масавых рэпрэсій часоў Івана Грознага. Эканоміка Расіі пацярпела за гэты час настолькі, што многія землі вярнуліся ў сельскагаспадарчы зварот толькі праз сто гадоў пасля смерці гэтага цара.
3-за таго, што, баючыся страціць уладу, цар Іван Жахлівы пазабіваў амаль усіх сваіх бліжэйшых сваякоў (нават старэйшага сына царэвіча Івана), пасля смерці Івана IV у 1584 г. засталіся толькі двое яго сыноў — Фёдар і маленькі Дзмітрый. Царом маскоўскім стаў Фёдар (1557–1598), у якога сыноў не было і які быў абмежаваным чалавекам. За яго царствам кіраваў брат жонкі Фёдара, баярын Барыс Гадуноў. У 1591 г. пры нявысветленых абставінах быў забіты 7-гадовы царэвіч Дзмітрый, і спадкаемцаў у цара не засталося. Таму пасля смерці цара Фёдара Іванавіча у 1598 г. наступіў дынастычны крызіс. У Расіі не засталося мужчынскіх нашчадкаў маскоўскага вялікага князя Івана I Каліты (XIV ст.). Барыс Гадуноў умела арганізаваў сваё абранне царом Маскоўскім і Усяе Русі.
Аднак супраць яго выступіла маскоўская баярская апазіцыя, бо лічыла яго не баярскім, а дваранскім царом, і не магла дараваць яго дзейнасць у апрычніне. Гадуноў адказаў на гэта новымі рэпрэсіямі. Маскоўскія баяры падрыхтавалі планы звяржэння ненавіснага цара, палітыка якога сустракала таксама супраціў гараджанаў і сялянаў. Адзін з планаў маскоўскага баярства палягаў на тым, каб аб’яднаць Маскоўскае царства з Рэччу Паспалітай шляхам ўваходу дзяржавы ў склад Рэчы Паспалітай як чальца федэрацыі. Гэты план аб’яднання дзяржаваў прывёз на перамовы ў Маскву ў 1600 г. на чале пасольства канцлер вялікі літоўскі Леў Іванавіч Сапега, і маскоўскім баярам ён спадабаўся. Паводле гэтага праекта дзяржаўнай уніі, маскоўскія баяры і дваране маглі пераязджаць у Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу і набываць там маёнткі. Можна было свабодна жаніцца з мясцовымі жанчынамі і дзяўчынамі з правам уласнасці на землі жонак. Маскоўскім баярствам (а не толькі панамі, як пішуць савецкія і паслясавецкія гісторыкі) быў падрыхтаваны свой кандыдат у цары, які ўвайшоў у гісторыю як Ілжэдзмітрый (каля 1581–1606), які выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя, які быццам бы пазбег смерці ва Углічы (дзе быў забіты царэвіч Дзмітрый).
Асоба Ілжэдзмітрыя I не высветлена. кнуе версія, што ён — збеглы манах маскоўскага Чудава манастыра Рыгор Атрэп’еў з дваранскага роду Атрэп’евых, продкі якіх выехалі з Беларусі ў Маскоўскае княства. Па іншай версіі — сапраўды сын Івана Грознага, але няшлюбны (таму і трымаўся ўпэўнена, як царскі сын). Ілжэдзмітрыя I падтрымлівалі баяры Раманавы, Чаркаскія і інш., і нават патрыярх. Паводле іншых звестак яго падтрымліваў Леў Сапега.
Каб захаваць свайго кандыдата на царскі пасад маскоўскага цара, баярская апазіцыя перакінула яго ў Рэч Паспалітую, між іншым у Брагін, дзе ў 1603 г. яго падтрымаў уладальнік горада праваслаўны
Шырокія масы сялян і гараджан, частка дваранства выступілі супраць новага цара і яго палітыкі закабалення сялян і халопаў. Улетку 1606 г. у раёне Пуціўля пачалося паўстанне, асноўнай сілай якога былі халопы і сяляне, і ў якім удзельнічалі гараджане, стральцы, казакі, дваране. Кіраваў паўстаннем Іван Балотнікаў, які заклікаў да звяржэння цара Васіля Шуйскага і аднаўлення ўлады цара Дзмітрыя. Армія Балотнікава дайшла да Масквы, але ўзяць яе не здолела. У кастрычніку 1607 г. войскі цара Васіля Шуйскага ўзялі Тулу, дзе абараняліся галоўныя сілы Балотнікава. Кіраўнікі паўстання былі забітыя, як і шмат паўстанцаў. Астатнія разышліся асобнымі казацкімі атрадамі па Расіі, рабуючы насельніцтва.
Іван Балотнікаў абвяшчаў сябе ваяводам цара Дзмітрыя. А хутка з’явіўся і сам цар, які выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя (цара Дзмітрыя). Гэта быў ужо стаўленнік не маскоўскага баярства, а Рэчы Паспалітай і расійскіх дваранскіх і казацкіх колаў Расіі. Асоба яго таксама не высветлена. Магчыма, ён быў набліжаным Ілжэдзмітрыя I. Ёсць звесткі, што ён быў настаўнікам у Магілёве. Паводле іншых звестак — настаўнікам у Шклове. Улетку 1607 г. Ілжэдзмітрый II з’явіўся ў Старадубе. 3 атрадамі шляхты і данскіх казакоў зімой 1608 г. прыйшоў у Арол, улетку 1608 г. падышоў да Масквы, заняў сяло Тушына (адсюль мянушка «Тушынскі злодзей»), дзе сфармаваў урад з баяраў і дваранаў-перабежчыкаў. Мітрапаліта Растоўскага Філарэта (бацьку Міхаіла Раманава) ён прызначыў Патрыярхам Маскоўскім і Усяе Русі. У Расіі стала два цары, дзве баярскія думы і два патрыярхі — у Маскве і ў Тушыне. Ва ўрад у Тушыне ўвайшлі рускія баяры — Раманавы і іх сваякі князі Чаркаскія, Трубяцкія і Сіцкія. Але Тушынскі лагер фактычна ўзначальвалі беларускія і ўкраінскія военачальнікі Ян Пётр Сапега (сваяк Льва Сапегі), М. Ражынскі, А. Лісоўскі. Да восені 1608 г. Ілжэдзмітрый II кантраляваў раёны на поўнач, усход і паўночны захад ад Масквы. У Маскоўскай дзяржаве было няўстойлівае становішча (як тады называлі «Смута»).
У гэтых умовах цар Васіль Шуйскі, каб пазбавіцца суперніка, хацеў заключыць дагавор з польскім каралём Жыгімонтам, але баярская апазіцыя ў Маскве, жадаючы пазбавіца ад В. Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону сыну караля, каралевічу Уладзіславу Жыгімонтавічу (як яго звалі ў Польшчы па беларускамоўнаму ўзору).
Тады цар Васіль Шуйскі заключыў саюз са Швецыяй, і з поўначы ў Расію быў уведзены шведскі корпус на чале з Я. Дэлагардзі. Разам з войскам пляменніка цара, князя М. В. Скопіна-Шуйскага расійска-шведскае войска паступова ачышчала тэрыторыю Паўночнай Расіі ад атрадаў тушынцаў. Зразумела, што падчас ваенных дзеянняў усе арміі рабавалі насельніцтва.
Вайна
Узнік план увогуле далучыць Расію да Рэчы Паспалітай, а агульным каралём і царом захацеў стаць сам Жыгімонт, і таму ён не адпускаў у Маскву юнака-сына.
Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне шведскіх войск на тэрыторыю Расіі для барацьбы з атрадамі Ілжэдзмітрыя II. Паколькі Жыгімонт быў у стане вайны са Швецыяй (раней ён быў і каралём Швецыі, але быў там пазбаўлены трону шведскай шляхтай на карысць яго роднага дзядзькі), то ўвядзенне каралеўскіх шведскіх войск у Расію і яе саюз са Швецыяй разглядаў як варожы акт.