БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Рамяство і промысел, а таксама і гандаль спэцыяльна не выдзяляліся, а жыхарства ня мела рэзкага падзелу на станы-клясы. Праўда, былі ўжо гандлёвыя цэнтры ў Полацку, Смаленску, Віцебску, Менску, якія вялі гандаль з Скандынаўшчынай і Бізантыяй ды паўдзённа-ўсходнімі народамі, аб чым гаварылася раней, але ўсё гэта ня зьіначвала ўсё-ж агульнага характару беларускае самастойніцкае, самавыстарчальнае гаспадаркі і не дзяліла яе на вытворскія спэцыяльныя колы Гэтак гаспадарка ў Беларусі прадстаўлялася больш-менш да XV стагодзьдзя. Пасьля-ж палажэньне зыначвалася. Насамперш пачало выдзяляцца рамяство і гандаль. Гэтыя дзьве вельмі важныя галіны гаспадаркі канцэнтраваліся ў гарадох, якія штораз больш разьвіваліся. Асабліва гэта заўважаецца ў другой палове XV, праз усё XVI і ў першай палове XVII стагодзьдзя. Характэрнай асаблівасьцю гэтага пэрыяду зьяўляецца таксама рост прыгоннае гаспадаркі і ўзмацненьне панска-фэўдальна-прыгоньніцкай эксплёатацыі сялянства. Паны і шляхта, уцягваючыся
Гандаль Беларусі з замежнымі краямі таксама зьіначыўся. Першым чынам адпаў гандаль з Бізантыяй. Сталася гэта ў XIII ст., калі паўдзённыя і ўсходнія землі занялі татары. Тады ўвесь бадай беларускі гандаль з замежнымі краямі зьвярнуўся на захад праз Рыгу, Кэнігзбэрг, Данцыг — у Нямеччыну, Галяндыю, Швэдыю, Гішпанію, Партугалію, Ангельшчыну, Італію, а пазьней, як былі знойдзеныя водныя шляхі,— у Афрыку, Індыю ды ўрэшце ў Амэрыку. Апрача Полацкага, Смаленскага, Віцебскага, Магілёўскага і Менскага гандлёвых цэнтраў расьлі новыя гандлёвыя цэнтры ў заходняй частцы беларускага гаспадарства ў Берасьці, Горадні, Вільні ды іншых гарадох.
Для лепшага разьвіцьця гандлю паўсталі гандлёвыя магазыны, крамы, арганізаваныя рынкі, кірмашы, у якіх бралі ўдзел як мясцовыя, так і замежныя купцы. Так, прыкладам, у 1468 годзе ў Полацку былі ўстаноўленыя тры двохтыднёвыя кірмашы. На кірмашох гэтых замежныя купцы маглі гандляваць і з мясцовым жыхарствам, і міжсобку, і ня толькі гуртам, але і ўраздроб. Прыежджыя на кірмашы купцы карысталіся правам прытулку і рознымі палёгкамі. З гэтага відаць, як высокай была ўжо тады арганізацыя гандлю на Беларусь Бо-ж падобна і цяпер арганізуюцца розныя краёвыя і міжнародныя таргі. Для сьцягваньня падаткаў ад купцоў існавалі мытныя канторы — мытніцы. У гэтым часе з Беларусі вывозілася: збожжа, мяса, тлушч, жывёла, дубовыя клёпкі, лён, смала, дзёгаць, паташ, скуры, хутры, лес ды іншыя тавары, а з замежных краёў прывозілася: соль, зялезныя вырабы, віно, прадметы раскошы, зброя і г. д.
У гандлі з захадам вельмі важную ролю адыйгравала Берасьце. Гэты горад дзякуючы выгоднаму свайму геаграфічнаму палажэньню быў зьвязаны воднымі і сухаземнымі шляхамі з нутранымі рынкамі ў Кобрыні, Пінску, Пружанах, Слуцку, Менску, Бабруйску, Шклове, Магілёве, Вільні, Слоніме, а з замежнымі — у Данцыгу, Любліне. Берасьце славілася гандлем сольлю, воскам, ботамі, збожжам, мясам і прадметамі лясное гаспадаркі. Аб тым, як вялікі быў гандлёвы рух у Берасьці, сьведчыць прыбытковасьць мытнае канторы, што ўжо ў канцы XV ст. давала 1 100 коп. грошаў (да 10 000 руб.) прыбытку, тымчасам як Менск даваў 250 коп.
Полацк, Віцебск, Смаленск вялі гандаль з замежнымі краямі праз Рыгу з захадам і з Ноўгарадам ды Масквою. У гэтыя гарады, асабліва ў Віцебск, звозіліся з усіх куткоў краю розныя тавары, як скуры, аўчыны, замша, палотны, лямец, кажухі, мёд, хмель, ільняное і канаплянае насеньне.
Але і Менск разьвіваўся ў гандлёвым сэньсе, і ў сярэдзіне XVI ст. ягоная мытная кантора аддавалася ў арэнду ўжо за 1500 коп. грошаў. Менск таксама меў і мае цяпер вельмі спрыяльнае для гандлю геаграфічнае палажэньне. Менск вёў гандаль з Вільняю, Лагойскам, Барысавам, Друцкам, Магілёвам, Слуцкам, Койданавым. Праз Менск праяжджалі і затрымваліся маскоўскія купцы, што ехалі на захад, а таксама і заходнія, едучы на ўсход.
Магілёў у гандлёвым сэнсе пачаў выдзяляцца ў XV стагодзьдзі. Ён вёў гандаль з Гомелем, Бабруйскам, Жлобінам, Полацкам, з паўночнымі гарадамі Украіны, з Рыгаю, Кэнігзбэргам, Данцыгам. Галоўнымі таварамі магілёўскага рынку былі: мёд, воск, сала, алей, дзёгаць, жыта, авёс, ячмень, мясныя прадукты.
Вільня шырока гандлявала з замежжам і краёвымі рынкамі дарагімі прадметамі, зброяй, прадметамі раскошы. У Вільні быў таксама вельмі буйна разьвіты гандлёва -рамесьніцкі цэнтар.
Рамяство і гандаль прычыняліся да буйнага разросту гарадоў. Разрост гэты, аднак, пачынаючы ад другое паловы XVII ст., спыняўся. Прычынаю гэтага была перш за ўсё самаволя шляхты. Шляхта ўмешвалася ў гандаль і, будучы ўпрывілеяванай ды ня плацячы вывознага і ўвознага мыта, моцна канкуравала з гарадзкімі купцамі, тымчасам як падаткі мусілі плаціць мяшчане. Разрост гарадоў спыняў таксама польскі наступ і рэлігійныя змаганьні, якія даводзілі да забурэньняў, ды ваенныя дзеяньні, асабліва напады расейцаў і татараў, а пазьней і швэдзкія войны.
Калі ў канцы XIV ст. у гарады Беларусі зьяўлялася больш жыдоў, дык яны перш-наперш забіралі ў свае рукі гандаль і пачалі адыграваць ролю пасярэднікаў у замежным гандлі Беларусі з Эўропай. Дзякуючы намнажэньню капіталу, жыды хутка забралі ў свае рукі больш прыбыткавыя крыніцы і пашыралі сваю эксплёатацыю, супроць чаго спачатку бунтавалася шляхта
Селянін на сваіх плячох мусіў, такім парадкам трымаць ня толькі гаспадарства магнатаў, паноў і шляхты, але і жыдоў. Пад такім цяжарам ён угінаўся і ягонае працы не ставала, каб напхаць усе кішэні, даць магчымасьць паном і жыдом дастатна жыць гуляць і ваяваць. Бязьмежная эксплёатацыя нічога не памагала, а скарб гаспадарства патрабаваў грошаў. Трэ' было думаць аб тым як узьняць прыбытковасьць сельскіх гаспадарак і пачаць плянавую, больш рацыянальную сельскую гаспадарку, каб ейны плён мог задаволіць ня толькі нутраныя патрэбы, але і замежныя рынкі. З гэтае прычыны ў XVI ст. зьяўляюцца розныя інструкцыі што да як найбольшага выкарыстаньня зямлі і працы, справаздачнасьці прыбыткаў і выдаткаў гаспадарак і г. д. Урэшце 1 красавіка 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст выдаў закон аб «Валочнай памеры», які рэфармаваў сельскою гаспадарку. Паводле гэтага закону ўся гаспадарская зямля была перамераная і ўсюды ўводзілася адзіная зямельная адзінка — валока памерам 19Ѕ дзесяцін (каля 20 гэктараў). На гэтыя поўныя валокі і паўвалокі, разьбітыя пасьля на маргі, шнуры, пруты і локці саджалі сялянскія семьі. Дакладна былі устаноўленыя павіннасьці сялян і падзе і на цяглых і асадных. Цяглыя сяляне мусілі штотыдня адрабляць 2 дні паншчыны плаціць чынш грашмі і даваць натуральны падатак: куры, гусі, яйкі, сена, авёс ды чатыры разы выходзіць на «талаку» (супольную агульную працу) даваць хурманкі, вартаваць, ладзіць дарогі.
Асадныя сяляне выплачвалі чынш, дробны даход, талаку, гвалт, авёс, сена. На «гвалт» сялян зганялі для выкананьня якіх небудзь тэрміновых работаў у дварох, для жніва, касьбы аблаваў, лаўленьня рыбы, перавозу лесу 1 г д
Каб упарадкаваць гаспадарку ў лясох у 1579 г была выдадзеная «Лясная Устава». Лясы, вазёры, рэкі, лугі ўважаліся за собскасьць гаспадарства, але з іх дазвалялася карыстаць сялянам. Так на Беларусі паўсталі г. зв. сэрвітуты (права карыстацца з чужое рэчы).
Аграрная (зямельная) рэформа ня здолела аднак палепшыць ані дзяржаўнае гаспадаркі ані палажэньня сялянства ў сувязі з пашырэньнем шляхоцкіх прывілеяў. Беларуская шляхта за прыкладам польскае шляхты імкнулася да ўзалежненьня ад сябе сялянства і дамагалася ўсе вялікшага абмежаваньня ягоных правоў на сваю карысьць Разьвіцьцё г. зв. хвальваркавых гаспадарак якія шляхта старалася абрабляць пры дапамозе найманае сілы адбілася вельмі некарысна на палажэньні сялян бо шляхта змушала сялян да працы ў гэтых хвальварках (дварох) Адначасна павялічаліся падаткі і абмяжоўваліся правы. Усе гэта ішло з Польшчы дзе ўжо ў 1496 г. быў выдадзены закон паводле якога толькі аднаму селяніну з вёскі можна было выехаць з вёскі і аднаму сялянскаму сыну паехаць. у места здабываць навуку або вучыцца рамяства У 1532 г і гэтае права зусім скасавалі. I так паступова шляхта абмежавала сялянства ў Польшчы і на Беларусі і ў 1573 г здабыла для сябе права суду над сялянствам, ад якога ня было нават апэляцыі. Словам, сялянства апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні, тым больш што паншчына часта даводзілася некаторымі панамі да чатырох — пяцёх і нават шасьцёх дзён на тыдзень.
Гэткія дачыненьні паноў да сялян прычыніліся да таго, што сяляне пачалі ўцякаць з вёсак на Украіну і незаселеныя землі, дзе не магла дасягнуць іх панская рука. На Украіне, дзе было вольнае казацтва, арганізаваўся бунтарскі асяродак супроць паноў і Польшчы. Туды ішлі і беларускія сяляне. У ліку гэных сялян у канцы XVI ст. быў і Налівайка, бацьку якога буйны магнат прагнаў з зямлі і зьбіў аж да сьмерці. Налівайка, абураны панскай самаволяй і польскім наступам, зьвязаўся з запароскімі казакамі і зарганізаваў у 1595 г. паўстаньне. Ён на чале аддзелу казакоў і беларускіх сялян, лік якіх сягаў да дзьвёх тысячаў чалавек, ударыў на Слуцк, заняў яго, а ў слуцкім замку, забраўшы зброю — 14 гарматаў, 80 гакаўніцаў, 70 стрэльбаў, накіраваўся на Магілеў, які таксама заняў. Каля Магілева, аднак, Налівайку давялося спаткацца з 18-тысячнай арміяй Радзівіла. Радзівіл хацеў абкружыць паўстанцаў і зьнішчыць. Не зважаючы на вялікую перавагу сілаў ворага, Налівайку ўдалося ад іх абараніцца. Ён, праўда, мусіў адступіць ад Магілеву, але затое, прайшоўшы Быхаў, Рэчыцу, заняў Пінск, дзе разграміў маёнтак пінскага епіскапа, аднаго з галоўных арганізатараў царкоўнае вуніі, і дамы ненавідных магнатаў і духоўнікаў.