Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ідзём дальша. Маці на мяне кажаць:

— Сынок, лезь у куст.

— Мамачка, — кажу я, — штыхом як дасць!.. Парнёць усё роўна.

Я ўжо разбіраўся. Дзесяты год мне быў ці ўжо адзінаццаты. Я дзевяці год у першы клас пайшоў: малы быў нейкі.

Добра. Я не палез у куст. Прыгналі нас у зямлянкі. У першую зямлянку пайшлі старухі нейкія. Мы адышліся метраў трыццаць — ужо гэтая першая — др-др-др! — гарыць. Хто ў другую пойдзе? Сталбом сталі людзі. А ў іх палкі былі — ці яны павыразалі, ці ім давалі гэткія, чорт іх ведае. Лупцуюць ззаду там.

Гляджу — мая маці першая пайшла

ў гэтую зямлянку. Ну, раз мама пайшла, мусіў і я. Я за ёю другі — шмыг. Яна як ішла — было два перарубчыкі, паленцы такія. Нехта картошку сыпаў, ці што. Яна лягла туды так во неяк. (Паказвае.) А я сеў. Тут яшчэ старушка… Ці яны ўкідалі іх — хто іх ведае. Мы не відзелі. Мусіць, маёй маме першай папала, дык яна і шмыганула сюды… Насела, насела, насела людзей — дзеці і бабы старыя. Я сеў, і мне думка такая цюк у галаву: «Я знаю, што заб'юць, дык няхай з мамай заб'юць». Ён толькі стаў у дзвярах… Нешта там стаў пароцца ў аўтамаце. Пачаў ён ляскаць, а я гэтым маментам брык за маму. Так во лёг і слухаю, як у мяне будзе пуля… Яшчэ не разбіраўся, — думаў, што яна будзе як чарвяк тачыцца, гэтая пуля. Можа, я так мінуту паляжаў. Ён — др-др-др! — пачаў страляць. Пастраляў… Толькі ў маёй братавай — а брата там забілі, на поплаве, — было дзіцёначка малое на грудзях прывязанае, дык тое толькі «кува! кува!» закрычала…

Усё. Кончылася.

Прыносяць салому сюды, у гэтую зямлянку. Салома чуваць… Я ж то жывы. Салому — шарах сюды і запаліў. Дым гэты тут пайшоў. Ляжу я так во, зажымаюся. Згарэла гэтая салома.

— Ё. т. м., не гарыць!

I гергечуць па-нямецку.

Згарэла салома, адышліся, мінуты дзве — гранату сюды. Граната гэтая разарвалася. Тут усё гэтае — паленне, бочка нейкая ляжала, жалеззе — усё на нас узвярнула. У дзверы ён туды папаў. Тыя, што былі пабітыя, тых паразрывала. Другую яны ўкінулі. Але гэта я ўжо мала чуў: як выстрал нейкі, як пісталетны. Я яшчэ пачуў гэта. Маці, не ведаю, чула ці не…

Добра. Праляжалі… Колькі мы там праляжалі?.. Я чую: матка дышыць, жывая!.. Я ўжо яе прашу:

— Мамачка, не дыхай. — Такі страх дзіцёнку, што я кажу: — Мамачка, не дыхай.

Добра. Тут падойдуць, палічылі гэта: «Айн, цвай, драй, фір, зэгс…»

Тут дзеўкі едуць… Каровы рыкаюць. Здаецца, устаў бы і пайшоў, каб толькі не чапалі… Яны адступалі гэта ўжо, немцы, на Усохі ехалі. I паліцаі з імі. Каровы рыкаюць, дзяўчаты пяюць ваўсю…

Пытанне — А што за дзяўчаты?

— Адкуль жа я магу знаць? Я ляжу. Як толькі пачуў, што зямля дух-дух-дух, дык я пробаваў уставаць. Матка не ўставала. Я ўстану, толькі чую: зямля дух-дух-дух. Я кажу:

— Мамачка, ідуць ужо ізноў!

Я ўсё страх даваў ёй. I сам баяўся… Я раскажу вам яшчэ адно… Гэта я прапусціў. Падыходзяць да зямлянкі гэтай, дзе пабітыя.

Гавораць:

— Тут міны наведзены.

А мне, малому, думалася, што гэта яны яшчэ і міны пры гэтым навялі. Я чую. Якое ж тут расстаянне? Я глядзець толькі не магу: не крануся ніяк. Гэтыя немцы не заходзілі, пайшлі. Сяйчас прыходзяць два немцы яшчэ. Людзі пабіты. Гранаты парвалі. Усё. А яны там нешта ляп-ляп нечым. Жалеззе… I самі з сабой: «Гер-гер, гер-гер…» Але дыхання то мы не здзержым! Я ляжаў так

во носам у зямлю, а маці трошкі бокам ляжала. Дзе ж ты здзержыш дыханне! Яны забавіліся неяк доўга. «Ляп-ляп-ляп!..» Маці вазьмі ды чхнула… I адзін пачуў.

— Што-та дышыць!.. — То па-нямецку гаварылі, а то па-руску: — Што-та дышыць!

Другі нечым — я не ведаю, жалеза якое ўзяў ці палку, — і засеклі, у якім месцы хто-та дыхнуў.

Матку гэтую чакаюць… Ну, я за маткай качнуўся. А другі гаворыць:

— Ё. т. м., хто тут можа дышаць? Сматры — рукі, ногі валяюцца, хто тут можа дышаць?..

Пытанне:

— Дык яны то па-нямецку, то па-руску гаварылі?

— Самі сабой па-нямецку, а гэтыя словы сказалі па-руску.

Добра. Я гэта чую, малы, ляжу. Сяйчас жа яны шмыг адгэтуль і пайшлі. Страшна ім стала, ці што?..

Ціха стала. Усё. Забягуць, паглядзяць… Тыя, што ехалі пазней. Падводчыкі гэта ці хто.

Ляжым мы. Стала вечарэць. Гэта пад абед было, як нас адтуль, з месца, узялі. Стала вечарэць. Яны, наверна, пост кінулі ў Будзенічах, пулямётчыка ці са два. Ну, і некалькі партызан нарвалася на гэты пост. Яны тожа тады, хлопцы гэтыя, ішлі насмела. Гэта ж лес быў такі. I нарваліся. Завязалася драка. Такая драка, што гэтыя самыя немцы — усе адтуль пачалі ў Будзенічы садзіць.

А мы ляжым. Усё баяліся гэта. Мама мая ўжо тут апомнілася. Гаворыць:

— Сынок, вылазь!..

А яны апомніліся, сталі з пушак біць, з Усох ці з Ікан там.

— Як пападзе снарад, сынок, дык і заб'ець нас. У мяне ў памяці другое:

— Мамачка, яны ж міны навялі! Я ж чуў, як яны гаварылі. Я ж не разбіраўся, што гэта за міны такія і як іх наводзяць. Кажу:

— Мамачка, яны міны… Я ўзарвуся… А яна:

— Лезь, сынок, снарадам пападзе, то і заб'е.

Ну, я і вылез. Па гэтых людзях грэб, грэб, грэб і пералез. Стаў каля вушачка і гляджу. А немцы гэтыя бягуць. «Гер-гер-гер…» Сюды гэта. Ужо цемнавата. Фанар во такі павесяць, ракету — відна, хоць ты шчытай… А я ля вушачка схаваўся, ля зямлянкі, і стаю. I кажу:

— Мамачка, скарэй! Мамачка, скарэй!..

Ну, мамачка старэйшая за мяне, разлежалася… «Паднімуся, — казала потым, — і павалюся, паднімуся і павалюся…» I мокрая. Мы ж мокрыя з дажджу. Потым раскраталася.

Як толькі яна вылезла, дык я і пабег. Проста ні страху ніякага… Дзе ж ты — ужо ўцякаеш ды будзеш баяцца? Пабег і якраз папаў у жыта. Метраў з дваццаць. У шнурок жыта. У жыце я ўжо жду.

— Мамка, скарэй! Мамка, скарэй!

А яна паўзець ды паўзець… Я пажду яе і далей. А яна мяне і дагоніць. Выскачылі мы зноў на гэты поплаў. Відна: ракету гэтую павесяць. А пулямёты рэжуць!..

Яна кажа:

— Заб'юць. Я кажу:

— Усё роўна ўжо, пабягу я. Як жа ж мяне заб'юць, дык ты сядзі тут!..

Я і пабег, як клубок пакаціўся цераз гэты поплаў. Дабег да лесу… I ўжо трывожуся, баюся. Якраз папалі мы на гэтае месца, адкуль нас бралі… I чаму гэтакі напрамак здаўся нам?.. Паждаў я мацеру, прыбегла маці. Пасцілкі, усё раскідана… Знайшла яна тут, на гэтым месцы, круглы кацялок, сухароў, мусіць, з пяць знайшла і солі такую во торбачку. У каго-та засталася. Яна ўзяла. А я ўсё пішчу:

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат