Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Кентаўр ахвотна адказаў:

– Гэты вепр дапякае i нам, жыхарам гэтага лесу. Праз яго я павiнен ахоўваць пячору, каб ён не спустошыў наша жытло. Добра, калi ты заб'еш яго. Я пакажу табе яго след. Але спачатку будзь маiм госцем.

I ён прывёў Геракла ў пячору, расклаў агонь i пачаў частаваць паляўнiчага мясам i садавiнай.

– Я прывык ежу запiваць вiном, - сказаў Геракл, - ды ў вас, мабыць, няма вiна.

– Як гэта няма!
– закрычаў з пахвальбой кентаўр.
– Сам Дыянiс, бог вiна i весялосцi, падарыў нам нядаўна цэлую бочку маладога вiна.

Так i быць, пачастую цябе, але няхай пра гэта не ведаюць мае таварышы.

I ён адкрыў запаветную бочку, зачэрпнуў вiна сабе i Гераклу, i яны пiлi i весялiлiся.

Раптам каля пячоры пачуўся стук капытоў - пах вiна прывабiў кентаўраў, i яны прымчалiся, змучаныя смагай. Дазнаўшыся, што нехта чужы прабраўся ў iх жытло i п'е iхняе вiно, яны ўзлавалiся i з дзiкiм крыкам акружылi пячору.

Геракл з глыбiнi пячоры пачаў кiдаць у iх палаючыя галавешкi. Спалохаўшыся агню, кентаўры ўцяклi.

Геракл выйшаў з пячоры i хацеў падацца ў лес. Але кентаўры пiльнавалi яго i, убачыўшы, што ён адзiн, падбадзёрылiся i напалi на яго зноў. Тады ён пачаў пускаць у iх стрэлы, атручаныя крывёю Лярнейскай гiдры, i адзiн за адным яны мёртвыя падалi на зямлю.

Тут з пячоры выйшаў малады кентаўр, якi частаваў Геракла, i са здзiўленнем пазiраў на мёртвых кентаўраў, што ляжалi вакол.

– Як! Гэты маленькi кавалачак дрэва забiвае насмерць?
– спытаў ён.
– Гэтая тонкая палачка можа забiць?
– I ён выцягнуў стралу з цела аднаго з кентаўраў.

– Асцярожна!
– крыкнуў Геракл.

Ды ўжо было позна: кентаўр выпусцiў стралу з рук, i яна ўпiлася яму ў нагу. Кентаўр нават не войкнуў, не крыкнуў i ўпаў мёртвы.

Геракл перанёс целы забiтых кентаўраў у пячору, завалiў яе вялiкiм каменем, нiбы грабнiцу, i пайшоў далей.

Ён лёгка высачыў у лесе вепра, паранiў яго ў нагу, звязаў i, ускiнуўшы сабе на плечы, вярнуўся ў Мiкены i прыйшоў у палац Еўрысфея.

Дзiкi вепр вiшчаў на ўвесь палац, i цар Еўрысфей са страху залез у вялiкi медны чан для вады, што стаяў на двары.

Геракл усё ж знайшоў яго. Але як толькi цар убачыў над краем чана страшную морду вепра, ён замахаў рукамi i закрычаў тонкiм голасам:

– Iдзi, iдзi адсюль хутчэй!

Геракл пасмяяўся, пайшоў i загадаў закалоць вепра i наладзiць баль для народа.

Пяты подзвiг

Геракл разганяе Сцiмфальскiх птушак

Бог вайны Арэс меў чараду дзiкiх птушак. Кiпцюры i дзюбы ў iх былi жалезныя, а медныя пёры iх, выпадаючы з цела, ляцелi ўнiз i забiвалi, як стрэлы. Птушкi жылi ў гарах, у цяснiне каля Сцiмфальскага возера. Вада з гэтага возера цякла ў падземную пячору, а адтуль струменiў ручай у глыб зямлi, у царства мёртвых. У возеры нiшто не жыло, i яго акружалi голыя скалы. Толькi на выспе пасярод возера рос высокi трыснёг, i тут жылi птушкi бога вайны. Яны харчавалiся чалавечынай i адсюль выляталi чарадой на крывавае паляванне.

Цар Еўрысфей загадаў Гераклу iсцi да Сцiмфальскага возера i прагнаць птушак Арэса далёка за мора.

Геракл паклiкаў з сабой Iалая, узяў свой лук з атручанымi стрэламi i падаўся ў горы. Доўга яны блукалi па кручах,

нарэшце прыйшлi ў цяснiну, на дне якой ляжала Сцiмфальскае возера.

Пуста i дзiка было вакол: голыя камянi, нi травы, нi кветак, нi дрэў. Вецер не маршчынiў гладкую паверхню возера, рыбка не плёскалася ў вадзе, яшчаркi не грэлiся на сонейку памiж камянёў. Мёртвая цiшыня панавала над возерам. Геракл i Iалай селi на камянi каля самай вады i пазiралi на нерухомае возера. Сум агарнуў iх, стома скавала цела, стала цяжка дыхаць.

– Са мной творыцца штосьцi нядобрае, - сказаў Геракл сябру, - цяжка дыхаць, сэрца замiрае, i лук выпадае з маiх рук...

Чарадзейны сон агарнуў iх.

Тады з астраўка пасярод возера са звонам узнялiся адна за адной вялiзныя чырвоныя птушкi. Яны кружылiся над возерам, над цяснiнай i неўзабаве, нiбы хмара, закрылi ўсё неба, i барвовы цень лёг на ваду.

Раптам штосьцi ўпала каля Геракла, загрымела на каменi, i ён прачнуўся.

Каля яго ног ляжала звычайная драўляная бразготка, якой сяляне праганяюць птушак з садоў i агародаў. Яе паслала герою багiня Афiна, мудрая настаўнiца i памочнiца людзей.

Геракл усхапiўся, пабудзiў Iалая, даў яму бразготку i загадаў трэсцi яе. Яна бразгацела i грымела над сонным возерам, i горнае рэха ў сто разоў памнажала шум. Напалоханыя незвычайнымi гукамi, птушкi мiтусiлiся i разляталiся ў розныя бакi, губляючы пёры. Геракл схапiў лук i пускаў у птушак стралу за стралой. Падбiтыя птушкi падалi ў возера, i цяжкае апярэнне цягнула iх на дно.

Накрыўшыся шкурай Нямейскага льва, якую не маглi прабiць нiякiя стрэлы, Геракл бязлiтасна страляў страшных Сцiмфальскiх птушак. Шмат iх патанула ў чорных водах возера. Цяпер яно ўжо не было спакойнае: вада ў iм бурлiла i вiравала; белая пара падымалася да неба.

Птушкi, што засталiся жывымi, узнялiся высока над возерам, сабралiся ў чараду i паляцелi прэч. Яны пакiнулi Грэцыю i апусцiлiся далёка-далёка, на бязлюднай выспе ў бурным моры.

– Хутчэй хадзем адсюль, - сказаў Геракл, - пакуль нас не ахапiў смяртэльны сон.
– I, кiнуўшы ў ваду бразготку Афiны, сябры пайшлi ад мёртвага возера.

Шосты подзвiг

Геракл ачышчае Аўгiевы канюшнi

Невыказна багаты быў цар Элiды Аўгiй. Незлiчоныя статкi яго валоў i авечак i табуны коней пасвiлiся ва ўрадлiвай далiне ракi Алфея. Трыста коней з белымi як снег нагамi меў ён; дзвесце - чырвоных, нiбы медзь; дванаццаць коней былi белыя, нiбы лебедзi, а ў аднаго з iх блiшчала на лбе зорка.

Аўгiй столькi меў скацiны, што слугi не паспявалi чысцiць хлявы i канюшнi, i за шмат гадоў у кожнай з iх назбiралася гною пад самы дах.

Цар Еўрысфей хацеў удружыць Аўгiю i зняважыць Геракла. I ён паслаў героя чысцiць Аўгiевы канюшнi.

Геракл прыйшоў у Элiду i сказаў Аўгiю:

– Калi ты аддасi мне дзесятую частку сваiх коней, я вычышчу канюшнi за адзiн дзень.

Аўгiй засмяяўся: ён думаў, што iх зусiм немагчыма вычысцiць. Таму цар сказаў Гераклу:

– Я аддам табе дзесятую частку маiх коней, калi ты за адзiн дзень вычысцiш мае канюшнi.

Поделиться:
Популярные книги

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Вмешательство извне

Свободный_человек
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Вмешательство извне

ЧОП ’ЗАРЯ’

Гарцевич Евгений Александрович
1. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ’ЗАРЯ’

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3