Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

– Амаль круглы год я буду жыць у Арынi, - сказала яна.
– Там мне найбольш падабаецца, а вам пакiну Калез. Зробiм у Арынi прыбудову на тры пакоi, i мне гэтага уга як хопiць. Дый каштаваць няшмат будзе. Канешне, грошай шкада, бо праз год мяне ўжо, можа, i на гэтым свеце не будзе. Але нiчога, табе застанецца. Будзеш некалi прыязджаць на паляванне. Там шмат дзiкiх галубоў. Праўда, ты не заядлы паляўнiчы, але ж у цябе пойдуць дзецi, мо яны..."

Божа, як далёка зайшла мая няўдзячнасць, а мацярынская любоў была бясконцая!.. Я праганяў маму з наседжанага месца - яна пакорлiва згаджалася... Усiм магла ахвяраваць гэтая жанчына дзеля майго шчасця! Але, - помнiш, Iза, пасля гэтай цяжкай размовы вечарам ты спыталася ў мяне:

– Што з вашай мамай? Ёй нездаровiцца?

Назаўтра мама паправiлася i выглядала як i заўсёды. З Бардо прыехаў твой бацька са старэйшай дачкой i зяцем. Яны ўжо ведалi пра нашы заручыны i разглядалi мяне з галавы да ног. Мне здавалася, што я чую iх галасы: "Ну, як, па-твойму,

можна з гэтым тыпам выйсцi да прыстойных людзей?.. Пра мацi няма нават i гаворкi..." Нiколi не забудуся, як здзiвiла мяне твая сястра Мары-Луiза. Вы звалi яе Марынетай. Яна была старэйшая за цябе, а выглядала маладзейшай - зграбная, танюсенькая, з доўгай шыйкай, з пышнай прычоскай i яшчэ зусiм дзiцячымi вачыма. Стары муж, барон Фiлiпо, за якога яе выпхнуў замуж бацька, здаўся мне брыдкiм i непрыемным. Але пасля яго смерцi я часта думаў, што гэта быў адзiн з самых няшчасных людзей, якiх мне давялося ведаць. Якiх толькi пакут не прымаў на сябе гэты чалавек, каб прымусiць маладую жонку забыцца, што яму пайшоў ужо сёмы дзесятак. Гарсэт моцна зацiскаў яго цела, i здавалася, барон вось-вось задыхнецца. Высокi накрухмалены каўнер прыхоўваў абвiслыя шчокi i складкi на падбародку. Нафарбаваныя вусы i бакенбарды толькi падкрэслiвалi старэчую бледнасць яго змарнелага твару. Ён амаль не слухаў, пра што мы гаварылi, а ўвесь час усё мерыўся зiрнуць на сябе ў люстэрка, i калi яму гэта ўдавалася, успомнi, як мы хiхiкалi, гледзячы, з якой заклапочанасцю i трывогай гэты бядак ацэньваў сваё адлюстраванне. Устаўныя скiвiцы не давалi яму ўсмiхацца, i на ягоным твары заўсёды ляжала адзнака суровасцi i засяроджанасцi. Мы заўважылi таксама, як далiкатна i асцярожна надзяваў ён свой цылiндр, каб не парушыць мудрагелiста зачасанай пасмы валасоў, што цягнулася ад патылiцы i разбягалася па лысай галаве рэдкiмi струменьчыкамi, нiбы дэльта плыткай рачулкi.

Твой бацька быў яго аднагодкам, але, нягледзячы на сiвую бараду, лысiну i тоўсты жывот, яшчэ падабаўся жанчынам i часам карыстаўся гэтым пры наладжваннi дзелавых кантактаў. Толькi мая мацi дала яму рашучы адпор. Магчыма, што ўдар, нанесены мной напярэдаднi, зрабiў яе яшчэ больш незгаворлiвай i цвёрдай. Мацi аспрэчвала кожны пункт шлюбнага дагавору, нiбы гаворка iшла пра гандлёвае пагадненне цi пра дагавор на арэнду зямлi. Я рабiў выгляд, што злуюся, не згаджаюся з мамай, а ў глыбiнi душы радаваўся, што яна так стойка баронiць мае iнтарэсы. I калi сёння мая маёмасць строга адмежавана ад тваёй, i вы не маеце нiякай улады нада мною, то гэтым я абавязаны толькi маме. Гэта яна тады настойвала, каб памiж мною i табой быў зроблены самы дакладны падзел маёмасцi, нiбы я быў наiўнай дзяўчынай, якая адважылася выйсцi замуж за несусветнага п'янюгу.

Твае бацькi пагадзiлiся з гэтым патрабаваннем, i я супакоiўся: значыць, яны трымалiся за мяне, даражылi мною, бо лiчылiся з тваiм каханнем да мяне.

Мама i слухаць не хацела, каб твой пасаг выплочваўся рэнтай, i дамагалася, каб далi яго адразу грашыма або нерухомай маёмасцю. "Яны мне тыцкаюць гэтым баронам Фiлiпо, - гаварыла яна, - якi ўзяў старэйшую без адзiнага франка. Во куды загнулi! Каб такi стары чорт ды яшчэ пасаг патрабаваў! Няхай радуецца, што адхапiў такую маладзiцу! Ну, а з намi так справа не пойдзе. Яны думалi, я надта буду радавацца, што параднюся з iмi... Дрэнна яны мяне ведаюць..."

А мы, "галубкi", толькi прытваралiся, што нас гэтая спрэчка зусiм не цiкавiць. Па-мойму, ты верыла ў вопыт свайго бацькi, а я - у мамiну разважлiвасць i асцярожнасць. Хто яго ведае, а можа, мы з табой тады яшчэ не зусiм разумелi, што значыць мець добрыя грошы?..

Не, выбачай, Я, можа, залiшне суровы. Грошы ты заўсёды любiла толькi дзеля дзяцей. Ты, бадай, i мяне магла б забiць дзеля ўзбагачэння тваiх дзетак, а не дзеля сябе, бо iм ты аддала б i апошнi кавалак хлеба.

А я вось... я люблю грошы, мне з iмi спакайней. I я не баюся пра гэта гаварыць. Пакуль я буду гаспадаром свайго багацця, вы нiчога мне не зробiце. Ты вось усё паўтараеш мне: "Нам з табой ужо так мала трэба..." Якая памылка! Старога лiчаць за чалавека толькi да таго часу, пакуль у яго ёсць грошы. Як толькi грошы знiкаюць, яго выкiдаюць як непатрэбны хлам. У нас толькi адзiн выбар: або ты апынешся ў багадзельнi, або будзеш трымацца за сваё багацце. Гэта ж не выдумкi - гэтыя страшныя выпадкi ў сялянскiх сем'ях: маладыя выцягнуць са старых усё да капейкi, абяруць да нiткi, а потым голадам iх мораць, каб хутчэй са свету зжыць. А колькi разоў прыкмячаў я падобнае i ў заможных буржуазных сем'ях! Праўда, тут дзейнiчаюць больш тонка i захоўваюць некаторую прыстойнасць. Ну дык вось, я баюся страцiць багацце. I мне ўсё здаецца, што мала ў мяне яшчэ золата, трэба яшчэ, яшчэ... Вас золата цягне да сябе, вабiць, а мяне яно ахоўвае i баронiць.

Надышоў час вячэрняй малiтвы, а я чамусьцi не чуў, як бiлi ў званы... А-а, сёння ж i не званiлi, сёння страсная пятнiца. Вечарам з горада прыедуць на аўтамабiлi ўсе нашы мужчыны - сын i зяцi. Усе мы збяромся за адным сталом. Я адчуваю сябе больш упэўнена, калi вы ўсе разам, цяжэй гутарыць i змагацца з кожным паасобку. I яшчэ я з задавальненнем з'ем у гэты дзень вялiкага посту мясную катлету. Не, не, дражнiць вас я не збiраюся, проста мне хочацца паказаць вам, што воля

мая непахiсная i нi ў чым я вам не саступлю. I калi табе за сорак пяць гадоў так i не ўдалося паслабiць маё становiшча, то толькi таму, што я нiколi не зрабiў табе нiводнай уступкi... Так што вы сёння будзеце есцi фасолю i сардзiны ў алеi, а я - катлету. I гэта будзе знакам таго, што я па-ранейшаму моцны i не пакiдаю вам нiякай надзеi: пакуль я жывы - не абакрасцi вам мяне!

IV

Я не памылiўся. Маё з'яўленне ўчора за сямейным сталом разладзiла ўсе вашы планы. Весела было толькi за дзiцячым столiкам, бо вечарам у страсную пятнiцу дзецям у нас падаюць шакалад i булку з маслам. Дзяцей было шмат, i я iх ледзьве пазнаю. У маёй унучкi Янiны ўжо ёсць дачушка... Толькi што пачала хадзiць... Я паказаў усiм, што ў мяне цудоўны апетыт. Ты паспрабавала апраўдаць мой грэх перад дзецьмi: "Наш дзядуля старэнькi, хворы. Доктар сказаў яму есцi катлетку".

Мне страшэнна не спадабаўся аптымiзм Хюбэра. Ён самаўпэўнена даводзiў усiм, што справы на фондавай бiржы хутка пойдуць на лад, - але ж так стараюцца падбадзёрыць сябе толькi людзi, калi гаворка iдзе пра iх жыццё цi смерць. А ён жа мой сын. Гэты саракагадовы мужчына - мой сын! Ведаю гэта, але не адчуваю. Як цяжка паверыць у такую iсцiну!.. А што, калi справа ў яго не клеiцца?.. Банкiр, якi дае ўкладчыкам такiя дывiдэнды, вядзе вялiкую i рызыкоўную гульню... А раптам зусiм недалёка ўжо той дзень, калi гонар нашай сям'i будзе пастаўлены пад сумненне?.. Гонар сям'i! Не, i гэты iдал нiякай ахвяры ад мяне не дачакаецца. На ўсякi выпадак ужо цяпер прымаю рашэнне: вытрымаць удар i нi ў якiм разе не расчулiцца! Тым больш што акрамя мяне ёсць яшчэ i стары Фандадэж. А гэты не дасць вадзiць сябе за нос...

Але што гэта я захапiўся i мялю нейкую лухту! Мусiць, не хочацца мне, ой як не хочацца варушыць успамiны пра тую чорную ноч, калi ты разбурыла наша шчасце!..

Дзiўная рэч - ты як быццам зусiм i не памятаеш пра гэта. Але што зробiш? Тыя некалькi гадзiн цёплай летняй ночы, тая шчырая размова ў цёмнай спальнi вырашылi ўвесь наш лёс. Кожнае тваё слова аддаляла мяне ад цябе, а ты нiчога не заўважала, усё гаварыла, гаварыла... Твая памяць зберагла тысячы нiкчэмных дробязяў, а вось пра катастрофу ў нашым жыццi ты зусiм забылася. Ты верыш у Бога, верыш у вечнасць чалавечага жыцця. Дык ведай, што ў тую ноч ты пазбавiла мяне гэтай веры. Бо маё першае чыстае каханне прымусiла мяне паяднацца з тваёй верай. Бо я кахаў цябе i гатоў быў палюбiць усё, што было дарагiм для цябе. Я замiлавана глядзеў, як ты ў доўгай начной кашулi, нiбы дзяўчынка-школьнiца, станавiлася на каленi i шаптала малiтву...

Мы жылi ў гэтым самым пакоi, дзе я цяпер пiшу сваё апошняе пiсьмо. Чаму пасля вясельнага падарожжа мы пасялiлiся ў Калезе, у маёй мацi? (Я не згадзiўся забраць у яе Калез, дзе ўсё было з любоўю зроблена яе рукамi.) Пазней мая злосць на цябе ўсё расла i расла, i я ўспомнiў пра некаторыя абставiны, якiм спачатку не надаваў значэння, а можа, i наўмысна не хацеў заўважаць. Перш за ўсё твае бацькi адмовiлiся рабiць вяселле, бо, як ты тлумачыла, перад гэтым памёр нейкi ваш далёкi сваяк. А я не сумняваўся, што i ты, i твая сямейка саромелiся такога сцiплага шлюбнага саюзу. Нездарма ж барон Фiлiпо расказваў кожнаму стрэчнаму: "Ведаеце, у маёй жонкi ёсць малодшая сястра. Ну проста прыгажуня! I гэта ж трэба, утрэскалася ў аднаго тыпа! Чалавек ён, праўда, прыгожы, багаты, але паходжанне яго даволi цёмнае. Сваякоў прыстойных няма, ды i бацькi... ведаеце..." Словам, ён гаварыў пра мяне, нiбы я быў падкiдышам цi незаконнанароджаным. Тым не менш барон Фiлiпо рабiў нечаканую выснову, што, можа, яно i лепш, што ў мяне няма вядомых сваякоў: "Не будзе за каго чырванець. Ну, а старэнькая мацi сваё месца ведае i замiнаць не будзе". Нарэшце ты, з яго слоў, была надта распешчаная i кiравала сваiмi бацькамi, як хацела. "I яшчэ вось што скажу, - падагульняў барон Фiлiпо, грошы, маёмасць у маладога чалавека немалыя. А перад гэтым, ведаеце, цяжка ўстаяць, i нават такая паважаная сям'я, як Фандадэжы, пайшла на гэты шлюб, заплюшчыўшы вочы на ўсё астатняе".

Калi гэтыя плёткi дайшлi да мяне, нiчога новага яны мне не далi, - я па сутнасцi ўсё гэта ведаў. Шчасце ап'янiла мяне, i тады я не надаў гэтаму нiякага значэння. I трэба шчыра сказаць: я нават быў задаволены, што вяселле наша прайшло амаль тайна. А iнакш дзе я знайшоў бы прыстойных шафераў? У той галоднай студэнцкай шайцы, якую я калiсьцi ўзначальваў?
– Не. А прасiць маiх учарашнiх ворагаў не дазваляў мне гонар. Вядома, гэты мой шлюб даваў цудоўную магчымасць зблiзiцца з "арыстакрацiкамi". Але я малюю сябе ў гэтай споведзi такiмi ўжо чорнымi фарбамi, што магу i не хаваць адной станоўчай рысы маёй натуры: заўсёднае iмкненне да незалежнасцi. Я нi перад кiм не станавiўся на каленi, заўсёды быў верны сваiм перакананням. Хоць трэба сказаць, што ў нашым шлюбе я пайшоў на пэўны кампрамiс, i мяне нават мучыла сумленне. Я абяцаў тваiм бацькам не перашкаджаць табе выконваць рэлiгiйныя абрады, а сам узяў на сябе толькi абавязак не далучацца да франкмасонства. Урэшце, больш вы ад мяне нiчога i не патрабавалi. У той час яшчэ лiчылася, што рэлiгiя - гэта жаночая справа, i ў вашых арыстакратычных сем'ях было прынята, што муж павiнен "суправаджаць" жонку на царкоўныя службы. I гэтага было дастаткова. А ў Люшоне я ўсiм вам даказаў, што супраць такога абавязку нiчога не маю.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
2. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.61
рейтинг книги
Битва королей

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Собрание сочинений. том 7.

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. том 7.