Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

Я маўчаў i слухаў, ледзьве стрымлiваючы сябе, сцiскаў кулакi, кусаў губы. I нават цяпер, калi я сам сабе раблюся агiдным i страшным, калi я праклiнаю сваё цела i душу, думкi мае заўсёды вяртаюцца ў той далёкi 1885 год. Мне ўспамiнаецца той дваццацiтрохгадовы юнак, няшчасны муж, якi амаль у непрытомнасцi прыцiскаў да грудзей рукi, нiбы хацеў задушыць у сабе сваё маладое каханне.

Я ўвесь дрыжаў. Ты заўважыла гэта i спыталася:

– Табе холадна, Луi?

– Нешта i праўда ў нас халаднавата...

– Паслухай, а ты мяне не раўнуеш? Гэта было б зусiм недарэчна.

Я супакоiў цябе, што не збiраюся раўнаваць, i я не ашукваў цябе. Але хiба ты магла зразумець, што драма мая

была зусiм не ў рэўнасцi?

Ты i думаць не думала, якую глыбокую рану зрабiла мне, але маё маўчанне цябе занепакоiла. У начной цемры твая рука працягнулася да мяне, пагладзiла мой лоб, твар. Дарэмна ты спадзявалася, што шчокi мае будуць вiльготныя ад слёз, але, хто ведае, можа, тады твая рука i не пазнала знаёмых рыс на маiм суровым твары. Я моцна сцiснуў зубы i ўвесь акамянеў. Ты спалохалася. Ты хацела запалiць свечку. Перагнулася цераз мяне i нiяк не магла намацаць запалкi на начным столiку. А я задыхаўся пад тваiм ненавiсным целам.

– Што з табой? Толькi не маўчы, не палохай мяне!

Я прыкiнуўся здзiўленым i сказаў, што нiчога са мной не здарылася i ты дарэмна турбуешся.

– Ах, дурненькi ты мой! Як жа ты мяне напалохаў! Ну, я тушу свечку. Давай спаць...

Ты хутка задрамала, а я доўга глядзеў, як нараджаецца свiтанак, першая ранiца майго новага жыцця. На чарапiчным даху шчабяталi ластаўкi. Нехта прайшоў па двары, моцна грукаючы ботамi. Усё, што я чую цяпер, праз сорак пяць гадоў, я чуў i тады: спеў пеўняў, меладычныя гукi царкоўнага звону, працяжныя гудкi таварнага цягнiка... I сёння ўдыхаю я той самы пах, што i тады: пах паленай травы, што даносiў вецер з далёкiх ландаў... Раптам я ўскочыў з пасцелi.

– Iза, помнiш, ты плакала, калi мы сядзелi на лаўцы ў Баньеры? Гэта таму, што ты страцiла Рудольфа?

Ты маўчала, i я схапiў цябе за руку. Амаль са звярыным стогнам ты вырвалася ад мяне. Потым ты павярнулася на бок. Ты моцна спала. Увесь твой твар утапiўся ў прыгожых доўгiх валасах. Ранiшнi халадок напоўнiў пакой. Ты нацягнула на сябе скамечаную прасцiну i скруцiлася ў клубочак. Так спяць маладыя звяркi. Навошта было трывожыць твой спакойны дзiцячы сон? Тое, што я хацеў пачуць, я ўжо ведаў. Хiба не так?

Я цiхенька падышоў да шафы з люстэркам i пачаў пiльна ўглядацца ў сябе. Перада мною стаяў зусiм iншы чалавек. Чаму iншы? Я зноў стаў самiм сабой тым, каго нiхто на свеце не любiў i не шкадаваў... Вялiкай мужыцкай рукой правёў я па твары, на якiм ужо цямнелася калючае шчацiнне...

Я моўчкi апрануўся i выйшаў у сад. Мама ўжо была на алеi ружаў. Яна заўжды ўставала разам са слугамi. Мама ўсмiхнулася мне:

– Што, захацелася прайсцiся ў халадку. Сёння то ўжо будзе горача. У восем гадзiн трэба пазачыняць аканiцы...

Я пацалаваў яе з нейкай асаблiвай пяшчотай, i мама цiха сказала:

– Дарагi ты мой...

Сэрца маё (ты, напэўна, здзiвiшся, што я гавару пра сэрца) разрывалася ад шчымлiвага болю... Як жа мне хацелася пра ўсё расказаць маме... Словы самi прасiлiся на вусны... Але як пачаць? А цi зразумее мяне мая бедная мама? Маўчаць намнога лягчэй, прасцей, i гэтай спакусе я паддаваўся заўсёды.

Я спусцiўся да тэрасы. Над вiнаграднiкамi ледзь-ледзь вырысоўвалiся сiлуэты пладовых дрэў. Пагоркi нiбы плячом прыўзнiмалi заслону туману. Перада мной, як жывая iстота, узвышалася царква са званiцай. Ты вось усiм паўтараеш, што я нiчога не разумею ў такiх рэчах... А ў тую хвiлiну мне адкрылася, што чалавеку, жыццё ў якога паламалася, трэба абавязкова шукаць прычыну i сэнс сваёй трагедыi, i што галоўныя падзеi нашага жыцця, асаблiва тыя, якiя датычаць сэрца нашага, пасланы нам з патаемным запаветам, i трэба толькi ўмець прачытаць, разгадаць яго... Што ж, былi ў маiм жыццi часiны, калi я мог спасцiгнуць

такiя таямнiцы, i гэта павiнна было зблiзiць мяне з табою. Зрэшты, у тую ранiцу хваляванне маё было нядоўгае... Помню, як я вярнуўся дадому. Яшчэ не было i васьмi, а сонца ўжо няўмольна палiла. Ты стаяла ля акна i, нахiлiўшы галаву, прытрымлiвала адной рукой свае распушчаныя валасы, а другой расчэсвала iх шчоткай. Ты не бачыла мяне. Я спынiўся i паглядзеў на цябе з такой нянавiсцю, што i сёння, здаецца, у роце ў мяне горыч той нянавiсцi.

Я ўбег у свой кабiнет, адамкнуў шуфляду, дзе ляжала скамечаная хустачка... Тая, якой выцiраў я твае слёзы i як дурань хаваў з таго часу. Я ўзяў насоўку, прывязаў да яе камень, нiбы да шыi жывога сабакi, якога сабраўся ўтапiць, i кiнуў яе ў сажалку.

V

I з таго дня пачалася эра вялiкага маўчання, якая цягнецца ўжо пятае дзесяцiгоддзе. Вонкава нiчога не змянiлася ў нашым жыццi. Усё як быццам iшло па-ранейшаму. Не перапынялася i наша цялесная блiзкасць, толькi ў нашых абдымках ужо не паўставала перад намi здань Рудольфа, i ты нiколi не паўтарала больш гэтага небяспечнага iмя. Што ж, ён ужо адведаў нас i зрабiў сваю справу - падарваў наша шчасце. А цяпер заставалася толькi маўчаць i чакаць новых пакут...

Можа, ты i папракала сябе за тую споведзь. Наўрад цi надавала ты свайму прызнанню нейкае асаблiвае значэнне. Проста ты падумала, што будзе разумней не ўпамiнаць больш гэтага iмя. Не ведаю, можа, ты не заўважала, што мы ўжо не шапталiся, як раней, начамi. Скончылiся нашы доўгiя размовы. Мы ўзважвалi цяпер кожнае слова i абое трымалiся насцярожана.

Ноччу я часта прачынаўся - боль i крыўда будзiлi мяне. "Усё... I нiкуды цяпер не вырвацца... Спрытна ж ты мяне падлавiла", - думаў я. Мне часам уяўлялася, як я ўстрою табе сцэну. Вось я груба трасу, буджу цябе, скiдаю з пасцелi. А ты крычыш: "Не, я не ашуквала цябе, клянуся, я пакахала цябе!.."

Пакахала... Цяпер то я ведаю тваё каханне... I як жа лёгка, аказваецца, пераканаць свайго партнёра! Варта толькi прытварыцца... А я ж не пачвара. Любая дзяўчына, якая шчыра пакахала б мяне, магла б зрабiць са мной усё, што захацела б.

Бывала, я стагнаў ад свайго бяссiлля, а ты i не прачыналася.

Твая першая цяжарнасць зняла ўсялякую патрэбу высвятляць нашы адносiны, i яны паступова змянiлiся. Ты зацяжарыла перад зборам вiнаграду. Мы вярнулiся ў горад. Цяжарнасць тваю зберагчы не ўдалося: атрымаўся выкiдыш. Некалькi тыдняў давялося табе праляжаць у пасцелi. Вясной ты зноў зацяжарала. Як мы цябе бераглi тады!.. I вось пайшлi гады, калi ты зачынала, нараджала, хварэла, кармiла, - прычын у мяне было больш чым дастаткова, каб аддалiцца ад цябе. I я пачаў дазваляць сабе некаторыя вольнасцi. Праўда, паводзiў я сябе ўмела i трымаў усё пад строгiм сакрэтам. Я працаваў ужо ў судзе, "меў сваё крэсла", як казала мама, i мне трэба было захоўваць прыстойнасць. Свае авантуры я прарабляў у пэўны час i ў надзейных месцах. Жыццё ў невялiкiм правiнцыйным гарадку само падказвае распуснiку, як зрабiць, каб усё было цiха. Супакойся, калi ласка, Iза, я мiласэрна пазбаўлю цябе ад успамiнаў пра мае залёты...

Але, калi б я паводзiў сябе не так асцярожна, ты ўсё роўна нiчога не заўважыла б. Пасля нараджэння Хюбэра ты паказала тваю сапраўдную натуру: ты ад прыроды - мацi i толькi мацi. Я для цябе перастаў iснаваць. Ты ўся была аддадзена дзецям. Я зрабiў цябе мацi, i на гэтым мая мiсiя закончылася. Больш ад мяне ты ўжо нiчога не чакала.

Пакуль дзецi былi немаўлятамi, яны амаль не цiкавiлi мяне, i з-за iх у нас з табой не было нiякiх сутычак. Разам бывалi мы рэдка. Сустракалiся хiба што дзеля таго, каб выканаць свой шлюбны абавязак. I нават у тыя кароткiя iмгненнi блiзкасцi мы былi ўжо страшэнна далёка адно ад аднаго.

Поделиться:
Популярные книги

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга