Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Скрыніч, нібы пачуў яе думкі, паказаўся між столікаў, усеўся, ганарліва адкінуўшы доўгую цёмную грыўку… Ад яго чамусьці пахла не тытунём, а дажджом і палыном… Як ад ваўкалака.

Ася пастаралася ўкласці ў погляд усё захапленне і раскайванне ва ўласных паводзінах:

– Гэта… гэта выдатна!

Вячка, нават не стараючыся схаваць задавальненне, хітнуў галавою, як антычны бог.

– Зразумела, выдатна! Выбітна, я сказаў бы! Больш за тое – знойдзецца аж дваццаць чалавек, якія гэта пачытаюць і захопяцца. З іх яшчэ дзесяць не пабаяцца ўслых пахваліць… Астатніх жаба задушыць, бо яны таксама літаратары.

З дзесяці смелых выявяцца два крытыкі, якія нешта напішуць пра мой раман. І я магу назваць прозвішчы гэтых крытыкаў проста цяпер.

Ася разгубілася ад такога самабічавання.

– Ну навошта ты перабольшваеш… Твае раманы чытаюцца тысячамі!

– Людзі зараз нічога з таго, што напружвае, не чытаюць. Тым болей ім у лом чытаць па-беларуску. Думаеш, студэнты, што мяне хваляць, паглыналі начамі мае кніжкі? Яны проста чулі, што каб быць прасунутым – трэба мяне хваліць. Вось і ўсё. Я, як і мае калегі, пішу ў вялікую прорву, спадзеючыся, што ў ёй акажацца дно, і нехта асабліва цікаўны калісьці пасвеціць туды ліхтарыкам… Ці выпадкова ўваліцца. Як ты ў Ройнаўскую царкву.

Арсенія адразу ўспомніла, што зараз у тым сутарэнні шчыруе яе… каханак? Жаніх? Блёкат адной ночы? І што ў яе ёсць шанец хутка з ім пабачыцца. Дакрануцца… “Не трэба было так доўга манашкай жыць”, насмешна прагаварыў нехта нядобры ў свядомасці. Шалёная сумесь нянавісці і прыцягнення зноў ударыла ў галаву…

Вячка, які зноў пазмрачнеў, назіраючы за зменамі настрою Асі, кінуў на стол грошы.

– Усё, паехалі… А то дні цяпер кароткія…

Восень злітасцівілася прыўзняць шчыльны шэры вэлюм і зірнула цёмна-сінімі халоднымі вачыма на маленькія хаты, крыты бляхай сядзібны дом з белымі калонамі і голае поле, пасярод якога стаяў невялікі намёт і важдаліся людзі з дзіўным, не зусім сельскагаспадарчым, рыштункам. Вячка пад’ехаў як бліжэй, машына незадаволена падскоквала на барознах. Прытармазіў ля старэнькага чорнага “джыпу”, на якім, падобна, прыехала Варановічаўская каманда.

– Усё, вылазь…

Арсенія выскачыла з “Рэно”… Яшчэ з машыны яна заўважыла сярод іншых плячыстую постаць у скураной куртцы, са скураным шлемам-кяпуркай на попельных непаслухмяных валасах.

Яна доўга пракручвала ў галаве сцэнар іх цяперашняй сустрэчы… Забяспечыць абыякавы выгляд, падысці няспешна… Бо графчык, вядома, напусціць на сябе важнасці, можа, і поглядам не адорыць… Ад уяўленага халоднага выразу на ягоным твары ў Асі загадзя сціскалася сэрца…

А ён узяў і адразу падбег да яе… І яна таксама, аказваецца, ужо бегла яму насустрач… Пацалаваў, прагна, моцна, адарваўшы ад зямлі, ад чаго галава проста пайшла кругам… Паставіў перад сабой, зірнуў строга, як выхавацелька.

– Чаму без шапкі? Мазгі сагрэліся? Вецер жа!

Насунуў ёй на галаву свой скураны шлем.

– Маці маіх будучых дзяцей павінна быць здаровай!

Няўважна кінуў некуды за спіну дзяўчыны:

– Добры дзень, спадар Скрыніч!

І павёў ашалелую дзяўчыну, прыабняўшы, да калегаў.

– Пайшлі знаёміцца… Паўло, Віталь, Алесь – гэта Арсенія Вяжэвіч, літаратарка і мая нявеста.

А ён у гэтым увесь! Ніякай маскіроўкі, намёкаў, нюансаў, пастанавіў нешта шляхціц – так і будзе!

Археолагі рук Асі не падавалі – бо ўпэцканыя былі… Але ўсміхаліся ёй ад душы, не хаваючы

зацікаўленасці. Ася ад разгубленасці не надта запомніла, як каго звалі, хто якія кампліменты ў ейны адрас казаў… Аднаго, барадатага дзядзьку ў ватоўцы, па прозвішчы Калюжка, яна ведала – бываў на літаратарскіх тусоўках, артыкулы друкуе часта… Словы пра “не збіраюся я замуж!” – прагучэлі б тут дурным какецтвам, і Ася змаўчала. Тым болей было чым заняць увагу. Вакол, на цыратах, рассцеленых на зямлі, красаваліся ў адмысловым парадку экспанаты з сутарэння – стрэльбы, пісталеты, спражкі, нацельныя крыжыкі ды іншае… На цэлы музей хопіць! Маладзён з цёмнымі валасамі, забранымі ў куртаты хвосцік, старанна фатаграфаваў усё, худзенькая дзяўчынка ў хакі занатоўвала…

Ася здрыганулася: справа ляжала шэсць вялікіх скруткаў з чорнай цыраты… Перавяла позірк на Корб-Варановіча. Той сумна хітнуў галавой:

– Так, гэта яны… Жаўнеры з атраду Карыбутовіча. Я дамовіўся са святарамі, заўтра зладзім адпяванне… Трое каталікоў, двое праваслаўных, адзін юдэй… Рабіна цяжкавата знайсці, але нібыта атрымаецца.

Арсенія за здзіўленнем зірнула на Данілу: а яна думала, ён так уцаркоўлены ў праваслаўе, што іншай веры не прызнае! Даніла адгадаў яе думкі:

– Так, я праваслаўны. Ад прадзедаў… І веры сваёй не здраджу. Але галоўны Боскі дар чалавеку – свабода. Сапраўдная, боганатхнёная. І калі Гасподзь паважае нашую волю, чаму мы павінны пагарджаць воляю бліжніх? Усе добрыя справы рабіліся з праўдзівай вераю, а гнюсныя – ад фанатызму… На гэтай зямлі не павінна мець уціск нічыя вера.

Побач усчаўся захоплены гуд, праца прыпынілася: чытачы пазналі вялікага пісьменніка Вячку Скрыніча. А паколькі ў гісторыкаў былі з аўтарам гістарычнага фэнтэзі свае рахункі, завіравала дыскусія…

– Ты палуднавала? – Корб-Варановіч, падобна, не перабольшваў пра сваю адказнасць за Асю, апякуючыся ёю, нібы заўсёды так рабіў. – Што ела?

Арсенія сумленна паўспамінала.

– Каву-латэ...

– Ну так, спадар геній спраўджвае запавет Сірано дэ Бержэрака наконт таго, што абед паэта – дзве вінаградзінкі. Пайшлі…

Корб-Варановіч прывёў Арсенію ў намёт, дзе былі састаўленыя нейкія скрыні, грувасціліся заплечнікі і вопратка, бо спрактыкаваныя экспедыцыянеры, вядома, змянілі красоўкі ды скуранкі на гумовікі і балоневыя курткі. Гісторык усадзіў “нявесту” на нейкую скрынку і ўсунуў ёй у рукі вялізную канапку, сапраўдную “канапішчу” з батону, вяндліны і свежага агурка.

– Чакай, тут тэрмас быў з гарбатай… Вось, трымай, не апячыся.

Арсенія паслухмяна спажывала палявую ежу і спрабавала асэнсаваць, што з ёй адбываецца. Тыран і дэспат сядзеў побач і пільна, проста з жарсцю, вывучаў пажаўцелыя паперы. Аж захацелася вярнуць ягоную ўвагу да сваёй персоны.

– Цікавае што знайшлі?

І галавы не падняў.

– Так…

– А пра таямніцу роду Корб-Варановічаў?

– І пра яе… Зараз спусцімся разам, паглядзіш…

– А Калантая не сустрэў?

Не адарваўся ад улюбёных папер.

– Сустрэў…

– Пасварыліся?

У адказ – няўважнае мыканне. Нехта казаў пра шкоду фанатызму…

– Я з “Сокала-прынта” звольнілася…

– Увечары куплю шампанскае, адзначым.

І зноў чытае, чытае, чытае…

– А… Анжэла тэлефанавала?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции