Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Павел Іванавіч, разважаючы, уважліва разглядваў халасцяцкую кватэру дырэктара.

— Чаму не абсталюешся? Няўтульна ў цябе. Жаніцца табе варта, Міхась Кірылавіч.

Лемяшэвіч засмяяўся.

— Нявесты няма.

— Ліха вас ведае, якія вам нявесты трэба. Пераборлівыя вы сталі занадта. Красунь шукаеце i забываецеся, што не ўсё золата, што блішчыць. У чалавека павінна быць у першую чаргу прыгожая душа. — Ён узяў электрачайнік, што стаяў на падаконніку. — Спраўны? Тады прыгатуем чай, — i сам наліў у чайнік вады.

Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз i Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара. Але Валатовіч

хутка i ix уцягнуў у размову, на першы погляд звычайную, бытавую, паўжартаўлівую размову, у якой пра справы гаварылася нібыта між іншым. Але калі Лемяшэвіч унікнуў глыбей у сутнасць гутаркі, то не мог не заўважыць, што Валатовіч умела i хітра ўсё падпарадкоўвае справе — i самую гэтую сустрэчу, i размовы пра сем'і, i жарты пра Махнача з яго гісторыяй з пячаткай, i расказы Полаза пра людзей калгаса.

У Лемяшэвіча знайшліся толькі дзве шклянкі, а таму чай пілі па чарзе. Чай заварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі — не было лыжачкі, пілі ўпрыкуску.

Полаз сур'ёзна пераконваў, што ён ніколі не піў смач: нейшага чаю, i жартаваў, што гэта лепш за гарэлку. І гэты чай з агульных шклянак неяк надзвычай зблізіў ix.

Сядзелі вакол стала, заваленага па краях газетамі i кнігамі, адсунутага ад сцяны. Ярка гарэла электрычнасць. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Па-маладому прайшоўся па пакоі, глянуў у акно.

— А хораша ў вас тут, хлопцы! Але работы! — Ён у жартаўлівым жаху схапіўся за вушы. — Хаджу вось ужо тыдзень i ўеё больш пераконваюся: дрэнна мы кіравалі калгасамі. А самае страшнае — стараліся схаваць недахопы. І так прывыклі трымаць ix пад спудам, што i самі перасталі ix заўважаць. Усё «ўра!» крычалі i саміх сябе хвалілі: ах, якія мы добрыя, мудрыя, як у нас усё ладзіцца!

Полаз засмяяўся.

— Я бачу, Павел Іванавіч, карысна кіраўнікам пабыць на нізавой рабоце.

— У гэтым i няшчасце наша было, што кіраваць калгасам у нас лічылі нізавой работай, а пасаду якоганебудзь Інструктара — кіруючай… І развялося гэтых інструктараў, якія ўсіх вучаць i ўказанні даюць, да чортавага ліха… А каму яны патрэбны? Праз ix сапраўдны кіраўнік, які можа падказаць i вырашыць, не дабіраецца да калгаса: навошта яму ехаць, глядзець, вывучаць — яму ўсё падаюць у гатовым выглядзе для любога даклада, любой справаздачы…

— Думаю, цяпер пойдзе інакш, — сказаў Лемяшэвіч. — Пленум паказаў, як трэба выкрываць недахопы.

— Само па сабе нічога не пойдзе, Міхась Кірылавіч. Усё залежыць ад нас. Мы — выканаўцы рашэнняў,— сказаў Полаз.

Валатовіч падтрымаў яго:

— Нельга думаць, што ўсё так проста… Угу, брат, інерцыя — страшная сіла. Вунь у нас у раёне… Паспрабуй сяго-таго прымусіць глянуць на сваю працу без ружовых акуляраў… Фармальна — ён самы зацяты змагар за выкананне рашэнняў. І даклад яго зараз — адны недахопы, адна чарната… Страшна робіцца: дзе ж нашы дасягненні, на што раўняцца? А па сутнасці ён i дагэтуль не бачыць ix, сапраўдных недахопаў… Ці хутчэй — не разумев ix прычын, вытокаў…

— І пачынае ўсё дзёгцем мазаць… Як Бародка на апошнім пленуме. Усіх разнёс. Адзін ён святы застаўся… — сказаў Полаз, перадаючы шклянку з чаем Раўнапольцу. Словы яго насцярожылі Валатовіча. Паўлу Іванавічу было б вельмі прыкра, каб хто-небудзь з гэтых людзей, з якімі яму належала працаваць, ведаючы яго адносіны з Бародкам, пачаў бы зараз ліелівіць яму, валіць усё на Бародку, вінаваціць яго аднаго за ўсе памылкі i недахопы. Таму ён адразу адказаў:

— Даклад быў крыху рэзкі, так. Але я думаю, справядлівы. Хто што заслужыў — павінен тое атрымаць. Не даволі самакрытычиы — гэта правильна. Ёсць такая слабасць у нашага сакратара. Але Бародка —

чалавек энергічны, дзелавы. За гэта яму варта дараваць некаторыя чалавечыя слабасці.

Гаворачы гэта, ён не зводзіў вачэй з Лемяшэвіча, з насцярожанасцю чакаючы, як паставіцца, што скажа дырэктар. Лемяшэвіч змаўчаў, i Павел Іванавіч гэта ацаніў. А Полаз запярэчыў:

— Дзелавы павінен i вырашаць усё па-дзелавому. Павінен выхоўваць людзей… А лаяць — кожны дурань зможа…

— Аз нашым братам часам інакш i нельга. Нас не штурхні — мы не паварушымся, — заўважыў Раўпаполец, па-гаспадарску наліваючы чай. Ён адсунуў адну шклянку на край стала, дзе сядзеў Валатовіч. Той сеў на сваё месца i заціснуў шклянку паміж далонямі, як бы грэючы рукі.

— Хто гэта мы? Ваша высокасць? Так i гавары. А мне трэба кіраўнік, дарадца, старэйшы таварыш, а не штурхач, — не сунімаўся Полаз. Звычайна вясёлы, жартаўлівы, ён рабіўся ўсё больш сур'ёзным i раздражнёным. Валатовіч, мабыць, ведаў яго характар i, не жадаючы, каб Полаз выказваўся пра Бародку — навошта перамываць к ост к i завочна, траціць зарад крытыкі, ці не лепш пакінуць яго на лепшы час? — стараўся скіраваць размову ўбок:

— Але i кожны з нас павінен быць самакрытычным. Я вось аглядаю калгас i — што вы думаеце, — не сорамна мне? Сёння ў клубе стаяў i думаў: сукін ты сын, старшыня райвыканкома! Біць цябе не было каму! А да мяне Міхась Кірылавіч два месяцы назад прыходзіў, я яму абяцаў… Ды, бачыш, рукі не дайшлі. Пагутарыў з Махначом i забыўся. Забыўся на клуб, забыўся, што такое Махнач, — ён паспытаў чай, укінуў у шклянку драбок цукру i адсунуў шклянку. На лбе яго разгладзіліся маршчыны. — Вось i трэба цяпер апраўдвацца перад народам… Як ты думает, Антон Пятровіч? Ты, брат, — савецкая ўлада. Твая віна гэткая ж, як i мая. Давайце, таварышы, возьмемся агульнымі сіламі i адрамантуем гэты наш клуб. Памажыце арганізаваць нядзельнік, падняць людзей, а ўсё іншае — грошы, матэрыялы — я на сябе бяру.

Лемяшэвіч узрадаваўся гэтай прапанове. Яшчэ пасля першай сутычкі з Махначом ён паставіў сабе мэту: прывесці клуб у прыстойны выгляд! Але Махнач, мабыць, знарок, з-за прынцыпу, так супраціўляўся гэтаму, што ўсе намаганні Лемяшэвіча разбіваліся аб глухую сцяну абыякавасці i коснасці. І вось адразу ўсё мянялася!

— А наогул нам трэба аб'яднаць свае сілы, развіваў між тым ужо новую думку Валатовіч, сёрбаючы чай. — Я i тады не разумеў i быў супраць драблення партыйных арганізацый. Неразумна гэта. Было пяць калгасаў у сельсавеце — была адна тэрытарыяльная арганізацыя. Стаў адзін — раздзялілі. У тэрытарыяльнай — старшыня сельсавета i сельпо, настаўнікі — актыў, інтэлігенцыя. A ў калгаснай — чатыры чалавекі: старшыня, бухгалтер, брыгадзір i даярка. Чым павінна займацца першая арганізацыя? Што можа зрабіць сваімі сіламі другая? Сход правесці нават цяжка. Каму патрэбна гэтае распыление? Чаму не могуць быць усе камуністы ў адной, калгаснай, партарганізацыі? І сельпо, i школы, i бальніца — усё гэта ў калгасе, для калгаса, усё гэта нашы надбудовы, калі можна так сказаць. І дванаццаць камуністаў у адной дружнай арганізацыі — гэта ўжо сіла, я вам скажу!

— Правільна, Павел Іванавіч! Залатыя словы! — з запалам падтрымаў Полаз, які, забыўшыся, таксама ўкінуў цукар у шклянку i цяпер размешваў яго там незавостраным алоўкам.

— Вынаходца ты, — пажартаваў Раўнаполец.

— Чакай! Давайце дамовімся, каб гэта не засталіся словы. Давайце дзейнічаць! Вам, Павел Іванавіч, як члену бюро, у райкоме націскаць. А-мы тут. Дарэчы, рыхтуем перавыбарчыя сходы. Аб'яднаемся — i Міхася Кірылавіча ў сакратары.

— Ну, што вы! Я чалавек малады, у калгасных справах не разбіраюся. Ты — рэч іншая… загартаваны кадравік.

Поделиться:
Популярные книги

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3