Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

I толькi мая мама нiчога не мела ад гэтага майго адраджэння. Я адчуваў, з якой варожасцю глядзiць яна на маю яшчэ не зусiм акрэсленую задуму, на маю нясмелую мару, якую я i сам лiчыў вар'яцкай. Я злаваўся на маму, што яна не падзяляе маёй радасцi. "Няўжо ты не бачыш, што гэтая сямейка хоча завабiць цябе ў пастку?" - паўтарала яна, не ведаючы пра тое, што сама можа растаптаць маё светлае пачуццё. Нарэшце я спадабаўся дзяўчыне!.. Так, на свеце ёсць дзяўчына, якой я спадабаўся!.. Можа, нават яна захоча выйсцi за мяне замуж!.. Я верыў у гэта насуперак мацi i яе падазронасцi. Турбавала, непакоiла, апякала толькi адно: цi захочуць твае багатыя арыстакратычныя

бацькi параднiцца з нашай сям'ёй?.. Як жа я бунтаваў тады супраць мамы за тое, што яна магла перакрэслiць усе мае надзеi!..

I ўсё ж мама навяла даведкi пра фiнансавы стан вашай сям'i: патрэбныя сувязi, дзякуй Богу, у яе былi амаль ва ўсiх асноўных банках. Радасць мая была бязмежнай, калi мацi мусiла прызнаць: фiрма Фандадэж, нягледзячы на некаторыя часовыя цяжкасцi, карыстаецца вялiкiм даверам i з ёю лiчацца самыя салiдныя ўстановы. "Яны маюць шалёныя грошы, - гаварыла мама, - але занадта ўжо шыкуюць. Усё трацяць на коней, на экiпажы, на чэлядзь. Не каб адкласцi, зберагчы, сэканомiць, а так... кiдаюцца грашыма, абы пускаць пыл у вочы..."

Звесткi, атрыманыя з банкаў, канчаткова пераканалi мяне, што прыйшла пара майго шчасця. Цяпер у мяне быў доказ бескарыслiвасцi тваiх блiзкiх: яны ўсмiхаюцца мне не таму, што хочуць мець нейкую выгаду ад мяне, а таму, што iм прыемна са мной. I нечакана мне здалося натуральным, што я магу падабацца ўсiм людзям, усiм без выключэння. Нам з табой дазвалялi разам бываць вечарамi, шпацыраваць па прыгожых алеях парка. Як крыўдна i балюча, што ў пачатку жыцця, калi чалавеку выпадае трохi шчасця, нiхто не папярэдзiць, нiхто не скажа яму: "Можа, ты дажывеш i да ста гадоў, але не зведаеш ужо нiколi больш радасцi, акрамя вось гэтых хуткаплынных дзён. Дык радуйся, цешся, пi да дна сваё шчасце, - больш рабiць гэта табе ўжо не давядзецца. Сустрэлася на тваёй пуцявiне крынiчка шчасця - помнi: яна першая i апошняя. Спатоль сваю смагу раз i назаўсёды, бо не пiць табе з яе больш нiколi..."

А я, наадварот, тады пераконваў сябе, што гэта толькi пачатак доўгага светлага жыцця, напоўненага радасцю i шчасцем. Як жа я не цанiў тых вечароў, калi мы з табой нерухома сядзелi на паркавай лаўцы пад дрымотнымi шатамi дрэў!..

Але ўжо i тады былi невыразныя прыкметы бяды, толькi я iх не ўмеў разгадаць. Помнiш тую цёмную ноч, калi мы сядзелi з табой на лаўцы ля дарогi, што вядзе да водалячэбнiцы ў горы? Раптам, без дай прычыны, ты горка заплакала. Як цяпер помню я пах тваiх шчок, па якiх сцякалi гарачыя слёзы, слёзы невядомай мне трывогi. Я думаў, што ты плачаш ад шчасця. Праз сваю маладосць iнакш я i не мог растлумачыць сабе гэтых слёз. Праўда, ты яшчэ i супакоiла мяне: "Нiчога, нiчога, гэта таму, што я побач з вамi..."

I ты не ашуквала мяне, манюка! Ты сапраўды плакала таму, што была побач са мной, а не побач з другiм, чыё iмя сарвалася з тваiх вуснаў праз некалькi месяцаў вось у гэтым пакоi, дзе я цяпер пiшу сваёй старэчай рукой. А вакол мяне - мая мiлая сямейка, якая толькi i чакае моманту паклiкаць святара i рынуцца да маiх грошай.

Але што мог я падазраваць у той вечар? Я быў на вяршынi шчасця i тулiўся да твайго пляча, да тваёй тоненькай шыйкi i ўдыхаў у сябе свежы, чысты водар, якi iшоў ад маёй маленькай пакутнiцы. Цёплая вiльготная пiрэнейская ноч пахла мокрай травой, мятай i... табой. На плошчы каля водалячэбнiцы лiхтары высвечвалi лiсце старых лiп. Стары ангелец з нашага атэля лавiў сачком начных матылёў, якiя зляталiся на святло. Ты сказала мне: "Дайце, калi ласка, насавую хустачку..." Я выцер твае слёзы i схаваў

насоўку сабе за пазуху.

Я стаў зусiм iншым чалавекам. Iншым чалавекам - i гэтым усё будзе сказана. Светлы прамень надзеi i шчасця дакрануўся да мяне. Я адчуваў гэта па позiрках жанчын. Пасля таго вечара, пасля тваiх слёз я не сумняваўся ў гэтым. А колькi пасля было вечароў, калi ты ўся свяцiлася радасцю, даверлiва брала мяне за руку i прыцiскалася да мяне. Магчыма, я надта хутка iшоў да свайго шчасця, i ты задыхалася, не паспявала за мной. Але я быў цнатлiвым жанiхом. Ты абудзiла ў маёй iстоце ўсе пачуццi, i нiколi ў мяне не ўзнiкала спакуслiвая думка, што можна злоўжыць даверам да мяне тваiх бацькоў. Тым больш не магло мне прыйсцi ў галаву, што за гэтым даверам хаваецца разлiк.

Так, я быў iншым чалавекам. I вось аднойчы... З той пары мiнула сорак гадоў, i я нарэшце магу табе ў гэтым прызнацца. Вядома, не дзеля таго, каб зрабiць табе прыемнае. Дык вось, гэта здарылася па дарозе ў далiну Лiлей. Мы iшлi пешшу. У рэчцы цурчала вада. У руцэ ў мяне была сцяблiнка палявога кропу. Унiзе, пад намi ўжо змяркалася, а на вяршынях яшчэ ззяў сонечны бляск... I раптам мяне ахапiла вострае адчуванне, не - амаль фiзiчная ўпэўненасць, што iснуе нейкi iншы свет, iснуе рэальна, канкрэтна, але мы ведаем, бачым толькi цень яго...

Гэтае адчуванне прыйшло да мяне толькi на адно iмгненне, i за ўсё маё сумнае жыццё больш нiколi не паўтаралася. Але сама незвычайнасць гэтага пачуцця надавала яму яшчэ большую значнасць у маiх вачах. I таму пазней, калi рэлiгiйныя спрэчкi пачалi раз'ядаць нашы з табой адносiны, я заўсёды адганяў ад сябе ўспамiн пра гэта. Я хацеў табе прызнацца, што... Аднак не прыйшоў яшчэ час гаварыць пра гэта.

Не варта ўспамiнаць пра нашы заручыны. Аднойчы вечарам мы сталi жанiхом i нявестай, i адбылося гэта неяк без майго жадання. Здаецца, ты зразумела мае словы зусiм не так, як я хацеў, i раптам я аказаўся звязаным з табой. Доўга не мог я апомнiцца ад такой нечаканасцi. Не трэба пра гэта ўспамiнаць. I ўсе ж ёсць тут адна непрыемная рэч, пра якую я прымушаю сябе сказаць. Ты адразу паставiла мне сваю першую ўмову: "дзеля згоды i спакою" ты адмовiлася весцi агульную гаспадарку з маёй мацi i нават жыць з ёю ў адным доме. Гэта было сказана цвёрда, i нi ты, нi твае бацькi не збiралiся нi ў чым саступаць.

Дзiўна... Столькi гадоў прайшло, а я да драбнiц помню тую размову з мамай у душным нумары гатэля. Акно было адчынена. Праз занавескi прабiвалiся сонечныя промнi, у якiх iскрылiся залатыя пылiнкi. З вулiцы даносiлiся цiхiя гукi званочкаў i мелодыя цiрольскай песнi. Ад спёкi ў мамы разбалелася галава, i яна ў спаднiцы i кофтачцы ляжала на канапе (яна нiколi не ведала, што такое пеньюар, халат, капот).

Я выкарыстаў момант, калi мама загаварыла, як мы будзем жыць пасля вяселля: яна збiралася аддаць нам увесь першы паверх, а сабе пакiнуць толькi адзiн пакойчык на чацвертым паверсе...

"Паслухай, мама... Iза думае, што лепш было б..." Выкладаючы свае планы (твае планы), я крадком пазiраў на мiлы старэчы твар i сарамлiва адводзiў вочы. А яна ўсё церабiла хворымi распухлымi пальцамi аборку на кофтачцы. Лепш бы яна з чым-небудзь не пагадзiлася, пачала спрачацца!.. Я тады ведаў бы, што мне рабiць. А яна маўчала. I яе маўчанне было для мяне горш за ўсе пакуты.

Яна не паказвала выгляду, што пакрыўдзiлася цi нават здзiвiлася... Нарэшце мама загаварыла, падбiраючы словы, каб пераканаць мяне, што яна даўно ведала пра нашу разлуку i што ў гэтым няма нiчога незвычайнага.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Тагу. Рассказы и повести

Чиковани Григол Самсонович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь