Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Першай выспявае вішня. Паўтара цэнта фунт. А ці варта нам абіраць яе дзеля такіх грошай? Чорныя вішні, чырвоныя вішні — наліўныя, салодкія, і птушкі напалову здзёўбваюць іх, а ў ямкі, зробленыя імі, з гудзеннем упіваюцца жоўтыя восы. І костачкі падаюць на зямлю і засыхаюць разам з чорнай мякаццю.

Слівы робяцца мяккімі і салодкімі. Госпадзі, мы ж не можам іх абіраць, сушыць, абкурваць серай! Няма чым плаціць зборшчыкам нават па самай нізкай цане. І шаравата-ліловыя слівы густым дываном усцілаюць зямлю. Спачатку скурка збіраецца маршчынкамі, і раі мух злятаюцца на баль, і па даліне разносіцца саладжавы водар тлення. Мякаць

цямнее, і ўвесь ураджай псуецца на зямлі.

А ўжо жаўцеюць і наліваюцца сокам грушы. Пяць даляраў тона. Пяць даляраў за сорак скрынь, пяцьдзесят фунтаў кожная. А дрэвы ж трэба было падразаць, апырскваць, сад старанна даглядаць, а цяпер — абірай грушы, пакуй іх у скрыні, грузі на машыны, адвозь на кансервавы завод. За сорак скрынь — пяць даляраў. Не, мы гэтак не можам. І мяккія плады цяжка падаюць на зямлю і сплюшчваюцца ў блін. Восы ўпіваюцца ў салодкую масу, і ў паветры стаіць пах браджэння і гнілі.

На чарзе вінаград. Мы не можам вырабляць добрае віно. Добрае віно пакупніку не па кішэні. Рвіце вінаград з лоз — і цэлы, і гнілы, і аб'едзены восамі. Пад прэс пойдзе ўсё — і галінкі, і гразь, і гніль.

Але ў чанах утвараецца мучністая раса і мурашыная кіслата.

Дадайце серы і таніну.

Браджэнне вылучае даўкі водар віна, ад якога патыхае гніеннем і хімікаліямі.

Ну і што? Ва ўсякім разе, у ім ёсць алкаголь. Напіцца можна.

Дробныя фермеры бачаць, што даўгі падпаўзаюць да іх, няўхільна, як марскі прыліў. Яны апырсквалі сад, а ўраджаю не прадалі, яны падразалі і прышчэплівалі дрэвы, а сабраць ураджай не змаглі. Вучоныя людзі працавалі, стараліся, думалі, а плён іхняй працы гніе на зямлі, і смуроднае месіва ў вінных чанах атручвае паветра. Паспытайце гэтага віна — вінаградам і не пахне, адна серная і танінавая кіслата і алкаголь.

У наступным годзе гэты маленькі фруктовы сад увойдзе ў склад вялікага ўладання, бо гаспадара яго задушаць даўгі.

А гэты вінаграднік пяройдзе ва ўласнасць банка. Выжыць могуць толькі буйныя ўласнікі, бо ў іх ёсць кансервавыя заводы. А чатыры грушы, абабраныя і парэзаныя на паловы, звараныя і закансерваваныя, па-ранейшаму каштуюць пятнаццаць цэнтаў. Кансерваваныя грушы не псуюцца. Гадамі могуць стаяць.

Тленнем патыхае ўвесь штат, і ў гэтым саладжавым паху — вялікае гора зямлі. Людзі, што ўмеюць прышчэпліваць дрэвы, выводзіць усходжае буйное насенне, не ведаюць, што трэба зрабіць, каб галодныя маглі есці тое, што яны вырасцілі. Людзі, што стварылі новыя плады, не могуць стварыць грамадскага ладу, пры якім плады гэтыя былі б спажытыя людзьмі. І атмасфера паражэння навісае над штатам, як цяжкае гора.

Плён каранёў вінаграднай лазы і дрэў трэба вынішчаць, каб не падалі цэны, — і гэта самае сумнае, самае горкае, што можа быць на свеце. Апельсіны цэлымі вагонамі ссыпаюць на зямлю. Людзі едуць за некалькі міль, каб падабраць выкінутыя фрукты, але ж гэтага нельга дапусціць. Хто ж будзе плаціць за апельсіны па дваццаць цэнтаў тузін, калі можна з'ездзіць за горад і ўзяць іх дарма. І тут прыязджаюць іншыя людзі і абліваюць апельсінавыя россыпы газай са шлангаў і кіпяць гневам самі на сябе за такое злачынства, кіпяць гневам на тых, хто прыязджае падбіраць фрукты. Мільёны галодных маглі б пад'есці імі, а залацістыя горы абліваюць газай.

І над краем стаіць пах гніення.

Паліце каву ў параходных топках. Паліце кукурузу замест дроў — яна гарыць гарачым полымем. Скідайце бульбу ў рэчкі і стаўце

ахову на берагах, каб яе не вылавілі галодныя. Каліце свіней і закопвайце іхнія тушы ў зямлю, і няхай зямля насыціцца тленнем.

Гэта злачынства, якому няма апраўдання. Гэта гора, якога нельга вымераць ніякімі слязьмі. Гэта паражэнне, якое зрынае ў прах усе нашы дасягненні. Урадлівая глеба, роўныя рады дрэў, моцныя ствалы і спелыя фрукты. А дзеці паміраюць ад пелагры, яны павінны памерці, бо апельсіны не прыносяць прыбытку. І следчыя выдаюць даведкі — смерць у выніку недаядання; таму што ежа павінна гніць, таму што ежу гнояць наўмысна.

Людзі прыходзяць з сеткамі вылоўліваць бульбу з рэчкі, але ахоўнікі гоняць іх прэч; людзі прыязджаюць на бразгатлівых аўтамабілях па выкінутыя апельсіны, але яны ўжо апырсканыя газаю. І людзі анямела стаяць, пазіраюць на бульбу, што праплывае міма, чуюць віск свіней, якіх колюць і засыпаюць вапнай у ямах, глядзяць на апельсінавыя горы, што апаўзаюць, ператвараючыся ў гнілую жыжу; і ў вачах у людзей — паражэнне; у вачах галодных дзяцей нарастае гнеў. У душах людзей наліваюцца і спеюць гронкі гневу — цяжкія гронкі, і яны ўсё наліваюцца і цяжэюць.

Раздзел дваццаць шосты

Неяк вечарам ва Ўідпэтчскім лагеры, калі доўгія перыстыя аблокі навіслі над тым месцам, дзе за гарызонт апусцілася сонца, палымнеючы па краях ад яго водсветаў, сям'я Джоўдаў доўга не разыходзілася пасля вячэры, маці не адразу ўзялася за посуд.

— Нешта трэба рабіць, — сказала яна і вачамі паказала на Ўінфілда. — Зірніце на яго. — Усе павярнулі галовы да хлопчыка. — Ён тузаецца і круціцца ў сне. Бачыце, які бледны? — Усе сарамліва апусцілі галовы. — На адных праснаках сядзіць. Мы тут ужо месяц. Том папрацаваў усяго пяць дзён. А астатнія? Скрабяцеся недзе цэлымі днямі, а работы ніяк не знойдзеце. І шчыра пагаварыць баіцеся. Грошы канчаюцца. А вы баіцеся пагаварыць. Павячэраеце — і хто куды. Духу не хапае пагаварыць начыстату. А трэба. Разашарна ўжо хутка разродзіцца, а зірніце, якая яна бледная. Прыйшоў час пагаварыць. І няхай ніхто з вас не падымаецца з месца, пакуль мы не абмяркуем, як далей жыць. Сала засталося на адзін дзень, мукі — на два, і яшчэ ёсць з дзесятак бульбін. Вось і пасядзіце, паварушыце мазгамі!

Усе маўчалі, пазіраючы сабе пад ногі. Бацька счышчаў складаным ножыкам гразь з-пад сваіх тоўстых пазногцяў. Дзядзька Джон паторгаў адшчэпленую трэску на скрыні, на якой сядзеў. Том ушчыкнуў пальцамі ніжнюю губу і адцягнуў яе ад зубоў.

Ён адпусціў губу і ціха прамовіў:

— Мы шукаем, ма. Ходзім паўсюль пеша, бо бензіну не набярэшся. Заходзім у кожныя вароты, у кожны дом, хоць і ведаем — без толку. Цяжка на душы. Шукаць работу і ведаць — усё роўна нічога не знойдзеш.

Маці гнеўна сказала:

— Якое вы маеце права падаць духам? Сям'я гіне. Няма ў вас такога права.

Бацька ўважліва агледзеў выскрабены пазногаць.

— Давядзецца ехаць адсюль, — сказаў ён. — Вельмі не хочацца, а давядзецца. Лагер добры, і людзі тут добрыя. Усё баімся, што трапім у які-небудзь новы гувервіль.

— Раз трэба, дык трэба. Галоўнае — каб есці было што.

Умяшаўся Эл:

— Бензін у мяне ёсць — цэлы бак. Не хацеў толькі вам казаць.

Том усміхнуўся:

— Эл у нас хоць і шалапут, а, бывае, цяміць.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар