Чтение онлайн

на главную

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

I яшчэ:

«Рускія ў сучасны момант аддалі загад аб партызанскай вайне ў нашым тыле. Гэта партызанская вайна мае свае перавагі: яна дае нам магчымасць знішчаць усё, што паўстае супраць нас».

Борман:

«Пагроза, што насельніцтва акупіраваных усходніх абласцей будзе размнажацца хутчэй, чым раней было, вельмі вялікая… Менавіта таму мы павінны прыняць неабходныя меры…»

Меры?.. Страляць кожнага, хто хоць бы коса глянуў! — крычыць яфрэйтар Шыкльгрубер — Гітлер. А Кейтэль перакладае гэта на генеральскую мову загаду:

«Фюрэр распарадзіўся ўсюды пусціць у ход самыя крутыя меры… Пры гэтым трэба ўлічваць, што на адзначаных тэрыторыях чалавечае

жыццё нічога не значыць, а запалохаць можна толькі незвычайнай жорсткасцю…»

I вось нямецкія рэгулярныя войскі пачалі тут, на Акцябршчыне, рэалізоўваць тую «зручную магчымасць»: пад выглядам барацьбы з партызанамі выконваць даўні і галоўны свой «план».

Для ваенных і гаспадарнікаў «зручна» было, што і партызан, як яны спадзяваліся, паменшае, мясцовасць стане «чыстай», даступнай. Але галоўнае — наогул менш будзе гэтых славян, гэтых беларусаў, рускіх, украінцаў… Яшчэ ў пачатку 1941 года, выступаючы ў Вевельсбургу, Гімлер выклаў мэту «рускай кампаніі» ў такіх лічбах: расстрэльваць «славянскае насельніцтва» — кожнага дзесятага, каб паменшыць іх колькасць на трыццаць мільёнаў. Чаму б загадзя, не чакаючы канчатковай перамогі, не пачаць на справе «зніжаць біялагічны патэнцыял» усходніх народаў? Справа гэтая ўжо распачата — у канцлагерах і ў лагерах для ваеннапалонных. Перанесці гэта і ў вёскі, адкуль кожная нацыя чэрпае найбольш «чалавечых рэсурсаў».

«Згодна з планам, — гаварылася на адной з нарад у стаўцы Гітлера, — прадугледжваецца высяленне 75 працэнтаў беларускага насельніцтва з тэрыторыі, якую яны займаюць».

I «высяленне» пачалося. З першых дзён вайны, акупацыі. Масавае знішчэнне і высяленне людзей з раёна Белавежскай пушчы, карная аперацыя «Прыпяцкія балоты» ў ліпені — жніўні 1941 года. Яшчэ больш жудасны размах набыло гэта ў Акцябрскім раёне, дзе пачалося з вёскі Хвойня. Праўда, належала гэтая вёска да суседняга Капаткевіцкага раёна, але на нямецкіх картах быццам лічылася за Акцябрскім. I таму з яе пачалі. Расклад, інструкцыю, план выконвалі са злавеснай дакладнасцю. Прыехалі і забілі 1350 чалавек. За што? Бо на іхняй карце Хвойня — Акцябрскага раёна. Так і тлумачылі гэта і паліцаі і самі немцы. Тлумачэнні павінны былі падтрымліваць у насельніцтва веру, спадзяванні, што знішчаюць, караюць «за віну», а не «ўсіх падрад». Фашыстам, вядома, не хацелася, каб людзі кінуліся ў лясы. Дастань іх потым адтуль! Вось і «тлумачылі». Забілі Алексічы, вялікую вёску каля Хойнікаў, і пусцілі чутку: памылкова, не тую хацелі, а зусім у іншым раёне — таксама Алексічы, але тыя сапраўды «вінаватыя»! Знішчылі Лозкі і зноў: мы хацелі Галявічы, бо каля іх партызаны цягнік падарвалі, да іх гэта бліжэй было. А тут, у Лозках, памылачка выйшла!

Не толькі іх жудасныя справы, але і гэтыя ідыёцкія «тлумачэнні» лішні раз паказваюць, што і Хвойня, і Лозкі, і Алексічы, і ўся Акцябршчына, і сотні іншых вёсак у другіх раёнах знішчаны, забіты за адну-адзіную «віну». У вёсках гэтых жылі савецкія людзі, якіх «перавыхаваць» на пакорлівых нявольнікаў фашысты не спадзяваліся. Таму галоўная задача: «высяляць». А што азначала гэта — адна з самых першых адчула Хвойня, а за ёю — амаль усе вёскі Акцябршчыны.

Было тады ў Хвойні больш за трыста двароў. На іх месцы цяпер — шэсцьдзесят. Бязладна рассыпаліся гэтыя шэсцьдзесят хат па пясчаных узгорках. Па сыпучым пяску ідзеш і да брацкіх магіл, у якіх пахавана былая Хвойня — 1350 чалавек…

Што з імі зрабілі, з тымі людзьмі, расказваюць нам муж і жонка Рэпчыкі — Мікалай Іванавіч і Вольга Піліпаўна.

«…Значыцца, рана мы ўсталі і зірнулі

ў акно, — пачынае Мікалай Іванавіч, — як цёмная хмара яны былі на той бок рэчкі. Куды яны едуць — чорт іх ведае. Многа народу кінулася ў лес, мужчыны найбольш. Бабы з дзецьмі засталіся. Ну, і мужчын засталося многа. Што робіцца? Прыехалі яны, ахапілі вёску, занялі з канца і гоняць — і дзяцей, і малых, і вялікіх, і старых. Хто не можа ісці, з хаты не выганяюць. Астаюцца. Я тады акалечаны быў, мне перабіла нагу, і я ў гіпсе ляжаў. Ну, думаю, што будзе, то будзе. Бачу, пагналі людзей. Мужчын аддзялілі і дзяцей з жанкамі. Мужчын загналі ў гумно і запалілі — я ўжо бачу, што агонь гарыць. Бачу — з гары гоняць пачкамі жанок, дзяцей. А гумно гарыць. Тое гарыць, каторае далей. А іх гоняць у другое. Кончылі гнаць сюды — раз, дзверы закрылі, аблілі бензінам і падпалілі. А мне ўсё гэта з акна відна. Я гавару на сваю сям'ю:

— Ведаеце што — хто куды! Не хавайцеся толькі ў будынку, а дзе якое калоддзе або карчы. I ў стагі не хавайцеся, бо ён запаліць, будзем гарэць.

Гэтыя бабы што робяць? Папужаліся! А ў мяне зямлянка была. Так во хата, а ад хаты так во зямлянка. Я сказаў ім, а сам па іх слядах іду, бо забыліся яны на мяне, што і я тут. Дык я ўзяў тады повад пачапіў — быў у мяне повад такі, — спусціўся з ложка, нагу сяк-так уматаў і пайшоў. Перапоўз я парог, гляджу, куды яны пайшлі. Бачу — у зямлянку. Дапоўз я туды. Але ўжо к маёй хаце немцы не падышлі. Так мы і засталіся.

Хто быў дзе ў хаце, тых пабілі, запалілі, гараць у хаце. Увойдуць у хату — людзі ляжаць, а хто ўцякае — страляюць. Валы ходзяць, каровы ходзяць, свінні пішчаць, а вёска гарыць. Людзей няма, а тавар па сяле гоняць, скот павыганялі.

Мужчын спачатку па пяску ганялі, патамілі іх, а тады ўжо загналі ў гумно. Жанок гналі пасцяпенна, пачкамі. А мужчын ганялі, каб аслабелі яны, каб не маглі супраціўляцца.

Палілі нас у сорак другім годзе, напрадвесні. Гэта эсэсаўцы былі. З чарапамі».

У жонкі, Вольгі Піліпаўны, свой тон, свая ўсяму афарбоўка: вельмі жывая, непасрэдная ў яе натура. Так, сапраўды забылася яна, цётка Вольга, пра свайго мужа. I сама пра гэта кажа: бо калі ўбачыла, што робіцца, а на руках — дзеці!.. Не, яна ўсё ж крыкнула мужу, мужчынам, і зусім не жаночымі словамі: «Такія-сякія, што ж вы сядзіце-ляжыце, немцы ж вунь!..»

— А ў мяне ж двое дзяцей, адно на руку і другое на руку. Адкрыта скажу: і не гляджу на таго мужыка. Дзяцей схапіла і на мужыка забылася. А ён прышоў ды лаецца…

А потым мы доўга слухалі Вольгу Андрэеўну Мініч, трагедыя якой у той жудасны дзень у Хвойні толькі пачалася. Працягвалася яна ўжо не ў Хвойні і не адзін дзень.

Курын, Вежын, Акцябрскі, Кавалі, Зацішша… — пакутлівы шлях Вольгі Мініч і пакуты тых вёсак зматаліся ў адзін клубок. Праз усю палаючую Акцябршчыну прайшла, прапаўзла яна, ратуючы дарагога ёй чалавека.

Цяпер жанчыне гэтай трошкі за пяцьдзесят.

А было ў свой час і дваццаць адзін. Была яна шчаслівая сваім замужжам, чакала першага дзіцяці. I ўсё было б добра, нармальна…

Было б… Але была вайна, фашысцкая акупацыя…

Жанчына расказвае.

Гаспадыня хаты, цётка Рэпчык, што спачатку больш перашкаджала, чым памагала свайму павольнаму «дзеду» Міколу расказваць пра той сакавіцкі дзень, а потым і сама, ужо адна, спяшалася гаварыць, цяпер маўчыць, поўнасцю давяраючы талковасці маладзейшай суседкі.

Суседка гаворыць і час ад часу плача.

Гаспадыня схадзіла ціхенька за перагародку, у спальню, вярнулася з чысценькім ручніком і палажыла яго суседцы на прыпол…

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат