Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Што ж я магу сказаць табе на гэта, сыне мой? Усведамленне сваіх памылак — першы і неадменны крок да іх пераадолення.

— Ведаю, ойча. Але можа здарыцца і так, што гэты чалавек не быў сам-насам з гэтымі сваімі злачыннымі думкамі, бо дзяліўся імі з другім чалавекам.

— Зло, мой сыне, заўсёды непараўнальна горш зносіць адзіноту, чым дабро. Гэты чалавек жывы?

— Так, ойча. Памятае мяне і прыслаў мне прывітанне.

— Думаеш, убачыўшы цябе, ён мог бы кінуць цень на тваё добрае імя і на тваю святасць?

— Не ведаю гэтага, ойча. Гэты чалавек замкнуты ў сабе і пакорны, хоць і не ва ўсім і не заўсёды. Думае так, як наказвае царква.

— Грэшны,

аблудны, значыцца?

— Ніколі мяне, ойча, да нічога ліхога не намаўляў. Калі ж я раблю гэта прызнанне, то толькі таму, што ўсведамляю, — пастаўлены так блізка да цябе і надзелены такім вялікім тваім даверам, я не павінен занядбаць ніякіх сродкаў, каб нават цень шкоднага і крыўднага мне цяпер нагавору не мог упасці на мяне. Калі б я належаў толькі самому сабе, мой ойча, не непакоіўся б так пра сваё імя.

— Усе мы, сыне, служым справе, якая веліччу перарастае кожнага з нас.

— Таму і ля ног тваіх я, ойча. Прызнаўся табе ва ўсім, толькі хвіліну назад канчаткова зразумеў, што мае думкі, хай часам няпэўныя ці нават пахібныя, не могуць належаць мне аднаму. Уразумеў я, што толькі ў прызнанні сваіх памылак і ў пошуках дапамогі ў вышэйпастаўленых магу ўбараніць і сябе, і сваю веру.

— Вазьмі пяро і пергамент, — сказаў Тарквемада.

Дыега падняўся з каленяў.

— Так, ойча.

— Ты гатовы?

— Так, ойча.

— Тады пішы: Вялебным айцам інквізітарам арцыбіскупства Таледа ў Віла-Рэал. Напісаў?

— Так, ойча.

— Мы, брат Томас Тарквемада, дамініканец, прыёр кляштара Санта Круз у Сеговіі, спаведнік караля і каралевы, Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагон, даручаем вам сілай нашага права, каб абвінавачаны ў цяжкіх злачынствах супраць веры…

— Брат Матэа Дара, дамініканец, — сказаў Дыега.

— …брат Матэа Дара, дамініканец, неадкладна быў увязьнены ў турму Святой інквізіцыі і аддадзены суроваму следству, пакуль не выявіць сваіх ератычных поглядаў ці ў выпадку ўпартага трывання ў мане і аблудзе не будзе адлучаны на вечныя часы ад святой царквы каталіцкай. Закончыў?

— Так, ойча.

— Падай мне пяро.

Дыега, зрабіўшы гэта, адышоў убок. Падрэ Тарквемада ўстаў, здалёк, як гэта робяць дальназоркія людзі, прачытаў прадыктаваны тэкст, пасля хутка падпісаў.

— Ойча мой, — шапнуў Дыега, зноў апаўшы да ног Тарквемады.

Той паклаў руку на яго галаву.

— Шмат месяцаў чакаў я гэтай хвіліны, мой сыне.

— Ты, ойча?

— Я ведаў, што рана ці позна, але прыйдзе той дзень, калі ты канчаткова, без ніякіх ваганняў, сумненняў і страху, знойдзеш сваю сапраўдную натуру. І вось дзень гэты настаў. Дзякуй вялікае Госпаду Богу, найлюбаснейшы сыне.

Дыега, вельмі ўзрушаны, каб гаварыць, бязгучна прыпаў вуснамі да рукі Тарквемады. Адчуваў сябе бязмежна шчаслівым, поўным свабоды і бяспекі, нібы за смутай, якая яго дагэтуль раз'ядала і атачала з усіх бакоў, бразнулі раптам і назаўсёды цяжкія дзверы.

Раздзел чацверты

Ішлі гады, і сярод безлічы розных здарэнняў таго часу вялікая справа аб'яднання каталіцкага каралеўства пераможна рухалася наперад.

У жніўні 1487 года, у дзень святой Алены, паддалася хрысціянскім войскам Малага, а праз няпоўных пяць гадоў, акурат пад самы новы, 1492 год, кароль Фердынанд пасля доўгай аблогі ўзяў Грэнаду. Апошні паганскі астравок некалі магутнага каралеўства маўраў перастаў існаваць на гішпанскай зямлі, і тагачасны паэт мог з цалкам справядлівым гонарам узнёсла

спяваць: «Адзін статак, адзін пастух, адна вера, адзін кароль, адзін меч».

Вядома, калі надыходзіў мір, здабыты некалькімі стагоддзямі крывавых войнаў, можна было больш увагі аддаць таму, каб на аб'яднанай зямлі пачала трыумфаваць і еднасць веры. І сапраўды, яшчэ летась па загадзе вялебнага айца Вялікага інквізітара шмат тысяч бязбожных жыдоўскіх кніг было спалена на рынках гарадоў і перад храмамі, ды і Святыя трыбуналы, якім з усё большымі вынікамі пасабляла паліцыя Святой эрмандады, з нязменнай пільнасцю і чуйнасцю стаялі на варце чысціні веры, аднак, хоць і шмат было зроблена для захавання і ўмацавання праўды, сотні тысяч няхрышчаных жыдоў усё яшчэ жылі на гішпанскай зямлі, багацеючы на ўцісканні багаверных і махлярствах і беспакарана ведучы сваю брыдкую непрыстойную драпежніцкую практыку. Пад самы корань трэба было падцяць зло.

Неўзабаве пасля ўрачыстага выезду Іх Каралеўскіх Мосцяў у Грэнаду па краіне папаўзлі чуткі і пагалоскі, што ў недалёкім часе кароль і каралева намерваюцца абвясціць эдыкт, у якім будзе прадпісана канфіскацыя жыдоўскіх маёнткаў і выгнанне ўсіх жыдоў з межаў каралеўства. Весткі гэтыя, хоць яшчэ і няпэўныя, знайшлі сама прыхільны водгук у шырокіх колах вернікаў. Адначасова багатыя жыдоўскія сем'і, каб унікнуць катастрофы, якая ім пагражала, і абгрунтоўваючы свой крок жаданнем пакрыць выдаткі апошняй вайны, выказалі згоду ахвяраваць Іх Каралеўскім Мосцям акуп у трыццаць тысяч дукатаў. Гэта была велізарная сума, і кароль Фердынанд, добра ведаючы цану золата, завагаўся, ці не прыняць яго, акуп гэты. Каралева Ізабэла таксама далася ў разважанні, бо пад уплывам вельмі вальнадумных ідэй схільная была лічыць, што выгнанне жыдоў пэўным чынам супярэчыць прынцыпам хрысціянскай міласэрнасці. І вось так, калі ў выніку гэтых пагудак неспакой і трывога ахапілі людзей, якія думалі па-боску, жыды, са свайго боку, не трацілі надзеі, што лёс, які наваліўся на іх такімі страшнымі няшчасцямі, не абрыне на іх апошняй бяды. І, аднак, вельмі верачы ў няўстойлівасць манархаў і ва ўладу золата, недаацанілі яны сіл, якія заўсёды вышэй за ўсё ставяць дабро праўды. У другой палове студзеня вялебны айцец Тарквемада пакінуў Таледа і неўзабаве прыехаў у Севіллю, дзе разам са сваім дваром, цяпер асабліва вялікім і шумным, бавілі час Іх Каралеўскія Мосці.

Адышлі ў нябыт, у сівую мінуўшчыну тыя дванаццацігадовай даўнасці часы, калі першыя інквізітары Кастыліі, браты дамініканцы Мігуэль Марыла і Хуан дэ Сэнт-Марцін, прыехаўшы ў Севіллю, не маглі знайсці патрэбных для кіраўнічай дзейнасці людзей і Іх Каралеўскія Мосці вымушаны былі паслаць з Медына дэль Кампа новую дэпешу, якая заклікала свецкія ўлады горада і епархіяльны Кадыкс дапамагчы прызначаным дастойнікам. Дымы вогнішчаў, якія ў апошнія гады палалі на севільскім квамадэра часцей і ў колькасці значна большай, чым у іншых гарадах, неслі з сабою, як аказалася, моц цудоўнага ачышчэння людскіх думак і сэрцаў.

Вялікія тлумы народу высыпалі на вуліцы і плошчы горада вітаць Вялікага інквізітара. Салдаты Эрмандады ледзь утрымлівалі парадак. Дзень быў цёплы і сонечны. Званы храмаў білі і ў горадзе, і ў прадмесці Трыяна, што па той бок Гвадалквівіра. У бок на поўнач ад Пуэрта дэль Соль з самай раніцы цягнуліся з пратэсамі і фератронамі працэсіі братоў-законнікаў і свецкага панства. Разам з імі ля муроў горада вялебнага айца віталі і сама знакамітыя рыцары Андалузіі. Маркіз Кадыкса, пан дон Альфонса Карлас герцаг Медына Сідонія першы саскочыў са свайго жарабца, каб пацалаваць у руку вялебнага айца.

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле