Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

Пра маё iснаванне ўспомнiла ты толькi тады, калi табе здалося, што я стаў небяспечны для тваiх дзетак. Ты ўзненавiдзела мяне, калi я загаварыў пра свае правы на iх. Можаш цяпер парадавацца: нiякага бацькоўскага iнстынкту ў мяне не было. Ува мне проста заклекатала рэўнасць, я зайздросцiў гэтым малым, якiя абудзiлi ў табе такую палкую любоў. I вось, каб пакараць цябе, я хацеў адабраць iх у цябе. Вядома, я гаварыў пра высокiя матывы, перш-наперш пра бацькоўскi абавязак. Не хацеў я, каб адпетая ханжа, прытворшчыца-святоша сапсавала маiх дзяцей... Вось у якую гордую позу я станавiўся... Урэшце, якая поза? Так я лiчыў i на самай справе.

Божа, цi ўдасца мне калi-небудзь закончыць гэтае пасланне? Я пачаў пiсаць яго табе, а цяпер мне здаецца, што не зможаш ты чытаць усё гэта. Значыць, хутчэй за ўсё пiшу я

самому сабе. Можа, гэта прафесiйная прывычка: стары адвакат прыводзiць да ладу папку з абсалютна прайгранай справай свайго жыцця...

Зноў чуваць царкоўныя званы... Заўтра вялiкдзень. Давядзецца мне спусцiцца ў гасцiную i адзначыць разам з вамi "святы дзень", як я табе абяцаў. "Дзецi скардзяцца, што зусiм цябе не бачаць", - сказала ты сёння ранiцай. Разам з табой была каля маёй пасцелi Жэнеўева. Ты выйшла, каб пакiнуць нас адных. Жэнеўеве трэба было пра нешта мяне папрасiць. Я чуў, як вы шапталiся ў калiдоры. "Пагавары з iм спачатку ты", - пераконвала ты Жэнеўеву. Я здагадваўся, што гаворка пойдзе пра мужа маёй унучкi, пра гэтага шалапута i гультая Фiлi. Якi ж я малайчына! Так павярнуў размову, што не даў Жэнеўеве загаварыць пра свайго няўдалага зяця, i яна пайшла з чым прыйшла. Я-то добра ведаю, што ёй трэба. На мiнулым тыднi я чуў, як яны свае планы строiлi. Акно гасцiнай акурат пад маiм акном, i, калi вокны адчынены, я магу пачуць кожнае слова. Варта мне толькi нахiлiцца. Яны хочуць, каб я "пазычыў" Фiлi вялiкую суму, а ён унясе яе на бiржу i атрымае чвэрць пакета акцый... Хацець то хочуць, але я, стары лiс, носам чую: хутка будзе бура. Трымай грошы пад замком... Ведалi б яны, колькi я прадаў акцый у мiнулым месяцы: я яшчэ тады ўлавiў, што курс акцый вось-вось пачне падаць, i апярэдзiў падзеi...

Усе паехалi да вячэрнi. Апусцеў дом, нi душы на вулiцы, на палях. А я сяджу тут адзiн, стары Фаўст, адрынуты ад усiх людскiх радасцяў сваёй жахлiвай старасцю.

Не ведаеце вы, што такое старасць. А як уважлiва слухалi вы мяне за снеданнем, калi я загаварыў пра справы на бiржы, - так i елi мяне вачыма, так i лавiлi кожнае слова. Зрэшты, гаварыў я толькi для Хюбэра - няхай думае, пакуль яшчэ не позна. Як жа ён устрывожыўся! Вось дзе ўжо хто не ўмее хаваць свае непрыемнасцi! Але еў ён за дваiх, апаражняючы адну талерку за другой. А ты яму ўсё падкладала. Усе мацяркi аднолькавыя: як убачаць, што ў любага сынка непрыемнасцi, дык амаль сiлком прымушаюць яго есцi, нiбы гэта яго падбадзёрыць i дапаможа выйсцi з бяды. А Хюбэр цябе перабiваў, не даваў гаварыць, грубiў, як калiсьцi я грубiў сваёй маме.

Затое малады Фiлi, муж маёй унучкi Янiны, так ужо ўвiхаўся каля мяне! Ну а сама Янiна месца сабе не знаходзiла i ўсё клапацiлася пра маё здароўе:

– Дзядуля, даражэнькi, нашто вы палiце? Гэта ж так шкодна! А вы ўпэўнены, што ў гэтай каве сапраўды няма кафеiну?

Дрэнная з яе актрыса: фальш у кожным слове, нават тэмбр голасу выдае яе з галавой. Ты сама ў маладосцi прытваралася i фальшывiла, але пасля першых родаў перастала крыўляцца i зрабiлася самой сабой. А вось Янiна да канца жыцця застанецца дурненькай дамачкай, якая стараецца гнацца за модай, паўтарае чужыя словы, думкi, бо сваiх не мае i нiчога на свеце не разумее. I як гэта Фiлi, такi заядлы гуляка, можа ўжыцца з гэтай дурнiцай i крыўлякай? Зрэшты, не ўсё ў ёй фальшывае - яна шчыра кахае прыгажуна Фiлi. Янiна таму i iграе сваю ролю няўдала, што для яе нiчога на свеце не iснуе, акрамя яе кахання.

Пасля снедання мы выйшлi на веранду. Фiлi i Янiна ўмольна ўпiвалiся позiркамi ў Жэнеўеву, а тая ў сваю чаргу не адводзiла вачэй ад мяне i ўсё парывалася нешта сказаць. Ты, Iза, амаль незаўважна падала знак: тут не пачынай. Тады Жэнеўева падышла да мяне i прапанавала:

– Тата, давай прагуляемся трохi! Такi цудоўны дзень!..

Няўжо я стаў для ўсiх вас такiм страшным? Спачатку я вырашыў, што i з месца адсюль не крануся, але стала шкада дачкi, i я ўзяў яе пад руку. Мы выйшлi ў сад. З веранды ўся сямейка пiльна назiрала за кожным нашым крокам. Жэнеўева адразу ж i пачала:

– Тата, я хацела пагаварыць з табой пра Фiлi...

Яна дрыжала. Паверце: гэта страшна, калi родныя дзецi цябе цураюцца... Але ж хiба можна ў шэсцьдзесят восем гадоў адным махам зняць з твару выраз жорсткасцi i няўмольнасцi, якi фармiраваўся гадамi,

дзесяцiгоддзямi?.. У такiм узросце гэтага нельга зрабiць. А душа балiць ад крыўды, што яна схавана пад такой маскай... Жэнеўева паспешлiва выказала сваю просьбу. Кожнае яе слова было папярэдне добра ўзважана. Як я i чакаў, гаворка iшла пра пазыку i будучую дзейнасць Фiлi на бiржы. Жэнеўева гаварыла складна, пераканаўча i ўсё ж зрабiла вялiкую прамашку: яна нацiскала якраз на тыя довады, якiя мяне толькi раздражнялi. Яе паслухаць, дык атрымлiвалася, што гультайства Фiлi наробiць бяды маладой сям'i. Фiлi, бачыце, i так ужо пачаў псавацца... Я адказаў, што такому валацугу, як Фiлi, занятак на бiржы будзе толькi зручнай шырмай, i лепшага прыкрыцця для любоўных авантур яму i не трэба. Жэнеўева стала яго баранiць... Ну што ты зробiш: усе любяць гэтага Фiлi... "Навошта, татачка, судзiць яго стражэй, чым Янiна?.."

Я сказаў, што нават i не збiраюся судзiць i выносiць свой прысуд гэтаму маладому жарэбчыку, i ўвогуле яго любоўныя справы мяне зусiм не цiкавяць.

– А хiба ён цiкавiцца мной? Яму ж нiякай справы да мяне няма. Дык з якой гэта ласкi я буду пра яго думаць?

– Ён цябе вельмi паважае...

Гэтая бессаромная хлусня прымусiла мяне трохi "супакоiць" Жэнеўеву:

– О, вядома, толькi з пачуцця вялiкай павагi твой зяцёк i ахрысцiў мяне "старым кракадзiлам". Прашу, не пярэч мне. Я сам не раз чуў, як ён за маёй спiной так мяне называў... Што ж, сварыцца з iм я не збiраюся; кракадзiл дык кракадзiл, кракадзiлам i застануся. А чаго можна чакаць ад старога кракадзiла? Толькi ягонай смерцi. Але пачакайце! Глядзiце, каб гэты нябожчык не ўцяў вас i з таго свету! (Вельмi шкадую, што сказаў гэта, - цяпер яны пачнуць трывожыцца, рабiць здагадкi.)

Жэнеўева спалохана апраўдвалася, больш за ўсё на свеце баючыся, што я пакрыўдзiўся на гэтую мянушку "кракадзiл". Ды што мянушка... Абражала мяне не мянушка, а маладосць Фiлi. Няўжо гэты малакасос нiяк не ўцямiць сабе, што я i не магу да яго ставiцца iнакш. Я пражыў свой век i нiчога, акрамя нянавiсцi да сябе, не бачыў, а ён з маладых гадоў купаецца ў такой раскошы, якая мне нiколi i не снiлася. Ненавiджу такiх... Ну, а гэтага Фiлi не магу пераносiць. Як блудны кот цiха скача ў чужое акно, знюхаўшы смачненькае, так i ён мяккай хадою пракраўся ў мой дом, пачуўшы прынадны пах багацця. Пасаг у маёй унучкi быў невялiкi, затое ў яе былi ашаламляльныя "надзеi". Чорт бы iх пабраў, гэтыя надзеi нашых дзетак! Каб здзейснiць iх, дзеткi рады пераступiць i цераз наш труп.

Жэнеўева расплакалася, усхлiпвала, выцiрала слёзы, i тут я прашаптаў ёй:

– Паслухай, у рэшце рэшт у цябе ёсць муж. Твой Альфрэд камерсант - гандлюе ромам. Няўжо ён не можа ўладкаваць да сябе Фiлi i памагчы яму? Чаму я павiнен быць велiкадушным больш, чым вы?

I тут пайшла зусiм iншая размова. Жэнеўева загаварыла пра бедалагу Альфрэда. Ды з такой агiдай, з такой грэблiвасцю! "Ды гэта ж баязлiвец, поўная нiкчэмнасць! Якi з яго камерсант?! Справы не ведае, прыбытку нiякага!.. Была калiсьцi фiрма, а цяпер!.. Там аднаму ўжо няма чаго рабiць, не тое што дваiм..."

Я супакоiў дачку:

– Муж твой - чалавек сапраўды асцярожны. Але асцярожнасць у камерцыi - рэч карысная: калi наблiжаецца навальнiца, трэба хутчэй апускаць ветразi. Будучыня за такiмi, хто, як Альфрэд, бачыць далёка i не робiць вялiкiх ставак. Сёння самы вялiкi недахоп дзелавога чалавека - шырокi размах..."

Жэнеўева падумала, што я насмiхаюся з яе, а я i праўда ў гэтым перакананы i недарэмна трымаю грошы пад замком, не давяраю нават ашчадным касам.

Мы вярталiся дамоў. Жэнеўева больш не адважвалася гаварыць. Я знарок iшоў збоку i не падтрымлiваў яе за руку. Усе дамачадцы сядзелi на верандзе, глядзелi на нас i, вядома, гаварылi пра яўныя злавесныя прыкметы разладу памiж намi. Вiдаць, наш прыход спынiў спрэчку памiж сям'ёй Хюбэра i сям'ёй Жэнеўевы. Ох, якая бойка будзе вакол маёй спадчыны, як толькi я выпушчу яе з рук. Усе сядзелi. Стаяў адзiн Фiлi. Вецер развяваў яго вiхрастыя, непакорлiвыя валасы. На iм была кашуля з расшпiленым каўняром i кароткiмi рукавамi. Ненавiджу гэтых сучасных малайцоў, - яны падобныя да атлетычных дзевак. Яго круглыя дзiцячыя шчокi запунсавелi, калi на дурное пытанне Янiны: "Ну, як пасакрэтнiчалi?" - я ласкава адказаў: "Мы пагаварылi пра старога кракадзiла..."

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Законы Рода. Том 6

Андрей Мельник
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Том 11. Былое и думы. Часть 6-8

Герцен Александр Иванович
11. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Былое и думы. Часть 6-8

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств