Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У той жа час Сталін і Молатаў ужо разьлічвалі дамагчыся сваіх імпэрыялістычных мэтаў з дапамогаю перамовінаў з Германій, нягледзячы на шэраг саступак, якія ўжо зрабілі дэлегацыі Англіі й Францыі.

Яшчэ ў сакавіку 1939 г. Сталін у спавешчаньні на XVIII зьезьдзе партыі двойчы заявіў, што СССР стаіць за ўмацаваньне дзелавых сувязяў з усімі краінамі. Гэты заклік да супрацоўніцтва Гітлер зразумеў. На пачатку 1939 г. пачаўся абмен думкамі наконт гандлёвае дамовы. У жніўні 1939 г. савецка-германскія кантакты ўрэшце прывялі да прапановы германскага боку заключыць пакт аб ненападзе і ўлічыць усе інтарэсы СССР у пытаньні аб Прыбалтыцы й Польшчы, пра што заявіў 3 жніўня Молатаву германскі пасол у Маскве граф Ф. фон Шуленбург. Найперш вырашаўся лёс Заходняй Беларусі.

14 жніўня 1939 г. германскі міністар замежных справаў ё. фон Рыбэнтроп даручыў Шуленбургу

паўтарыць Молатаву германскія прапановы ды папрасіць аўдыенцыі ў Сталіна. Наступіў пэрыяд інтэнсыўных папярэдніх перамовінаў паміж Масквой і Бэрлінам. Гітлер сьпяшаўся заключыць дамову аб ненападзе з СССР, каб хутчэй пачаць вайну супраць Польшчы. Сталін жа сьпяшаўся выкарыстаць сытуацыю, каб захапіць новыя тэрыторыі ва Ўсходняй Эўропе.

17 жніўня Молатаў ад імя Сталіна і савецкага ўраду даў згоду на падпісаньне гандлёвае дамовы, а потым і пакту аб ненападзе. Прапаноўваўся і спэцыяльны пратакол да пакту па палітычных пытаньнях. 19 жніўня Шуленбургу перадалі савецкі праект дамовы аб ненападзе з дадаткам спэцыяльнага пратаколу па зьнешнепалітычных пытаньнях. Праўда, савецкі бок не канкрэтызаваў сваіх экспансіянісцкіх тэрытарыяльных памкненьняў. 20 жніўня Гітлер даў згоду на гэтыя ўмовы.

23 жніўня 1939 г. у Маскве Молатаў «Рыбэнтроп у прысутнасьці Сталіна падпісалі дамову аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Да яе быў прыкладзены дадатковы сакрэтны пратакол, таксама падпісаны Молатавым і Рыбэнтропам. Гэтым пратаколам абедзьве таталітарныя імпэрыі падзялілі між сабой краіны Усходняй Эўропы, запісаўшы іх у «сфэры ўплыву Германіі й СССР» ды вызначыўшы іхны лёс. Паводле тэксту пратаколу, Літва пачаткова была ўключаная ў сфэру ўплыву Германіі, а Вільня прызнаная Літве. Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад Віслы ўвайшлі ў сфэру ўплыву СССР. Так дзьве імпэрыялістычныя дзяржавы вызначылі лёс мільёнаў людзей. Сталін дамогся ўрэшце ўсёй тэрыторыі Беларусі як стратэгічнага пляцдарму для наступальнай вайны ў Эўропе і адначасова абарончага перадпольля, якое прыкрывала б наступ з Эўропы на Маскву.

Другая Сусьветная вайна

17 верасьня 1939 г. на досьвітку Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу і пачала прасоўвацца да папярэдне абумоўленай з Гітлерам лініі. 19 верасьня з Масквы ў Бэрлін перадалі, што Сталін, які спачатку быў згодны зь існаваньнем польскай дзяржавы, прапаноўваў увогуле яе ліквідаваць і пачаць пра гэта перамовіны.

Дзяржаўная прыналежнасьць Заходняй Беларусі цяпер ужо вырашалася Сталіным. Пры гэтым ён не выключаў магчымасьці далучэньня Вільні й Віленскага краю да Беларускай ССР. Так, у 20-х днях верасьня 1939 г., пасьля таго як Вільня была занятая Чырвонай арміяй, савецкі прадстаўнік у гарадзкой управе загадаў працаўнікам складаць сьпісы выбаршчыкаў на беларускай мове для маючых адбыцца выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. І такія сьпісы па-беларуску складаліся. Але ў сярэдзіне першай дэкады кастрычніка 1939 г. (гэтым часам у Маскве вяліся перамовіны паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі пра падпісаньне савецка-літоўскага пакту аб узаемнай дапамозе) прыйшоў загад складаньне сьпісаў спыніць. Савецка-літоўская дамова была падпісаная 10 кастрычніка 1939 г. СССР аддаваў Вільню й Віленскі край Літве, а за гэта ўводзіў на тэрыторыю Літвы свае войскі. Так Вільня стала разьменнаю манэтаю ў сталінскай міжнароднай палітыцы Савецкага Саюзу.

25 верасьня 1939 г. Сталін прапанаваў Гітлеру абмен ― Літву аддаць СССР, а Люблінскае й частку Варшаўскага ваяводзтва з «порцыі» СССР перадаць Германіі. Гітлер згадзіўся, і 28 верасьня ў Маскве была падпісаная германа-савецкая дамова пра сяброўства й мяжу паміж СССР і Нямеччынай, у якой усталёўвалася новая дзяржаўная мяжа. У 3-м артыкуле дакуманта адзначалася, што ўрад СССР праводзіць неабходнае дзяржаўнае пераўтварэньне тэрыторыі на ўсход ад лініі мяжы. У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісаная дамоўленасьць паміж Германіяй і СССР пра абмен Літвы на ўсходнія тэрыторыі Польшчы. Такім чынам, СССР цяпер афіцыйна атрымаў права праводзіць выбары ў народныя сходы Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны і далучыць гэтыя тэрыторыі да СССР, што і адбылося ў канцы кастрычніка ― першай палове лістапада 1939 г. ЗаходняяБеларусь (разам зь Беласточчынай) увайшла ў склад БССР. Вільня й Віленскі край былі перададзеныя Літве ў кастрычніку 1939 г. з тым, каб улетку 1940 г. далучыць і гэтую дзяржаву да СССР. А галоўнае ― Чырвоная армія без вайны прасунулася далёка на Захад.

Падчас уключэньня Літвы ў склад СССР на сэсіі Вярхоўнага

Савету СССР на пачатку жніўня 1940 г. першы сакратар ЦК КПБ П. Панамарэнка абвесьціў аб перадачы Літве тэрыторыі большай часткі Сьвянцянскага і Гадуцішкаўскага раёнаў Вялейскай вобласьці.

Аднак на працягу другой сусьветнай вайны геапалітычнае становішча Беларусі зьмянілася. Пасьля нападу фашыстоўскай Германіі на СССР і акупацыі нямецкімі войскамі ўлетку 1941 г. тэрыторыі Беларусі Гітлер дзяліў ужо сам, без свайго контрагента па ранейшых перамовінах. Гітлер нават не прыняў патаемнай прапановы Сталіна падчас вайны, перададзенай праз Бэрыю ды ягоную службу, заключыць новы Берасьцейскі мір зь перадачай у распараджэньне Германіі Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны і Малдовы.

Заходшя раёны Беларусі ― Беластоцкая вобласьць з Горадняй, Мастамі, Ваўкавыскам і Сьвіслаччу, паўночна-заходнія раёны Берасьцейскай вобласьці з Пружанамі, Камянцом і Высокім былі далучаныя да Ўсходняй Прусіі (Беластоцкая акруга). Беларускае Палесьсе зь Берасьцем, Бярозай, Пінскам, Туравам, Мазыром і Гомлем уключылі ў райхскамісарыят Украіну. Паўночна-заходнія раёны Вялейскай вобласьці з Ашмянамі, Смаргонямі, Відзамі далучылі да генэральнай акругі Літвы. Віцебская, Магілеўская, большая частка Гомельскай вобласьці і ўсходнія раёны Менскай (з Чэрвенем, Пухавічамі, Старымі Дарогамі й Любаньню) засталіся ў зоне армейскага тылу групы арміяў «Цэнтар». І толькі Баранавіцкая, Вялейская, Менская (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Берасьцейскай і Пінскай абласьцей увайшлі ў склад генэральнай акругі Беларусі. Гэтыя землі (чвэрць тэрыторыі БССР) былі ўключаныя ў склад райхскамісарыяту Остлянд з цэнтрам у Рызе і падзеленыя на дзесяць акругаў. На тэрыторыі генэральнай акругі Беларусі акупанты паступова дазвалялі дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Аднак пра дзяржаўнасьць Беларусі размовы не было: нямецкія фашысты не плянавалі стварэньня беларускае нацыянальнае дзяржавы.

Пасьля вайны

Пасьля выгнаньня фашыстоўскіх акупантаў у выніку Беларускай апэрацыі чатырох франтоў у чэрвені ― ліпені 1944 г. тэрыторыя Беларускай ССР скарацілася: Сталін безь ніякага юрыдычнага акту перадаў Беласточчыну ў падпарадкаваньне Польскаму камітэту нацыянальнага вызваленьня, альтэрнатыўнаму польскаму ўраду пад кантролем камуністаў і Масквы, улада якога ўсталёўвалася на польскіх тэрыторыях, занятых Чырвонай арміяй. Гэтым разам частка беларускіх земляў была перададзеная Польшчы. У каторы раз тэрыторыяй Беларусі вольна распараджаліся чужыя гаспадары.

Некалькі дзесяцігодзьдзяў БССР у геапалітычным пляне выконвала для СССР тую ж самую ролю, якая была вызначана ёй царскім урадам Расеі. Яна заставалася пляцдармам для ўварваньня ў Эўропу (праўда, пляцдармам другога рубяжу пасьля ГДР і Польшчы) ды перадпольлем для абароны Масквы й цэнтральных раёнаў Расеі. Толькі пасьля другой сусьветнай вайны беларускі рубеж абароны стаўся ядравым. На гэтай тэрыторыі павінны былі запускацца ядравыя ракеты ў бок праціўнікаў СССР або, наадварот, праціўнікі СССР мелі зьнішчаць разьмешчаныя тут савецкія ракеты разам з усім, што ёсьць на гэтай зямлі. Нават і пасьля абвешчаньня незалежнасьці Беларусі й ліквідацыі СССР нашая тэрыторыя і яе насельніцтва застаюцца закладнікамі ядравай стратэгіі расейскіх генэралаў, якія не жадаюць пераносіць рубеж абароны на Смаленшчыну. Таму на сувэрэнітэт і нэўтралітэт Беларусі з боку расейскіх шавіністычных колаў і вайсковага кіраўніцтва вядуцца палітычныя прапагандавыя наступы. Дзеля гэтага ў Беларусі актывізуюцца здрадніцкія сілы, калябаранцкія элемэнты, дзеля гэтага не выводзяцца расейскія войскі, прапануюцца вайскова-палітычныя саюзы, фэдэрацыя ці хаця б канфэдэрацыя з Расеяй або нават рэанімаваньне Савецкага Саюзу. Па-ранейшаму Беларусь і яе народ застаюцца мішэньню першага ўдару ў выпадку ядравага канфлікту. Такім чынам, лёс Беларусі па-ранейшаму шмат у чым залежыць ад тых, хто знаходзіцца ў Крамлі.

Беларуска-літоўскія дачыненьні: 1918–1922 гг

Беларуска-літоўскія дачыненьні ў пэрыяд першай сусьветнай вайны, лютаўскай рэвалюцыі i кастрычніцкага перавароту 1917 г. у Расеі былі адным з чыньнікаў ў нацыянальна-вызваленчым руху абодвух народаў. Яны зыходзілі зь іхнага супольнага гістарычнага лёсу. Беларусьі i літоўцы некалькі стагодзьдзяў мелі агульную дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае i Жамойцкае, яны разам падымаліся на паўстаньні 1794, 1831 i 1863 гг. супраць царскай Расеі. У адзіным рэчышчы i ў тых самых умовах ішоў i нацыянальна-вызвольны дэмакратычны рух у другой палове XIX — пачатку XX ст.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил