Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

Потым ён кудысьці знік.

А нас адцяснілі да сцяны глухой Саляной вежы, і тут мы, сорак швейцарцаў, стаялі, ашчацініўшыся зброяй, і рыкалі на абкружаўшых нас ворагаў.

Гэта было ўжо толькі справай гонару, таму што абараняць не было чаго.

Замак быў узяты.

Дзіды абкружалі нас з усіх бакоў, нават зверху, з забрала сцяны. Варта было нам вякнуць – і з нас зрабілі б вожыкаў. Нас засталося сорак. Астатніх забілі альбо ўзялі ў палон. Вачыма, затуманенымі стомай, я ўбачыў, як перад намі з’явіўся Лаўр у светлых латах, у блакітным плашчы, у блакітных саф’янавых чаравіках, усмешлівы, млява-зняможаны, быццам

не з сечы, а са спаткання. Ён крыху нагадваў архангела Гаўрыіла, і гэты архангел кінуў нам словы, поўныя лянівай паблажлівасці:

– Кідайце зброю, ці што.

– Не, сынок, – адказаў я, – не ты нам гэтую зброю даў, не табе і загадваць.

– Не строй дурня, бацька, пашкадуй хлопцаў.

І раптам аднекуль з вышыні, з балюстрады, пачуўся безжыццёвы голас:

– Складзі зброю, Канрад, я дазваляю. Ты зрабіў усё, што мог.

Гэта быў голас Кізгайлы. І я ўбачыў пана на балюстрадзе. А за ім стаяў Дамінік з дзідай. І Дамінік кінуў зверху да ног Лаўра ключ і крыкнуў:

– Трымайце. Я замкнуў дзверы ў кутні пакой.

– Які пакой? – узняў бровы Лаўр.

– У той, адкуль падземны лаз.

Я апусціў галаву. Дзіўнае чынілася тут. Гаспадар хацеў уцячы, пакінуўшы нас на ярасць мужыкоў. А схілены ім да каталіцтва мужык, яго апора, не даў яму гэтага зрабіць. І тады я наступіў нагою на свой клінок і зламаў яго, а кавалкі кінуў да Лаўравых ног. Нас абяззброілі. А Кізгайлу, напэўна, разарвалі б на месцы, каб не зарыпелі форткі брамы і не заляскалі ланцугі моста, які апусціўся. Я ўбачыў проста перад сабою дарогу, гурмы людзей па абодва бакі і конніка на белым кані, што ехаў да брамы. Твар яго быў запэцканы сажай, барвяны плашч раздзёрты, але вочы палалі агнём, што ўсяляў жах.

Народ выў. Я бачыў змардаваныя твары, па якіх цяклі слёзы, і іншыя твары, ярасныя. Але і на тыя і на другія было страшна глядзець.

– Раман! Нарог божы! – Роў рабіўся нязносны. – Ратуй! Дай зброю! Рай будуюць на нашым пекле! Ратуй нас! Ратуй!

Я ўбачыў, як некалькі чалавек кінуліся цалаваць сляды капытоў яго каня, і, слова гонару, гэта не было смешна.

А ён крычаў у адказ сваім страшным трубным голасам:

– Праваслаўныя, усё бярыце! Зямля – ваша, хлеб – ваш, вера – ваша! І доўбні – вашы! А гэтым нечасціўцам – меч!

Але нават яго голас заглушыў роў і крыкі “ратуй!” Калі ён мінуў арку брамы і ўехаў у двор – да ног яго каня сталі шпурляць скручаных шляхціцаў, усіх, хто ўцалеў пасля бітвы на мурах.

А народ усё роў, і тут я ўпершыню пачуў, як выгукнулі тое яго імя, якое праз месяц стала крылатым:

– Барвяны ўладар! Барвяны ваяўнік!

Конь мерна ступаў паміж целамі, і капыты звонка білі аб камень. Белы конь з залацістымі вачыма. А гэты сядзеў на ім як уліты. Бачыў я грыву непаслухмяных і бліскучых попельных валасоў, што адлівалі золатам, ёмісты чэрап з вялікім ілбом, цвёрда сціснуты вялікі рот, жорсткія жаўлакі на шчоках, прамы і крыху кірпаты нос.

Аблічча, што наганяе жах. Але жахлівей за ўсё былі вочы, незразумелыя па колеру, то шэрыя, то сталёвыя. То залацістае ў ім прамільгне, то нават трохі зялёнае, раз’юшанае. Доўгія, светлыя, незразумелыя вочы.

І гэта галава была закінутая назад, бы ў нязмернай гардыні, а жылістая рука ўладна сціскала павады. І конь адчуваў гэтую руку і ішоў палухмяна, дрыжучы кожнай жылкай, касавурачы шалёным вокам і стрыгучы вушамі.

Потым я даведаўся,

што такая пасадка галавы ад нараджэння, а позірк ад неастылага яшчэ ап’янення бітвай, але тады ён здаўся мне такім жахлівым, што я жахнуўся за кожнага, кінутага да яго ног.

Конь стаў пасярод распластаных цел. А ён сядзеў і глядзеў на мяне.

– Найміт, – усміхнуўся ён. – Але ты добра біўся. Развяжыце іх.

Народ кінуўся выконваць яго загад.

– Хочаш служыць мне?

– Не, пане.

– Называй па імені.

– Не, Раман.

– Правільна, сорам ад аднаго гаспадара адразу пераходзіць да пераможцы. Ты эшчэ не да канца запрадаў душу. Вось табе загад: вартуй пакоі…

І ўзвысіў голас:

– Рабунку не будзе, людзі. Лаўр, падлічы хлеб, срэбра, худобу. Падзялі на дзве паловы. Адну няхай бяруць мужыкі і раздзеляць па беднасці. Ад другой паловы трэцюю частку – на зброю і харч, а дзве трэці – падзяліць паміж сем’ямі тых, хто браў замак. Па храбрасці. І не забудзь тых, што загінулі ля фальшывых лесвіц.

Змоўк на імгненне.

– А замак не ўзрывай. Ён нам яшчэ можа спатрэбіцца.

Народ адказаў радасным ровам. Паляцелі ўгору магеркі і ваўчыныя шапкі.

– А з гэтымі што рабіць, Раман? – спытаў мужык з рацішчам.

– Шляхта, – быццам упершыню заўважыўшы, сказаў ваяўнік. – Паглядзіце, што ў іх на шыі. З праваслаўным крыжам – пакіньце заложнікамі. У каго рымскі агнусек [11]

Ён замяўся:

– Хай мужыкі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў адшукаюць злых. Аддаю іх у вашы рукі. Добрых – пусціце на ўсе чатыры вятры і адбярыце слова не чыніць шкоды. Няхай крыж цалуюць. Астатніх – у заложнікі.

11

Агнец божы; каталіцкі нашыйны знак

Пачалася сумятня. Хутка меншую частку палонных павялі за браму – далей ад граху. Засталося чалавек сорак, і сярод іх Крот.

– Пастаўце на калені, – сказаў Ракутовіч, – няхай і яны на мужыкоў знізу паглядзяць.

Крот супраціўляўся як мог. Твар яго быў наліты крывёй і, калі выбарнага ўсё ж паставілі на калені, стаў жахлівым.

– Сволач, прадажнік, блакітнай крыві здрадзіў! Ну, трымайся, Раман! Забыў, хто ў краіне станавы хрыбет? Нобілі, баярства, дваране! Яны табе даруюць, думаеш?

– Ваша дараванне – сабаку пад хвост, – загрымеў Ракутовіч. – Мужык – станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі.

Крот выгінаўся ў дужых руках, спрабуючы ўстаць. Ён ужо не крычаў, а хрыпеў:

– Юда! Ці не мужыцкая зязюля пабывала ў тваім гняздзе? Юда!

На лбе Ракутовіча набракла жыла. І такога голасу я таксама яшчэ ніколі не чуў. Ціхі, ён узняўся на канец да трубнага:

– Аспід. Васіліск. Выпоўзіна змяіная. Ты ці многа разумееш у гонары? Ваш гонар у Варшаве Жыгімонту пяткі лізаў. Ваш гонар адзінаверцаў маскоўскіх пад Воршай разграміў і пакуты ім чыніў смяротныя. Ваш гонар сваіх беларусцаў на прэнг вешае. Да чаго вы народ русінскі, божы народ, давялі ў подласці сваёй? Дзеў на чужацкі ложак шпурнулі. Краіну ўсю! Слёзы яе вам сэрца не абцяжарваюць?! Веру змянілі, хрыстапрадаўцы! Народ прадалі, гандляры! Сваімі рукамі пятлю на яго звілі ды самі і надзелі. Ва ўніжэнні, ва ўціску ён небу вапіе, а вы лікуеце!

Поделиться:
Популярные книги

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая