Яўхім Карскі
Шрифт:
У выніку выкладаньня Карскім царкоўнаславянскае мовы, спачатку ў гімназіі ў Вільні, а посьле на ўнівэрсытэце, паўстала ягоная «Граматыка царкоўнаславянскае мовы», якая пачынаючы ад свайго першага віленскага выданьня 1888 году мела аж 19 усіх выданьняў, апошняе ў 1917 годзе.
У галіне расейскае літаратуры й моваведы мае Карскі побач шмат драбнейшых працаў, і гэткія большыя ды важнейшыя: працы пра «Архангельскае эвангельле», «Лісткі» Ундольскага, Лаўрэнцеўскі летапіс, праца «Русская диалектология» (1924, дзе абыймаецца і беларуская дыялекталёгія), важная праца «Очерк научной разработки русского языка в пределах СССР» (1926, дзе ізноўж ахопліваецца і беларуская мова). Апошняе і вельмі цэннае выданьне, гэга апублікаваная ў СССР у 1930 г. «Русская Правда по древнейшему списку», выданьне вельмі грунтоўнае ды на вышыні з навуковага гледзішча, у якім маем Карскага ўводзіны. Тэкст, поўную
Існуюць драбнейшыя працы Карскага, што кранаюць і моваведныя пытаньні моваў украінскай, польскай ды нават паўдзённых славянаў дый кашубаў.
Сьветагляд Яўхіма Карскага
1. Пагляды моваведныя
Духова, як чалавек-грамадзянін і як вучоны, Яўхім Карскі складаўся й усталёўваўся ў апошняй траціне XIX ст. Пара гэтая й наклала сваё гістарычнае таўро на ягонай мэнтальнасьці, яго навуковых дый палітычных паглядах.
На полі моваведнае працы Карскі зьяўляецца ў часе, калі ў эўрапейскай філялёгіі ападала ўжо празьмернае захапленьне тэарэтычнымі рэканструкцыямі дагістарычных моўных працэсаў і формаў дый гіпатэтычных прамоваў-архетыпаў, што мелі існаваць тысячы гадоў таму — захапленьне, выкліканае паяваю «Прыраўнальнае граматыкі індагерманскіх моваў» Франца Боппа ў 1833 годзе. Моваведы тады ўсьведамілі ўжо сабе, што на тое, каб рабіць трапныя дапушчэньні аб дагістарычных працэсах дый формах мовы, найперш трэба пазнаць і добра вывучыць факты мовы гістарычныя, і, асабліва, мову сучасную ўва ўсім яе жывым багацьці дый усей дыялектнай разнароднасьці. На гэта асаблівы націск клала новае пакаленьне эўрапейскіх моваведаў канца XIX ст., г. зв. маладаграматыкі.
Вось у гэтым кірунку вялася тады ўжо сыстэматычная праца й на полі славянскае моваведы, асновы якой паклалі яшчэ на пачатку стагодзьдзя «патрыярхі» славянаведы — чэх Язэп Даброўскі дый ягоны вучань славенец Баўтрамей Капітар, а на мадэрныя навуковыя прынцыпы паставілі славенец Францішак Міклошыц дый харват Ватрослаў Ягіч, ягоны вучань, які выдаваў у Бэрліне чаcanic «Archiv fur slavische Philologie», дый стварыў там вядучы асяродак славянаведы.
Аўстрыйская Вена, цэнтар імпэрыі, у склад якой уваходзілі народы ўсіх трох славянскіх групаў — паўдзённай, заходняй і ўсходняй, — дый у якой тады панавала даволі лібэральная атмасфэра для навуковае працы, была блізу ідэальным месцам для разьвіцьця славянскае моваведы й славя наведы наагул. На славістычны моваведны аўтарытэт Міклошыца дый Вены арыентавалася моцна на пачатках свайго разьвіцьця й расейская моваведа, здольным гадунцом і выдатным працаўніком якое Карскі быў.
Настаўнік Карскага ў галіне філялёгіі, прафэсар Нежынскага Інстытуту Р. Брандт, сам выдатны ў сваю пару мовавед дый аўтар навукова важнага «Нарысу славянскае акцэнталёгіі» (1880), патрапіў прышчапіць свайму вучню новаўсьвядомленае зразуменьне навуковае вагі шырокае грунтоўнае фіксацыі, сыстэматызацыі й вывучэньня зьяваў паасобных моўных сыстэмаў, дый даў Карскаму дасканальнае навуковае падрыхтаваньне да выконваньня гэткага заданьня.
Гэга было вельмі важным для пазьнейшае моваведнае працы Карскага. Дзякуючы перанятаму ад прафэсара Брандта навыку да грунтоўнае й сыстэматычнае рэгістрацыі зьяваў мовы, Карскі пазьней і змог даць манумэнтальную манаграфію беларускае мовы ў сваіх «Беларусах». За наглядны прыклад-узор пры пісаньні гэтай манаграфіі напэўна паслужыла Карскаму колькітомная Міклошыцава «Прыраўнальная граматыка славянскіх моваў».
Свае агульныя пагляды на мову й сузалежнасьць яе разьвіцьця ад ходу гістарычных падзеяў дый ад характеру тэрыторыі дадзенага народу й прыроды краю, сам Карскі дае ў уводным абзацы ўводнага разьдзелу першага тому сваіх «Беларусаў» гэткімі словамі:
…мова разьвіваецца разам з пародам дый надлягае розным зьменам, зьвязаным зь пераменамі ў жыцьці самога народу. Гэтыя зьмены ў мовс залежаць ад расьсяленьня народу па розных краінах пры ягоным разрастаньні, дый ад тых вонкавых уплываў, над якія даводзіцца яму падпадаць у часе свайго самастойнага жыцьця. Ужо ў першую пару існаваньня таго ці іншага племені, фізычныя асаблівасьці занятае ім краіны так ці інакш адбіваюцца на выйрацаваныіі ягонага характару, які, у сваю чараду, накладае свой пэўны адбітак і на самую мову. Гэтая лучнасьць між моваю й прыродаю краю трывае нясупынна праз увесь час існаваньня народу. Прырода пакладае свой пэўны адбітак на народнае творства, змушаючы яго знаходзіць
З словаў вышэй прыведзеных бачна, што характер мовы народу Карскі моцна ўзалежніваў ад тэрыторыі й прыроды краю, дык меў падыход да мовы найперш «геаграфічны». На справу значэньня й вагі для філялёгіі вывучэньня беларускае мовы Карскі глядзеў гэтак:
…беларуская народная мова, якая доўгі час разьвівалася ў забытым і забітым народзе безь літаратурнага апрацаваньня, дый перахоўвала гэтак у сабе, як народныя гаворкі наагул, шмат старызны, важнай для разуменьня дзеючых у мове законаў лінгвістычных і псыхалягічных, зьяўляецца адным з важнейшых фактараў у вывучэньні рускай філялёгіі. У гэтым выпадку роля беларускага нарэчча ў гісторыі рускае мовы наагул, аналягічная ролі летувіскае мовы (што таксама доўгі час заставалася безь літаратурнага апрацаваньня) у індаэўрапейскай філялегіі наагул… (Б., III, 3, 181).
Аб мэце, якую Карскі стаўляў сабе пры вывучаньні беларускае мовы, ён у 1911 г. у прадмове да 2-ое кнігі II тому «Беларусаў» пісаў гэтак:
…мэтаю аўтара было найперш сабраць па магчымасьці ў паўніні факты старога заходнярускага языка й сучасных беларускіх гаворак, раскласьці іх на адпаведных разьдзелах й параграфах дый у меру магчымасьці даць ім выясьненьне, адиаведнае ўсталяваўшымся ў навуцы рускае моваведы паглядам. Шырокія абагульненьні, канчатковае выясьненьне гістарычных працэсаў у жыцьці рускіх моваў, як і дакладнае дый станаўкое ўстанаўленьне дачыненьняў беларускае мовы да расейскае й украінскае, па думцы аўтара, у гэтую пару яшчэ немагчымае, наколькі неабходна закопчыць дэтальнае распрацаваньне беларускае мовы й, апрача гэтага, трэба вычакаць паявы працаў, што ўсебакова разгледзяць моўны матар'ял расейскае й асабліва ўкраінскае мовы. Гіпатэзы, пабудаваныя тэарэтычна, дый апертыя па невялікі лік фактаў, часта прыпадковых, з часам могуць аказацца без гістарычнае пад сабою базы, і дзеля гэтага бязвартаснымі, тады як факты мовы ніколі ня згубяць свайго значэньня (Б., II, 2, 7).
Вось з вышэй прыведзенымі паглядамі дый мэтамі Карскі й прыступіў у канцы XIX ст. да вывучэньня беларускае мовы. На выніках гэтага вывучаньня заважыў моцна й той факт, што Карскі па сваім характеры як вучоны быў найперш руплівым зьбіральнікам і клясыфікатарам моўных зьяваў, а значна слабейшым навукоўцам-тэарэтыкам. Нейкіх важнейшых абагульненьняў-выснаваў Карскі не рабіў, ніякіх творчых гіпатэзаў ці тэорыяў не разбудоўваў. У паважнейшых моваведных пытаньнях ён наагул ішоў за аўтарытэтамі іншых, пры тым не за адным, а за колькімі. Гэтак галоўным аўтарытэтам Карскага ў пытаньнях фанэтыкі дый гісторыі мовы быў Шахматаў, у пытаньнях марфалёгіі — Сабалеўскі, у галіне сынтаксысу — Патэбня.
Гэтая малая самастойнасьць Карскага ў навуковай яго дзейнасьці была прычынаю таго, што расейская навуковая школа побач неблагое прыгатовы да навуковае працы, патрапіла навязаць Карскаму й некаторыя пагляды, гіпатэзы, канцэпцыі, якія ў ей тады акурат разбудоўваліся, а якія былі твораныя ня столькі на аснове навуковага асэнсаваньня пазнаных моваведных фактаў, колькі з практычных меркаваньняў і патрабаваньняў расейскае вялікадзяржаўнае ідэалёгіі.
Гэтак было з пашыраным афіцыяльным расейскім паглядам, што бёларуская мова наагул ня мова, а дыялект, «нарэчча», пры тым і як нарэчча яно не самастойнае, а адно зь вялікарускіх. Гэтак было й з творанаю гіпатэзай г. зв. «прарускага моўнага адзінства» трох усходнеславянскіх моваў яшчэ ў гістарычнуто пару дый іх паўстаньня пазьней шляхам расшчапленьня на тры асобныя галіны «прарускае мовы». Гэтак было й з называньнем усходнеславянскіх моваў мовамі «рускімі» дый тарнаваньня да беларускага народу азначэньня «племя».