Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Падчас германскага наступу ўвосень 1915 г. i адступленьня расейскай арміі Літва й заходняя частка Беларусі апынуліся пад нямецкай акупацыяй. Лінія фронту ўсталявалася да лютага 1918 г. у кірунку ад Дзьвінска (Даўгаўпілса) да Браслава, на Паставы, ля возера Нарач, да Смаргоняў, на захад ад Валожына, Міра, Гарадзеі, Ляхавічаў, Ганцавічаў, Лагішына i на ўсход ад Пінска.

У 1915 г. у літоўскіх правых колах разглядалася ідэя стварэньня Вялікага Княства Літоўскага зь літоўскіх i беларускіх земляў. Аднак гэтую ідэю не падтрымалі літоўскія дэмакратычныя арганізацыі, якія ўжо ў 1916 г. дамагаліся ўтварэньня самастойнай i незалежнай Літоўскай дзяржавы.

У верасьні 1917 г. з дазволу нямецкага ўраду i галоўнага

камандаваньня літоўская канфэрэнцыя ў Вільні стварыла нацыянальную раду (Тарыбу) на чале з А. Сьмятонам. Канфэрэнцыя выказалася за ўтварэньне незалежнай Літоўскай дзяржавы. 16 лютага 1918 г. Тарыба абвясьціла Літву незалежнай.

Разам з тым i беларускія нацыянальныя дзеячы ў нямецкай зоне акупацыі ішлі на стварэньне незалежнай Беларускай дзяржавы. Так, Вацлаў Ластоўскі, які застаўся ў Вільні, у канцы 1915 г. заняў незалежніцкія пазыцыі.

Тым ня менш 19 сьнежня 1915 г. у Вільні прадстаўнікі беларускіх, літоўскіх, польскіх i габрэйскіх арганізацыяў апублікавалі Ўнівэрсал Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У ім абвяшчалася ідэя ўтварэньня канфэдэратыўнай дзяржавы, якая мела складацца зь дзьвюх аўтаномных адзінак — беларускай i літоўскай. Да пачатку 1918 г. ідэя беларускай-літоўскай дзяржавы пераважала ў асяродзьдзі беларускіх арганізацыяў у зоне нямецкай акупацыі.

Пазьней, на пачатку 1918 г., В. Ластоўскі утварыў арганізацыю «Сувязь незалежнасьці i нёпадзельнасьці Беларусі», якая выпрацавала галоўныя кірункі стварэньня незалежнай Беларусі. У гэтую арганізацыю ўваходзілі пераважна прадстаўнікі каталіцкага сьвятарства, а таксама князь М. Сьвятаполк-Мірскі. Праз «Сувязь незалежнасьці» былі ўсталяваныя кантакты зь нямецкай каталіцкай партыяй цэнтру. Няцяжка заўважыць, што Вацлаў Ластоўскі i ягоная арганізацыя выкарыстоўвалі ўсё магчымае, каб дасягнуць незалежнасьці Беларусі. Ластоўскі рашуча выступаў супраць спробаў утварыць дзяржаву разам з Польшчай ці Літвой.

Адначасова, 25–27 студзеня 1918 г., на Беларускай канфэрэнцыі ў Вільні была абраная Віленская Беларуская Рада (старшыня Антон Луцкевіч), якая замяніла Беларускі Народны Камітэт у Вільні. Канфэрэнцыя выказалася за ідэю стварэньня фэдэратыўнага Літоўска-Беларускага гаспадарства. Але ў сувязі з абвешчаньнем 16 лютага 1918 г. незалежнасьці Літоўскай рэспублікі Віленская Беларуская Рада стала на цалкам незалежніцкія пазыцыі.

Такім чынам, у зоне нямецкй акупацыі ў лютым 1918 г. ужо выразна выявіліся моцныя тэндэнцыі да стварэньня незалежнага Беларускага гаспадарства. На большай частцы тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Расеі, гэтыя тэндэнцыі выяўляліся таксама, але не ў такой ступені, як у беларусаў Віленшчыны, што, дарэчы, паказаў Усебеларускі зьезд у Менску ў сьнежні 1917 г., дзе даваліся ў знакі аўтанамісцкія настроі.

Надалей, пасьля падпісаньня 3 сакавіка 1918 г. Нямеччынай i ейнымі саюзьнікамі ды Савецкай Расеяй Берасьцейскага міру, калі тэрыторыю Беларусі падзялілі, у Менску 9 сакавіка 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. 18 сакавіка 1918 г. дзевяць сяброў Віленскай Беларускай Рады былі кааптаваныя ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, i 23 сакавіка яны прыехалі ў Менск. На гістарычным паседжаньні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 г. Антон Луцкевіч прапанаваў Народнаму Сакратарыяту абвесьціць незалежнасьць БНР. Уранку 25 сакавіка Рада БНР прыняла 3-ю ўстаўную грамату, якая абвесьціла незалежнасьць краіны.

У красавіку 1918 г. Віленская Беларуская Рада адхіліла прапанову Літоўскай Тарыбы дэлегаваць у ейны склад прадстаўнікоў «беларускае нацыянальнае меншасьці». Яна зыходзіла пры гэтым з 3-й Устаўнай граматы Рады БНР пра тэрыторыю беларускай часткі Віленшчыны й Горадзеншчыны, на якія прэтэндавала Тарыба.

У звароце ўраду БНР да ўраду Аўстра-Вугоршчыны аб прызнаньні Беларусі як «самастойнай рэспублікі, якая

канчаткова аддзялілася ад Расеі», пра гэта гаварылася: «На Захадзе мы стаім за абарону ўсёй тэрыторыі Беларусі там, дзе чуецца беларуская мова, з горадам Вільняй — нашай старажытнай сталіцай, а адтуль на ўсход да Дынабурга. Пры гэтым мы лічым неабходным нагадаць, што Вільня была ня толькі нашай сталіцай, але ваяўнічым цэнтрам i цэнтрам беларускага руху». Але Германія i Аўстра-Вугоршчына не прызналі БНР, спасылаючыся на ўмовы Берасьцейскае мірнае ўгоды i разглядаючы большую частку тэрыторыі Беларусі як расейскую, за выняткам Беласточчыны, Горадзеншчыны й Віленшчыны, ад якіх адмовілася Савецкая Расея, а таксама ня лічачы беларускім Палесьсе, бо яно было ўключана ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі.

Беларуска-літоўскія дачыненьні зьмяніліся ўвосень 1918 г. У верасьні 1918 г. А. Луцкевіч узначаліў урад БНР. Неўзабаве немцы пачалі вельмі нясьпешна выводзіць свае войскі зь некаторых усходніх паветаў Беларусі, атрымаўшы ад ураду РСФСР вялікую кантрыбуцыю золатам i таварамі. Над Беларусяй i Літвой навісла пагроза захопу чырвонымі расейскімі войскамі. З захаду паўставала небясьпека польскага ўмяшаньня. У лістападзе 1918 г. віленская Беларуская Рада на даручэньне А. Луцкевіча вяла перамовы зь Літоўскаю Тарыбаю.

Яны праходзілі 15, 20, 21, 23, 26 i 27 лістапада 1918 г. Пры літоўскім урадзе паўстала Міністэрства Беларускіх Справаў. 27 лістапада 1918 г. у склад Тарыбы ўвайшло 6 сяброў Віленскае Беларускае Рады: В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Станкевіч, кс. В. Талочка, К. Фалькевіч i Д. Сямашка, а зь 1 сьнежня Язэп Варонка прыняў пасаду міністра беларускіх справаў у літоўскім урадзе. Потым яго замяніў Д. Сямашка, які спачатку быў уключаны ў склад літоўскай дэлегацыі на Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі.

Паводле пагадненьня паміж Тарыбай i Віленскай Беларускай Радай беларускім прадстаўнікам адводзілася 25 працэнтаў месцаў у Тарыбе (Сойме). Літоўскі ўрад абавязваўся асыгнаваць на арганізацыю беларускай тэрыторыі сумы прапарцыйна лічэбнасьці насельніцтва i велічыні тэрыторыі. Літоўскі ўрад браўся таксама абараняць цэласьць заходніх беларускіх земляў улучна зь Беластокам i Бельскам. Беларуская тэрыторыя ў Літоўскай дзяржаве павінна была скласьці аўтаномную адзінку зь беларускаю моваю як афіцыйнаю. Прызначэньне ўрадавых асобаў на беларускую тэрыторыю мела адбывацца толькі зь ведама i за згодаю «Беларускага Сакратарыяту» (г, зн. беларускіх дэлегатаў у Тарыбе).

Уступаючы ў склад Тарыбы, беларускія дэлегаты 27 лістапада злажылі дэклярацыю, у якой абапіраліся на пастанову Беларускай канфэрэнцыі 25–27 студзеня 1918 г. аб ідэі ўтварэньня фэдэратыўнае Літоўска-Беларускае дзяржавы. У дэклярацыі гаварылася: «Беларуская Рада верыць, што два народы, злучаныя гістарычна i эканамічна, падаўшы адзін аднаму руку, патрапяць здабыць сабе вольнае i незалежнае жыцьцё, ідучы дарогай дэмакратычнага будаўніцтва агульнае Дзяржавы».

Ужо 3 сьнежня 1918 г., незадоўга да прыходу чырвоных войскаў у Менск, урад Беларускае Народнае Рэспублікі пераехаў зь Менска ў Вільню. Была зробленая спроба наладзіць шчыльнае беларуска-літоўскае палітычнае й вайсковае супрацоўніцтва. З-за пагрозы захопу бальшавікамі Вільні ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам у канцы сьнежня 1918 г. выехаў у Горадню. Пакінуў Вільню i літоўскі ўрад, які пераехаў у Коўна. Міністэрства Беларускіх Справаў 2 студзеня 1919 г. пераехала ў Горадню. Ужо адтуль яно санкцыянавала прызначэньне літоўскіх урадавых камісараў у Беласток, Саколку, Белавежу, Бельск, Горадню, Дзятлава, Крынкі, Планты й Ліду, якія лічыліся беларускімі мясцовасьцямі. Аднак літоўскі ўрад бязь ведама міністра беларускіх справаў прызначыў сваіх камісараў у Ваўкавыск i Ашмяны. Міністэрства Беларускіх Справаў, між іншым, мела кантакты зь нямецкімі ўладамі i з амэрыканскай місіяй у Літве.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил