Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
Такая сытуацыя адноснай раўнавагі існавала каля 20 гадоў. Аднак Савецкі Саюз, утвораны ў 1922 г., амаль на той жа тэрыторыі, што і Расейская імпэрыя, паўтараючы яе, не зьбіраўся прымірыцца зь існым становішчам. Спачатку для імпэрскай экспансіі выкарыстоўваўся лёзунг сусьветнай рэвалюцыі. Калі спроба Камінтэрну падняць такую рэвалюцыю ў Эўропе ў 1923 г. (Нямеччына, Баўгарыя) не ўдалася, кіраўніцтва СССР вяртаецца да іншай тактыкі: пры вонкавым захаваньні мірных дачыненьняў з эўрапейскімі краінамі зрабіць усё, каб вярнуць сабе перадавыя рубяжы ва Ўсходняй Эўропе, захопленыя царызмам у XVIII ст. (Прыбалтыка, Заходняя Беларусь) і напачатку XIX ст. (Фінляндыя, Польшча, Басарабія).
Падпісаўшы мірную дамову з Польшчай у 1921 г., Савецкая Расея, а
Беларусь у савецка-нямецкіх дачыненьнях
Уся гэтая палітыка вялася пры прапагандысцкай крытыцы Вэрсальскае сыстэмы мірных дамоваў, што склалася пасьля першай сусьветнай вайны. Пры гэтым СССР спрабаваў зрабіць саюзьнікам Нямеччыну, якая прайграла вайну і была пакрыўджаная ўмовамі Вэрсалю, у тым ліку і ў тэрытарыяльным пытаньні. Пачаткам расейска-нямецкага саюзу сталася дамова ў Рапала ў 1922 г. і патаемнае вайсковае супрацоўніцтва СССР ды Нямеччыны. Райхсвэр атрымаў магчымасьць адчыніць на тэрыторыі СССР танкавую (у Казані), вайскова-паветраную (у Ліпецку) і вайскова-хімічную (у Саратаве) школы, абыходзячы тым самым артыкулы Вэрсальскага міру.
Прыход Гітлера да ўлады ў Нямеччыне 30 студзеня 1933 г. зьмяніў добрыя савецка-нямецкія дачыненьні, і яны пачалі пагаршацца. Яшчэ да гэтага, каб умацаваць сваё становішча на заходніх межах, СССР падпісаў сэрыю дамоваў аб ненападзе зь Фінляндыяй, Эстоніяй, Латвіяй і прадоўжыў у 1931 і 1934 гг. савецка-літоўскую дамову 1926 г. аб ненападзе і нэўтралітэце. У апошняй дамове гаварылася, што СССР па-ранейшаму прызнае расейска-літоўскую мяжу 1920 г., г. зн. у склад Літвы мела ўваходзіць тэрыторыя паўночна-заходняй Беларусі (хаця фактычна яна была ў складзе Польшчы). СССР тым самым прызнаваў сувэрэннай літоўскай тэрыторыю з гарадамі Вільня, Горадня, Ліда, Браслаў, Паставы ды інш. Усе дамовы аб ненападзе, заключаныя савецкім урадам з суседнімі ўсходнеэўрапейскімі дзяржавамі, мелі агульныя рысы; галоўным было захаваньне прынцыпаў непарушнасьці межаў.
25 ліпеня 1932 г. у Маскве была падпісаная савецка-польская дамова аб ненападзе, тэрмін якой 5 траўня 1934 г. прадоўжылі да 31 сьнежня 1945 г. Тэрытарыяльныя пытаньні на перамовінах нават і не ўзьнімаліся. Дзяржаўная мяжа паміж СССР і Польшчай, якая была вызначана Рыскаю мірнаю дамоваю 1921 г. і якая падзяліла Беларусь і Ўкраіну, заставалася нязьменнаю. У 1934―1936 гг. пазначылася альтэрнатыва савецка-германскаму пакту 1939 г.: заключэньне пагадненьня паміж — СССР і заходнімі дэмакратычнымі краінамі для супраціву фашыстоўскай агрэсіі. Але гэтая ідэя не ажыцьцявілася. Англія й Францыя ня вельмі ахвотна йшлі на саюз з СССР, бо ня верылі Сталіну, які ў 1936―1939 гг., падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, ня толькі праводзіў палітыку падтрымкі іспанскіх рэспубліканцаў, але й спрабаваў пашырыць ваенна-палітычны ўплыў СССР у Іспаніі, а значыць, і ў Заходняй Эўропе, узмацніць пазыцыі Кампартыі Іспаніі ва ўрадзе і на месцах. Усё гэта паказвала, што чакае кожную краіну, куды ўступяць войскі Чырвонай арміі. Эўрапейскія дэмакратычныя дзяржавы баяліся іхнага прыходу. Да гэтага трэба дадаць, што масавыя рэпрэсіі, якія асабліва шырока
Тымчасам, ад самага прыходу Гітлера да ўлады, Сталін захоўваў патаемную сувязь паміж Масквой і Бэрлінам. У сьнежні 1933 г. на зьезьдзе Саветаў кіраўнік ураду В. Молатаў і наркам замежных справаў М. Літвінаў заклікалі (у тым і Гітлера) паляпшаць савецка-нямецкія дачыненьні. Аднак Гітлер ігнараваў і гэтыя і пазьнейшыя заклікі. Адначасова Сталін вёў зандаж настрояў кіраўніцтва Англіі й Францыі.
Калі ў канцы 1938 г. кіраўнічыя колы фашыстоўскай Германіі пачалі дыпляматычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгаўскі крызыс і рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавіку 1939 г. пачаў у Маскве перамовіны з прадстаўнікамі ўрадаў Англіі й Францыі пра заключэньне дамовы аб узаемнай дапамозе. Пры гэтым Англія й Францыя былі зьвязаныя ўзаемнымі абавязкамі з Польшчай і муселі абвясьціць вайну Германіі, калі тая нападзе на Польшчу.
Падчас маскоўскіх перамовінаў дэлегацыя СССР прапанавала, акрамя заключэньня трохбаковага пакту аб узаемнай дапамозе, аказаць ваенную дапамогу ўсім усходне-эўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР ад Балтыйскага да Чорнага мора. Такая меркаваная савецкая дапамога была б зьвязаная з парушэньнем межаў Польшчы й прыбалтыйскіх краінаў, прадстаўнікі якіх на перамовіны не запрашаліся. Але думка пра ўвод вайсковых аддзелаў Чырвонай арміі на тэрыторыю сумежных краінаў,у тым і ў Заходнюю Беларусь, усё больш авалодвала Сталіным і Молатавым, які, акрамя пасады кіраўніка савецкага ўраду, з 3 траўня 1939 г. заняў пасаду наркама замежных справаў.
11 траўня 1939 г. Польшча адмовілася ад заключэньня пакту пра ўзаемную дапамогу з СССР. Польскі ўрад добра ўяўляў, што абмежаваны кантынгент войскаў Чырвонай арміі, уведзены на тэрыторыю Польшчы, хутка ператворыцца ў неабмежаваны, што, пабудаваўшы тут вайсковыя базы, аэрадромы, склады, аддзелы Чырвонай арміі замацюуцца на гэтай тэрыторыі, а пасьля СССР, знайшоўшы зручную прычыну, зьменіць на сваю карысьць усходнюю мяжу Польшчы ды наагул памяняе яе дзяржаўны лад, аказваючы польскаму народу «брацкую дапамогу», як гэта потым, у 1940 г., адбылося ў краінах Прыбалтыкі. У Польшчы ж добра памяталі абвешчаньне ў 1920 г. у Беластоку Польскай Савецкай Рэспублікі, калі Чырвоная армія ўступіла на гэтую тэрыторыю.
Падчас перамовінаў ваенных місіяў Англіі, Францыі і СССР у Маскве маршал К. Варашылаў, які ўзначальваў савецкую ваенную місію, 14 жніўня 1939 г. паставіў для заключэньня дамовы пра ўзаемную дапамогу і ваеннай канвэнцыі пра ўзаемадзеяньне папярэднюю ўмову ― прапусьціць савецкія войскі «праз польскую тэрыторыю, празь Віленскі калідор і Галіцыю ды праз румынскую тэрыторыю», нават калі Польшча й Румынія дапамогі ў СССР не папросяць. Савецкая ваенная дэлегацыя прапанавала ўрадам Англіі й Францыі паўплываць на ўрады Польшчы й Румыніі ў гэтым пытаньні.
Польскі ўрад і асноўная маса насельніцтва не ўспрымалі сталінскага сацыялізму, ня верылі Сталіну й камуністычнаму рэжыму. Таму польскі міністар замежных справаў Ю. Бэк 20 жніўня 1939 г. адмовіўся ад пропуску аддзелаў Чырвонай арміі ў Памор'е, на Сувальшчыну і ва ўсходнюю Малапольшчу. Спроба заняць тэрыторыю Заходняй Беларусі й часткі Польшчы не ўдалася. Але Польшча не адмаўлялася ад уваходу Чырвонай арміі падчас вайны. Наступным днём, 21 жніўня, К. Варашылаў падчас паседжаньня ваенных місіяў на прапанову ангельскай і францускай дэлегацыяў перанесьці паседжаньне на 3―4 дні заявіў, што трэба адкласьці перамовіны на даўжэйшы тэрмін. Перамовіны былі сарваныя, паколькі ваенныя місіі больш не зьбіраліся. Сталін і савецкі ўрад фактычна палохалі германскаю пагрозаю Англію й Францыю ды спрабавалі дамагчыся іхнае згоды на далучэньне да СССР часткі тэрыторыі Польшчы ў абмен на ваенную дапамогу.