Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Апрача таго, літоўскі ўрад мусіў даць беларускаму афіцыйнае месца перабываньня на сваёй тэрыторыі — фактычна ў Коўне.

Урад В. Ластоўскага дазволіў літоўскаму ўраду выкарыстоўваць беларускія фармаваньні дзеля абароны Літвы. Ён абавязаўся распачаць арганізацыю беларускага нацыянальнага войска на тэрыторыі Літвы — «як шляхам добраахвотніцтва, так i шляхам мабілізацыі сваіх грамадзян на тэрыторыі Літвы i ў вызваленых частках уласнай тэрыторыі». Урад БНР быў гатовы падпарадкаваць беларускае войска генэральнаму штабу літоўскай арміі, у склад якога павінны былі ўвайсьці прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларускай Народнай Рэспублікі.

Усё ўтрыманьне беларускага войска й яго экіпаваньне меўся ўзяць на сябе літоўскі бок.

Аднак гэтае беларуска-літоўскае вайскова-палітычнае пагадненьне, заключанае перад пагрозай далейшага наступу польскага войска на Літву, практычных вынікаў ня мела. Ваенныя дзеяньні паміж літоўскай арміяй i войскамі генэрала Л. Жалігоўскага пад націскам вайсковай камісіі Лігі Нацыяў былі спыненыя 30 лістапада 1920 г. Дачыненьні паміж Польшчай i Літвой заставаліся напружанымі. Для ўраду Літвы, які ў распараджэньні меў дзьве літоўскія дывізіі, беларускія вайсковыя адзінкі былі дадатковай i неабходнай сілай.

Таму ўзаемадачыненьні літоўскага й беларускага ўрадаў заставаліся пэўны час саюзнымі. Літоўскі ўрад падтрымліваў урад В. Ластоўскага. Беларускі ўрад заставаўся ў Коўне да восені 1923 г. Толькі пасьля адстаўкі В. Ластоўскага 23 жніўня 1923 г. Рада i ўрад БНР пераехалі ў лістападзе 1923 г. у Прагу, сталіцу Чэха-Славаччыны. Да 1923 г. у складзе літоўскай арміі знаходзіліся беларускія падразьдзелы: асобны беларускі батальён, потым (з 25 красавіка 1923 г.) асобная беларуская з 209 чалавек рота. Справаводзтва й каманды ў гэтых падразьдзелах вяліся i аддаваліся на беларускай мове. Выходзіў часапіс «Вайсковы». Гэта былі ня толькі падразьдзелы, але i рэзэрва для разгортваньня беларускага войска пры магчымай зьмене палітычнай сытуацыі: для вайны супраць Польшчы або супраць Савецкай Расеі, каб вызваліць тэрыторыю Беларусі. У 1920–1923 гг. беларускі батальён, а потым рота стаялі на польска-літоўскай мяжы.

Палітычная сытуацыя зьмянілася ў 1922–1923 гг. 8 студзеня 1922 г. польскія ўлады Сярэдняй Літвы правялі выбары часовага Сойму, які 20 лютага 1922 г. пастанавіў далучыць тэрыторыю Віленскага краю да Польшчы. 24 сакавіка 1922 г. гэтае рашэньне пацьвердзіў польскі сойм. У сакавіку 1923 г. канфэрэнцыя паслоў Англіі, Францыі, Італіі i Японіі вызначыла літоўска-польскую мяжу, пакінуўшы Віленскі край Польшчы. Рашэньне канфэрэнцыі паслоў зацьвердзіла рада Лігі Нацыяў. I хоць літоўскі ўрад тае мяжы не прызнаў, аднак вымушаны быў лічыцца зь міжнародным арбітражам. Яшчэ раней, у студзені 1923 г., Клайпедзкі край быў далучаны да Літвы явачным парадкам, i 17 лютага 1923 г. канфэрэнцыя паслоў згадзілася 3 гэтым далучэньнем. Такім чынам, міжнароднае становішча Літоўскай рэспублікі стабілізавалася.

Становішча ж Беларусі i ўраду БНР пагаршалася. У выніку заключэньня Рыскае прэлімінарнае мірнае дамовы 12 кастрычніка 1920 г. i Рыскае мірнае дамовы 18 сакавіка 1921 г. тэрыторыя Беларусі была падзеленая Савецкаю Расеяй i Польшчаю бяз згоды беларускага народу i без удзелу прадстаўнікоў Беларусі. Урэшце, усё гэта прывяло да спыненьня афіцыйных дачыненьняў паміж урадамі Літвы й БНР i да ліквідацыі адзінак беларускага войска ў Літве. Было зьліквідаванае i Міністэрства Беларускіх Справаў. Там заставаліся яшчэ беларускія дзеячы В. Ластоўскі, К. Душэўскі, выдаваўся часапіс «Крывіч». Да 1924 г. дзейнічала выдавецтва Міністэрства Беларускіх Справаў. Але палітычная дзейнасьць ужо не

вялася.

Такім чынам, беларуска-літоўскія дачыненьні ў 1918–1922 гг. зьмяняліся ў сувязі з палітычнаю сытуацыяй. Абодва бакі вырашалі свае нацыянальнадзяржаўныя пытаньні. Больш спрыяльныя для Літвы ўмовы дазволілі ёй захаваць незалежнасьць. Беларуская Народная Рэспубліка з-за вонкавых абставінаў не змагла адстаяць сваю незалежнасьць. У барацьбе за захаваньне дзяржаўнасьці i Беларусь, i Літва заключалі саюзныя пагадненьні. Аднак гэты саюз не прынёс Беларусі якіх-небудзь рэальных палітычных вынікаў.

1612 год у гісторыі Расіі

…і яго тлумачэнне расійскімі палітыкамі і гісторыкамі

…сапраўдную гісторыю таго часу мы ні

ад расійскіх гісторыкаў і кінематаграфістаў,

ні тым больш ад палітыкаў не пачуем

і праўдзівых твораў не пабачым…

У апошнія гады ў Расіі ўлада і палітычныя дзеячы ўсё больш звяртаюцца да гістарычных падзей далёкага мінулага, каб падмацаваць свае пазіцыі і апраўдаць сваю па-ранейшаму імперскую палітыку.

Адной з такіх тэм з’яўляюцца гістарычныя падзеі, звязаныя з перыядам Смуты ў Маскоўскім царстве на пачатку XVII стагоддзя са зменай ва ўладзе цароў і самазванцаў і ўсеагульнага рабавання Расіі самімі расейцамі (маскоўцамі).

Паколькі савецкія гісторыкі абапіраліся на класавую барацьбу народа супраць эксплуататараў «працоўнага народа» (тады гэта сяляне), то тэрмін Смута не ўжывалі, а бачылі маторам падзей масавы народны рух, і перш за ўсё сялянскую вайну пад кіраўніцтвам Івана Балотнікава. Умяшанне ў падзеі ў Расіі ў гэты час Рэчы Паспалітай (вайна 1609–1618 гг.) разглядалася савецкімі і разглядаецца расійскімі гісторыкамі як польская або польска-літоўская інтэрвенцыя. Гэтыя ж гісторыкі называлі і называюць захоп маскоўскімі войскамі беларускіх і ўкраінскіх земляў з іх пункту гледжання «вызваленнем брацкіх народаў» (альбо інакш адзінага рускага народу) ад чужаземных захопнікаў.

Доўгі час падзеі 1612 года не краналі расійскіх палітыкаў. Але на пачатку XXI стагоддзя тагачасны расійскі прэзідэнт, а цяперашні прэм’ер-міністр, Уладзімір Пуцін успомніў і пра гэтую дату. Праводзячы агрэсіўную палітыку ў дачыненні да суседніх краін, расійскае кіраўніцтва вырашыла выкарыстаць дату вызвалення Крамля ад іншаземнага гарнізона (дарэчы, запрошанага ў Маскву самімі маскоўскімі баярамі ў 1610 г.), каб замацаваць гэтыя падзеі ў свядомасці расіян як дзяржаўнае свята антыпольскага характару, бо якраз у гэты час пагоршыліся адносіны паміж урадамі Расіі і Польшчы ў сувязі з уступленнем Польшчы ў НАТО і Еўразвяз.

Восенню 2004 года кіраўніцтва Рускай Праваслаўнай царквы, якое знаходзіцца пад поўным кантролем расійскай дзяржаўнай улады (і хіба па падказцы расійскага палітычнага кіраўніцтва), звярнулася да ўраду Расійскай Федэрацыі з ініцыятывай змяніць тады яшчэ расійскае дзяржаўнае свята 7 лістапада на іншы дзень, блізкі па часе. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II прапанаваў дзень 4 лістапада як дзень заканчэння Смуты ў Расійскім царстве ў 1612 годзе, матывуючы гэта тым, што якраз у гэты дзень Масква была вызвалена расійскім апалчэннем ад польска-літоўскіх інтэрвентаў. Патрыярх прапанаваў абвясціць гэты дзень святам — Днём народнага адзінства, а 7 лістапада пакінуць ужо не святочным, а звычайным рабочым днём тыдня.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил