Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Божа! — крыкнуў з цёмнага кута келлі брат Дыега.

Настала цішыня. Праз хвіліну падрэ Тарквемада сказаў:

— Сыне мой.

Брат Дыега, сагнуўшыся каля сцяны, закрыў твар рукамі.

— Сыне мой, — паўтарыў вялебны айцец, — здарылася страшнае, але гэты чалавек ужо стаіць перад вышэйшым судом, і толькі адзін Бог ведае ў гэтую хвіліну адказ на пытанне: злачынца гэта ці няшчасная ахвяра злачынства? Будзем прасіць Бога, каб і мы зведалі гэтую праўду.

Брат Дыега дрыжаў, твар яго пашарэў. Дыега прыпаў да

кален Вялікага інквізітара.

— Ойча мой, малю цябе, дазволь мне вярнуцца ў свой кляштар. Прызнаюся, уражаная рэўнасцю любоў мая змусіла мяне данесці на гэтага чалавека, але адкуль я мог ведаць, што маё абвінавачанне сягае аж так далёка? Занадта высока, ойча, узнёс ты мяне. Мяне палохае мізэрнасць людской натуры. Дазволь мне быць сабою, ойча. Я малы чалавек, які толькі ў цішы і ў спакоі здолее служыць Богу.

Падрэ Тарквемада ўсклаў далонь на яго галаву.

— Што такое цішыня і спакой?

— Не ведаю, ойча. Ведаю толькі, што мяне палохае веліч страшнага зла.

— І ты думаеш, што можна ўцячы ад таго, што ты ўжо зведаў?

— Ойча, ты найлепш ведаеш — тое, што я здолеў спазнаць, гэта толькі дробная часцінка ўсёй праўды.

— І яе ты так баішся?

— Завысока хочаш мяне, ойча, узнесці.

— Праўды пра натуру людскую баішся?

— Ойча мой!

— Няўжо табою кіруе страх перад гэтай праўдай. Боязь, што цалкам спазнаеш і ўразумееш і ахопіш людскія злачынствы?

Брат Дыега пакутліва паглядзеў на яго.

— Маеш рацыю, ойча. Сваёй нянавісці і пагарды да ўсяго я не баюся.

— Няпраўда!

— Так, мой ойча.

— Ілжэш або баязліва хочаш падмануць самаго сябе. Не, не пагарды і нянавісці ты баішся, а любові.

— Любові?

— А што ж тады пагарда і нянавісць да зла? Ці ж не ўзброеныя гэта рукі любові да дабра?

— Ойча мой, але ж не крыніца, а рака, якая з крыніцы чэрпае сваю сілу, бывае страшная і грозная.

— Зноў памыляешся. І як наіўна! Рэкі сапраўды бываюць грозныя і шмат спусташэнняў могуць учыніць, але не праз свае крыніцы, а таму, што іх мацуюць дажджы і горны снег.

— А думкам і пачуццям, якія плывуць і вынікаюць з любові, ойча, ці ж не пагражае таксама ўварванне рэчаў, варожых іх натуры? Якую я магу мець упэўненасць, што я з маёй любоўю да дабра ўбаранюся ад учынкаў, якія супраціўныя гэтаму? Ці ж я магу прадбачыць, куды завядзе мяне мая нянавісць і пагарда.

— Увогуле, ты можаш гэта прадбачыць. Яны завядуць цябе не далей і не глыбей, чым твая любоў. Яна будзе маналітная і магутная, такая будзе і твая нянавісць да грэху. А пойдзеш на слабую, на хісткую любоў, такімі ж будуць і твае пачуцці нянавісці і пагарды. На жаль, мой сыне, ты баішся вялікай любові. Сілы яе баішся, уздзеяння яе, а больш за ўсё яе неабвержных, настойлівых вымаганняў. Хочаш уцячы ад любові. Ну і ўцякай. Вяртайся ў свой кляштар. Не буду цябе трымаць.

— Памыліўся ты ўва мне, ойча, — шапнуў Дыега.

Тарквемада

зноў крануўся рукою яго схіленай галавы.

— Паглядзі мне ў вочы.

— Так, ойча.

— Баюся я, мой сыне, што тое, што я, можа, і памылкова мяркуючы, мог бы сказаць табе цяпер, некалі беспамылкова скажа табе Бог.

Вочы Дыега заслала слязьмі.

— Ойча мой, не ў магутнасці любові сумняваюся, а ў сваёй сіле.

— Наіўны, дурненькі! А ў чым бы ты сумняваўся, калі б глядзеў цяпер на маё пахаладзелае цела?

Дыега задрыжаў.

— Ойча, і мае намеры не былі чыстыя.

— А іх вынікі? Чаму не мерыш свае намеры вынікамі? Думаеш, факты — гэта нешта менш надзейнае за твае выпакутаваныя думкі? Сапраўды, і я табе гэта кажу, толькі з вялікай любові можа нарадзіцца такі раптоўны бляск чуйнай гатоўнасці, які табе быў дадзены.

Слёзы цяклі па шчоках Дыега.

— Ойча мой, няўжо гэта сапраўды была любоў?

Тарквемада нахіліўся над Дыегам, які ўсё яшчэ кленчыў.

— Сыне мой, дзіця маё… хрысціянскай любові ў табе больш, чым ты думаеш.

— Чаму ж тады я сумняваўся ў сабе?

— Ты сумняваўся ў праўдзе.

— Ойча, клянуся, мая вера…

— Любоў і праўда не адно і тое?

— Тое, ойча.

— Тады думай да канца. Засумняваўся ў сваёй сіле? А што крыніца яе? Любоў, якая служыць праўдзе і адназначная з ёю. Як жа, верачы ў праўду, ты, яе носьбіт, можаш сумнявацца ў сабе? Ці ж не яна — невычэрпная крыніца людское сілы? Толькі тады, калі чалавек пачынае сумнявацца ў ёй, прыходзіць і сумненне ў сабе?

Брат Дыега падняў галаву. Бледны, але вочы былі сухія.

— Я не хацеў, ойча, свядома ілгаць.

— Я б не гаварыў з табою, мой сыне, калі б не ведаў гэтага.

— Памыляўся я, ойча, але цяпер дзякуючы табе бачу ўсё ясна. Сапраўды, зло здавалася мне такім усёмагутным, што я на нейкую хвіліну перастаў чуць праўду, перастаў верыць у яе. Але скажы мне: чаму ты чытаеш мае думкі лепш, чым я сам?

— Сыне мой, — лагодна адказаў Тарквемада, — я служу праўдзе, толькі праўдзе і з яе чэрпаю сілу. Гэта ўсё.

Хвіліну панавала цішыня. Брат Дыега нахіліўся і гарачымі вуснамі прыпаў да далоні вялебнага айца, якая нерухома спачывала на білцы крэсла. Той павольна падняў правую руку і, творачы над пахіленай галавой знак дабраславення, сказаў:

— Едо tе аbsоlvо. In nоmіnе Раtrіs, еt Fіlіі, еt Sріrіtus Sаnstі, атеп.

Адразу пасля гутаркі з Вялікім інквізітарам дон Радрыга дэ Кастра вярнуўся ў келлю, дзе жыў з маладым донам Ларэнцам. Той, убачыўшы яго, сарваўся з ложка.

— Ну што? — спытаўся нецярпліва.

Дон Радрыга моўчкі падышоў да стала, узяў збан з віном і пачаў прагна піць.

Дон Ларэнца з трывогай углядаўся ў сябра.

— Што там, Радрыга?

— Нічога.

— Меў непрыемнасці?

Дон Радрыга з грукатам адставіў збан.

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле