Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Дачыненьні расейскіх царскіх урадаў да беларусаў пасьля напалеонаўскае вайны яшчэ больш пагоршыліся. Русыфікацыйная акцыя ўзмацнілася. Ваенныя-ж падзеі, праходы францускага і расейскага войска зусім зруйнавалі край. Здавалася, што ў такіх абставінах усё загіне, тым больш што і таленавіцейшыя сыны беларускага краю адыходзілі ад свайго народу і служылі чужым культурам: расейскай і польскай. Беларусь, аднак, не замерла, бо да нашага краю дакочваліся з далёкага захаду, з Францыі, новыя ідэі, новыя думкі, высунутыя там рэвалюцыйным рухам,— ідэі вольнасьці, роўнасьці і братэрства ўсіх народаў. Іх падхоплявалі некаторыя адзінкі з беларускай апалячанай шляхты, з беларускага каталіцкага духавенства лацінскага і славянскага (вуніяцкага) абрадаў, разважалі і пад іхным уплывам пачалі вяртацца на сваю родную беларускую ніву. Такія людзі знайшліся нават сярод прафэсароў Віленскага Унівэрсытэту.

Гэта былі прафэсары: Даніловіч, Баброўскі, Ярашэвіч, Анацэвіч, Марціноўскі, Сасноўскі і іншыя. Яны цікавіліся мінуўшчынай беларускага народу і любілі свой край. Маючы-ж лучнасьць з студэнцкай моладзяй, сваё замілаваньне і зацікаўленьне да мінуўшчыны Беларусі прышчаплялі маладому пакаленьню, згуртаванаму ў арганізацыях «шубраўцаў», што дбалі аб маральным уздыме студэнтаў, «філёматаў» (аматараў навукі), «прамяністых» (ад слова прамень) і «філярэтаў» (аматараў добрачыннасьці). Студэнты гэтыя думалі праз добрую адукацыю і дабрадзейнасьць палепшыць стан Бацькаўшчыны, а іхныя гурткі пашыралі зацікаўленасьць да Беларусі і думкі любасьці да звычаяў сваіх прашчураў, свае прыроды і мовы. У інструкцыі філярэтаў былі нават пункты пра зьбіраньне геаграфічных і этнаграфічных матэрыялаў аб Беларусі. З прычыны гэтых пунктаў палякі (варшавякі) рабілі ім закіды, што яны больш дбаюць аб сваім краі, як аб Варшаве. З гэных арганізацыяў выйшаў, між іншым, адзін з першых беларускіх паэтаў Ян Чэчат (1797—1847), родам з Наваградчыны. Быў ён калегам ведамага польскага паэта Адама Міцкевіча, сына нашага беларускага краю (паходзіў таксама з Наваградчыны), які, аднак, свой талент прысьвяціў польскай культуры. 3 арганізацыі філёматаў і філярэтаў выйшаў таксама і другі беларускі паэт і дзеяч Франціш Савіч, які, як і Ян Чэчат, за дзейнасьць на беларускай ніве быў сасланы расейскай уладай у Сібір. У гэтым больш-менш часе, калі дзеілі філёматы, прамяністыя і філярэты (пачатак XIX ст.), зьявіўся адзін з першых беларускіх літаратурных твораў новае беларускае літаратуры «Энэіда».

Вёска не магла спакойна пераносіць расейскіх і польскіх маральных, фізычных і эканамічных зьдзекаў. Сяляне зноў арганізавалі паўстаньні, лік якіх у 1826 г. дасягнуў да 85. Мала таго, з сялянскае масы пачалі выходзіць беларускія сялянскія песьняры. Такім песьняром быў Паўлюк Бахрым, сын вясковага каваля з м. Крошына каля Баранавічаў. Радзіўся ён каля 1805 г. Быў гэта гадунец беларускага ксяндза-народніка Магнушэўскага. Кс. Магнушэўскі, апрача рэлігійнае працы, цікавіўся грамадзкім рухам і меў кантакт з студэнцкай моладзяй Віленскага Унівэрсытэту; працуючы-ж на вёсцы ў Крошыне, залажыў ён школу і вучыў у ёй дзяцей чытаць, пісаць. Ён таксама чытаў і расказваў дзецям казкі і вершы.

Найбольш гэныя казкі і вершы любіў Паўлюк Бахрым. Вучыў іх напамяць, запісваў у свой сшытак ды ўрэшце сам пачаў пісаць вершы пабеларуску. Вершы падабаліся і ксяндзу, ён заахвочваў Паўлюка пісаць іх. Тымчасам гаспадар Крошына пан Завадзкі заганяў жыхароў Крошына ў паншчыну. Жыхары не паддаваліся гэтаму, бо яны мелі ад вышэйшага пана, князя Радзівіла, права жыць незалежна і мець сваю зямлю.

Завадзкі не хацеў шанаваць іхных правоў і сіламоц змушаў людзей прыймаць нявольніцтва. З гэтае прычыны каля 30-х гадоў XIX ст. у Крошыне паўстаў бунт. На ўціхаміраньне прыехаў спэцыяльны аддзел жаўнераў і да сьмерці біў бунтаўшчыкоў. Сярод забітых быў і бацька Паўлюка Бахрыма — Адам Бахрым. Хто выжыў пасьля гэнае бойкі, таго высылалі ў Сібір. Здушваючы бунт, царскія прыслужнікі даведаліся аб школе ксяндза Магнушэўскага і весткі аб ёй хутка пераслалі ў Вільню. Школай зацікавіўся сам школьны расейскі куратар Навасільцаў і рэктар унівэрсытэту праф. Пэлікан. Яны асабіста зьявіліся ў Крошын, каб на месцы пазнаёміцца з ёю і ейнымі вучнямі, якіх паны прадстаўлялі таксама бунтаўшчыкамі.

Ксёндз Магнушэўскі, не прачуваючы нічога кепскага, склікаў усіх вучняўу хоць гэта было ўлетку, і запрасіў Паўлюка Бахрыма, які працаваў на месцы бацькі ў кузьні, каб той прачытаў свае вершы аб майскім вечары і салаўі, што раней чытаў яму. Паўлюк Бахрым выняў запісаны цэлы сшыток і прачытаў верш, але не аб салаўі, а той верш, які напісаў пасьля сьмерці бацькі і пасьля сялянскага бунту:

«Заграй, заграй хлопча малы,

I ў скрыпачку і ў цымбалы,

А я заграю у дуду,

Бо ў Крошыне жыць ня буду,

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,

Бацька кіямі забіты,

Маці тужыць, сястра плача

Дзе ж ты пойдзеш, небарача?

Дзе я пайду? Мілы Божа!

Пайду ў сьвет, у бездарожжа,

Ў ваўкалака абярнуся,

Слёзна на Вас азірнуся

Будзь здарова, маці міла!

Каб ты мяне не радзіла,

Каб ты мяне не

карміла,

Шчасьлівейшая б ты была,

Каб я каршуном радзіўся,

Я-б і без паноў абыўся

У паншчыну-б не пагналі,

I ў маскалі не аддалі

Мне пастушком век ня быці,

А ў маскалях трудна жыці,

А я і расьці баюся,

Дзе-ж я, бедны, абярнуся?

Ой, кажане, кажане!

Што-ж не сеў ты на мяне?

Каб я большы не падрос

Ды ад бацькавых калёс»

Не спадабаўся хіба паном Бахрымаў верш, але не паказалі гэтага на сабе, наадварот, дакляравалі паэгу заапеквацца ім, каб толькі ён аддаў свой сшыток з вершамі. I запраўды, яны заапекаваліся, забраўшы вершы. Пасьля іхнага выезду праз два дні прыехала паліцыя і Паўлюка забралі ў маскалі. Прабыў ён там 25 год, калі-ж вярнуўся — нікога з ягоных сваякоў і знаёмых жывых ня было. Усё-ж Бахрым пабудаваў на старым месцы кузьню і хутка праславіўся як вельмі добры майстар. Памёр Паўлюк Бахрым у 1891 г., пахаваны ў Крошыне каля касьцёла, у якім пакінуў па сабе вялікую каштоўную памятку, у форме прыгожае вялікае жырандолі. «Калі глядзіш на яе,— піша Юр. Віцьбіч у «Літаратуры і Мастацтве» 25.1.1941 у № 4 (503),— цяжка паверыць, што яна зробленая з кавальскага зялеза і важыць пятнаццаць пудоў. Тонкія вінаградныя лісты і галіны пяшчотна пераплятаюцца паміж сабою. Яны нагэтулькі натуральный, што рука міжволі цягнецца да ягадаў і зьдзіўляе, як каля біблійнага вінаграду з далін Палестыны апынуліся жаўрукі з палёў Наваградчыны. Птушкі сядзяць, схіліўшы ўперад галовы, нібы зьбіраюцца зараз імкліва ўзьляцець да небасіні і там прасьпяваць над роднай зямлёй свае шчырыя песьні. Зьверху жырандолю ўвенчвае карона з гэрбамі, а ўнізе на ёй ідзе паўкругам ажурны надпіс лацінскімі літарамі: Павал Бахрым выконваў у Крошыне ў 1881 годзе».

Ці пісаў больш Бахрым — няведама. Хіба што не, бо царскі перасьлед забіў у ім усе прыгожыя творчыя літаратурныя парываньні. Факт гэты і падзеі ў Крошыне выразна паказваюць нам, як паны і царскія расейскія прыслужнікі нішчылі беларускія таленты і як цяжкое было тады палажэньне беларускага сялянства.Палякі хоць і мелі большую свабоду, чымся беларусы, але таксама былі незадаволеныя з расейскае ўлады, і ў 1831 годзе зарганізавалі даволі вялікае паўстаньне супроць Расеі. Аднак польскае паўстаньне, таксама як і беларускія сялянскія паўстаньні, расейцы задушылі.

Пасьля гэтага расейскі перасьлед за царом Мікалаем I (1825—1855) яшчэ больш завастрыўся. Так, у 1832 г. быў зачынены Віленскі Унівэрсытэт. Вунія ліквідавалася самымі жорсткімі спосабамі і перакупствам духоўнікаў. Завяршэньнем ліквідацыйнай акцыі быў загад у 1839 г., які забараняў гаварыць пабеларуску казаньні ў цэрквах і касьцёлах. У 1840 г. ізноў была афіцыяльна спыненая важнасьць беларускага Статуту Вялікага Княства і забаронена карыстацца ў судох старадаўным беларускім правам на абшарах Беларусі і Летувы. Нават назоў для нашага краю расейцы ўстанавілі вузка рэгіянальны: «Северо-Западный Край».

Беларуская мова была выгнаная з урадаў, цэркваў і касьцёлаў, а таксама і з школаў. Беларусаў не дапушчалі да асьветы, закрываючы адначасна доступ да беларускае гісторыі, да беларускае мінуўшчыны. Беларускія кніжкі бяз жалю нішчыла варожая расейская рука.

Але беларусы перажылі і гэта. На месцы старых беларускіх кніжак зьяўляліся новыя: Яна Баршчэўскага (1790—1851), Вінцэся Равенскага (1782—1842), Аляксандра Рыпінскага, Яна Чэчэта (1797—1847), Вінцука Дунін-Марцінкевіча (1807—1884) ды іншых. Найбольш плодным з іх быў В. Дунін-Марцінкевіч. Ён напісаў у палове XIX ст. колькі беларускіх сцэнічных твораў, паэмаў і першую беларускую опэру «Сялянка» (1846 г.), музыку да якое стварыў Станіслаў Манюшка — сын Беларусі, які падобна, як і іншыя сыны беларускае зямлі — Міцкевіч, Адынец, Крашэўскі, Арэшчыха, Сыракомля, Кандратовіч і другія,— у бальшыні служылі польскай культуры. Трэба сказаць, што і Баршчэўскі, і Чэчэт, і Рыпінскі, і Дунін-Марцінкевіч таксама мелі сымпатыі да Польшчы і былі пад польскімі ўплывамі, але ў іхнай творчасці выяўлялася ўсё-ж большая любасьць да Беларусі і імкненьне да свабоды.

З другога боку, беларускай справай, беларускай гісторыяй, мінуўшчынай Беларусі пачалі цікавіцца тыя вучоныя людзі з нашага краю, што трапілі пад уплывы расейцаў. Так, прыкладам, ведамы архівісты і гісторык К. Калайдовіч, родам беларус, цікавіўся старабеларускімі дакумэнтамі і ў 1822 г. выдаў працу «О белорусском наречии». Далей цікавіліся досьледамі Беларусі Кушын, Згілеўскі, Шпілеўскі, Кіркор, Сямёнаў і другія, якія пісалі і выдавалі кніжкі на беларускія тэмы з галіны гісторыі, этнаграфіі і геаграфіі Беларусь Зьявіўся таксама вельмі цікавы і прыгожы беларускі літаратурны твор, паэма «Тарас на Парнасе».

Поделиться:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая