БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
У вадказ на гэта ў Польшчы паўстаў другі саюз, званы «канфэдэрацыяй барскай», ад таго, што ён заснаваўся ў гор. Бары. Барскі саюз выступіў у вабароне зьменшаньня польскіх правоў, і прыхільнікі гэтага саюзу змагаліся з праваслаўнымі беларусамі і ўкраінцамі. Адбываліся новыя паўстаньні, а ўрад ня меў сілаў, каб іх спыніць.
Тады для ўпарадкаваньня краю зьявіліся зноў расейскія войскі, а сьледам за імі таксама і войскі прускія ды аўстрыяцкія. Яны зьліквідавалі ўсе забурэньні, але, як заплату за зроблены парадак, Прусія забрала сабе Памор'е і частку Пазнаншчыны, Аўстрыя — Галіччыну, а Расея — беларускія ваяводзтвы: Магілеўскае, Мсьціслаўскае і частку Полацкага з гарадамі Дзьвінск, Полацк, Віцебск, Магілеў, Ворша, Мсьціслаў, Рагачоў. Гэткім спосабам адбыўся першы разьдзел Польшчы і Беларусь Дзеілася гэта ў 1773 годзе.
Разьдзел гэты ўзбудзіў сярод лепшых людзей намеры паправіць гнілы
Новая канстытуцыя не спадабалася, аднак, шмат каму з паноў, і яны, наўсуперак забароне, стварылі канфэдэрацыю ў Таргавіцы на чале з Шчэнсным, Браніцкім і Жэвускім. Таргавіцкая Канфэдэрацыя зьвярнулася да расейскае царыцы Кацярыны II, каб яна бараніла даўнейшы польскі парадак, што хутка і сталася. Расейскае войска зараз-жа знайшлося ў Варшаве. Пасунулася далей і прускае войска. Зараз-жа зноў паўстала пытаньне аб нагародзе за зроблены парадак. I ў 1793 годзе адбыўся другі падзел Польшчы і Беларусі. Гэтым разам Прусія забрала Данцыг, рэшту Пазнаншчыны, Торн, Каліш, Чэнстахоў, а Расея: Валынь, Падольле і беларускую Меншчыну. Рэшта земляў была ўзятая пад апеку Расеяй, і ў Варшаве надалей заставалася расейскае войска.
Гледзячы на гэта. лепшыя людзі краю пастанавілі ратаваць гаспадарства. Яны стварылі патаёмную арганізацыю і хутка паднялі паўстаньне. За начальніка гаспадарства і галоўнакамандуючага арміяй выбралі гэнэрала Тадэуша Касьцюшку родам беларуса з Наваградчыны. Касьцюшка любіў свой край і разу.меў усю шкоднасьць паніжаньня польскімі панамі і шляхтай народных сялянскіх масаў. Ён, як толькі стаў на чале паўстанцкага ўраду, зараз-жа абвесьціў, што сяляне атрымаюць свабоду, іхнае палажэньне палепшыцца, што паншчына будзе зьменшаная і што яны бяруцца пад апеку ўраду ад шляхоцкіх і панскіх гвалтаў над імі.
Заява Касьцюшкі зварушыла сялянскія масы. Сяляне падтрымлівалі паўстанцаў. Дзякуючы гэтаму шмат дзе расейцы былі пабітыя. Дзеля таго на змаганьне з паўстанцамі выступіла Прусія і Аўстрыя. У выніку паўстаньне было зьліквідаванае. Апошні кароль Польшчы і Беларусі Аўгуст (Станіслаў Панятоўскі — 1764—1795) адрокся ад каралеўскага пасаду і пераехаў у Пецярбург, дзе праз колькі год памёр.
Паміж Прусіяй, Расеяй і Аўстрыяй у 1795 г. адбыўся трэйці, апошні падзел Беларусі і Польшчы. Расея тады забрала заходнюю часьць Беларусі і ўсходнюю часьць Летувы, а таксама і Украіну да Заходняга Бугу. Аўстрыя і Прусія забралі рэшту польскіх земляў.
Такім парадкам, Польшча перастала існаваць. Беларусь увайшла ў склад Расейскай дзяржавы. Ад гэнага часу пачаўся новы пэрыяд у гісторыі Беларусі. З-пад польскага панаваньня Беларусь трапіла пад панаваньне расейскае.
XXIV
Беларусь пад Расеяй.— Русыфікацыя краю.— Касаваньне вуніі.— Эканамічнае палажэньне.— Сялянскія паўстаньні.— Расейскія і польскія ўплывы.— Напалеонаўская вайна.— Думкі ўзнавіць Вялікае Княства.— Пачаткі беларускага адраджэнскага руху.— Першыя беларускія пісьменьнікі.— Зацікаўленьне навукоўцаў Беларусьсю.— Паўстаньне 1863 г.— Кастусь Каліноўскі.— «Мужыцкая Праўда».— Ігнат Грынявіцкі.— Франціш Багушэвіч.— Першыя беларускія арганізацыі.
Расея, забраўшы пад сваю ўладу Беларусь, заяўляла ўсяму сьвету, што беларусы — гэта расейскае племя і што яно мусіць быць злучаным з расейскім народам. Але таму, што гэта не згаджалася з праўдаю, расейскі царскі урад стараўся, каб як найхутчэй зрусыфікаваць беларусаў і каб яны нічым ня розьніліся ад расейцаў. Перш-наперш рабілася ўсё, каб як-небудзь зьліквідаваць вунію. Дзеля гэтага ў 1793 г. было створанае спэцыяльнае праваслаўнае місыйнае таварыства, якое, пры асабістым падтрыманьні царыцы Кацярыны II, займалася наварочваньнем беларусаў-вуніятаў і каталікоў на праваслаўе. Адначасна на Беларусі пачалі паўставаць расейскія школы. У ўрады насаджваліся расейскія ўрадаўцы, а ў сканфіскаваныя ў розных паноў двары прысылаліся расейскія «дваране» (шляхта) і розныя заслужаныя для Расеі царскія прыслужнікі. На месца вуніяцкага мясцовага духавенства прысылалася духавенства расейскае. Духавенства гэтае ліквідавала ня толькі вунію, але і тыя беларускія вуніяцкія школы, якія поўнасьцю не падпалі пад польскія ўплывы і дзе яшчэ навука адбывалася пабеларуску. Так праводзілася поўная ліквідацыя беларушчыны. Было нават забаронена ў судох карыстацца беларускім Статутам Вялікага Княства. Судзьдзі мусілі судзіць паводле «Соборного Уложения царя Алексея Михайловича». Словам,
Ня меншай была і эканамічная эксплёатацыя нашага краю. Паншчына, прыгон яшчэ больш завастрыліся чымся за Польшчаю. Падаткі павялічыліся ў шэсьць разоў. Сялянства ня мела ніякае годнасьці. Яго расейскія валадары ня толькі раздорвалі розным сваім прыслужнікам, але проста гандлявалі, як жывёлаю. У вёсках панавала бяда і голад. Гарады таксама апынуліся ў вельмі цяжкім палажэньні. Мяшчане-рамесьнікі і гандляры мусілі плаціць вялікія падаткі і ў дадатак у 1776 г. былі пазбаўленыя свайго самаўраду, бо ў Расейскай дзяржаве гарады не карысталіся майтборскім правам. Расейцы скасавалі таксама адміністрацыйны падзел Беларусі на ваяводзтвы, а ўвялі падзел на губэрні (Смаленскую, Магілеўскую, Менскую, Віленскую, Горадзенскую, Віцебскую).
Гэткае цяжкае эканамічнае палажэньне змусіла народныя масы бунтавацца. Перш-наперш бунтаваліся сяляне як супроць расейскіх, так і супроць польскіх паноў. Сялянскія бунты часта нагэтулькі былі вялікія, што самая паліцыя не магла іх ліквідаваць і заклікала войска, пры дапамозе якога нябывала жорсткімі спосабамі ў 1797 г. удалося часова сьціхамірыць край.
Тымчасам польскія паны хоць і страцілі ўладу, але жылі добра і нават заяўлялі, што «жывучы ня ў Польшчы, мы пачуваем сябе як-бы ў Польшчы і нават лепш, як у Польшчы». I запраўды так было. Яны добра жылі, пілі і гулялі, ды далей палёнізавалі наш край. Калі-ж памерла Кацярына II і калі расейскі трон займалі ейныя наступнікі — Павал I (1796—1801) і Аляксандар I (1801 — 1825) —людзі крыху больш радыкальных поглядаў, паляком удалося здабыць для сябе ў Беларусі розныя правы. Праўда^ Павал I i да беларускае справы адносіўся лагадней, чымся Кацярына II, бо дазволіў карыстацца Статутам Вялікага Княства Літоўскага і аднавіць некаторыя судовыя ўстановы на Беларусі. У дачыненьні, аднак, да палякоў Павал I быў, можна сказаць, прыхільным. Ён, лучыўшы з маладых гадоў пад уплывы каталіцтва, езьдзячы па Заходняй Эўропе і будучы на асабістым прыёме ў папы рымскага Пія VI, меў сымпатыі да каталікоў, а гэтым самым і да палякоў, якія зьяўляліся галоўнымі прадстаўнікамі каталіцтва на ўсходзе. З прычыны гэтае сымпатыі Павал I стрымаў ліквідацыю вуніі, асабіста вызваліў Касьцюшку, які пасьля здушэньня паўстаньня знаходзіўся ў расейскім палоне, аддаваў назад сканфіскаваныя Кацярынай II двары на Беларусі розным польскім патрыётам-паном, як Патоцкім, Чацкім, Вяшкевічам і др., а нават некаторых польскіх паноў надзяляў беларускай зямлёй (прыкладам, Ажыроўскіх, Забелаў, Парчэўскіх і інш.). Такім чынам на Беларусі ізноў узмацоўваўся польскі стан. Найвялікшай, аднак, здабычай для палякоў на Беларусі быў дазвол Аляксандра I у 1803 г. на ператварэньне езуіцкай акадэміі ў Вільні ў унівэрсытэт, які стаўся вельмі важным польскім культурным цэнтрам. Апрача таго, палякі мелі магчымасьць закладаць у нашым краі свае польскія школы і праз іх пашыраць далей сваю палёнізацыйную акцыю. Такім парадкам, беларусы апынуліся пад дэнацыяналізацыйнай акцыяй з двох бакоў: расейскага і польскага.
У гэным часе, на пачатку XIX стагодзьдзя, францускі кароль Напалеон Банапарт пачынаў свае вялікія войны.
ён, заваяваўшы Аўстрыю і Нямеччыну, непераможна ішоў далей на ўсход. Бачачы гэта, Аляксандар I у 1811 годзе думаў, каб як-небудзь адгарадзіць Расею ад Напалеонаўскага напору і стварыць на захад ад яе буфэрнае гаспадарства. Задачай такога гаспадарства было-б паўстрымаць паход французаў. Паўстаў тады плян адбудовы пад пратэктаратам (апекай) Расеі Беларускага гаспадарства — Вялікага Княства. Адбываліся ўжо перамовы з беларускімі магнатамі, на чале якіх стаяў Агінскі, і нават была вызначаная тэрыторыя, якую мела займаць гэнае гаспадарства. Тэрыторыя ягонае мела абыймаць: Меншчыну, Віленшчыну, Беласточчыну, Падольле і Кіеўшчыну. Быў ужо і праект канстытуцыі. Але плян ня зьдзейсьніўся, бо ў 1812 г. Напалеон ударыў на Расею.
Палякі пакладалі на Напалеона вялікія надзеі і ў вайне супроць Расеі выступалі на баку французаў, верачы ў тое, што калі Напалеон выйграе вайну, дык адбудуець ім вялікую Польшчу. Але пляны ў Напалеона, відаць, былі іншыя. Ён, заняўшы Польшчу, дазволіў паляком арганізаваць Варшаўскае Княства, а заняўшы Беларусь 1.VII. 1812 г., абвесьціў загад, паводле якога мела паўстаць Вялікае Княства Літоўскае з асобным, зусім незалежным ад Варшавы ўрадам. Пачуўшы аб гэтым, палякі пачалі праводзіць акцыю «добраахвотнага» далучэньня Вялікага Княства да польскае кароны, зьбіраючы пад адпаведнымі просьбамі подпісы розных польскіх і спалёні-заваных беларускіх паноў і шляхты. Але і з гэтага нічога ня выйшла. Французы, разьбітыя каля Масквы, адступалі і вайну прайгралі, Расея ізноў заняла Беларусь і частку Польшчы.