Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Вечарам іграюць усе тры разам — гармонік, скрыпка і гітара. Іграюць кадрылю, б'юць абцасамі людзі падлогу, і тоўстыя гулкія струны гітары пульсуюць, як сэрца, хрыпла гучаць акорды гармоніка, высока забірае і вішчыць скрыпка. Вось зайгралі кадрылю «Куранё», ногі тупаюць па дошках, і цыбаты юнак робіць тры хуткія па, рукі свабодна вісяць уздоўж цела. Яго абступаюць з усіх бакоў, і пачынаецца танец — глухія ўдары падэшваў, давай прыстуквай абцасамі. Круцяцца парамі, абняўшы адно аднаго за талію. Валасы ўпалі на лоб, дыханне перарывістае. А цяпер паварот у другі бок.

Глянь на гэтага тэхасца — даўганогі, ухітраецца на кожным кроку танца чатыры разы чачотку адбіць.

У жыцці не бачыў, каб такое вытваралі. Глянь, як ён круціць тую індыянку з племені чэрокі, шчокі ў яе аж гараць, пяткі разам, а наскі паасобку. А дыхае як, грудзі так і ходзяць. Думаеш, ад стомы? Думаеш, запыхалася? Дык я скажу табе, не. У тэхасца валасы звесіліся на вочы, рот разявіўся — прагна хапае ім паветра, а сам чачотку адбівае і ад сваёй індыяначкі ні на крок не адыходзіць.

Скрыпка павісквае, гітара бумкае. Чалавек з губным арганам увесь чырвоны ад натугі. Тэхасец і індыянка дыхаюць цяжка, як замучаныя сабакі, але прытупваюць, скачуць. Старыя стаяць, пляскаюць у далоні. Ледзь прыкметна ўсміхаюцца, адбіваюць такт нагамі.

Памятаю, дома… у школе… даўно ўжо гэта было. Па небе плыве поўня на захад. А мы з ім пайшлі пашпацыраваць… недалёка. Ідзём і маўчым, бо ў абаіх дыханне перахапіла. Ні слова не сказалі. А тут наперадзе сена стажок. Падышлі да яго і ляглі. Бачыла? Гэты тэхасец шмыгнуў са сваёй дзяўчынай у цемру — ніхто, думаюць, не прыкмеціў. О божа! З гэтым тэхасцам і я пайшла б. Хутка ўзыдзе месяц. Я бачыла — яе бацька памкнуўся быў за імі, але вярнуўся. Ён ведае. Восень не спыніш, усё роўна прыйдзе ў свой час, і сок на дрэвах не спыніш. Так і гэта. А месяц ужо хутка ўзыдзе.

Сыграйце яшчэ, сыграйце якую-небудзь старадаўнюю баладу… ну хоць «Як па вуліцах хадзіў я ў Ларэла».

Вогнішча патухла. Ну і хай, не трэба яго зноў распальваць. Неўзабаве месяц узыдзе.

Каля арашальнай канавы на ўсю моц стараўся прапаведнік, і людзі крычалі і лямантавалі. Прапаведнік пахаджваў сярод іх, як тыгр, падсцёбваў сваю паству голасам, і людзі качаліся па зямлі з рыкам і стогнам. Ён прыглядаўся да іх, ацэньваў позіркам, рабіў з імі што хацеў, і калі ўсе яны ў сутаргах валіліся на зямлю, ён падыходзіў да кожнага, нахіляўся, адным махам падымаў з зямлі і з крыкам «Прымі, госпадзі!» кідаў яго ў ваду. І калі ўсе яны стаялі па пояс у вадзе, спалохана пазіраючы на свайго настаўніка, ён падаў на калені на краі канавы і маліўся за іхнія душы, прасіў у бога, каб усе мужчыны і ўсе жанчыны маглі качацца па зямлі з рыканнем і енкам у славу боскую. А людзі ў наскрозь прамоклай адзежы выбіраліся на бераг і вярталіся ў лагер, да сваіх палатак, перамаўляючыся між сабой ціхімі, здушанымі галасамі, а чаравікі ў іх на нагах чмякалі і хлюпалі.

Цяпер мы выратаваныя, казалі яны. Цяпер мы чыстыя, як першы снег. Больш мы ніколі ўжо не будзем грашыць.

А дзеці — напалоханыя, мокрыя — перашэптваліся між сабой:

Цяпер мы выратаваныя. Больш ужо не будзем грашыць.

Добра было б даведацца, якія на свеце бываюць грахі. Я ўсе пераспрабаваў бы.

Вандроўнікі сціпла задавальняліся любой забавай у дарозе.

Раздзел дваццаць чацвёрты

У суботу вечарам у пральні было поўна жанчын. Яны мылі сукенкі — ружовыя з сарпінкі, квяцістыя з паркалю і вешалі іх на сонцы, расцягваючы тканіну рукамі па вяроўцы, каб не моршчыліся. Да полудня жыццё ў лагеры пачало віраваць, людзі заклапочана мітусіліся. Узбуджэнне перадалося і дзецям, і яны шумелі

больш чым звычайна. У сярэдзіне дня іх сталі купаць, і па меры таго як іх аднаго за другім вылоўлівалі, утаймоўвалі і вялі мыцца, шум на пляцоўцы для гульняў паступова сціхаў. Да пяці гадзін з дзяцей адскрэблі бруд і наказалі не пэцкацца, і дзеці сноўдаліся па лагеры як адзеравянелыя ў сваім чысценькім адзенні, няшчасныя ад неабходнасці ўсяго асцерагацца.

На вялікай танцавальнай пляцоўцы пад адкрытым небам завіхалася спецыяльная камісія. Кожны абрывак электрычнага проваду ішоў у ход. У пошуках яго абследавалі гарадскую звалку, ізаляцыйную стужку ахвяравалі з кожнай інструментальнай скрынкі. І вось залатаны, зрошчаны з некалькіх кавалкаў провад правялі да танцпляцоўкі, падвесіўшы яго на бутэлечных рыльцах замест фарфоравых ізалятараў. Гэтым вечарам над танцпляцоўкай упершыню загарэлася святло. Да шасці гадзін мужчыны вярнуліся ўжо з працы ці з пошукаў яе, і душавыя запрацавалі з новай сілай. Да сямі паспелі паабедаць, і мужчыны ўбраліся па-святочнаму: свежапамытыя камбінезоны, чыстыя сінія кашулі, а сёй-той нават у добрым чорным гарнітуры. Дзяўчаты прыбраліся ва ўзорыстыя паркалёвыя сукенкі, чысценькія, без ніводнай маршчынкі, заплялі валасы ў косы, перавязалі стужкамі. Жанчыны заклапочана паглядалі на сваіх сямейнікаў і мылі посуд пасля абеду. На танцпляцоўцы струнны аркестр, абкружаны двайной сценкай дзяцей, рэпеціраваў сваю праграму. Усе былі засяроджаныя, усхваляваныя.

У палатцы Эзры Хастана, старшыні цэнтральнай камісіі, якая складалася з пяці чалавек, ішло пасяджэнне. Хастан — высокі, хударлявы чалавек з цёмным абветраным тварам і вачамі, як вастрыё клінка, гаварыў з членамі камісіі, прадстаўнікамі ад усіх пяці санітарных аддзяленняў.

— Нам страшэнна пашанцавала, — сказаў ён, — што нас папярэдзілі аб намеры ўчыніць скандал на танцах.

Загаварыў тоўсты карантыш, прадстаўнік ад блока нумар тры:

— Трэба з іх дух выбіць вон, правучыць як след.

— Не, — сказаў Хастан. — Яны таго толькі і чакаюць. Не, сэр. Калі ім удасца распачаць бойку, яны паклічуць палісменаў і заявяць, што ў нас тут буяняць. У іншых лагерах так ужо было. — Ён павярнуўся да смуглявага юнака з сумным тварам — прадстаўніка санблока нумар два: — Ну, ты сабраў хлопцаў, выставіў ахову ўздоўж агароджы, каб ніхто ў лагер не пралез?

Юнак з сумным тварам кіўнуў галавой:

— Зрабіў. Дваццаць чалавек. Загадаў нікога не біць. Выпхнуць — і ўсё.

Хастан сказаў:

— Схадзі, калі ласка, знайдзі Ўілі Ітана. Ён сёння, здаецца, распарадчык на вечарынцы?

— Ага.

— Скажы яму, нам трэба з ім пагаварыць.

Юнак выйшаў з палаткі і неўзабаве вярнуўся ў суправаджэнні жылістага тэхасца. Падбародак у Ўілі Ітана быў вузкі, тонкі, валасы попельна-шэрыя, рукі і ногі доўгія і быццам расхлябаныя, а вочы светла-шэрыя, апаленыя сонцам, як у тыповага жыхара Тэхаскага выступу. Ён увайшоў з усмешачкай у палатку і стаў, нецярпліва пакручваючы кісцямі рук.

Хастан запытаўся ў яго:

— Ты чуў, што вечарам рыхтуецца?

Уілі шырока ўсміхнуўся:

— Ага!

— Зрабіў што-небудзь?

— Ага!

— Раскажы нам што.

Уілі Ітан усміхнуўся на ўвесь рот:

— Значыць, так, сэр: звычайна ў суботнюю камісію ў нас уваходзяць пяць чалавек, а я набраў яшчэ дваццаць — надзейныя ўсе хлопцы. Яны будуць танцаваць, але вочы іх і вушы будуць усё бачыць і чуць. Ледзь толькі дзе гучней загавораць ці заспрачаюцца, яны раз! — і кружком. Чыста будзе зроблена. Ніхто нічога не заўважыць. Будзе так, быццам усе яны з пляцоўкі ідуць, і скандаліст хочаш не хочаш з імі пойдзе.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX