Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Вось адно з яе апавяданняў.

З суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны. На начлезе воўк зарэзаў каня, і пан збіраўся за гэта строга пакараць прыгоннага конюха. Конюх, уцякаўшы, зайшоў у хату да бацькоў бабулі. Бабуля была тады маладой дзяўчынай. Бяглец папрасіў у яе кавалак хлеба на дарогу. Яна дала яму паўбулкі хлеба. Ён пайшоў у пушчу да разбойніка Ціхана. Калі за маладога бегляца пакаралі бізунамі яго бацьку, Ціхан падпаліў панскую абору. Згарэла шмат жывёлы. Нейкім чынам пан Чапкоўскі даведаўся, што бабуля дала бегляцу хлеба. Прыйшоў з

двара цівун і забраў спалоханую бабулю ў панскі двор. Яе там пакаралі бізунамі, потым надзелі ёй на ногі калодкі і пасадзілі на суткі ў цёмны падвал панскага палаца. Бабуля ад сораму хацела тапіцца. І вось аднаго разу ўночы прыходзіць да бацькоў бабулі той самы панскі бяглец, а з ім разбойнік Ціхан і Шлёмка-канакрад. Бабуля ім паскардзілася на пана Чапкоўскага.

— Мы за гэта пану Чапкоўскаму адплоцім! — сказаў Ціхан.

Праз некалькі дзён згарэла панскае гумно.

— І зноў прыйшоў да нас разбойнік Ціхан — вясёлы прыгажун, чарнавусы, а твар — кроў з малаком, — апавядала бабуля.

— Адплаціў я пану Чапкоўскаму і за тваю крыўду, дзеўка! — сказаў мне Ціхан, абняў і пацалаваў у галаву.

— Дзякую, дарагі… — шапнула я Ціхану на вуха. — Маці паставіла гасцям гарэлку, шабасовую рыбу, халу. Усе нашыя былі рады за такую адплату пану. А я была да таго шчаслівая, аж не ведала, што рабіць. Смяялася, скакала, спявала. Разбойнік Ціхан глядзеў на мяне, гладзіў доўгія вусы ды ўсміхаўся.

— А ты не баішся мяне, разбойніка? — запытаўся Ціхан.

— Не… — адказала я, паглядзела на яго і апусціла вочы. Ён такі быў прыгожы, аж мне сорамна было глядзець яму ў вочы… Ціхан абняў мяне адной рукой ды сказаў:

— Не бойся мяне. Добрых людзей я ніколі не крыўджу.

Бабуля на хвіліну спыніла апавяданне, задумалася.

— Маладая я была. Годы мае рэчкай паплылі. Эх, Божа мой! А такія людзі, як разбойнік Ціхан, служаць у руках Усявышняга кіем для пакарання злых людзей! — растлумачыла мне бабуля ўчынак Ціхана.

Яе чорныя вочы, акружаныя густымі сеткамі зморшчынак, весела і молада засвяціліся.

Пра разбойніка Ціхана бабуля часта ўспамінала. Яна апавядала, што ён бедных людзей ніколі не чапаў. Наадварот — даваў ім грошы. А яго сябар, канакрад Шлёмка, краў коней толькі ў багатых.

Улетку жылі яны ў зямлянцы ў пушчы. І колькі паліцыя і салдаты ні шукалі гэтай зямлянкі — знайсці не маглі. Узімку яны, пераапранутыя купцамі, выязджалі ў другую губерню.

У кірмашовыя дні яны разгульвалі па вакольных мястэчках. Нікога не баяліся. Іх баяліся ўсе.

Ціхан даставаў для сваіх малайцоў гарэлку ў аднаго карчмара за дзесяць вёрст ад Пасадца. Там спыняліся і цыганы, што забіралі крадзеных коней у Шлёмкі. Зорах зваўся той карчмар. Ён меў ад Ціхана і сваю долю ва ўсіх гэтых справах.

За галаву Ціхана менскі губернатар абяцаў тады вялікія грошы.

Аднаго разу ўночы ў карчме Зораха пілі гарэлку Ціхан і Шлёмка. Пасля таго, як за галаву Ціхана абяцалі вялікія грошы, ён, Ціхан, пачаў асцерагацца. Не верыў і Зораху. Ён прымушаў Зораха раней самому папробаваць гарэлку, бо ў гарэлцы магла быць атрута.

У

гэту ноч Зорах быў вельмі далікатны. Часта абнімаў Ціхана, стараўся дагаджаць, хваліў Ціхана за дабрату, за сардэчнасць, за адвагу. Скардзіўся Зорах, што падазраюць аб яго, Зораха, удзеле ў ціханаўскіх справах. Яму, Зораху, пагражае не меншая небяспека, чымся Ціхану і Шлёме, таму…

Зорах не дагаварваў.

— Дык чаго ж ты хочаш, Зорах? — пытаўся Ціхан.

— Сам, Ціханка, разумееш… Ты ж чалавек і разумны і справядлівы…

— Пароўну дзяліць?

— Ага… А то золата сабе забіраеш, а мне толькі серабро…

— За чарку гарэлкі хочаш браць роўную долю з маёй здабычы?! Ты, Зорах, стаіш на гнілых падпорах і згарыш як порах. Ты мне не друг, а вораг.

Зорах апускае вочы і маўчыць.

— Зірні мне ў вочы, Зорах! Хачу пачытаць тваё чорнае нутро… Ну, зірні…

Зорах узнімае на Ціхана блуклівыя вочы. Ціхан на яго строга глядзіць. Зорах не вытрымлівае яго пільнага позірку і адварочваецца.

— У цябе не душа, Зорах, а цёмная студня. Ты нешта нядобрае замысліў. Глядзі…

І зазлаваўся разбойнік Ціхан. Грукнуў кулаком аб сасновы стол так моцна, ажно стол расшчапіўся. Яго чорныя вочы бліснулі двума агнямі. Твар загарэўся. Вусы натапыршчыліся, як у тыгра.

— Чуеш, Зорах? Больш з табой ніякіх спраў мець не хачу. Арлу з савой — не па дарозе. А калі толькі ўздумаеш размяняць на залатыя імперыялы маю галаву, дык во, глянь…

Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім перад тварам Зораха.

— Брахнеш аба мне каму-небудзь, нібы курыцу, зарэжу… Чуеш?

— Ч-ч-чую…

Зорах дрыжэў з галавы да ног.

— Будзеш маўчаць?

— Б-б-буду… м-м-маўчаць…

— Хачу быць чэсным чалавекам, Зорах. Я табе і так лішняе даваў. На развітанне вярні назад мяшок серабра, што я табе пакінуў. Ты яго не зарабіў… Давай сюды!

Залямантаваў карчмар:

— Ціхан… родны…

Ціхан нецярпліва тупнуў нагой.

— Падзякуй, дурань, за сваю галаву. Я мог бы табе даць яе ў рукі за цацку. Серабро бедным раздам. Табе ж яно не падабаецца…

Ціхан выйшаў на двор.

Была летняя ноч. Месяц яшчэ не ўзышоў, але ў небе, як залатыя дукаты, блішчэлі зоркі. Абапал дарогі, навокал цёмнага сілуэта карчмы, драмаў бор. Ледзь-ледзь шапацелі вершаліны. Шмат таямніц ведалі стагоднія барыны. Чулі яны часам стогны, плачы, ляманты. Тут не раз Ціхан сцёбаў бізуном прывязанага да дрэва лютага пана.

— Баліць? — пытаўся Ціхан у пана. — Так баліць і тваім мужыкам, якіх лупцуеш дзень у дзень на стайні. Ці ж мужыцкая кроў не такая, як і панская? Ці ж мужыцкая косць не такая, як і панская? Кожнаму баліць. А калі не перастанеш біць мужыкоў…

Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім перад панам.

— … як курыцу, зарэжу! Хлопцы, адпусціце пана! Няхай ідзе, куды хоча.

Драмаў бор вакол Зорахавай карчмы, толькі вершаліны ледзь-ледзь шапацелі праз сон.

Зорах і Шлёмка прыцягнулі мяшок са срэбранымі манетамі і палажылі на спіну сівога жарабца Ціхана.

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Кирка тысячи атрибутов

Сугралинов Данияр
Фантастика:
фэнтези
рпг
6.81
рейтинг книги
Кирка тысячи атрибутов

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя