Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Брат Дыега не клаўся ў гэтую першую ноч. З запалам навіцыя, а таксама з супярэчлівымі пачуццямі чалавека, які спасцігае вышэйшую ступень далучэння да таямніц, выконваў даручэнні і асабіста сачыў, ці дакладна ўсё зроблена, і, страшна гэтым стомлены — санлівасць і змора ледзь не валілі яго з ног, — у працэсе выканання гэтых важных наказаў заўважыў раптам, што ўсе навокал, нават састарэлы кляштарны прыёр, ставяцца да яго з найвялікшай пашанай і з нейкім страхам. Дыега адразу зразумеў, што ў гэтую вельмі доўгую, бясконцую ноч ён стаў нечакана для самога сябе жывым увасабленнем волі наймагутнейшага

чалавека каралеўства. Гэта было яму новае і такое неадпаведнае. Ён адчуваў сваё цела, чуў свой голас, усведамляў свае рухі, але часам, калі, абыходзячы варту, спыняўся ў цемры пад велізарным і нерухомым небам, пад халоднымі зоркамі, неяк раптам сціралася ў ім усведамленне самога сябе, і адразу яго напаўняла балюча ўразлівае пачуццё, што ён збірае ў сваім сэрцы водбліск сілы, якая проста не ўмяшчаецца ў ім, але вартая бязмежнага замілавання, захаплення і поўнай адданасці ёй.

Ён нёс у сабе гэтае ўзвышанае, сканцэнтраванае ў сэрцы прасвятленне, калі ў пустым змрочышчы малога кляштарнага дзядзінца наткнуўся на капітана фамільянтаў Святога афіцыума сеньёра дона Карласа дэ Сігуру. Была яшчэ ноч і цішыня. З-пад нізкіх аркадак чуліся крокі варты.

— Чаму не спіце, сеньёр? — спытаўся з лагодным дакорам. — Хутка развіднее. Даволі, што я не сплю.

Сеньёр дэ Сігура маўчаў. Ён быў худы і кашчавы, з цёмным маршчыністым тварам. Слава ваенных подзвігаў і хрысціянскіх цнот ужо колькі гадоў апраменьвала імя гэтага чалавека.

— Вам трэба адпачыць, сеньёр, — сказаў брат Дыега. — Як я мог пераканацца, вы вельмі дакладна выканалі ўсе даручэнні вялебнага айца. Можаце спаць спакойна. Я загадаю разбудзіць вас, калі зойдзе якая патрэба.

Стары рыцар, які ўвесь час маўчаў, хвіліну прыглядаўся да брата Дыега, пасля адвярнуўся і павольна, неяк унурыўшыся, адышоў у глыбіню дзядзінца.

На досвітку брат Дыега ўзяў з рук кляштарнага служкі сняданак вялебнага айца і асабіста занёс у келлю.

Падрэ Тарквемада ляжаў на вузкім ложку, ён не спаў, ляжаў з расплюшчанымі вачыма. Брат Дыега паставіў на стол цынкавы паўмісак з хлебам і сырам, кубак і два збаны, адзін з вадой, другі з віном.

— Прынёс вам мацунку, вялебны ойча, — сказаў напаўголаса.

Пасля, думаючы, што вялебны айцец хоча застацца адзін, хацеў ціхенька выйсці з келлі. Тады той сказаў:

— Пабудзь!

Брат Дыега схіліў галаву.

— Добра, ойча.

— Падыдзі.

Падышоў.

— Што кажуць?

— Хто, ойча?

— Людзі.

— Прыязджаў маршалак з двара Іх Каралеўскіх Мосцяў…

Тарквемада нецярпліва махнуў рукою.

— Не пра тое пытаюся. Што кажуць людзі? Мае служкі, браты.

— Выконваюць твае загады, ойча.

Тарквемада абапёрся на локаць. Твар у яго быў вельмі знуджаны, шэры, як пасля бяссоннай начы, але ў паглядзе цёмных, глыбока запалых вачэй адчувалася напружаная энергія.

— І ўсё?

— Ойча вялебны, — сказаў брат Дыега ясным юначым голасам, — я асабіста правяраў і сачыў, каб усе твае загады былі выкананыя. Я стараўся паспець усюды.

— Ніхто з маіх служак, ніхто з тутэйшых братоў не выказваў нічога непатрэбнага.

— Ойча вялебны, я ўвесь час быў непадалеку ад ахоўнікаў, часта нават яны мяне не заўважалі, але

я не чуў, аднак, каб чые-небудзь вусны вымавілі што, не вартае хрысціяніна.

— Мяцежным намерам, — сказаў Тарквемада так, нібы разважаў уголас, — не заўсёды патрэбны словы.

Брат Дыега завагаўся, пасля смела паглядзеў Вялікаму інквізітару ў вочы.

— Бачу, што маеш яшчэ нешта сказаць мне.

— Так, ойча.

— Кажы.

— Прабач, ойча, можа, я памыляюся. Што праўда, я не чуў слоў, вартых асуджэння, але ўтоіў бы занадта многа, калі б не сказаў, што, як на мой толк, ёсць, на жаль, чалавек у тваім атачэнні, які будзіць ува мне непакой.

Тарквемада маўчаў, але брат Дыега без замяшання вытрымаў яго позірк.

— Ці ведаеш, сыне мой, — сказаў нарэшце вялебны айцец, — што пільнасць вымагае, каб кожнае абвінавачанне было праверана і пацверджана.

— Ведаю, ойча.

— Нішто не можа быць занядбана і абыдзена ўвагай, і калі ў кім-небудзь нараджаецца хоць цень падазрэння да другога чалавека, ён павінен разумець, што, яшчэ не даказаўшы віны, ён стварае ўражанне верагоднасці яе існавання.

— Ведаю, ойча.

— Абдумаў сваё абвінавачанне?

— Так, ойча, вельмі добра абдумаў.

— Ну і?..

— Думаю пра капітана тваіх служак, ойча.

Тарквемада, здавалася, не здзівіўся, толькі паблажліва ўсміхнуўся.

— Высока забіраеш, сыне мой. У сеньёра дэ Сігура слава беззаганнага хрысціяніна і рыцара.

— Ведаю, ойча. Аднак мне здаецца, што ён чалавек, які занадта замыкаецца ў сваіх думках.

— І гэта ўсё, чым можаш папракнуць яго?

Брат Дыега маўчаў. Тады Тарквемада ўстаў і паклаў далонь на яго плячо.

— Чалавек — істота, якая ўмее думаць, мой сыне.

— Так, ойча. Таму я і не кідаю сеньёру дэ Карласу папроку за тое, што ён думае, але я пабаяўся б яму даверыцца.

— Чаму ж?

— Ён робіць уражанне, нібы спрабуе схаваць свае думкі.

«Божа, — тут жа падумаў ён, — ты ведаеш мае намеры, ведаеш — тое, што я раблю, не раблю з нелюбові».

— Чым цябе абразіў сеньёр дэ Сігура? — спытаўся Тарквемада.

Румянец заліў твар Дыега.

— Чым абразіў мяне, ойча? О, ойча, нават выказваючы мне маўклівую пагарду, як сеньёр дэ Сігура мог бы мяне абразіць, калі я па тваім загадзе быў больш чым самім сабой.

Падрэ Тарквемада нічога не адказаў. Ён падышоў да акна і заклаў далоні ў рукавы хабіты.

— Вам трэба паснедаць, вялебны ойча, — ціха сказаў Дыега. — Вы ж нічога не елі з учарашняга полудня.

«Божа, — думаў Тарквемада, — ці ж дазволена мне забываць, што я не маю права рабіць нічога такога, што магло б паставіць пад сумненне чыстыя намеры гэтага хлопца? Ці ж ёсць што важнейшае за ўцверджанне маладой веры? А перад абліччам зла, якое можа ўзнікаць усюды, ці не лепей дапусціць памылку ў адносінах да аднаго чалавека, чым хоць на хвіліну блізарука прагледзець магчымасць зла? Як жа можа, зрэшты, існаваць віна без абвінаваўцы? Толькі праз праўду, якая адзіная, мы можам распазнаць зганьбаванне праўды. Але хто ж тады стварае віну? Абвінаваўца? Калі ён, то ў што трэба спачатку паверыць: у абвінавачанне ці ў факты, якія без абвінавачання яшчэ не могуць мець адзнак пахібы?»

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж