Страчаная спадчына
Шрифт:
порцік аўстэрыі, вуліца Браслаўская — на мезанін гасцініцы. Традыцыйная сістэма кампазіцыйных восей дапаўнялася арыгінальным прыёмам: порцік аўстэрыі, паўночная і паўднёвая брамы гандлёвых радоў і партал кафэ знаходзіліся на адной візуальна-прасторавай восі, якая забяспечвала «скразное» ўспрыняцце праз праёмы ў гандлёвых карпусах архітэктурных акцэнтаў фасадаў аўстэрыі і кафэ.
Важная рыса ансамбля — адсутнасць суцэльнага фронту забудовы бакоў плошчы, вялікае кампазіцыйнае значэнне прамежкавых прастораў паміж будынкамі. Відавочна, свабодная пастаноўка аб'ёмаў выклікана, з аднаго боку, жаданнем максімальна павялічыць маштаб ансамбля пры абмежаваных матэрыяльных магчымасцях, з іншага — неабходнасцю арганізацыі зручных для карыстання зямельных участкаў пры будынках. Такі прынцып размяшчэння забудовы адлюстроўваў вялікія тэрытарыяльныя рэсурсы населеных месцаў,
Ансамблевая аднастайнасць забудовы дасягалася не толькі сродкамі аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, але і дэкаратыўна-стылёвым рашэннем у спрошчаных формах позняга барока, выкарыстаннем некаторых прыёмаў архітэктурнага ўбрання, агульных для розных тыпаў радавых будынкаў і ўнікальных аб'ектаў. Да такіх прыёмаў адносіліся працяглыя нішы атыка (крамы; жылыя дамы, сярэднія ў групах трох аднатыпных будынкаў), падобныя ліштвы з падаконнай нішай (тыя ж сярэднія ў групах жылыя дамы; усе грамадскія будынкі, за выключэннем гандлёвых радоў), замковы камень ліштвы (грамадскія будынкі заходняга і паўднёвага бакоў).
Да цяперашняга часу ансамбль амаль страчаны: з 22 будынкаў захавалася толькі 8, пры гэтым два з іх карэнным чынам перабудаваны. Разбурэнне забудовы адбылося, у асноўным, пасля Другой сусветнай вайны. У канцы 1940-ых і 1950-ых гг. большая частка будынкаў яшчэ існавала. У даленшым без якой-небудзь аб'ектыўнай неабходнасці знесены гандлёвыя рады, іншыя грамадскія і жылыя будынкі. Увесь паўднёвы бок плошчы заняў невыразны чатырохпавярховы тыповы будынак райвыканкама, які сваім архітэктурным абліччам зрокава падаўляе гістарычную забудову.
Магілеў
Пры разглядзе працэсу знішчэння матэрыяльнай культурнай спадчыны гарадоў, а таксама пры параўнанні сучаснага стану іх цэнтраў з сітуацыяй у пачатку XX ст. трэба памятаць гістарычны лёс Беларусі ў першай палове нашага стагоддзя. У 1920-1930-ых гг. заходняя частка рэспублікі ўваходзіла ў склад Польшчы і на працягу названага часу на гэтых тэрыторыях не адбывалася масавае разбурэнне культавых будынкаў. Барацьба з рэлігіяй ва ўсходніх абласцях, горадабудаўнічая ідэалогія «будаўніцтва новага свету» як у даваенны час, так і ў перыяд пасляваеннага аднаўлення прывялі да змяншэння колькасці выдатных помнікаў і раёнаў масавай гістарычнай забудовы. Такая дзяржаўная палітыка садзейнічала зніжэнню культурнага патэнцыялу паселішчаў усходняга рэгіёна, устойлівай тэндэнцыі поўнай змены гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якое фармавалася стагоддзямі, на новае гарадское наваколле.
Аналіз захаванасці помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры ў маштабе краіны сведчыць, што арэал канцэнтрацыі культурнай спадчыны ахоплівае захад і паўночны-захад Беларусі. Наадварот, Магілеўская і Віцебская вобласці ўтрымліваюць сумнае першынство па памерах панесеных страт пры сумніцельным дасягненні новых эстэтычных горадабудаўнічых якасцей за кошт знішчэння старых. Супаставім цэнтр Магілева ў нашы дні з тым, што існаваў яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі XX ст.
Цэнтральная частка горада размешчана на высокім клінападобным плато паміж лукавінай Дняпра і яго прытокам Дубровенкай. У другой палове XVII–XVIII стст. горад меў тры паясы земляных абарончых збудаванняў: замак — першааснова горада, умацаванні трохкутнага ў плане Старога горада, які прымыкаў да замка, і вонкавы пояс, што ахопліваў шырокія гарадскія тэрыторыі правабярэжжа Дняпра. Планіроўка цэнтральнай часткі спалучала радыяльную з папярочнымі элементамі сістэму вуліц у Старым горадзе і простакутную сетку на Шклоўскім пасадзе. На астатняй гарадской тэрыторыі, у межах трэцяй абарончай лініі, планіровачная структура была разнастайная: простакутна-прамалінейная ў Задубровенскім пасадзе, блізкая да радыяльнай у Пакроўскім пасадзе на раўніннай мясцовасці ля падножжа плато, перакрыжаванай у Луполаве за Дняпром і інш.
Ансамбль галоўнай плошчы, які фармаваў цэнтр горада, займаў унікальны ў горадабудаўнічых адносінах участак каля замка на канцы плато над Дняпром. Да плошчы падыходзіла галоўная вуліца — Шклоўская, пазней — Дняпроўскі праспект, цяпер вуліца Першамайская. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. сістэма грамадскіх прастораў уздоўж яе дапаўнялася авальнай плошчай
Архітэктурны ансамбль галоўнай гандлёвай, пазней губернатарскай плошчы прасторава звязваўся з Дняпром. Вертыкальнай дамінантай яе забудовы з'яўлялася ратуша са шмат'яруснай вежай, узведзеная ў 1679–1692 гг. (перабудавана ў 1773 г.). Да ратушы прымыкаў Г-падобны ў плане гасціны двор. У 1770-ых гг. у стылі класіцызму на паўднёвым баку плошчы пабудаваны палац губернатара і будынак губернскага праўлення, на паўночным — палац віцэ-губернатара і будынак суда, урачэбнай управы і архіва.
У раёне плошчы ў межах другога кальца равоў размяшчаліся культавыя збудаванні, якія разам з ратушай фармавалі выразны шматвежавы сілуэт Магілева. Ён эфектна ўспрымаўся з вялікіх адлегласцей ад левабярэжжа, Пакроўскага пасада і з іншых гарадскіх тэрыторый. Да гэтых храмаў адносіўся Богаяўленскі сабор — адно з найбольш буйных і адметных збудаванняў Магілева, узведзенае ў 1633–1636 гг. у стылі ранняга барока В. Палоўкам і А. Азаровічам (дабудаваны ў XVIII ст.). Побач з ім у XVII ст. узведзена вежа-званіца з гадзіннікам. Паблізу адхону плато ўзвышалася царква Спаскага манастыра, закладзеная ў 1740 г. і адбудаваная пасля пажару ў 1756–1762 гг. у формах віленскага барока па праекце архітэктара І.К. Глаўбіца. Акрамя царквы ў комплекс уваходзілі званіца, будынкі семінарыі, іншыя манастырскія карпусы і палац праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага, будаўніцтва якога працягвалася з 1762 па 1785 г. Гэты будынак захаваўся да нашага часу.
На Шклоўскай вуліцы каля равоў Старога горада размяшчаўся езуіцкі калегіум, які ўключаў касцёл святога Ксаверыя (1699–1795) у стылі барока (з 1833 г. — праваслаўная Васкрасенская царква, дабудавана ў 1848 г.), жылыя і вучэбныя карпусы (1686–1699). У 1826 г. у памяшканнях калегіума следчая камісія праводзіла допыты дзекабрыстаў — братоў Мураўёвых-Апосталаў, М. Бястужава-Руміна і іншых.
Па другі бок засыпанага крапаснога рова, на месцы якога ў канцы XIX ст. быў пасаджаны бульвар, знаходзіцца кармеліцкі касцёл святога Станіслава (1738–1752 гг., перабудаваны ў 1788 г.), які захаваўся да нашага часу. Сістэма вышынных культавых будынкаў уздоўж Шклоўскай вуліцы, што фармавалася Богаяўленскім, езуіцкім і кармеліцкім храмамі, дапаўнялася Іосіфаўскім саборам — галоўным будынкам Саборнай плошчы. Храм, пабудаваны ў 1780–1798 гг. па праекце выдатнага расейскага дойліда М. А. Львова ў гонар сустрэчы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II, з'яўляўся адметным помнікам класіцызму. Акрамя сабора ў забудову плошчы ўваходзіў будынак манежа, узведзены ў 1815–1831 гг. у стылі ампір па праекце другога вядомага расейскага дойліда В. П. Стасава, а таксама драўляны Аляксандраўскі палац (дом Пасекавай), пабудаваны ў 1780 г. як рэзідэнцыя Кацярыны II (усе не захаваліся).
Шматлікія храмы Магілева ўтваралі культавыя цэнтры розных раёнаў, фармавалі развітую прасторавую кампазіцыю горада. Магчыма выявіць агульныя заканамернасці ўзвядзення культавых будынкаў, характэрныя і для іншых гарадоў: арганічнае адзінства размяшчэння храмаў з рэльефам мясцовасці і абрысамі рэк, іерархія дамінантаў па кампазіцыйнай значнасці, іх пастаноўка ў завяршэнні вуліц і інш. Трэба адзначыць ансамбль будынкаў Мікалаеўскай царквы 1669–1672 гг., Пакроўскую царкву XVII ст., комплекс будынкаў Успенскай царквы 1670 г., бернардзінскі кляштар з касцёлам святога Андрэя (1687 г. — XVIII ст.), фарны касцёл 1604 г., перабудаваны ў XIX ст., Барысаглебскую царкву XVII–XIX стст., другі Барысаглебскі храм 1869 г.
Да нашагу часу з мноства вышынных дамінуючых комплексаў, якія вызначалі асновы архітэктурнай своеасаблівасці горада, захаваліся толькі група будынкаў Мікалаеўскай царквы, касцёл Станіслава, дзве Барысаглебскія цэрквы і фрагмент фарнага касцёла. Амаль цалкам знішчаны ансамбль галоўнай плошчы (сучасная Савецкая). Страчаны яго асноўныя збудаванні — палацы губернатара і віцэ-губернатара, будынак губернскага праўлення. Ратуша — рэдкі помнік беларускага дойлідства — яшчэ ў пасляваенныя гады ўзвышалася на плошчы, а ў 1957 г. была знесена (цяпер знаходзіцца на стадыі аднаўлення). Створаны на плошчы манументальны скульптурны мемарыял змагарам за Савецкую ўладу з развітым добраўпарадкаваннем і малымі архітэктурнымі формамі пры ўсіх сваіх мастацкіх вартасцях не можа служыць паўнацэннай заменай «асвечанага» стагоддзямі гісторыка-архітэктурнага ансамбля.
Род Корневых будет жить!
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
