Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Tibi et igni

Tibi et igni — табе і агню, Не папраўляю лаціну. Попелу дзьмушку на вецер ганю, Рыфму спыняю ля тыну. Стыну, Пакуль дагараюць радкі, З тыну Ганю павуціну. Грудкі твае нагадалі грудкі. Гнаць мне ганкі па віціну. Сцісне віціна ў цяжкую далонь Мокрыя пальцы бярвення. Можа, пакіне агонь Абалонь. Неба ахопіць барвенне. Будуць палаці палаць. Насланню Жах
спалатніць палатніну.
Tibi et igni — сябе не віню, Клічу на змову лаціну.

* * * Homo homini lupus est…

Homo homini lupus est — Словы не прыскакалі з лесу, З кіпцюроў сталёвых прагрэсу Вырываўся канкрэтны змест. Чалавек чалавеку воўк, Воўк у лес глядзіць, як вядома. І ваўчэе, карчэе homo. Навісае цяжка дамок– лаў меч, І, нібы на фэст, Распаўзаюцца з цемры жахі У крыві па самыя пахі. Homo homini lupus est.

Лёгка

Я лёгка сябе пачуваю — Ні славы, ні грошай няма. І радасць надзіва жывая Вяртаецца ціха з найма. Старалася ў наймітках Радасць, Цярпела прыгнёт і прымус За хлеба надзённага кус, Чакала, што нехта Дабра дасць. Бо радасць — Жабрачка святая, Як мае, Хутчэй раздае. Туга неабдымна сытая З закутка глядзіць на яе. Сядзіць на куфрах Ды на клумках І толькі зайздросціць туга. Шкада адламаць пірага — Скупая і ў кумках, і ў думках. Адчай за ракою рыкае — Бугай гэны ўсіх забадзе. Вясёлая радасць чакае, Каму засмяяцца ў бядзе.

Васілю Быкаву ў светлы дзень

Хрыстос васкрос! — і ўваскрасае Душа, што смутная была, І з цвёрдай веры выкрасае Усмешку добрую святла. Хрыстос васкрос! — лягчэй нябёсам Трымаць аблокі дум цяжкіх! Хрыстос васкрос! — спаткацца з лёсам Дазволіў міг, стаіўшы дых. Хрыстос васкрос! — грэх цёмны плача І не саромеецца слёз. Расцвіў з вярбою кій жабрачы. Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!

* * * Гадавыя…

Гадавыя Прайшоўшы свае паравіны, Сад вушацкі мой Чуе хаду халадоў: Караніны ў зямлі, У нябёсах галіны, Ствол хавае сляды Адбалелых гадоў.

* * * А прымаўка гэтая яўна старая…

А прымаўка гэтая яўна старая, Вякамі задымленая, як загнет: Бог не гуляе, А свет мяняе. Але не дужа мяняецца свет. А раптам Бог у сваю ахвоту, Каб не старэць, Каб адпэндзіць спакой, Такую прыдумаў сабе работу, Якую не здужаць Людской талакой? І ціснуць нашы грахі камянямі, Не полецца нашай ляноты гарод. Па прыкладзе Бога І мы мяняем Гаршкі
на гліну
Ці наадварот?

* * * Гэта, пэўна, прыкідваў і Ной…

Гэта, пэўна, прыкідваў і Ной, Ад каго з нашчадкаў ягоных На зямлі застаецца гной, Хто з’аблічыцца на іконах. Што больш трэба, Ці дух, ці гной, Не адкажа зямля збажыной.

Эміграцыя

Эміграцыя — вечны рух. Эмігруюць птушкі ў выраі. А куды Эмігрыруе дух, Калі З цела душа эмігрыруе?

* * * Сум…

Сум, Як прывід старажытнай Грэцыі, Здаўшыся аднойчы, не знікае. Толькі дай Дрывам журбы ўгарэцца, Дым гняздо саўе над хмызнякамі. У залёты да спадзеўкі лётай, Суцяшай душу гадзінай шарай. Радасць суцішай сваю самотай, Марай гнеў карай, Як цёмнай карай.

Час папрасіў

І прала роспач воўну часу, Счасаную на ваўначосцы Гняўлівасці ды неціхоцця. І ткала роспач коўдру часу На мулкіх кроснах, Якія Хронас змайстраваў. І засцілала роспач ложак, Пакуль Харон смаліў свой човен, Каб перавезці з часу ў бесчась.

Сасновы сон

Снег лясны ўрачысты, як вясковец, Што на фэст прыспеў раней за ўсіх, Свеціцца — аж сосны зелянеюць Ад святочнай радасці ягонай. Свеціцца — аж збіўся з панталыку Малады лясун, бо перазімак Белаты не бачыў. Атрасае Рыжыя іглінкі з каўняра. Снег лясны, як ціхі сон пра маму І забыты, і наноў саснёны У сасновай хаце даўніны, Сніцца… сніцца… Аж прачнуцца страшна.

* * * Плылі з блудадзейнага Рыма…

Плылі з блудадзейнага Рыма З заразай маралі вазы. Айчына шукала айчыма І лоб непакорны гузы. І грукалі здані дзвярыма. Паганцаў гнялі абразы. Прарокі праходзілі міма. І чэрці ўцякалі з лазы. Світанне сухімі вачыма Вітала снягі й маразы. Разгадвала роспач, магчыма, Загадку слязы…

Засынаючы

Веча мае свой рот — Ад роспачы круглы звон. І на веча ідзе народ, І, як звон, Гудзе ён. Звон мае свой язык. У людзей языкі свае. Даганяюць адзін аднаго Зык і сык. І кожнаму спрыту стае. Туманеюць галовы. Ракою плыве чарот. Вечна галодны У веча рот. Незадаволенае, як прыблуднае, Чэрава — Не палуднавала, Не вячэрала Нідзе. Таму й гудзе…
Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Гоплит Системы. Часть 2

Poul ezh
6. Пехотинец Системы
Фантастика:
рпг
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы. Часть 2

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2