Чтение онлайн

на главную

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Нягледзячы на гэта, як і бывае ў такіх акалічнасцях, весткі пра пэўнае нездаровае ўзбуджэнне ўсё яшчэ ішлі з правінцый, і, хоць у самой сталіцы панаваў поўны спакой, — айцец інквізітар Галвез прыняў рашэнне прыспешыць аўтадафэ, якое рыхтавалі ўжо даўно і вельмі грунтоўна на сярэдзіну студзеня наступнага года. Калі падрэ Тарквемада падтрымаў гэта рашэнне, было зроблена ўсё, каб урачыстасць, прызначаная на асабліва шанаваны людзьмі дзень святога Дамініка Сілоскага, прайшла з вялікім шыкам. За тыдзень да аўтадафэ закончылі многія працэсы, што зацягнуліся на некалькі месяцаў, распачалі і шчасліва завяршылі да азначанага тэрміну шмат новых. Ва ўсіх кляштарах, асабліва ў дамініканцаў, гэтыя пачынанні суправаджаліся вячэрнімі набажэнствамі

братоў, бо адзінства сыноў царквы здавалася ў тыя дні больш патрэбным, чым калі-небудзь. Зрэшты, як і спадзяваліся, народ не застаўся абыякавы да голасу сваіх духоўных пастараў. Акрылены шчырай верай, ён сцякаўся з усіх гарадоў і замкаў старажытнага каралеўства Леон у Валадолід. Святыя пілігрымы ішлі і з далейшых раёнаў. Неўзабаве ўжо не хапала месцаў у гарадскіх гасподах і заезных дамах, і народ, нягледзячы на снежаньскія халады, вандраваў з пляца на пляц пад адкрытым небам.

У сувязі з такім вялікім узрушэннем у хрысціянскім народзе абое Іх Каралеўскія Мосці, хоць і збіраліся падацца, устрывожаныя сітуацыяй, пад Малагу, цяпер, аднак, упрошаныя асабіста айцом Вялікім інквізітарам, пастанавілі адкласці намечанае падарожжа, каб прысутнасцю свайго маестату надаць урачыстасцям больш значэння і бляску. Прадугледжвалася, што каля дзвюх тысяч асуджаных на розныя кары грэшнікаў прымуць удзел у пакутніцкіх абрадах ў саборы, а пасля пойдуць працэсіяй на квамадэра, колькасць жа ератыкоў, якіх апошнім часам Святы трыбунал адлучыў ад царквы, даходзіла да сямідзесяці з нечым. Адным і адзіным з іх, цела якога ў атачэнні іншых, якіх меліся паліць жыўцом, будзе аддадзена ачышчальнаму агню пасмяротна, быў абвінавачаны ў блюзнерчай спробе атручвання пан дон Карлас дэ Сігура. У святле грунтоўна праведзенага следства здавалася, што Святы трыбунал не мог у гэтай цалкам яснай справе вынесці больш справядлівы вырок, аднак менавіта гэты прысуд стаў на Каралеўскай інквізіцыйнай радзе прадметам сама бурнага абмену думкамі і спрэчак.

Каралеўская інквізіцыйная рада, якая была створана Іх Каралеўскімі Мосцямі з мэтай больш цеснай сувязі з тронам дзейнасці Святога афіцыума, збіралася за гэты час поўным складам даволі рэдка. Аднак цяпер, і, як здавалася, пад уплывам некалькіх свецкіх грандаў, кароль Фердынанд палічыў абавязковым, каб рада прыняла сваю пастанову наконт апошніх падзей, і неадкладна. І вось у апошні дзень лістапада, на святога Андрэя, пасля імшы ў замкавай капліцы, тры царкоўныя дастойнікі на чале з айцом Вялікім інквізітарам, столькі ж знакамітых паноў каралеўства і два слаўныя дактары, правовыя дарадцы Святога афіцыума, пакінуўшы сваю світу ў пярэдніх пакоях, сабраліся ў троннай зале, чакаючы выхаду караля і каралевы. Іх Каралеўскія Мосці не далі сябе доўга чакаць. З імі ішоў міністр, брат Франсіска Хіменэс, францысканец.

Падрэ Галвез не хаваў незадавальнення, калі пасля некалькіх слоў караля Фердынанда, які гаварыў, як звычайна, трошкі цяжкавата з прычыны задышкі, ад якое ён вельмі пакутаваў, падняўся дон Альфонса Карлас герцаг Медына Сідонія, маркіз Кадыкса. Усе добра ведалі, што, калі пяць гадоў назад першыя іўдаісты пачалі пакідаць гарады і сёлы, падданыя Святому афіцыуму ў Севіллі, не хто іншы, як пан герцаг Медына Сідонія даваў ім на сваіх землях прытулак. Аднак даўнія гэта былі справы, і быць можа, што малады герцаг, прасякнуты з цягам часу духам праўды, прагнуў цяпер адгарадзіцца ад свайго мінулага, бо тое, што ён гаварыў, было надзвычай разумнае, прасякнутае святасцю і поўнае сыноўняй павагі да заслуг Святога трыбунала. Сапраўды, цяжка было б знайсці іншыя словы, якія б выказвалі хрысціянскія думкі лепш, чым тыя, якія са спакойнай развагай і годнасцю, пазбаўленай усякай пыхі, сказаў гэты нашчадак аднаго з сама знакамітых родаў каралеўства.

Абое Іх Каралеўскія Мосці слухалі яго з выразна зычлівай увагай, усе астатнія паны, асабліва стары герцаг Карнэха, здавалася, былі ў захапленні ад розуму сама малодшага

з іх. Сярод гэтай агульнай пацехі толькі айцы інквізітары і пан кардынал дэ Мендоза, арцыбіскуп Таледа, захоўвалі чакальную стрыманасць. І сапраўды, даверыўшыся дасведчанасці вопыту і развазе, яны слушна не далі сабе паддацца заўчаснай радасці, бо неўзабаве пан Медына Сідонія раскрыў сваё сапраўднае аблічча.

— На жаль, — сказаў ён пасля хвіліны маўчання, — я спахібіў бы і павагай гэтага сходу, і перш за ўсё праўдай, калі б не прызнаў, што, сузіраючы многія справы, якія чыняцца сёння ў каралеўстве, апроч пачуццяў радасці і гонару, я перажываю, ды напэўна і не я адзін, заклапочанасць і сама ўразлівую трывогу.

У зале залегла ціша. Падрэ Галвез закруціўся ў сваім крэсле, а падрэ Тарквемада падняў галаву і праніклівым позіркам акінуў маладога герцага. А той звярнуўся проста да яго.

— Бачу па вашых вачах, вялебны ойча, што хацелі б запытацца, якая гэта заклапочанасць трывожыць мяне?

На гэта падрэ Тарквемада адказаў:

— Сапраўды, вы не памыліліся, годны пане. Перад абліччам усеагульнага памнажэння розных злачынстваў супраць веры кожны хрысціянін павінен адчуваць глыбокую трывогу. Ці не пра гэтую заклапочанасць вы кажаце?

— Наогул і пра яе, але і не толькі. Найяснейшы кароль, найяснейшая каралева! Я цаню суровасць, з якою Святыя трыбуналы выкрываюць і караюць ератыкоў, апасаюся, аднак, што калі гэтая суровасць пачне закранаць найпершых паноў каралеўства, няславай пакрываючы людзей, якія ад нараджэння пастаўлены вышэй за тлум сваёй годнасцю і маёмасцю, тады з гэтага можа вынікнуць для нас болей шкоды, чым карысці. Гэта заклапочанасць якраз, вялебныя айцы, і трывожыць мяне.

Герцаг Карнэха ўсклікнуў:

— Што вы здабудзеце, выдаючы плебеям на ганьбу і прыніжэнне сыноў знакамітых родаў? Што вы нарабілі ў Арагоне? Ці ж не мы — той трывалы падмурак, на якім вы павінны трымацца?

Вялікі і станісты пан маркіз дэ Вілена, забыўшыся пра шацунак да Іх Каралеўскіх Мосцяў, стукнуў кулаком па білцы крэсла.

— Альбо вы сляпыя, айцы, альбо шалёныя? На каго замахваецеся? Калі і далей пойдзеце гэтай дарогай, можа, і мяне паставіце перад сваім трыбуналам?

Зноў запанавала цішыня. Першы азваўся падрэ Тарквемада, і яго голас, сцішаны і поўны спакою, гучаў адмыслова пасля нечаканага выступлення пана дэ Вілены. Падрэ Тарквемада сказаў:

— Не памыляецеся, годны пане. Няхай усемагутны Бог не абыдзе вас сваёй апекай, каб гэта не стала неабходнасцю.

Кроў ударыла пану дэ Вілену ў твар.

— Пагражаеце, вялебны ойча? Мне?

— Каму трэба зняславіць пасля смерці пана дэ Сігуру? — крыкнуў герцаг Медына. — Калі ўжо пан дэ Сігура стаў перад судом Божым, хай Бог і судзіць яго правіны.

Падрэ Галвез павярнуў да яго пацямнелы твар.

— І каго ж вы бароніце, герцаг? Вераломцу і атрутніка?

— Памыляешся, вялебны ойча, — адказаў той. — Не пана дэ Сігуру бараню, а гонар рыцарскага стану. Я ведаю, што грэх можа ўціснуцца ўсюды, а грахі, нават асабліва цяжкія, могуць стаць доляй нават сама моцных гэтага свету, але ці азначае гэта, што іх адразу трэба выносіць на святло? Чаму зло, якое хутчэй прыхаваць належала б і акружыць маўчаннем, вы выдаяце на рабунак чэрні? Хочаце павярнуць супраць нас цёмныя мэтлахі?

Кароль Фердынанд сядзеў на троне, апусціўшы выпуклыя павекі, упёршы тоўстыя і трохі караткаватыя рукі ў шырока расстаўленыя сцёгны. Святая каралева Ізабэла, здавалася, задумалася і была смутная. У цішы пачуўся цяжкі ўздых пана дэ Вілены.

— Пан герцаг Медына слушна сказаў, — пачаў падрэ Тарквемада, — што грэх і загана не абмінаюць на гэтым свеце нават сама высокапастаўленых. Глыбока, аднак, памыляецца, умаўляючы нас, каб мы праўду выкрыцця падмянілі баязлівым маўчаннем. Што ж вы раіце нам, годныя панове? Няўжо ў вас так мала даверу да праўды, што фальшыва зразуметае паняцце славы вашага сану вы ставіце над ёю?

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле