Крыніцы
Шрифт:
— Не шанцуе нам на рэдактараў. Інтэлігенцік! — сказаў Бародка, калі Жданко выйшаў.
Валатовіч зняў акуляры, палажыў ix на стол.
— А ведаеш, ён праўду кажа. Не падабаецца i мне стыль нашай работы… правільней кажучы, тваёй…
Бародка імкліва ўзняў галаву, бліснуў здзіўленым позіркам.
— Ты што?
— Бачыш, як цябе закранула, што я, старшыня райвыканкама, член бюро, раптам адважыўся сказаць табе пра гэта.
— Ды не, нічога… Крытыкуй, калі ласка… калi ў цябе з'явілася такое жаданне. — І Бародка зноў узяўся за пaперы.
Валатовіч хвіліну моўчкі разглядаў
— Гняцеш ты, Арцём, сваім аўтарытэтам людзей, глушыш ix ініцыятыву.
Бародка энергічным рухам адсунуў паперы i адкінуўся на спінку крэсла, твар яго стаў суровы i непрыгожы: ад куткоў рота ляглі цяжкія складкі, i ад гэтага здавалася, што шчокі асунуліся ўніз.
— Так… так, стары, давай…
— На словах ты — за крытыку. Але па сутнасці ў раёне права на крытыку маеш адзін ты, ты захапіў манаполію на яе…
— Гм… Цікава…
— Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважваецца крытыкаваць цябе…
— Чапуха. Ты i то вось адважыўся…
Валатовіч змоўк i з суровай крыўдай паглядзеў Бародку ў вочы, у якіх зноў скакалі насмешлівыя іскрынкі.
— Але, ты карыстаешся маёй слабасцю. Правільней кажучы, тым недарэчным становішчам, у якім у нас часта апыняюцца старшыні… Гаспадар у раёне сакратар, а старшыня… ён або робіцца ценем сакратара, выканаўцам яго волі, або павінен пачаць барацьбу за ўладу, за месца сакратара. Калі я прыехаў, у цябе быў ужо даволі салідны аўтарытэт. Ты быў гаспадар раёна. А я ніколі ні з кім не ваяваў ні за ўладу, ні за першае месца… Я сумленна выконваў свае абавязкі…
Бародка наваліўся грудзьмі на стол, працягнуў далека ўперад, ажно за прыбор, рукі, сашчапіў пальцы, твар яго пачырванеў, быццам ён наважыўся скрануць прыбор i ніяк не мог.
— А я што — несумленна? — злосна спытаў ён прыглушаным голасам. — Я шэсць год цягну раён.
Валатовіч таксама расхваляваўся, хоць i стрымліваў сябе.
— I куды ты яго выцягнуў? — ціха спытаў ён, i раптам у голасе яго прарвалася абурэнне. — Куды? Чым мы можам пахваліцца зараз, калі партыя вунь як сгавіць пытанне? Сямістамі літрамі малака з каровы?
— Ах, вось яно што! — Бародка, як бы адчуўшы палёгку, зноў адкінуўся на спінку крэсла i застукаў ногцямі па настольным шкле. — Ты вырашыў застрахавацца? Зняць з сябе адказнасць? А я не баюся!
Ён выпрастаўся на ўвесь свой рост, i голас яго загрымеў, яч звычайна, калі ён каго-небудзь «распякаў».
— Мне не сорамна выйсці на любую праверку, таварыш Валатовіч! Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно. Але Валатовіч не крануўся з месца i на акно нават не глянуў. Толькі голас яго зноў стаў спакойным, лагодным:
— Дарагі Арцём Захаравіч, а чаму — я, чаму заўсёды адно тваё я? Дзе партийная арганізацыя, народ? Пачакай, — спыніў ён рухам рукі Бародку. — Ніхто не адбірае тваіх заслуг… Але навошта так раздуваць ix? Я ведаю, што ты чалавек валявы… Але я часам думаю: куды накіравана твая воля, твая энергія?
— На службу народу, партыі, таварыш Валатовіч, — суха i непрыязна адказаў Бародка i зноў сеў.
— A ці ўся энергія,
— Слухай, толькі паважаючы тваю сівую галаву… — Сакратар пагрозліва варухнуўся ў крэсле.
— А ты не паважай, калі яна не варта гэтага. Давай гаварыць як камупіст з камуністам. Ты шаснаццаць год у партыі, я — дваццаць сем. І давай кінем гаварыць адзін аднаму кампліменты. Хопіць!..
Бародка ўзяў ca скрыначкі на стале папяросу i моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся i зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы.
Яго часам крытыкавалі i раней. Не з адным камуністам ён вытрымаў зацятую барацьбу, але заўсёды перамагаў. І гэтыя перамогі псавалі яго: рабілі самаўпэўненым, уладалюбівым, залішне патрабавальным да другіх i непатрабавальным да сябе.
І каб зараз яму гаварыў гэта нехта іншы, не Валатовіч — ён мала ўстрывожыўся б… Але Валатовіч, які, здавалася, падтрымліваў яго ўвесь час, якога ён, Арцём Захаравіч, лічыў за сябра… Неспадзявана, прыкра… Аднак самы выпрабаваны метад адбіць такі напад, абяззброіць праціўніка — зрабіць выгляд, што ўсё гэта глупсгва, што яму, Бародку, напляваць на такую крытыку, што ён разумев яе як успышку пакрыўджанага самалюбства.
Бародка прыгожым рухам строс у попельніцу з папяросы попел і, дружалюбна ўсміхаючыся, спытаў:
— Ты чым пакрыўджаны, Павел Іванавіч? Крэсла маё хочаш заняць? Калі ласка… уступлю.
Валатовіч разгадаў яго хітрасці i нічога не адказаў, толькі ў голасе яго зноў загучалі рэзкія, злыя ноты.
— Давай паглядзім, як мы кіруем з табой калгасамі? Упаўнаважанымі штурмуем асобныя кампаніі… Дарэчы, аб упаўнаважаных. Ты ix выкарыстоўваеш не толькі для штурмаўшчыны, але i з іншай мэтай… Калі табе трэба каго-небудзь «разнесці», давесці, што ён няздатны работнік, ты пасылаеш яго туды, дзе напэўна ведаеш, што ён праваліць. І тады работнік такі ў тваіх руках, ты даеш зразумець, што цяпер ён можа трымадца толькі тваёй ласкай. А сам ты едзеш па яго слядах і, безумоўна, з тваім вопытам, воляй, уладай робіш больш, у нейкай меры выцягваеш правалены ўчастак… Адразу забіваеш двух зайцаў… Ствараецца міф, што адзін Бародка можа ўсё зрабіць… Хоць вельмі часта ты выцягваеш адных за кошт другіх…
Бародка з непакоем пераконваўся, што Валатовіч не такі слабы чалавек, як ён дагэтуль думаў аб ім, i што яго нялёгка збянтэжыць робленым спакоем i абыякавасцю. Спакой гэты дорага кашгаваў Бародку: ён ледзь стрымліваў сябе, то бляднеючы, то чырванеючы. Таму ён простатакі ўзрадаваўся, калі сакратарша паведаміла, што на прыём просіцца дырэктар Крыніцкай школы.
— Калі ласка. Няхай заходзіць.
Ён падняўся з-за стала i ветліва сустрэў Лемяшэвіча пасярод кабінета, паціснуў руку.
— Вось добра, што i вы тут, — узрадаваўся Лемяшэвіч, убачыўшы Валатовіча. — Адразу вырашым. — Ён стаў прасіць грошы на абсталяванне фізічнага i хімічнага кабінетаў, якіх дагэтуль у школе не існавала.