Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Сумна

На дратах дрыжаць шпакі. Зябнуць шыферныя дахі. Важна ходзяць індыкі — Местачковыя манахі. На вясёлым скразняку Любата матку цыбулі. Дзень знікае неўзнаку, Быццам пенсія ў бабулі. Час імчыцца наўпрамець. Вечар рады ціхай вестцы. Пачынаеш разумець: Стома старасцю завецца…

Звысоку

Звысоку варта паглядзець на горад, Свой позірк адарваўшы ад зямлі, І ўбачыць, Як на радасць ці на гора Быллём антэнаў дахі зараслі. Уздрыгвае пакоша драцяная, Павышчарбіўшы бліскавіц сярпы. І толькі чорных вестак Боль тупы Іржавае
цярпенне працінае.

Збіранне жалудоў

Як няма чым акалочваць грушы, Дык збірай паціху жалуды. Як Няклееў кажа, без булды Праца. Толькі клопату па вушы. Можаш імі частаваць свіней, Можаш любавацца жалудамі, Можаш нанізаць каралі даме — Бачыцца забытае мадней. Можаш намалоць ручным млынком І напіцца жалудовай кавы, Каб успомніць Даўні смак гаркавы Кавы з некуплёным малаком.

Тым часам

З гадамі ўжо не да авацый. З гадамі Сабе самому падабацца Цяжэй, чым даме. Святло ліняе, Свет імжыцца, І позірк халадае. Цяжэй З самім сабою ўжыцца З гадамі. Глушэй Знямелая знямога Пра ўсё згадае. Але збіраць Сябе самога Цяжэй, чужэй З гадамі.

Перайманне

Жадаю лесу зялёнага лёсу, Жадаю долу жніўнае долі, Касе жадаю смачнага ўкосу, Жадаю наўколлю Вярбовага колля. Жадаю брэху гучнага рэха, Кары жадаю не помніць кары. Багаслаўляў жа Сэсар Вальеха Таго, хто цень свой Згубіў на пажары.

Хадакі

Магільнік шэпча: – Ідуць мерцвякі… Глядзяць жабракі: – Ідуць медзякі… Смяюцца грубкі: – Ідуць мерзлякі… Скрыпяць вазы: – Ідуць ездакі… Зяхаюць харчэўні: – Ідуць едакі… Па-свойму ўсе хадакі — Сваякі. На кожнага ў іншага Позірк такі.

Васількі

Пялёстка-ветраковы васілёк — Вясёлы плён Нятленнасці й нябыту. Ў зялёным жыце Ясны вугалёк, З якога ўзыдзе полымя блакіту. Гасподзь апоўдні гляне з-пад рукі На незабытую сваю гасподу І ўбачыць васільковыя цвікі, Што ўкрыжавалі млявую лагоду. Затулены вякамі Вугалькі Ў зялёным жыце Космасу глухога. Маіх азёр вушацкіх васількі, Відаць, блакітным робяць Позірк Бога.

* * * Учора, здаецца…

Учора, здаецца, Дальбог жа, ўчора Пячурка цямнелася, Быццам пячора. Клёцкі ў барознах Сядзелі трывала. Малако ў паўдзён гізавала. Паветраны шарык рохкаў, Пасля ў яго насыпалі гароху, І ён бразджэў без супыну. Шапка-вушанка Вусата хрумстала канюшыну. У пашчу сурочаную Няўклюднай мяліцы У званочках сарочку Клалі маміны пальцы. Бляялі кажух з рукавіцамі. Ад соку хмялелі Жалейкі ніцыя. А потым — У кіпені яблык Назваўся кампотам. З прораззю сала Беконам стала. І словы крэўныя з часам Назваліся Слоўнікавым запасам. У горле песні Радасць няспуджаная перасела. Кожны сваё Адгарцаваў, адбрыкаў. Усё хутчэй перасела З саней ды з брыкаў У цягнікі ды машыны. Кашулі ды кажухі Скарацілі шляхі У крамы ды ў магазіны. Усё фасуецца. Усё ў фасоне. Прагрэс Цераз пахілены плот пералез Сёння.

Як сыр у масле

Я не помсціў нікому ў шаленстве, Нават сабаку суседскага не зачапіў. Калі
й біў я каго ў маленстве,
Дык адно толькі масла біў.
І цяпер задыхаюся ва ўспаміне І ад стомы валюся На аерны сяннік, як цэп. Масла біць у вузкагорлым графіне — Гэта не тое, што рэзаць яго І намазваць на хлеб. Чаму графін? Растлумачыць мушу. Вайна дык і бойкі звяла. А мы пасля вайны разжыліся На графін з зялёнага шкла. І я, калі масла ў ім біў, Яго не любіў, як душу, Ды калаціў, як ігрушу — Ажно не хапала зла. Трасеш, калоціш графін штосілы, Здаецца, дарослы станеш, А масла ўсё не відаць. А голас унутраны кпіць: «Тады была сіла, Як маці на гаршчок насіла. Падсмецення на патэльні Не паспытаеш, відаць». А ўсяго калоцяць адразу Трасца, гарачка ды малярыя. І ты ўжо не бачыш, Дзе горла ў графіне, дзе дно. Ды ўрэшце ў крупінкі збіраюцца Вяршынкі густыя, І тут галоўнае самае адно: Не празяваць і выліць у час Вязкаватую масу ў місу, Бо імгненне — і ў горле графіна Перасядае камяк, І яго — хоць графін разбівай — Не дастанеш ніяк. Трэба паспець, як на сходах казалі, Падвесці рысу. А з маслам голад не страшны. З маслам і гаўно смашна. З маслам і зямелькі глынеш. Прыгаворы маміны ўспомніш І ўзмашна Трасеш графін, Масла б’еш, б’еш, б’еш. Толькі б не перастарацца, Спыніцца паспець. І мяне, як масла, збівае праца. Адчуваю, застаецца ледзь-ледзь…

Смех вазоў

Вальдко Калініну

Вальдко — І цокаюць падковы, Вальдко — Стукочуць капыты, Вальдко — Інее дзень зімовы, Вальдко — Захакалі харты. Увесь наш свет — вялікі табар, І ўсе мы — трохі цыганы. Вымольваем у сонца хабар, У тым не чуючы віны. Нам не зашкодзіць паганяты — Мы па натуры лайдакі. І нашы думкі — Цыганяты, Ім нешта б выпрасіць з рукі. І ўсе цацанкі-абяцанкі Крычаць, як рыба на пяску. Надзеі ходзяць, Як цыганкі, І просяць залаціць руку. Страсае светлякоў з цыгаркі На росы прыцемак-хвалько. У песню едзе рэй цыганскі? У цыганкі хвартух новы, А ў цыгана кій дубовы… Ты чуеш смех вазоў, Вальдко?

* * * Павук, як іншапланецянін…

Павук, як іншапланецянін, На павуцінні за акном Павіс. І вечар ціха цяміць, Хто ўніз чалом, Хто ўгору дном? Усё адносна ў гэтым свеце І, думаецца, ў свеце тым. З хвастом падпаленым Камеце Няма як думаць пра інтым. Павіс павук ці павучыца? А можа, не павіс — Плыве Ці проста хоча павучыцца У нас Хадзіць на галаве?..

* * * Ты ад маці, ты матчына…

Ты ад маці, ты матчына, Беларуская мова. Зорамі растлумачана Сэрцу кожнае слова. Ты, як раніца, шчырая, Маеш цёплыя рукі. І вяртаюцца выраі — Толькі б чуць твае гукі. Там, дзе ёсць ты, — пагодліва, Дзе няма — там зімова. Будзь для ўдзячных паходняю, Беларуская мова!

Цвітуць дзьмухаўцы

Гэта Травень купіў у інкубатары Маленькіх пісклянятак, І нёс іх у карабку з-пад абутку, Пабіўшы порыўку ў дзіркі, Каб не затохліся камячкі жывыя. Нёс у вёску, вядома, Ды на першай прызбе прысеў І выпусціў куранятак жаўтлявых Папасвіцца на маладой траве. Задрамаў Травень, Бо дух травяны размарыў, А піскляняткі разбегліся, Дзе толькі льга. Прахапіўся Травень І да таго разгубіўся, Ажно ўваччу пажаўцела…
Поделиться:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Беовульф (Сборник)

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Беовульф (Сборник)