Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Хто там?

— Адчыніце! — голас жаночы, патрабавальиы.

— Груздовіч! — прашаптаў Полаз i, паставіўшы шклянку, сам пакульгаў адчыняць.

Наталля Пятроўна стала на парозе, як бы жадаючы загарадзіць выхад, кінула хуткі позірк адразу на ўсіх прысутных у краме i на шклянкі жаўтаватай вадкасці, на паверхні якой лопаліся пузыркі газу, i ў вачах яе бліснуў гнеўны агеньчык. Але Лемяшэвіч, дзівак, не ўбачыў гэтага агеньчыка і, падняўшы шклянку, накіраваўся да яе.

— Наталля Пятроўна! Рады вас вітаць! Даўно мару пазнаёміцца з вамі бліжэй!

Яна так глянула на яго, што, нават i п'яны, ён сумеўся, змоўк, збянтэжана замармытаў нейкія прабачэнні. Яна пагардліва адвярнулася i ўсхвалявана загаварыла

да Полаза:

— Андрэй Мікалаевіч! Што ж гэта такое? У мяне — хворая, Марфа Лупач, цяжкі прыступ, тэрмінова трэба ў райбальніду, а Патап ваш — ні машыны, ні канн… Мінімуму не выпрацавала — значыцца, памірай, так выходзіць… Што за чалавек, Божа мой! Скажыце яму, што ён адказваць будзе, калі што здарыцца! Я яму ніколі не дарую! — І раптам, нечакана панізіўшы голас амаль да шэпту, дадала: — Як вам не сорамна, Андрэй Мікалаевіч!

Ён пакорліва нахіліў галаву, ціха прамовіў:

— Ты наша сумленне, Наташа. Даруй. Не асудзі. А гэтага… — узлаваўся ён, — гэтую жывёліну я зараз кіем па спіне! — i, павя. рнуўшыся, каб адшукаць свой кій, хіснуўся, схапіўся рукой за дзверы.

— Кіем па спіне! Эх, вы… — зняважліва працягнула Наталля Пятроўна i хутка збегла з ганка.

Яны выйшлі за ёй, пакінуўшы шклянкі з шампанскім, i глядзелі ўслед.

Яна ішла па вуліцы, i ад шпаркай хады адляталі назад pari яе стракатай касынкі, завязанай на шыі.

— У МТС пабегла, — сказаў Полаз i ўздыхнуў.

Лемяшэвічу раптам зрабілася страшна брыдка, непрыемна, зніклі лёгкасць i вясёласць i нішто не здавалася ўжо такім святочным i прывабным. У роце перасохла, прагоркла, балюча стукала ў скроні кроў. Яму брыдка было, ён праклінаў сябе ў гэтыя хвіліны. A калі ішоў да школы, то баяўся глянуць па баках, ступаў нібы па гарачым прысаку, каб, крый Божа, не пахіснуцца, не выдаць сябе. Яму здавалася, што з кожнага акна, з кожнага двара i завулка за ім сочаць цікаўныя, насцярожаиыя вочы дзяцей i дарослых. Што яго пацягнула ў гэтую краму? Што прымусіла яго піць ды яшчэ потым частаваць іншых? Ніколі раней яго ніхто не мог спакусіць — ні ў партизанах, ні ў інстытуце. Нават на выпускным вечары ён быў самы цвярозы. І вось — на табе! Быў чалавек як чалавек i раптам… Ды ў самым пачатку працы! Але самае страшнае — гэта яе позірк, гэтай дзіўнай жанчыны, пагардлівы, знішчальны позірк.

«Ты наша сумленне, Наташа… Каб мець аўгарытэт, трэба працаваць, як Груздовіч…»

Хто гэта гаварыў i каму? — ён ніяк не мог успомніць. Ці не яму часам гаварылі?

У кватэры было душна, яна выходзіла вокнамі на поўдзень i за дзень моцна награвалася, але ён не адважыўся пайсці ў сад, каб не сустрэцца з кім. Зачыніў дзверы i вокны i вырашыў нікому не адчыняць, калі хто пастукае. IIa канапе было немагчыма ляжаць — так душна, ён сцягнуў коўдру i лёг на падлозе. І зноў перад вачамі — Наталля Пятроўна, але глядзіць яна ўжо не зняважліва, a жаласліва, нібы ёй вельмі шкада яго, бездапаможнага, пакрыўджанага. Міхась узлаваўся:

«Чаго ты прычапілася да мяне? Я цябе ведаць не жадаю i знаёміцца не хачу».

«Ты наша сумленне, Наташа!» Якое ты мае сумленне? Мае сумленне ў мяне, я нікому не аддам яго… І больш піць не буду! Больш мяне не падманіце! Не! Вось i ўсё!»

Магчыма, суцешыўшы сябе гэтым, Лемяшэвіч нарэшце заснуў i сніў розныя непрыемнасці. Прачнуўся — на дварэ цёмна. Балела галава, i страшэнна хацелася піць, язык у роце — што бервягю, нельга павярнуць. Але ў яго халасцяцкай кватэры не знайшлося i кроплі вады, дарэмна ён шукаў яе. Не ўключаючы святла, ён выйшаў на двор. Ноч ядраная i ціхая. З аднаго боку, ад Снегірыхі, даляталі не надта меладычныя гукі піяніна, a ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зуеім цэнзурныя прыпеўкі.

Лемяшэвіч не адважыўся пайсці на вуліцу, да калодзежа, a пайшоў цераз гарод, каб напідда з ручая — з Крыніцы. К ал i вяртаўся назад,

школу асвяцілі фары машыны: прамчалася «Пабеда», чырвоны стоп-сігнал яе схаваўся за павароткай вуліцы.

10

У школу прыехала настаўніца малодшых класаў Сухава i прывезла з сабой дачку i старую маці. Ужо з першага знаёмства Лемяшэвіч зразумеў, што ў жанчыны гэтай нялёгкае жыццё — цяжка ёй зводзіць канцы з канцамі на пяцістах рублях месячнага заробку, маючы такую сям'ю. І ён вырашыў памагчы ёй — пазбавіць ад неабходнасці наймаць прыватную кватэру. Але акрамя яго, дырэктарскай, была ўсяго адна кватэра — асобная хата, якую займала Прыходчанка Марына Астапаўна. Ведаючы, чаму яна карыстаецца такой прывілеяй, Лемяшэвіч вырашыў абавязкова, не спыняючыся ні перад чым, падсяліць да яе Сухаву. Ён паклікаў Прыходчанку на размову. Яна з'явілася гадзіны праз паўтары пасля таго, як да яе збегаў хлапчук з запіскай. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў i перачытваў школьныя праграмы. Ён не падняўся насустрач, калі яна прыйшла, але яна сама першая ласкава прывіталася:

— Добры дзень, Міхась Кірылавіч, — i падала сваю мяккую выпешчаную руку. Села з боку стала на цвёрдай самаробнай канапе, непрыкметным рухам абцягнула сукенку, амаль да чаравік закрыўшы поўныя прыгожыя ногі.

Нейкую хвіліну, збіраючы ca стала паперы i кнігі, Лемяшэвіч употай разглядаў яе, хоць i сустракаўся ўжо некалькі разоў. Гэта была жанчына гадоў трыццаці двух, даволі прывабная на выгляд. Выразны твар, праўда, крыху шырокі, з трошкі грубаватымі рысамі, але свежы i здаровы, з пяшчотнымі ямачкамі на шчоках, калі яна ўсміха: лася. «Як у чэхаўскай гераіні», — падумаў Лемяшэвіч. І яшчэ прываблівала i надавала ёй нейкую асаблівую прыгажосць шыя — поўная, як вытачаная, без адзінай складкі ці зморшчыка, мармурова-белая. Наогул, гады амаль не пакінулі яшчэ сваіх елядоў на яе твары. Выдавалі ўзрост i перажытае адны вочы — прыжмураныя i стомленыя, у якіх як бы пагасла святло, i яны пацямнелі. Хоць яшчэ i цяпер на нейкі міг у ix з'яўляліся кароткія сполахі ранейшага святла, i тады твар яе рабіўся яшчэ больш прывабным. Так бліснуў гэты сполах, калі Марына Астапаўна заўважыла, як разглядае яе дырэктар, як ён затрымаў позірк на яе шыі. Яна не какетнічала. Яна здавалася надзіва простай — нічога штучнага, падробленага. Яна не карысталася нават пудрай i фарбай. І апранута была проста, але з густам. Лемяшэвічу нават на нейкі момант шкада стала, што яна гэтак неразумна растрачвае сваю прыгажосць. Яна таксама з цікавасцю сачыла за ім, відаць, жадаючы адгадаць, навошта яе паклікалі.

Лемяшэвіч выцер хусцінкай успацелы лоб.

— Ды вы адчыніце акно. Як можна сядзець у такой духаце! ЦІ, можа, у вас сакрэтная размова са мной? — i ў вачах яе зноў бліснуў той дзіўны сполах.

Лемяшэвіч паслухмяна адчыніў акно i, каб не ўдавацца ў лішнія разважанні, сеў i па-начальніцку, у даволі катэгарычнай форме, выказаў свой намер.

Марына Астапаўна i брывом не павяла, толькі пачала глядзець на Лемяшэвіча насмешліва, як на наіўнага хлапчука, які нічога не разумее, a імкнецца вырашаць вялікія справы. Сумеўшыся ад гэтага яе позірку, ён забыўся на свой начальніцкі тон i пачаў далікатна ўгаворваць яе:

— Я спадзяюся, вы разумееце мяне. Сям'я бедная, ціхая, паселіцца ў вас у палавіне, дзе руская печ. Замінаць яны вам не будуць, дзяўчынцы ўжо сем год, у першы клас пойдзе… А старая можа нават гатаваць вам.

Яна перапыніла яго:

— Я разумею. Але дарэмна вы турбуецеся. Нікога я ў сваю кватэру не пушчу!

— Але ж кватэра школьная. І вы не маеце права займаць такую плошчу… Гэта, ведаеце, занадта для аднаго чалавека…

Яна ўздыхнула, нібы i сапраўды шкадуючы дырэктара, што ён такі наіўны.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 7

Клеванский Кирилл Сергеевич
7. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 7

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи