БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Мяшчанам у XVII стагодзьдзі, таксама як і сялянам, пачалося незайздроснае жыцьцё. Гандляром перашкаджалі разьвіваць свае прадпрыемствы шляхта і магнаты. Зямлі купляць ня можна было. Рамесьнікаў-жа аблажылі непамерна высокімі падаткамі. Гарадзкія рады, апанаваныя найчасьцей багацейшымі купцамі, гаспадарылі, як хацелі, бяз ніякіх кантроляў. У дадатак да гэтага разьвіваліся рэлігійнае змаганьне і польскі наступ. Усё гэта выклікала незадавальненьне ніжэйшых мяшчанскіх рамесьніцкіх колаў і яны падыймалі таксама, як і сяляне, паўстаньні. Між іншым, у 1606—1610 гг. было зарганізаванае паўстаньне мяшчан у г. Магілеве. На чале яго стаяў Стахар Мітковіч. Паўстанцы дамагаліся большых правоў для рамесьнікаў і нават забралі ў свае рукі кіраўніцтва гораду, а таксама
У 1623 г. выбухла паўстаньне ў Віцебску. Яно было скірованае супроць вунійнай акцыі епіскапа Кунцэвіча,які, між іншым, у 1610 годзе пад'яжджаў з сваёй сьвітай у Магілеў, але яго туды ня ўпусьцілі. Быў ён і ў Воршы, але там мяшчане хацелі яго ўтапіць. У Мсьціславе нейкі мешчанін хацеў яго застрэліць. У Віцебску-ж Кунцэвіч, калі зьявіўся і калі забраў усе праваслаўныя цэрквы, выгнаў усіх праваслаўных сьвятароў, дык страшэнна ўзбурыў беларускіх праваслаўных мяшчан і яны ў змове з мяшчанамі Воршы, Магілеву, Полацку і нават Вільні зарганізавалі паўстаньне. У часе паўстаньня натоўп уварваўся ў памешканьне Кунцэвіча, забіў яго, а пасьля цела ўкінуў у Дзьвіну. За арганізацыю гэтага паўстаньня ўрад пакараў сьмерцяй 20 чалавек, і Віцебск быў пазбаўлены майтборскага права. У самым горадзе былі зробленыя вялікія спустошаньні.
XXII
Беларусь пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў.— Адыход беларускага баярства ад свайго народу.— Рэлігійныя змаганьні.— «Брацтвы».— Сялянскія паўстаньні.— Расейска-польскія войны за Беларусь і Украіну.— Спробы Я. Радзівіла і П. Сапегі ўзнавіць Беларускае гаспадарства.— Забарона польскім соймам ужываць беларускую мову ў афіцыйным жыцьці.
Пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў Беларусь, можна сказаць, знайшлася пад польскім уплывам. Наступ палякоў і палёнізацыі ўсьцяж павялічваўся. Асабліва шырокіх памераў ён набыў за часоў Жыгімонта IV Вазы (1586—1632). Польскім уплывам першым чынам паддавалася шляхта і паны. Яны пакідалі свой беларускі народ, сваю беларускую мову і прыймалі каталіцтва. Моцна гэта перажываў слаўны сьвятар беларускі, які ад 1620 да 1627 г. быў праваслаўным, а пазьней, аж да сьмерці (7.1.1634), полацкім вуніяцкім архіепіскапам, Мялет Сматрыцкі. Ён свой жаль выліў у літаратурна-палемічным творы, выданым у 1610 г. пад назовам «Плян».
У гэны час якраз пакінулі беларусаў беларускія князі і паны: Астроскія, Слуцкія, Заслаўскія, Збараскія, Вішнеўскія, Сангушкі, Чартарыскія, Пронскія, Рожынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Кашырскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Хадкевічы, Глябовічы, Сапегі, Дарагастойскія, Войны, Валовічы, Зеновічы, Пацы, Халецкія, Тышкевічы, Корсакі, Хрэптовічы, Трызны, Гарнастаі, Баскі, Мышкоўскія, Гуркі, Сямашкі, Гулевічы, Ермалінскія, Чалінскія, Каліноўскія, Кірдзеі, Забароўскія, Багавіцыны, Паўловічы, Сасноўскія, Скуміны, Пацеі і шмат іншых. Пакінуўшы праваслаўе і прыняўшы каталіцтва, гэтыя панскія роды адыйшлі ад беларускага народу, паступова паленізаваліся і ўжо ў XVIII, XIX і XX стст. былі найбольшымі палёнізацыйнымі асяродкамі ў нашым краі.
Рэлігійнае змаганьне разгаралася, і яно ў некаторай меры прычынілася да разьвіцьця беларускага друкаванага слова. Бо як каталікі, так і пратэстанты і праваслаўныя, і вуніяты, каб пашырыць свае ўплывы, выдавалі кніжкі, брашуры, пасланьні, адозвы, закладалі школы. Вялікія заслугі мелі тут насамперш праваслаўныя брацтвы,, Гэта былі арганізацыі беларускіх гарадзкіх рамесьнікаў і гандляроў. Часам да іх належалі некаторыя беларускія шляхцічы і паны, якія ня выракліся свае праваслаўнае веры. Брацтвы давалі матар'яльную і маральную дапамогу праваслаўным цэрквам, адчынялі беларускія праваслаўныя школы, закладалі друкарні, выдавалі кніжкі, падтрымвалі вучоных, прапаведнікаў і пісьменьнікаў, што змагаліся за праваслаўе супроць каталіцтва і вуніі. Вельмі вялікую ролю адыгравала беларускае праваслаўнае брацтва ў Вільні. Яно мела сваю школу і друкарню Былі таксама брацтвы ў Магілеве, Полацку, Менску,
Віцебску, Слуцку і іншых гарадох Польскія езуіты ўсялякімі
Жыгімонт IV Ваза быў гаспадаром з вялікімі амбіцыямі і плянамі. Ён, даведаўшыся аб нутраных забурэньнях у Маскве, якія пачаліся ў 1609 годзе пасьля сьмерці цара Івана Грознага за царскі пасад, пайшоў на Расею вайной, хочучы стацца ейным царам. Вайна цягнулася да 1611 году і ў часе яе Жыгімонту IV удалося адабраць ад Расеі Смаленск. Другая частка войска Вялікага Княства і Польшчы, сярод якіх былі аддзелы слаўных беларускіх ваякаў, званых лісоўшчыкамі, заняла Маскву і хацела ўтрымаць там на царскім пасадзе свайго каралевіча Уладыслава, які меў нават падтрыманьне ад часткі расейскіх магнатаў. У канцы канцоў, аднак, бальшыня расейскіх магнатаў выбрала сабе за цара Міхала Раманава і адбіла паход палякоў, беларусаў і жмудзінаў на Маскву. Смаленск усё-ж згодна з мірным дагаворам, падпісаным у 1618 г. у в. Дзяўліне пад Масквой, астаўся пры Беларусі.
Калі памёр у 1632 годзе кароль Жыгімонт IV і на ягонае месца абралі ягонага сына Уладыслава IV Вазу (1632—1648), вайна з Масквой узнавілася і цягнулася да 1634 году. У ёй шчасьце спрыяла больш для Масквы і таму Уладыслаў IV пайшоў на ўгоду з Расеяй і, падпісваючы ў 1634 г. у Палянаўцы мір, зрокся сваіх пратэнзіяў да царскага расейскага пасаду. Рэлігійнае змаганьне за часоў Уладыслава IV Вазы спачатку быццам крыху заціхла. Выдатнейшыя людзі разумелі ўсю шкоднасьць рэлігійных ходаньняў і таму на выбарна-каралеўскім сойме ў 1632 г. быў прыняты закон, на аснове якога праваслаўным давалася магчымасьць вярнуць некаторыя цэрквы і праводзіць сваю рэлігійную працу. Але гэта трывала нядоўга, бо езуітам удалося перацягнуць на свой бок Уладыслава IV Вазу, і яны зноў пачалі заўзята праводзіць вуніяцкую агітацыю, што, бязумоўна, выклікала незадавальненьне і новыя паўстаньні сялян і мяшчан як наБеларусі, так і на Украіне. Асабліва багата паўстаньняў было за часоў панаваньня у Польшчы караля Яна Казіміра (1648—1668), а таксама вайны Польшчы з Расеяй і Швэцыяй. З Расеяй Польшча ваявала за беларускія і ўкраінскія землі, і з Швэцыяй за Лівонію (Інфлянты), куды пашыралі свае ўплывы швэды.
Перш за ўсё паўстаньне пачалося ізноў на Украіне, дзе на чале паўстанцкага руху стаў казацкі старшыня Багдан Хмяльніцкі. Яно хутка шырака разраслося і ахапіла ўсю Украіну. Казацкае войска ў 1648 г. у бітвах пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем разьбіла панскае войска, а самых начальнікаў гэтага войска, гэтманаў Патоцкага і Каліноўскага, забрала ў палон. У 1649 г. казак! разьбілі польскае войска пад Зборавам. Сяляне жорстка распраўляліся з сваймі прыгнятальнікамі. Панскія сялібы паліліся, а самых паноў паўстанцы нішчылі.
Паўстанцкі рух у 1648 г. хутка дакаціўся да Беларусі. На чале яго стаялі Нябаба, Няпаліч, Хвеська, Крывашапка і Гаркуш. Яны арганізавалі сялянскія паўстанцкія аддзелы, разьбівалі панскія сялібы, касьцёлы, забіваючы зьненавіджаных паноў і ксяндзоў. Да паўстанцаў-сялян далучаліся мяшчане гарадоў — Гомеля, Лоева, Брагіна. Магнаты і шляхта зараз-жа імкнуліся разьбіць паўстанцаў, але гэта ім не ўдавалася. Неўзабаве ў паўстанцкіх руках апынуліся Мазыр, Тураў, Гомель, Лоеў, Брагін, Пінск, Чэрыкаў, Магілеў і іншыя гарады. Па рацэ Бярэзіне паўстанцы пасоўваліся далей у глыб краю, і каля вёскі Гарволі спаткаліся з войскам магнатаў і шляхты і разьбілі яго. Тады магнаты сабралі большыя сілы і ўдарылі на паўстанцаў у Пінску, дзе быў сам Нябаба. Паўстанцы і мяшчане доўга адбіваліся, урэшце, аднак, панскае войска ўзяло Пінск штурмам. Нябаба мусіў адступіць і пасьля загінуў у баі.