Я з вогненнай вёскі...
Шрифт:
— У мяне ёсць гароху прыгоршчаў двое.
Дык ён нам па жменьцы ўсім раздзяліў, той гарох, і вось мы той гарох з'елі і пайшлі туды, дзе мы ўжо кідалі сваё ўсё. Прыходзім туды — коні пабітыя, сані паламаныя, падушкі ўсе параспусканыя. — белы-белы ўвесь чыста лес! У каго было сала ў дзежках — усё паадкрывана і гэтай патрутай перасыпана, і бумажкі гэтыя з мухамі нарысованыя на пакеціках, што яны ўжо перасыпаны… А людзі ўсе пабітыя, пасцягваныя ў груды, аблітыя бензінам і так гараць, што настаяшчыя дровы, аж прышчыць — як гараць! Ну, і вот мы тады там пабылі…
Пытанне: — А людзі гэта
— Адусюль былі, з усяго сельсавета былі з'ехаўшыся. Вот. I ўсе там пагіблі. Ну вот, тады, мы ўжо ідзём — пойдзем пад дом. Ідзём адзін за адным — гэта ўслед, чалавек дзесяць, і слова ні адзін нікому не гаворыць. Нада спыніцца — тады я за цябе вазьмуся, а ты за другога, за трэцяга — так усе і астанаўліваемся. Паслухаем — нідзе нічога не чуваць. Тады таўкнеш адзін аднаго па вочарадзі, так і пашлі. Такі наш страх быў, так мы не маглі гаварыць, што колькі людзей ляжыць і ўсе гараць…»
I гэта, такое — не дні, не месяцы, а на працягу гадоў.
Ганна Бурак працягвае свой горкі расказ.
«…Ну вот, пабеглі ў лес. Завязаўся балыыы бой. Ужо нам дзецца недзе было. Немцы адступалі. Мы тады…
Пытанне: — Гэта як набліжаўся фронт?
— Немцы адступалі, нашы наступалі на іх. Гэта ўжо ў сорак чацвёртым было. Ну вот, нам дзецца недзе, і мы тады пабеглі ў азяро. Такое глыбокае, бузянае. Мы ўлезлі ў гэта азяро і за курганне гэтае, за папараць дзяржаліся і ляжалі ў гэтым… Ну, па роўнае горла ў вадзе былі. I к нам як прывяжуцца жабы. Такія бальшыя, страшныя — не абараніцца. Возьмеш у руку — я-ак бросіш яе ад сябе падалыпа. Мінут пяць нет, абратна прыпаўзаець к табе, «ква-ква» крычыць.
Мы абратна яе адкінем. Вот так ляжалі да вечара, у гэтым азярэ.
Тады ўжо ўчулі, што машыны ідуць і наша радыё гаворыць. Мы засмяяліся, рады сталі — нашы паехалі! Наша радыё гаворыць.
Вылезлі з гэтага азяра і пашлі, пашлі ў дзярэўню Малашкава. Там не ўзнаць — быў пясок жоўты, а стаў чорны ад гэтых ад снарадаў. Ну, тады прышлі з Малашкава на Залугу. З гары мы ўжо наблюдалі, што ў Лісна робіцца. Тут балыпое дзвіжэніе па бальшаку ішло, а якое — мы не знаем. Ну, і каля балота была рож пасеяна. Мужчыны гавораць:
— Нада ісці паглядзець, чые сляды — нямецкія ці нашы?
Пайшлі, паглядзелі і гавораць:
— Гэта немцы.
Гэта ўжо нашы іх пагналі. I пайшлі мы. Дагаварыліся, каб па адной каляі ісці, каб не папасці на міну. Нямнога адайшлі ад гэтай дзярэўні — ляжыць немец забіты.
— Ага, — гаворым, — папаўся хоць адзін!.. Стаім мы на гэтай на гарэ… Ой, спутала!.. Падыходзім мы гэта ўжо сюды, к Лісну, дзе піларама, там стаяла кухня нашых краснаармейцаў. Яны нас увідзелі — прыбеглі, нас абнімаюць, цалуюць, і мы іх цалуем і плачам, рады, што ўжо сваіх увідзелі. А яны гавораць, што мы, гавораць, ідзём ад самага Неўля і нідзе, гавораць, не відзім гражданскага чалавека, кроме ваенных. Гаворым, што мы тожа не з гэтай дзярэўні, мы дзевяць кілометраў адгэтуль. З гэтай дзярэўні яшчэ ніводнага чалавека не было — усе ў палоне, каторыя жывыя былі. Ну, і вот яны нас тут чаем напаілі, накармілі, па шынялю нам далі, па рубашке па вязанай нямецкай далі…
Ну, іх там было набіта, гэтых немцаў, што страшна. Ішла «кацюша»,
А жыхароў вёскі Гарадзец Быхаўскага раёна звяры лавілі з рознымі «паляўнічымі» хітрыкамі, жудаснымі і здзеклівымі. Пра тое расказвае Марыя Гаўрылаўна Кавалёва. Яна выратавалася. I яшчэ некалькі чалавек. А чатырыста шэсцьдзесят жанчын, дзяцей звяры тады… упалявалі…
«…Ну вот, мы былі ў лесе. Як толькі немцы ў сяло, дык тагды — цёмная хмара — людзі ў лес збягаць. Ну, тагды аднажды ўсе выбраліся туды. Тут Клённе спалілі, Студзёнку тут спалілі — ну ж, людзі баяцца. Ну, і пабеглі ўсе ў лес: і дзяцей, і курэй, і свіней, і ўсіх туды…»
Тым больш што вёску Гарадзец фашысты ўжо спрабавалі забіць — яшчэ ў 1943 годзе. Тады партызаны ўратавалі. Пра гэта нам расказвалі ў Гарадцы жанчыны. А як яно было дакладна, мы даведаліся ў хаце калгаснага брыгадзіра Пятра Ісакавіча Арцёмава — былога партызана. Жыве ён у Студзёнцы.
Партызаны 425-га партызанскага палка, калі ім паведамілі сувязныя, што ў Гарадцы ўсіх людзей загналі ў некалькі хат і збіраюцца паліць, кінуліся туды. Партызаны ўжо ведалі, колькі немцаў і паліцаяў, дзе пасты, «і таму не нужна было рассрэдатачвацца па дзярэўні». А камандаваў якраз мясцовы жыхар Платон Максімавіч Цагельнікаў. «Немцы — каго пабілі, хто ўдраў». Прыбеглі да тых хат з закалочанымі вокнамі, дзвярмі. Людзі спачатку баяліся адгукацца. Бо, можа, усё яшчэ немцы, паліцаі ў Гарадцы, можа, іх гэта галасы…
Тады выратавалі, выратаваліся. Але спазнаўшы такое, жыхары Гарадца па другой трывозе адразу перабраліся ў лес.
«…Жывем там, — працягвае свой расказ Марыя Гаўрылаўна Кавалёва, — а ў Гарадзец жа ходзім бульбу капаць. Узяць што-небудзь, хлеба спеч. Хаты ж стаялі. На жорнах дзета намелеш і прыдзеш ноччу ў Гарадзец, спячэш і — ношку назад у лес. Ну, і так во… Тут аднаго злавілі:
— Дзе людзі?
— Дзе ж людзі — у лесе.
Ён і прывёў туды. Ну, як прывёў, яны давай браць баб. Некаторыя паўцякалі, а некаторых — пабралі. Ну, і ў Гарадзец. I Замошша, і Гуту, і Сялібу, і бежанцаў. Бежанцы тут смаленскія і ўсякія… Ага, хазяін уцёк, і я ўцякла. Ну, уцякла, у балоце пасядзелі… I, словам, немцы далі каня сястрэ маей і — ідзі. Яна вяла дзяцей у хату маю. Яшчэ адны там былі…
I немцы кажуць:
— Едзьце, забірайце адзежу.
Усё ж там, адзежа ж там пааставалась, толькі дзяцей забралі, кароў прыгналі ў Гарадзец. I яны, нашы, крычаць… Раёва гэтая:
— Лёні-і-к, хадзі дамоў! I я таксама.
— Ну во, Манька, — кажа мая сястра, — паедзем дамоў, мы ў хаце ўжо, печ вытапілі, дзяцём бўльбы напякла, дзяцей спаць паклала.
Ну, мы едзем, адзежу ўзгрудзілі, едзем. Ага, холадна было: на Пакрава, восень. Ну, і мы едзем дамоў, сяйчас як выязджаем — тут ужо людзі стаяць. Людзей вывелі ўжо. Тых, што запёрты былі: пабралі іх, прывезлі ранша, чым нас, тых людзей. Як толькі мы пад'ехалі, яны нашага каня забралі і сюды, на двор, к хазяіну. А нас у гэты табун. А мая сястра: