Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Ну, думайце, — сказала маці. — Больш я не магу глядзець, як сям'я галадае. Сала ў мяне на адзін дзень. І ўсё. Разашарна абрадзіцца, яе трэба добра карміць. Думайце!

— Тут вада гарачая, туалеты… — пачаў бацька.

— Туалетамі сыты не будзеш.

Том сказаў:

— Сёння прыязджаў адзін, клікаў нас у Мэрысвіль. Фрукты збіраць.

— Чаму ж нам туды не паехаць? — рашуча запыталася маці.

— Сам не ведаю, — адказаў Том. — Нешта не спадабаўся мне гэты чалавек. Вельмі ўжо ўгаворваў. А плата якая, не сказаў.

Маці прамовіла:

— Едзем.

Едзем у Мэрысвіль. Няважна, колькі заплацяць. Едзем.

— Вельмі ўжо далёка, — сказаў Том. — На бензін не хопіць. Не дабяромся. Вось ты, ма, кажаш — думайце. А я толькі і раблю, што думаю. Увесь час думаю.

Дзядзька Джон сказаў:

— Тут адзін гаварыў, быццам хутка пачнуць бавоўну збіраць у Туларэ. Ад лагера, кажа, недалёка.

— Трэба ехаць адсюль, і як мага хутчэй. Хоць лагер добры, а я тут усё роўна больш не застануся. — Маці падхапіла вядро і пайшла ў санітарны блок па гарачую ваду.

— Маці ў нас зусім нейкая незгаворлівая стала, — сказаў Том. — Даўно ўжо яе такой злоснай не бачыў. Аж кіпіць.

Бацька з палёгкай уздыхнуў:

— Што ж, яна хоць начыстую загаварыла. Я ўжо колькі начэй не сплю, галава разрываецца. А цяпер можна ўсё адкрыта абмеркаваць.

Маці вярнулася з поўным вядром вады, ад якой ішла пара.

— Ну што, падумалі? — патрабавальна запыталася яна.

— Усё яшчэ вырашаем, — адказаў Том. — А што, калі і праўда на поўнач рушыць — туды, дзе бавоўна? Тут мы ўжо ўсё абшнарылі. Нічога тут не знойдзеш, гэта ясна. Давайце, можа, адразу і пагрузімся, паедзем на поўнач. Якраз паспеем да самага збору. Мне так і карціць ужо адчуць пад рукой бавоўну. Бак у цябе поўны, Эл?

— Амаль поўны — дзвюх цаляў не хапае да верху.

— Думаю, даедзем.

Маці занесла талерку над вядром.

— Ну дык як? — запыталася яна.

Том сказаў:

— Тваё ўзяло, ма. Здаецца, едзем. Так, тата?

— Трэба, думаю, ехаць, — адказаў бацька.

Маці перавяла на яго позірк.

— Калі?

— Марудзіць нельга. Можна і заўтра рана.

— Раніцай і паедзем. Я ж сказала вам, колькі ў нас засталося.

— Ты, ма, не думай, што я не хачу. Я ўжо два тыдні дасыта не еў. Жывот набіваць — набіваў, ды толку ад такой яды мала.

Маці акунула талерку ў вядро.

— Раніцай едзем, — сказала яна.

Бацька хмыкнуў.

— Вось якія часы насталі, — з'едліва сказаў ён. — Раней мужчына ўсім распараджаўся. А цяпер жанчыны камандуюць. Відаць, самая пара прызапасіць дручок.

Маці паставіла на скрыню талерку, з якой яшчэ сцякала вада, і, не падымаючы галавы, усміхнулася:

— Што ж, бацька, прызапась. Вось будзем сытыя, займеем дах над галавой, тады, можа, палка табе і згадзіцца, будзеш пеўнем хадзіць. А цяпер ты сваёй справай не займаешся, не думаеш, не працуеш. Было б так, што ж, мог бы ўзяцца і за дручок, а жанчыны толькі насамі шморгалі б і хаваліся па кутках, як мышы. Думаеш, вось зараз возьмеш палку і наб'еш жанчыну? Не, даражэнькі! Табе давядзецца ўступіць

з ёю ў бойку, бо ў мяне таксама палка прыхаваная.

Бацька атарапела ўхмыльнуўся.

— Ты хоць пры дзецях такога не гаварыла б, ім такія словы карысці не прынясуць.

— А ты спярша накармі іх, а пасля разважай, што ім на карысць, а што не, — адрэзала маці.

Бацька абурана падняўся і пайшоў ад палаткі, дзядзька Джон паплёўся за ім.

Рукі маці ўсё яшчэ плюхаліся ў вадзе, але позірк яе скіраваўся ў спіны мужчын, і яна з гордасцю сказала Тому:

— Ён малайчына. Трымаецца яшчэ. У яго рукі свярбяць даць мне лупцоўкі.

Том засмяяўся:

— Ты што ж гэта — наўмысна яго раз'ятрываеш?

— А што ж ты думаў? Мужчына іншы раз мучыцца, мучыцца, усе пячонкі сабе выгрызае, потым кладзецца і памірае з тугі. А калі яго як след раззлаваць, тады ўсё добра. Бацька слова грубага не вымавіў, але аж ашалеў ад злосці. Цяпер ён мне пакажа.

Эл падняўся са скрыні:

— Пайду крыху прайдуся па лагеры.

— Лепш машыну праверыў бы перад дарогай, — напомніў яму Том.

— Ужо ўсё праверана.

— Калі не так, маму на цябе напушчу.

— Ну праверыў я яе. — Эл пакрочыў між палатак.

Том уздыхнуў:

— А я нешта стаміўся, ма. Можа, і мяне ты раззлуеш?

— Ты разумнейшы, Том. Злаваць цябе без толку. Ты мая апора. Астатнія… што тыя госці… усе, акрамя цябе. А ты не здасі, Том.

Увесь цяжар клаўся на яго плечы.

— Не па нутры мне гэта, — сказаў ён. — Я пагуляць хачу, як Эл. І ўзлавацца хачу, як тата, альбо напіцца, як дзядзька Джон.

Маці пакруціла галавой:

— Нічога ў цябе не выйдзе, Том. Я ведаю. З тае пары ведаю, як ты яшчэ маленькі быў. У цябе не атрымаецца. Ёсць людзі, якія заўсёды застаюцца самі сабой, больш нічым. Вось Эл — малец, на ўме ў яго адны дзяўчаты. Ты ніколі такім не быў, Том.

— Быў, быў. І цяпер такі.

— Не. Што б ні рабіў, ты застаешся самім сабой. Я гэта заўсёды ведала. Ты толькі языком іншы раз любіш памалоць.

— Не, ма, ты гэта кінь. Усё не так. Табе толькі здаецца.

Маці паклала нажы і відэльцы на груду талерак.

— Магчыма. Можа, і здаецца. Разашарна, вытры посуд і прымі яго.

Ружа Сарона цяжка паднялася з месца, выпнуўшы свой вялікі жывот. Яна ляніва падышла да скрыні і ўзяла ў рукі памытую талерку.

Том сказаў:

— Так разадзьмулася, што нават вочы ў бакі палезлі.

— Не трэба пакепліваць з яе, — сказала маці. — Яна ў нас малайчына. А ты пайшоў бы развітаўся з кім трэба.

— Ага. І пайду даведаюся, ці далёка туды ехаць.

Маці сказала Ружы Сарона:

— Ён усё гэта кажа не з жадання пакрыўдзіць цябе. А дзе Руці з Уінфілдам?

— Я бачыла, яны пабеглі за татам.

— Ну і няхай.

Ружа Сарона ўпраўлялася з посудам. Маці непрыкметна прыгледзелася да яе.

— Як ты сябе адчуваеш? Шчокі ў цябе нешта запалі.

— Мне сказалі, малако трэба піць, а я не п'ю.

Поделиться:
Популярные книги

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия