Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

У пасляваенныя дзесяцігоддзі архітэктурнай творчасці на шкале каштоўнасцей культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Прычыны таму — недаацэнка горадабудаўнічага значэння помнікаў дойлідства наогул і адмаўленне спадчыны капіталістычнага перыяду ў прыватнасці, ідэйная арыентацыя на стварэнне манументальнага і буйнамаштабнага новага асяроддзя сацыялістычнага горада пры нігілізме якасцей існаваўшых планіроўкі і забудовы сфармавалася грамадская ідэалогія, якая праявілася ў негатыўным стаўленні да культавага дойлідства і масавай гістарычнай забудовы.

Як і ў любым іншым горадзе, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасці на гарадскую нерухомасць.

З вялікай колькасці культавых будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX ст., да нашага часу захаваліся толькі адзінкі. У 1950 г.

знесены дамініканскі кляштар з касцёлам, які размяшчаўся на паўночна-заходнім рагу Цэнтральнай плошчы. На месцы корпуса езуіцкага калегіума на плошчы Свабоды пабудаваны жылы дом, знесена барочная званіца, якая ўзвышалася побач. Не захаваліся царква Святога Духа (Петрапаўлаўскі сабор), узарваная ў 1936 г., кляштар бенедыкцінак на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, бенедыкцінскі касцёл па Рэвалюцыйнай вуліцы, кармеліцкі кляштар на Ракаўскай вуліцы, баніфратарскі касцёл, які знаходзіўся ў забудове Ніжняга рынку, францысканскі кляштар паблізу Верхняга рынку, які апынуўся пад праезнай часткай вуліцы Леніна, жаночы Троіцкі манастыр па вуліцы М. Багдановіча і інш. Зараз адрэстаўрыраваны езуіцкі касцёл, які яшчэ ў 1951 г. быў карэнным чынам перабудаваны пад спартыўную ўстанову.

Трэба адзначыць, што перадумовы разбурэння цэласнасці гістарычнага цэнтра Менска ў 1950- 1960-ых гг. былі закладзены на стадыі генеральнага плана. Планіровачныя дыяметры сталіцы — магістралі агульнагарадскога значэння вялікай шырыні праходзілі па тэрыторыі гістарычнага раёна, перасякаючы яго ў двух напрамках. Адзін з іх: Партызанскі праспект — вуліца Леніна — праспект Машэрава, цягнецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пад праёзнай часткай праспекта Машэрава апынуўся амаль увесь Менскі замак — помнік археалогіі XI–XVIII стст. На аснове яго мэтазгодна было б стварыць унікальны археалагічны і архітэктурна-ландшафтны музей пад адкрытым небам альбо ў выглядзе павільёнаў. аднавіць элементы старажытных умацаванняў.

Таксама страчана магчымасць рэстаўрацыі паўночна-заходняга фронту забудовы ансамбля плошчы Свабоды, перш за ўсё дома Гейдукевіча, дзе ў першай палове XIX ст. праходзілі тэатральныя прадстаўленні. Знесены шэраг гістарычных будынкаў, у тым ліку мячэць былой татарскай слабады ў раёне гасцініцы «Юбілейнай». Акрамя таго, для арганізацыі праезнай часткі выканана вялікая зрэзка грунту на плошчы, што парушыла вертыкальную планіроўку тэрыторыі ансамбля.

Другі напрамак: вуліца М. Багдановіча — вуліца Няміга — праспект Дзяржынскага прайшоў з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пад знос трапіў вялікі комплекс гістарчнай забудовы вуліц Нямігі і Ракаўскай. Пры гэтым была знішчана планіровачная структура сярэдневяковага паходжання, нязначна змененая ў перыяд класіцызму, у тым ліку планіроўка і забудова трохкутнай плошчы Ніжняга рынку.

Разгляд гэтага рэканструкцыйнага працэсу выклікае пытанне: акрамя афіцыйных нігілістычных адносін да масавай гістарычнай забудовы ў тыя гады, недаацэнкі кіруючымі органамі рэспублікі і прафесійнай грамадскасцю яе культурных і патэнцыяльных эстэтычных якасцей, акрамя памылак генеральнага плана Менска, неразвітасці рэстаўрацыйнай будаўнічай базы і справы дзяржаўнай аховы помнікаў наогул ці не быў знос Нямігі яшчэ і вынікам эгаізму дойлідаў, што жадалі на абломках сярэдневяковага горада збудаваць уласныя архітэктурныя творы? Ці не было абумоўлена руйнаванне Нямігі яшчэ і жаданнем забяспечыць пэўныя сацыяльныя колы кватэрамі ў праектуемым тут буйным жылым комплексе ў самым цэнтры Менска, тады як пераважная частка насельніцтва сталіцы атрымлівала жылплошчу ў мікрараёнах? Цяпер, гледзячы на стракаты хаос зашклёных лоджый вышыннага будынка, на вясковыя верандачкі, што лунаюць на ўзроўні трынаццатага паверха, а таксама на велічызную, чужую для гістарычнага цэнтра пустую дваровую прастору перад заднім, непарадным фасадам жылога дома, і параўноўваючы гэта з суседняй гістарычнай забудовай вуліцы Ракаўскай і Траецкага прадмесця, становіцца асабліва відавочнай памылковасць горадабудаўнічага вырашэння.

Паблізу перакрыжавання гарадскіх планіровачных дыяметраў разбурана сінагога XVIII ст., адзін з двух сіметрычных Г-падобных у плане флігеляў гарадской сядзібы XVIII ст. У выніку ваенных разбурэнняў 1941–1944 гг. і пры арганізацыі разглядаемага горадабудаўнічага вузла ў наступныя дзесяцігоддзі знік найцікавейшы элемент гістарычнага раёна — комплекс забудовы вуліцы Дз. Беднага. Кароткая па працягласці вуліца складанай канфігурацыі служыла характэрнай камунікацыяй паміж двума гандлёва-грамадскімі цэнтрамі: сярэдневяковым, якім з'яўляўся Ніжні рынак разам з замкам, і эпохі Рэнесансу і барока — Верхнім рынкам. Такія тыповыя па сваёй структурнай ролі гісторыка-горадабудаўнічыя элементы, якія носяць назву Замкавай вуліцы, захаваліся, напрыклад, у Горадні і Наваградку.

На вуліцы Дз. Беднага, якая яшчэ ў 1930-ых гг. мела шчыльную капітальную, старажытную ў сваёй аснове забудову, да нядаўняга часу захоўваўся апошні будынак, знесены для будаўніцтва станцыі метро.

Такім чынам, у зоне перасячэння планіровачных дыяметраў само сэрца горада перыядаў Полацкай Русі і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага было ператворана ў транспартную развязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у сувязі з чым грунтоўна знішчана архітэктурная спадчына на паверхні зямлі і археалагічная — у культурным пласце.

Паколькі ў час Другой сусветнай вайны грамадская і жылая забудова Менска XVIII, XIX і першых дзесяцігоддзяў XX ст. зведала моцныя разбурэнні, яе ацалелыя элементы маюць асаблівую прывабнасць у горадабудаўнічым кантэксце сталічнага цэнтра. Калі стварэнне ў пасляваенны перыяд манументальнага архітэктурнага ансамбля праспекта Францішка Скарыны на аснове былога напрамку можна расцаніць як дасягненне горадабудаўнічага майстэрства, то знос ці перабудова ў наступныя дзесяцігоддзі асобных гістарычных грамадзянскіх будынкаў у большасці выпадкаў былі неабгрунтаваныя і вызначаліся суб'ектыўнымі прычынамі. Напрыклад, у 1958 г. перабудова закранула тэатр імя Янкі Купалы, які меў багата дэкарыраваныя ў формах псеўдабарока фасады і пасля аднаўлення набыў спрошчанае, невыразнае архітэктурнае аблічча. У 1968 г. праведзена карэнная рэканструкцыя з надбудовай двух паверхаў былога дома губернатара на плошчы Свабоды, што цалкам сказіла класіцыстычнае аблічча будынка. Разбурана гістарычная забудова паўночна-ўсходняга боку вуліцы Гандлёвай, знесены жылы дом XVIII ст. па вуліцы Інтэрнацыянальнай, другі будынак канца XVIII — першай паловы XX ст. у стылі класіцызму на той жа вуліцы. Унікальным горадабудаўнічым рашэннем было б узнаўленне дамініканскага кляштара пры рэканструкцыі Цэнтральнай плошчы і ўзвядзенні Палаца рэспублікі.

У 1984 г. узарваны будынак былога гарадскога тэатра, які меў вялікую гісторыка-мемарыяльную каштоўнасць і будаваўся на працягу XVIII, XIX і XX стст. На сцэне гэтага тэатра давалі прадстаўленні розныя тэатральныя трупы, працавалі таленавітыя рэжысёры і акцёры, а ў 1852 г. адбылася пастаноўка першай беларускай оперы «Ідылія» («Сялянка»), лібрэта для якой напісаў В. Дунін-Марцінкевіч, музыку — С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Пры рэканструкцыі цэнтра Менска без дастатковай падставы знесены і іншыя капітальныя гістарычныя будынкі другой паловы XIX і пачатку XX ст., якія пры ўмове архітэктурнага майстэрства маглі быць гарманічна ўключаны ў сучаснае гарадское асяроддзе, узбагаціць яго сэнсавы і эстэтычны змест. Да іх адносяцца, напрыклад, група будынкаў па вуліцы Кірава на ўчастку паміж вуліцамі Энгельса і Чырвонаармейскай, два дамы па былой Ляхаўскай вуліцы, знесеныя ў канцы 1970-ых гг. пры рэканструкцыі тэрыторыі з усходняга боку ад стадыёна «Дынама», і інш. Відавочна, метады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёна Менска акрамя рэстаўрацыі і прыстасавання помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і добраўпарадкавання павінны ўлічваць і неабходнасць дакументальнага, поўнага ўзнаўлення страчаных аб'ектаў. Гэта датычыцца не толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Святадухаўская царква ў Верхнім горадзе, але і радавых гістарычных будынкаў.

Акрамя Менска вялікія страты горадабудаўнічай спадчыны зведалі ў розныя перыяды часу малыя гарады Менскай вобласці. Напрыклад, у Нясвіжы з чатырох культавых і абарончых комплексаў, закладзеных у канцы XVI ст. на вуглах блізкага да квадрата гарадскога плана, у перабудаваным выглядзе захаваліся тры. Цалкам страчаны праваслаўны храм у заходнім куце, а таксама касцёл бернардзінскага кляштара на паўночным канцы гістарычнай часткі горада. У паўднёвай частцы карэнным чынам скажоны перабудовамі касцёл бенедыкцінскага кляштара. Не захаваліся земляныя валы і равы, якія ўтваралі стораны квадрата, брамы, праз якія ажыццяўляўся ўезд у горад — Клецкая і Віленская, а Замкавая захавалася часткова.

Рэшткі архітэктурнага ансамбля галоўнай, гандлёвай плошчы цяпер прадстаўлены ратушай, якая страціла большую частку калісьці высокай шмат'яруснай вежы, гандлёвымі радамі і домам рамесніка XVIII ст. Разбураны дамініканскі кляштар, аўстэрыя і гарадскі палац Радзівілаў, а таксама вуніяцкая царква і сінагогі паблізу плошчы, а месцы большасці помнікаў заняты новай забудовай. Тыпавы пяціпавярховы жылы дом перагарадзіў кароткую вуліцу, якая звязвала ратушную плошчу з плошчай перад былым езуіцкім калегіумам'і арыентаваную на яго касцёл. У цэлым новая забудова мае невыразнае архітэктурнае аблічча, завышаны маштаб, які не адпавядае гістарычнаму асяроддзю, агульную тэндэнцыю нетактоўнага ўмяшання ў прасторавую кампазіцыю і вобразны лад архітэктурных форм гэтага ўнікальнага помніка горадабудаўнічага мастацтва эпохі Рэнесансу і барока.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2