БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Тымчасам паншчына і перасьлед вялі беларускае сялянства да фізычнага зьнішчэньня. З кажным годам усьцяж падаў прыродны прырост сялянскага жыхарства. Селянін беларускі, дарма што спакойнага ад прыроды характару, ня мог гэтага ўсяго спакойна перажываць, і таму бунты ішчэ больш павялічыліся. Толькі за час панаваньня Мікалая I агулам было 650 бунтаў і лік іх далей рос. Так, прыкладам, калі ў 1826 г. было 85 сялянскіх паўстаньняў, дык у 1845 г. лік іх узрос аж на 207. Гэта прымушала расейскіх цароў шукаць выхаду, і яго ў рэшце рэштаў знайшоў Аляксандр II. Цар гэты панаваў ад 1855 да 1881 г. і ўважаўся за лібэральнага. Ён, каб супакоіць сялянства, пастанавіў 19.11.1861 году правесьці зямельную рэформу, даць сялянам зямлю ды скасаваць паншчыну. Зямлі, аднак, сяляне атрымалі вельмі мала, і за яе трэба было плаціць паном вялікі выкуп. Ды ў руках паноў усёроўна асталося каля 60%усяе зямлі, а ў рукі сялянства перайшло ўсяго каля 30%, а часамі, у некаторых месцах, і менш. Таму сяляне, ня могучы утрымацца
У гэную пару на захадзе Эўропы тварыўся г. зв. «навуковы рэвалюцыйны сацыялізм», а ў Расейскай імперыі разьвівалі шырокую дзейнасьць рэвалюцыйныя гурткі Гэрцэна і Бакуніна. Гэрцэн і Бакунін думалі аб тым, як разьвязаць нацыянальныя пытаньні паняволеных расейскімі царамі народаў: беларускага, летувіскага, польскага, украінскага і інш. Яны праектавалі адрадзіць гаспадарства Польскае, Беларускае, Украінскае і Летувіскае на фэдэрацыйнай аснове.
Палякі тады ізноў пачалі рыхтавацца да новага паўстаньня, але між імі паўстаў разлад і падзел на дзьве трупы: «белых» і «чырвоных». Да першае трупы належалі пераважна абшарнікі — прыхільнікі больш спакойнага змаганьня з царызмам і старых польскіх шляхоцкіх парадкаў. У радох-жа «чырвоных» пераважна была мяшчанская інтэлігенцыя, бяднейшыя абшарнікі — прыхільнікі новага ладу, дзе кажны мог бы мець волю і доступ да навукі. Яны стаялі за войстрае змаганьне супроць расейскага царызму за незалежнасьць, спадзяючыся пры гэтым мець дапамогу з боку дэмакратычных кругоў замежжа, асабліва Францыі. Як «белыя», таксама і «чырвоныя» пашыралі сваю дзейнасьць на землі беларускія і летувіскія. Былі нават польскія групы ў Маскве і Петраградзе, дзе гуртавалася насамперш студэнцкая моладзь.
Сярод студэнтаў у Петраградзе знаходзілася крыху моладзі І з Беларусі. Там між іншымі быў і студыяваў права Кастусь Каліноўскі (1838—1864), сын беднага шляхціца -ткача з-пад Сьвіслачы, Ваўкавыскага павету, а таксама сын беднага шляхціца з-пад Ашмяны Францішак Багушэвіч (1840—1900). Абодва яны захопляваліся вызваленскімі сацыяльнымі і рэвалюцыйнымі ідэямі. Асабліва, аднак, дзейным быў Кастусь Каліноўскі. Ён у 1860 г., скончыўшы унівэрсытэт, горача ўзяўся за працу на роднай беларускай ніве. Апрануўшы вясковую саматканую сьвітку, Каліноўскі вандраваў па роднай Горадзеншчыне ад вёсю да вёскі, будзіў народ, усьведамляў яго ў патрэбе змаганьня з царызмам і панамі, якія няволілі сялянства і ўвесь беларускі край. Ён заклікаў да працы над адраджэньнем беларускае культуры і беларускага гаспадарства. Каб праца гэтая ішла хутчэй, у 1862 г. Каліноўскі наладзіў у Беластоку нелегальную друкарню і задумаў выдаваць нелегальны беларускі часапіс «Мужыцкую Праўду», а таксама розныя адозвы.
Ня лёгкая з гэтым была справа, аднак Каліноўскі ўсё перамог і ўжо ў ліпені месяцы 1862 году ўстрывожаныя царскія агенты паведамлялі сваіх кіраўнікоў, што сярод сялянства расходзіцца нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая Праўда», друкаваная лацінкаю ў нейкай патаёмнай друкарні.
Устрывожаньне расейцаў было зусім зразумелым, бо Кастусь Каліноўскі ў «Мужыцкай Праўдзе» ня толькі адкрыта гаварыў пра ўсе крыўды, што дзеіліся беларускаму сялянству, але адначасна заклікаў усіх да адкрытага змаганьня і паўстаньня супроць расейскага цара і супроць польскіх паноў, што панявольвалі Беларусь. Ён заклікаў да змаганьня, каб пазбыцца расейскага цара, паноў і паншчыны, каб здабыць для сялян зямлю на собскасьць, не плаціць вялікіх і крыўдных падаткаў, служыць у краёвым войску і ваяваць толькі за волю свайго краю, калі хто на яго нападзе, мець свабоду трымацца тае веры, якое трымаліся прадзеды народу і быць вольнымі людзьмі, як гэта было ўжо ў шмат якіх гаспадарствах Эўропы.
Кастусь Каліноўскі пад мянушкай «Яська Гаспадар з-пад Вільні» ў сваёй «Мужыцкай Праўдзе», між іншым, пісаў: «О, загрыміць наша праўда і, як маланка, праляціць па сьвеце... Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны ня вольнасьці, а глуму і зьдзірства нашага хочуць... Ну ня доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і волю...» («Мужыцкая Праўда», № 1)... «Каб народ наш на век векаў быў вольны і шчасьлівы» («Мужыцкая Праўда», № 2).
«Дзяцюкі! — пісаў Каліноўскі.— Жывучы пад жондам маскоўскім, кажны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць, але мала хто добра падумаў, ці можна ад яго спадзявацца чаго-небудзь для нас або дзяцей нашых. Я, дзяцюкі, лепш знаючы ад
З гэтых кароткіх цытатаў з «Мужыцкае Праўды» відаць, як запраўды шырака і глыбака разумеў і ставіў беларускую нацыянальную справу Кастусь Каліноўскі і якое вялікае значэнне мае «Мужыцкая Праўда» ў беларускім адраджэнскім руху.
Тады, калі Каліноўскі разгортваў шырокую дзейнасьць у Гарадзеншчьше, выступаючы пад рознымі мянушкамі, як Яська Гаспадар з-пад Вільні, Васіль Сьвітка, Макарэвіч і Чарнэцкі, у Вільні тварыліся ўжо паўстанцкія арганізацыі. На чале іх стаялі: Старжынскі, Зьвірждоўскі, Агрызка, Пшыбыльскі, Длускі, Аскерка, Далеўскі, Малахоўскі„ Вярыга і др.
Усе яны ведалі пра Кастуся Каліноўскага, у паглядах з ім не ўсе, аднак, згаджаліся. Бальшыня гэных людзей была за тое, каб віленскія паўстанцкія арганізацыі мелі цесную лучнасьць з Варшавай і схіляліся на бок «белых», а Каліноўскі заяўляў, што «сякера паўстанца не павінна спыняцца нават над калыскаю шляхоцкага дзіцяці» і што «такой бесталковай галаве, як Варшава, ня можна даверыць долю Беларусі». Таму сярод віленскіх правадыроў паўстаньня, калі зьявіўся туды Каліноўскі, настаў разлом. Да Каліноўскага далучыліся: капітан Зьвірждоўскі, інжынэр-паручнік Малахоўскі, Вярыга і лекар Длускі. Наколькі палякі думалі ўвесь паўстанцкі рух абапёрці на шляхце і на абшарніках, нагэтулькі Каліноўскі і ягоныя сябры ўважалі, што паўстаньне ўдасца тады толькі, калі за ім пойдзе сялянства, якому трэба аддаць усю зямлю бяз выкупу і з якога трэба было выбраць паўстанцкі апарат. Адначасна Каліноўскі пашыраў думку вуніі на рэлігійным груньце на Беларусі, хочучы з вуніі зрабіць нацыянальную беларускую рэлігію, веру, дзе была-б беларуская мова і дзе ня было-б уплыву ані польскага, ані расейскага.
Палякі ўсьцяж стараліся падпарадкаваць Каліноўскага варшаўскаму камітэту, а ён заяўляў, што беларусы самі сябе могуць кіраваць. Тады «белыя» загразілі, што калі ён з сваім Камітэтам не падпарадкуецца Варшаве, дык іхныя іменьні будуць апублікаваныя ў газэтах і такім парадкам яны будуць раскрытыя ды панясуць адказнасьць перад урадам і перад Польшчай. Каліноўскі, запратэставаўшы супроць гэтага, змушаны быў выехаць з Вільні ў Гарадзеншчыну, дзе далей праводзіў сваю дзейнасьць. Зьвірждоўскі выехаў на ўсход і праводзіў рэвалюцыйную акцыю сярод студэнтаў Горы-Горэцкага Сельскагаспадарчага Інстытуту. У Вільні зястаўся Малахоўскі, і ён у лучнасьці з Каліноўскім патаёмна праводзіў самастойную беларускую лінію. Яны далей пашыралі сваю акцыю і заклікалі змагацца з царскім урадам, а таксама думку пра тое, што трэба стварыць мужыцкую Беларусь, незалежную і ад польскага пана і ад расейскага самаўладзтва, што разам эксплёатавалі беларускага селяніна.
Каліноўскі і ягоныя сябры былі людзьмі высокаасьвечанымі, поўныя энэргіі і любасьці да свайго краю і народу, і свае акцыі ня спынілі нават тады, калі палякі ў 1863 годзе праігралі паўстаньне. Наадварот, Каліноўскі, абвесьціўшы сябе дыктатарам Беларусі, яшчэ больш узмацніў і найдаўжэй праводзіў сваю рэвалюцыйную працу. Калі-ж польскія паны, спалохаўшыся пагромшчыка паўстанцаў віленскага гэнэрал-губэрнатара Мураўёва, пачалі падпісваць лісты з «верноподданническим» адрысам да цара, дык па загадзе Каліноўскага паўстанцы зрабілі замах на арганізатара гэнага падпісваньня абшарніка Дамэйку і моцна яго парэзалі. Гэты факт страшэнна ўзбурыў расейцаў. Мураўёў асабіста пачаў кіраваць асочваньнем Каліноўскага і ягоных найбліжэйшых супрацоўнікаў. Круг дзейнасьці паўстанцаў звужаўся і ў канцы 1863 году па даносе паліцыі ўдалося арыштаваць памоцніка Каліноўскага Далеўскага, загадчыка гаспадарска-грашовае часткі паўстаньня на Беларусі Здановіча і паўстанцкага камісара Віленшчыны Дарміноўскага. Паліцыя, ведаючы, што яны былі найбліжэйшымі супрацоўнікамі Каліноўскага, старалася рознымі спосабамі вымусіць ад іх паказаньні аб месцы прабываньня Каліноўскага, але ніхто з іх свайго правадыра ня зрадзіў, хоць усім прышлося згінуць на эшафоце. Здановіча і Дарміноўскага павесілі ў сьнежні 1863 г., а Далеўскага — у студзені 1864 году.