Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Сыне мой, — сказаў.

— Так, ойча.

— Думаю, ты зразумеў, што я хацеў сказаць, кажучы, што кожнае абвінавачанне патрабуе пацверджання і праверкі?

— Так, ойча.

— Ідзі і пашукай сеньёра дона Карласа. Скажы, каб яго разбудзілі, калі ён спіць. Скажы, што я хачу бачыць яго.

Брат зрабіў рух, нібы хацеў нешта сказаць, але, не сказаўшы нічога, выйшаў.

Світала спакваля, нізкія хмары аблажылі неба і дапаўнялі цемру ночы. У глыбіні змроку білі ранішнія званы гарадскіх храмаў. Тут, у мурах Санта Марыя ла Анцігуа,

стаяла цішыня.

Падрэ Тарквемада задуменны стаяў каля акна, нарэшце павярнуўся і падышоў да стала. Але да ежы не дакрануўся. Падняў руку, каб перажагнаць стол, пасля дастаў з-пад хабіты скапулір, адчыніў яго і тое, што было ў ім, высыпаў у збан з віном.

Калі неўзабаве сеньёр дэ Сігура, папярэджаны братам Дыега, увайшоў у келлю, вялебны айцец кленчыў каля ложка і маліўся. Стары рыцар перахрысціўся кароткім салдацкім рухам і, адышоўшы да сцяны, моўчкі чакаў, пакуль Вялікі інквізітар закончыць малітву. Праз хвіліну падрэ Тарквемада ўстаў. Брат Дыега, вельмі бледны, запытальна паглядзеў на яго.

— Застанься, — сказаў вялебны айцец.

Пасля павярнуўся да сеньёра дона Карласа.

— Мір з табою, шаноўны капітане.

Той з павагай схіліў галаву.

— І з табой, вялебны ойча. Брат Дыега сказаў, што вы хацелі бачыць мяне. Маеце якія даручэнні?

— Ніякіх. Бадай, мне патрэбна твая парада, твая дасведчанасць.

Ён падсунуў да акна крэсла і сеў так, каб твар быў у святле.

— Апошнім часам я многа думаў, — пачаў ціха і глыбакамысна, нібы гаворачы да самога сябе. — Думаў таксама і пра тое, што вы сказалі мне некалькі дзён назад, яшчэ ў Сарагосе.

Збарознены цёмнымі маршчынамі твар сеньёра дэ Сігуры засвяціўся амаль маладым запалам.

— Памятаю, вялебны ойча. І настойваю, каб вы дазволілі нам з яшчэ большым, чым дагэтуль, клопатам і ўвагай сачыць за вашай асабістай бяспекай. Ворагі…

— Так ненавідзяць мяне?

— Ойча вялебны, нянавісць ворагаў…

— Ведаю, маеш рацыю. Вядома, пакуль праўда не возьме верх, мы можам вымяраць яе сілу нянавісцю нашых ворагаў.

— Як жа ворагам не ненавідзець цябе? Тваё жыццё, вялебны ойча…

— Слушна. Не думай, сыне мой, я ведаю, што з характару маіх абавязкаў менавіта мне даручана асобая місія ўсю моц свайго розуму прысвяціць будове падмурка пад справу Святой інквізіцыі. Божа ўсемагутны, трэба, на жаль, сказаць, — справа гэтая яшчэ не ўмацаваная ў хрысціянскім свеце, і можна смела і не баючыся папрокаў за пыху сцвярджаць, што менавіта мы тут, у нашым каралеўстве, — адзіны і найбольшай важнасці ўзор веры, і мы перадаём усім астатнім каталіцкім народам навуку нашага вопыту, як парадак сталяваць на зямлі і якімі метадамі ламаць супраціўленне ворагаў.

— Хай Бог спрыяе нашым пачынанням, — сказаў узрушаным голасам сеньёр дэ Сігура.

Падрэ Тарквемада падняў абедзве далоні.

— За гэта і я малюся. Таму і ахвотна, сыне мой, уважаю тваім турботам. Сапраўды, нельга мне занядбаць ніякіх сродкаў, што спрыяюць маёй бяспецы.

— Ойча вялебны, можаш

заўсёды давярацца мне і маім салдатам. Дазволь мне, аднак, ойча, сказаць — мне было б спакайней на сэрцы і мой рыцарскі гонар быў бы больш угрунтаваны, калі б усякія распараджэнні, асабліва тыя, якія адрозніваюцца ад ранейшых, я атрымліваў з тваіх, ойча, вуснаў, непасрэдна. Прабач, ойча, што я кажу пра гэта. У мяне няма ніякіх падстаў думаць, што прысутны тут брат Дыега недакладна перадаў мне твой загад. Прызнаюся, аднак, што, здзіўлены яго суровасцю, я падумаў: «Божа вялікі, калі тут, у месцы, асвянцоным прысутнасцю Бога, няма табе бяспекі, то дзе яна ёсць?»

— Нідзе! — цвёрда сказаў Тарквемада. — Вялебны айцец д'Арбуэз ці ж не загінуў у месцы, асвянцоным прысутнасцю Бога?

Стары рыцар схіліў галаву.

— Я толькі салдат, і часам мне цяжка ахапіць розумам памеры падступніцтва. Калі ты, ойча, сярод сваіх служак і я вартую непадалёк, тады я ўпэўнены, што ты ў бяспецы.

— Думаеш, што сярод нас не можа завесціся вораг? Ёсць такія, якіх не пераможаш мячом. Паглядзі хоць бы на гэта снеданне. Хто можа ведаць, ці не схаваны ў ім вораг?

Сеньёр дэ Сігура пабялеў. Падняў руку да лоба і змучаным рухам правёў па ім далоняй. Ціха спытаўся:

— Ты так думаеш, вялебны ойча?

На гэта Тарквемада адказаў:

— Толькі тады мы належным чынам убяспечымся ад ворага, калі будзем падазрэннем апярэджваць яго дзеянні. Усё магчыма. А таму, каб нам не было за што дакараць саміх сябе, няхай з гэтага часу правярае ўсякую ежу прызначаны табою чалавек, чалавек набожны, які вельмі добра разумее, што азначае ў такой справе маўчанне.

— Ці думаеш, ойча, што гэта павінен быць мой абавязак?

— Не, мой сыне, — адказаў Тарквемада. — Ты надта блізка стаіш каля мяне, каб можна было рызыкаваць табою. Дастаткова, калі зробіш гэта адзін раз, сёння. І хай гэта будзе сімвалічным актам тваёй годнасці і адданасці.

— Ойча мой! — сказаў сеньёр дэ Сігура трохі збянтэжана.

Падрэ Тарквемада ўзняў павекі, яго вочы былі поўныя заклапочанасці і знуджанага смутку.

— Сёння ноччу я спавядаўся і яшчэ не паспеў разгавецца.

Вялебны айцец падняў руку і ўчыніў над сеньёрам донам Карласам знак крыжа.

— Адпускаю грахі твае, сыне, бо тое, што хочаш зрабіць, робіш у сапраўднай веры і на яе ўмацаванне.

— Хай Бог убароніць цябе для нас на доўгія гады, мой ойча, — сказаў сеньёр дэ Сігура.

Пасля падышоў да стала і рухам чалавека, які не надае вялікага значэння ежы, узяў сыру, наліў у кубак віна. Выпіў яго з такой жа абыякавай паспешнасцю, адставіў кубак і, калі рука яго пацягнулася па хлеб — збялеў, задрыжаў, падняў растапыраныя, але ўжо здранцвелыя пальцы да горла і з застылым у апечанай гартані глухім крыкам захістаўся, яшчэ раз нешта сказаў не ў лад, паспрабаваў выпрастацца, не змог і грымнуўся ўсім целам на стол; стол пад яго цяжарам перавярнуўся, сеньёр дэ Сігура ніцма паваліўся на каменную падлогу.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж