Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Адчыняйце! Нам паведамілі, што ў вас тут бясчынства.

Вартаўнік не зрушыў з месца.

— Ніякага бясчынства ў нас няма, — сказаў ён. — Чуеце, музыка іграе? А вы хто такія?

— Шэрыфавы памочнікі.

— Паўнамоцтва ёсць?

— Якое тут паўнамоцтва, калі ў вас бясчынства?

— Няма ў нас бясчынства, — паўтарыў вартаўнік.

Людзі ў машыне прыслухаліся да музыкі, да выкрыкаў распарадчыка, і машына паволі ад'ехала ад варот і спынілася на скрыжаванні.

Трох паломнікаў, якія ішлі ў сярэдзіне цеснага кола людзей, моцна трымалі за рукі, раты ім заціснулі далонямі. Калі ўсе апынуліся ў цемры, кола разамкнулася. Том сказаў:

— Чыстая работа. — Ён трымаў сваю ахвяру ззаду за рукі.

Іх дагнаў Уілі.

— Здорава! — сказаў ён. — Цяпер вас і шасцярых хопіць. Хастан хоча глянуць на

гэтых малойчыкаў.

З цемры выступіў Хастан.

— Вось гэтыя?

— Яны, — адказаў Джул. — Адразу палезлі з кулакамі. Толькі замахнуцца ім так і не давялося.

— Ану глянем, што за людзі, — сказаў Хастан.

Затрыманых павярнулі да яго тварам. Яны стаялі, унурыўшыся. Хастан накіраваў святло кішэннага ліхтарыка на іх хмурныя твары — на кожнага па чарзе.

— Навошта вам гэта спатрэбілася? — На яго пытанне адказу не было. — Хто вас падаслаў сюды?

— Што вы прычапіліся? Нічога мы дрэннага не зрабілі. Проста патанцаваць захацелася.

— Не мані, — сказаў Джул. — Ты хацеў ударыць таго хлопца.

Том сказаў:

— Містэр Хастан, як толькі яны падняліся на пляцоўку, нехта свіснуў.

— Ага, ведаю. Фараоны пад'ехалі да самых варот. — Хастан зноў павярнуўся да затрыманых. — Біць вас мы не будзем. Ну, кажыце — хто вас паслаў? — Адказу так і не было. — Вы такія самыя людзі, як і мы, — з горыччу сказаў Хастан. — Ваша месца з намі. Як жа ж так атрымалася? Мы ўсё ведалі, — дадаў ён.

— Есці ж нешта чалавеку трэба?

— Дык хто ж вас падаслаў? Хто заплаціў вам?

Адзін з затрыманых сказаў:

— Што хочаце рабіце. Мы нічога не скажам.

Хастан апусціў галаву і ціха прамовіў:

— Ну добра. Не трэба. Толькі вось што. Не лезьце з нажом на сваіх людзей. Мы стараемся ўсё як найлепш тут зрабіць, і пазабаўляцца хочам, парадак падтрымліваем. Не губіце ўсё гэта. Добра падумайце. Толькі самі сабе шкодзіце. Ну вось што, хлопцы, выправадзіце іх задамі. Біць не трэба. Яны самі не разумеюць, што робяць.

Маленькі атрад паволі пасунуўся ў глыб лагера. Хастан праводзіў яго позіркам.

Джул сказаў:

— Давайце ўсыплем ім трохі.

— Не, не трэба, — сказаў Уілі. — Я слова даў.

— Ну дык хоць выспятка дадзім, — маліў Джул. — Хоць цераз агароджу перакінем.

— Не, сэр! — стаяў на сваім Уілі. — А вы слухайце, — звярнуўся ён да палоннікаў: — На першы раз мы адпусцім вас цэлымі. А вы перадайце там каму належыць: калі яшчэ хто сюды паткнецца, мы так надаём пад бакі, касцей сваіх не збярэ. Так і перадайце. Хастан кажа, вы такія самыя людзі, як і мы. Магчыма, і такія самыя, толькі мне думаць пра гэта агідна.

Яны падышлі да агароджы. Двое з аховы падняліся з зямлі і накіраваліся да іх.

— Праводзім гасцей — рана дадому сабраліся, — сказаў ім Уілі.

Усе трое пералезлі цераз агароджу і зніклі ў цемры.

Маленькі атрад шпарка пакрочыў назад, да танцавальнай пляцоўкі. А насустрач яму неслася жаласнае падвыванне і віск аркестра, які іграў: «Стары Дэн Тэкер».

А каля канторы мужчыны ўсё яшчэ гутарылі, седзячы на кукішках, гукі аркестра даносіліся і да іх.

Бацька сказаў:

— Перамены мусяць быць. Не ведаю толькі якія. Нам, можа, і не дажыць да таго часу. Але яны будуць. Навокал нейкі неспакой. Толкам ні да чога не дадумаешся, і ўжо вельмі трывожна на душы.

Чалавек у чорным капелюшы зноў падняў галаву, і яго шчаціністая барада трапіла ў паласу святла. Ён падабраў з зямлі некалькі каменьчыкаў і раскідаў іх вялікім пальцам, як у гульні ў шарыкі.

— Што я магу сказаць? — загаварыў ён. — Перамены павінны быць, гэта правільна. Мне адзін расказваў, што было ў Акране, у штаце Агаё. На каўчукавых заводах. Рабочых там набралі з горцаў, бо яны ішлі за любую плату. А горцы гэтыя ўзялі ды ў саюз уступілі. Ну, панове, што тут усчалося! Крамнікі, легіянеры і да іх падобныя ваенную муштру праходзяць, гарлапаняць: «Чырвоныя!» Патрабуюць выгнаць саюз з Акрана. Прапаведнікі супраць яго пропаведзі чытаюць, газеты лямант паднялі, каўчукавыя заводчыкі дубінкі вырабляюць, бомбамі са слёзатачывым газам запасаюцца. Можна было падумаць, што горцы гэтыя не людзі, а д'яблы нейкія. — Ён памаўчаў і падняў з зямлі яшчэ некалькі каменьчыкаў, каб потым імі пастраляць з пальца. — Вось так, шаноўныя панове… гэта ўсё было ў сакавіку… І вось неяк у нядзелю пяць тысяч горцаў выправіліся за горад —

папрактыкавацца ў стральбе па мішэнях. Так усе пяць тысяч і прайшлі праз горад, і ва ўсіх у руках стрэльбы. Пастралялі — і назад. Толькі і ўсяго. З тае пары ціха стала. Гарадскія апалчэнцы здалі дубінкі назад, крамнікі сядзяць па сваіх крамах, нікога не збілі, нікога ў смале і пер'і не выкачалі, усе засталіся цэлыя і здаровыя. — Запанавала доўгае маўчанне. Нарэшце чалавек у чорным капелюшы сказаў: — Тут яны ўжо нешта дужа разышліся. Лагер спалілі, людзей нашых б'юць. Я ўсё думаю… Стрэльбы ёсць ва ўсіх. Можа, і нам завесці клуб аматараў стральбы па мішэнях і збірацца ўсім кожную нядзелю?

Людзі паглядзелі на яго, зноў апусцілі вочы долу і неспакойна заварушыліся на кукішках, пераносячы цяжар цела з адной нагі на другую.

Раздзел дваццаць пяты

Вясна ў Каліфорніі прыгожая. У далінах на фруктовых дрэвах духмяная, бела-ружовая квецень — як хвалі на марскім мелкаводдзі. Першыя вінаградныя вусікі на старых вузлаватых лозах каскадам спадаюць па ствалах. Шырокія зялёныя ўзгоркі робяцца акруглымі і пяшчотнымі, як жаночыя грудзі, а ў нізінах на агародных участках міля за міляй цягнуцца градкі бледна-зялёнай салаты, верацёнападобнай цвятной капусты і нейкіх вычварных, быццам незямных, шэра-зялёных артышокаў.

А потым на фруктовых дрэвах распускаецца лісце, пялёсткі ападаюць з кветак на зямлю і ўсцілаюць яе бела-ружовым дываном. Кветаножка набракае, расце, набывае колер: вішні і яблыкі, персікі і грушы, інжыр, які замыкае кветку ў сваім плодзе. Уся Каліфорнія наліваецца сокам, фрукты цяжэюць, галіны пакрысе згінаюцца пад іх грузам, і тады пад кожную падстаўляюць падпорку.

Пра ўрадлівасць клапоцяцца людзі ўдумлівыя, дасведчаныя і ўмелыя, яны праводзяць доследы з насеннем, безупынна ўдасканальваюць тэхніку атрымання высокіх ураджаяў раслін, карэнне якіх павінна адолець мільённую арду ворагаў зямлі: кратоў, насякомых, іржу і цвіль. Людзі гэтыя працуюць старанна і няспынна, паляпшаюць насенне і карані. А ёсць яшчэ хімікі — яны апырскваюць дрэвы, аберагаючы іх ад шкоднікаў, абкурваюць серай вінаградныя лозы, змагаюцца з грыбком, гніллю, з мучністай расой і з іншымі хваробамі раслін. Ёсць яшчэ і медыкі-прафілактыкі, пагранічныя інспектары, якія высочваюць пладовую муху і японскага жучка; каранцінныя наглядчыкі, якія вырываюць хворыя дрэвы з карэннем і паляць іх; усе яны спецыялісты ў сваёй справе. А тыя, хто прышчэплівае маладыя дрэўцы і тонкія вінаградныя лозы, — самыя ўмелыя, бо іх работа — гэта работа хірурга, такая ж далікатная і беражлівая: трэба мець рукі хірурга і сэрца хірурга, каб зрабіць надрэз на кары, укласці прышчэпак, перавязаць рану, ахаваць яе ад доступу паветра. Гэта выдатныя людзі.

Уздоўж радоў ідуць культыватары — падымаюць вясновы дзёран, пераварочваюць яго, каб зямля стала ўрадлівай, праразаюць арашальныя канаўкі, знішчаюць карэнне пустазелля, каб яно не высмактала вады, прызначанай дрэвам.

А плады набракаюць сокамі, і на вінаградных лозах паяўляюцца доўгія гронкі кветак. І па меры таго як вясна пераходзіць у лета, спёка мацнее, лісце робіцца цёмна-зялёным. Слівы становяцца падобныя на маленькія птушыныя яйкі зялёнага колеру, і галіны ўсім цяжарам асядаюць на падпоркі. Пачынаюць акругляцца маленькія цвёрдыя грушы, паяўляецца першы пушок на персіках. Вінаградны цвет губляе свае малюсенькія пялёсткі, і цвёрдыя пацеркі ператвараюцца ў маленькія зялёныя мячыкі, і мячыкі гэтыя цяжэюць. Людзі, што працуюць на палях, гаспадары невялікіх фруктовых садоў, прыглядаюцца да ўсяго гэтага і робяць разлікі. Год выдаўся ўраджайны. І людзі ганарацца сабой, бо іхнія веды дапамаглі ім дамагчыся добрага плёну. Веды іхнія ператварылі свет. Нізенькая, кволая пшаніца вырасла і налілася зернем. Маленькія кіслыя яблыкі сталі вялікімі і салодкімі, а вунь той дзікі вінаград, што віўся сярод дрэў, сваімі маленечкімі ягадкамі кормячы птушак, цяпер нарадзіў тысячу гатункаў — чырвоны і чорны, зялёны і бледна-ружовы, ліловы і жоўты, і ў кожнага гатунку свой смак. Людзі, што працуюць на доследных фермах, вывелі новыя фрукты — нектарыны, сорак сартоў сліў і грэцкія арэхі з тонкай, як папера, шкарлупінай. І людзі безупынна працуюць — селекцыяніруюць, робяць прышчэпкі, перайначваюць, не шкадуючы сябе, не шкадуючы зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар