Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Цяпер Чачэрск вызначаецца дрэннай захаванасцю гістарычнай спадчыны. Разбурана большая частка помнікаў, якія яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі нашага веку фармавалі своеасаблівую прасторавую кампазіцыю вертыкальных дамінантаў. Цалкам знішчаны Раждзественская і Вазнясенская цэрквы, Троіцкі касцёл. У 1960-1970-ых гг. актыўна працягваецца пачатая ў XIX ст. забудова тэрыторыі ратушнай плошчы, што абумоўлена няведаннем гісторыка-культурных традыцый класіцызму, горадабудаўнічых уласцівасцей, якія вызначаюць вечную каштоўнасць планіроўкі і вышыннай кампазіцыі Чачэрска. Ратуша зараз аббудавана з усіх бакоў новымі будынкамі. За 20 м ад яе ўзведзены чатырохпавярховы тыпавы будынак райвыканкама, што перакрыла відавыя напрамкі на помнік з усходняга боку. Насупраць галоўнага фасада ратушы ўзведзены двухпавярховы комплекс універмага

і рэстарана, у многім выпадковы па сваім размяшчэнні, а з поўначы ад яе за 40 м узнікла спартыўная зала. На тэрыторыі былой плошчы размешчаны таксама жылы дом па вуліцы Гагарына, іншыя новыя будынкі. У цэлым, на асобных участках гістарычнага раёна маштаб новай забудовы значна завышаны. Гэта адносіцца, напрыклад, да буйнога комплексу бальніцы па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Адной з задач далейшай рэканструкцыі горада павінна стаць узнаўленне страчаных культавых помнікаў, якія вызначалі ўнікальнасць Чачэрска для беларускай горадабудаўнічай культуры, аднаўленне іншых гістарычных аб'ектаў, а таксама найбольш поўнае набліжэнне сродкамі новай архітэктуры да традыцыйных якасцей планіровачнай структуры і сілуэта горада ва ўзаемасувязі з навакольным краявідам, да гістарычных асаблівасцей прасторавай арганізацыі плошчаў, вуліц і кварталаў.

Менск

Моцна разбураны пад час Другой сусветнай вайны, Менск пачаў уставаць з руін у першыя пасляваенныя гады. Яго горадабудаўнічае развіццё, у сувязі са сталічнай роллю, вызначалася бурнымі тэмпамі росту. Інтэнсіўнае фармаванне структуры агульнагарадскога цэнтра выклікала ў шэрагу выпадкаў недастатковы ўлік назапашаных стагоддзямі духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей гарадскога асяроддзя, значнае зніжэнне гісторыка-культурнага патэнцыялу горада ў параўнанні з пачаткам XX ст. і 1920-1930-мі гг.

Першаасновай Менска быў дзядзінец XI ст., размешчаны, у адрозненне ад вышэйразгледжаных паселішчаў, не на ўзвышшы, а ў нізіне, у месцы ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач. У замках такога тыпу выкарыстоўваліся абарончыя ўласцівасці балоцістай, затапляемай мясцовасці. У першапачатковы перыяд на фармаванне планіровачнай структуры горада вялікі ўплыў зрабіла пераважная трасіроўка міжгарадскіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менска стаў замак і размешчаная паблізу гандлёвая плошча трохкутнай канфігурацыі (Ніжні рынак). Уздоўж ракі Нямігі, па Нямігскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Свіслачы па Троіцкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Пасля, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага горадабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы грамадскі цэнтр, рэгулярна спланаваная ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях простакутная плошча (Верхні, альбо Высокі, рынак).

У XVII–XVIII стст. умацаванні горада ўключалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. Горад, кампактны ў плане, крыху перавышаў паўкруг і па характары вулічнай сеткі адносіўся да двухцэнтравага, радыяльна-паўкальцовага з простакутнымі элементамі тыпу. Цэнтрамі сыходжання вуліц радыяльнай накіраванасці былі замак з Ніжнім рынкам, а таксама Высокі рынак; у раёне апошняга планіровачная структура набліжалася да простакутнай.

Ансамбль забудовы Высокага рынку (пазней — Саборная плошча), які фармаваўся на працягу XVI — пачатку XX ст., - выдатная з'ява ў гісторыі дойлідства. На малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць дамінантаў, што абумовіла насычанасць архітэктурнай кампазіцыі. У прасторавай структуры ансамбля спалучаліся ўласцівасці сярэдневяковай і рэнесансна-барочнай горадабудаўнічых культур. Нерэгулярная планіроўка яго паўночна-ўсходняга ўчастка натуральна склалася ў позняе сярэдневякоўе. Асноўная ж частка ансамбля характарызавалася размяшчэннем будынкаў у артаганальнай сістэме ўзаемазвязаных планіровачных восяў, што тыпова для Новага часу. Пры гэтым вышынная кампазіцыя забудовы вызначалася складаным супрацьпастаўленнем архітэктурных мас, шматвежавым сілуэтам з рознымі па характары вертыкалямі, маляўнічай рознавышыннасцю аб'ёмаў. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у стылёвым вырашэнні культавых будынкаў пераважала барока; іх аблічча

дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнесансу (царква Святога Духа) і класіцызму (ратуша).

Асноўнымі збудаваннямі ансамбля з'яўляліся: ратуша, упамінанне аб якой сустракаецца ўпершыню ў канцы XV ст., адбудаваная ў XVI і XVII стст., 1744 г., канцы XVIII і першай палове XIX ст.; гасціны двор, згаданы ў XVI ст., які будаваўся да пачатку XX ст.; комплекс мужчынскага і жаночага базыльянскіх манастыроў першай паловы XVII ст. з царквой Святога Духа; езуіцкі калегіум другой паловы XVII–XVIII ст. з самым буйным у Менску храмам, асобнай званіцай і развітым комплексам іншых пабудоў; мужчынскі і жаночы бернардзінскія кляштары першай паловы XVII–XVIII ст. з барочнымі касцёламі; дамініканскі кляштар таго ж часу, які меў своеасаблівую браму перад галоўным фасадам храма; будынак гарадскога тэатра канца XVIII ст., рэканструяваны на працягу XIX і ў пачатку XX ст.; гасцініца пачатку XIX ст., перабудаваная ў 1884 г. і ў стылі мадэрн — у 1906–1908 гг., якая атрымала назву «Эўропа» і стала найбуйнейшым грамадзянскім будынкам Менска; сінагога XVIII ст.; жылыя дамы, у тым ліку ўзор гарадскога сядзібнага комплексу XVIII ст. з парадным дваром.

У параўнанні з большасцю гарадоў Усходняй Беларусі, напрыклад Віцебскам, рэканструкцыя і развіццё Менска ў перыяд рэгулярнай класіцыстычнай перапланіроўкі вызначалася вялікай ступенню пераемнасці былой структуры. У межах горада канца XVIII ст. захаваўся агульны характар гістарычнай планіроўкі і абрысы многіх вуліц. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую простакутную планіровачную сістэму.

У XIX ст. разбураны ці перабудаваны асобныя выдатныя архітэктурныя збудаванні. У многім гэты працэс быў абумоўлены ўнутрыпалітычнай сітуацыяй, якая наступіла пасля разгрому паўстання 1830–1831 гг. У 1850-ых гг. ахвярай стала ратуша, у якой у першай палове XIX ст. апрача адміністрацыйных устаноў — суда, магістрата, гаўптвахты, архіва размяшчаліся музычная школа і гарадскі тэатр. Фармальнай прычынай для зносу служыла тое, што ратуша, «…займаючы сабой частку галоўнай плошчы, абмяжоўвае яе і закрывае краявід саборнай царквы і новаўзводзімых дзяржаўных устаноў…». Аднак, паводле ўспамінаў відавочцаў, будынак ратушы быў знішчаны з-за таго, што «…ён сваім існаваннем напамінаў жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра магдэбургскае права…». На рашэнні аб зносе ратушы стаяла ўласнаручная рэзалюцыя Мікалая I.

У 1795 г. вуніяцкая царква Святога Духа была пераўтворана ў праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор, а будынкі базыльянскіх манастыроў заняты духоўнай кансісторыяй і губернскай гімназіяй. Двойчы, у сярэдзіне і ў канцы XIX ст., былая царква Святога Духа — самабытны помнік рэнесансу з элементамі готыкі, перабудоўвалася ў псеўдарускім стылі, што з'яўлялася тыповым для гэтага перыяду праяўленнем архітэктурнага рэтраспектывізму. У сярэдзіне XIX ст. у формах позняга класіцызму адбылася рэканструкцыя корпуса былога мужчынскага базыльянскага манастыра. Таксама ў 1850-ых гг. грунтоўна перабудаваны архітэктурны комплекс езуіцкага калегіума, вежа-званіца набыла функцыю пажарнай каланчы, а будынак езуіцкай школы, які з канца XVIII ст. выкарыстоўваўся як дом губернатара, страціў першапачатковы дэкор.

У другой палове XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі горада феадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадская і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менска, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасцях. Акрамя таго, у сувязі з тэрытарыяльным ростам горада ў перыяд бурнага развіцця капіталістычных адносін узніклі таксама і перыферыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесці з драўлянай сядзібнай забудовай.

Яшчэ ў 1920-1930-ых гг. цэнтр Менска ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гісторыка-горадабудаўнічае ўтварэнне, якое сінтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпох, хаця і тады знішчаліся каштоўныя грамадскія будынкі. Напрыклад, пры ўзвядзенні ў 1939–1941 гг. будынка ЦК КПБ зруйнаваны дом краязнаўца, збіральніка беларускіх старажытнасцей М. Гаўсмана. Выкананы ў 1857 г. па праекце К. Хршчановіча манументальны будынак вылучаўся рамантычным архітэктурным абліччам з выкарыстаннем разнастайных форм готыкі, рэнесансу і класіцызму. У 1898–1899 гт. тут дзейнічала Менскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2