Крыніцы
Шрифт:
— Міхась Кірылавіч, што ж гэта такое? — дрыжачым голасам спытаў ён. — Гэта ж паклёп!
Да Лемяшэвіча пасля размовы з Сяргеем, яго сяброўскай падтрымкі вярнуўся спакой, i ён адказаў старшыні сельсавета жартам:
— A паколькі гэта паклёп, то няхай не спяць паклёпнікі. Няхай яны хвалююцца! А мы зробім толькі адзін вывад — ніколі не піць у краме!
Раўнаполец, крыху супакоіўшыся, лаяўся, камечачы ў руках газету:
— Свістун, каб ты век свістаў, не пераставаў, сукін сын, як ты свіснуў. Капелька! Каб над табой усё жыццё
22
Фельетон узварушыў усю вёску. У той вечар газету сапраўды чыталі ўсе, экземпляры яе пераходзілі з хаты ў хату, i людзі, якія не выпісвалі абласную газету, упершыню пашкадавалі. Многа было розных размоў, спрэчак, здагадак, але амаль усе прыходзілі да аднаго вываду: хлусня! Асабліва неспакойна было ў кватэрах настаўнікаў. Пакінуўшы свае неадкладныя справы — планы, сшыткі, праграмы, яны ішлі адзін да аднаго, каб «адвесці душу». Нават Арэшкін, які рэдка да каго наведваўся, з'явіўся да Вольгі Калінаўны, куды сышліся амаль усе настаўніцы, i горача выказаў там сваё абурэнне.
A дзе-нідзе фельетон выпрабоўваў адносіны людзей у сям'і i ў калектыве. Так здарылася ў Кавальчукоў.
Павел Паўлавіч прачытаў i закрычаў з неўласцівым яму запалам:
— Ды тэта ж усё хлусня! Ніякіх дошак ён не прадаваў! Не той чалавек Лемяшэвіч! Школа стала ў сто разоў лепшая!
Мая Любаміраўна цішком падкралася ззаду, абняла мужа за шыю.
— Чаго ты крычыш, Пашык! Наша справа — маўчаць ды слухаць.
— Як гэта — маўчаць! — Ён хутка павярнуўся, вызваліўся з яе абдымкаў.— Не, я маўчаць не буду! Хопіць! Я морду наб'ю, калі даведаюся, хто гэта зрабіў!
— Вой-ёй, як i герой! А адкуль ты ведаеш, што гэта няпраўда? Ходзіць ён з гэтымі старшынямі заўсёды i, вядома, выпівае. Маўчы лепш! Якая твая справа! — Голас яе загучаў уладна, рэзка i пагрозліва.
Павел Паўлавіч пакорліва схіліў галаву.
— Мне ні да чаго няма справы, жыву, як крот.
— Табе не падабаецца тваё жыццё? — са здзекам спытала Мая Любаміраўна.
Ён глянуў на жопку i — на здзіўленне ёй — са страшнай злосцю, злосцю, якой яна не бачыла ў ім ні разу, адказаў:
— Каб яно спрахла, такое жыццё!
— А мне яно падабаецца? Мне? — закрычала яна.
Але ён ужо выйшаў на нейкі момант з-пад яе ўлады i
нічога не хацеў чуць i разумець.
— З мяне людзі смяюцца! Бацька i маці не разумеюць… Быў чалавек як чалавек… a стаў — мяшок, панчоха з грашыма. Над капейкай дрыжу, людзей цураюся! На чорта мне твой дом, твой горад! Людзі i ў вёсцы жывуць па-чалавечаму! З горада едуць.
— Ну i ты жыві! Жыві! Ідзі гуляй! Бяжы да Лемяшэвіча, да Прыходчанкі! Табе ж жонка абрыдла, — ужо не крычала, а з пагардай i нянавісцю шыпела Мая Любаміраўна. — Жыві, як яны… А я не жадаю! Чуеш ты? Не жадаю!
— Што ты мне тыцкаеш Прыходчанку! — яшчэ больш узлаваўся Павел Паўлавіч. — Ты
Мая Любаміраўна пабялела, у яе ажно дух заняло.
— Дык ты раўняеш мяне з ёй! Нягоднік! — І ў мужа паляцеў падручнік геаметрыі для сёмага класа.
Кніга балюча стукнула яго па носе. Мая Любаміраўна кінулася на ложак i ўткнулася тварам у падушку. Істэрыка такая паўтаралася не раз, але падручнікам яна кідалася ўпершыню, i гэта страшэнна пакрыўдзіла спакойнага, рахманага Паўла Паўлавіча. Яму да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, i жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным i немагчымым.
«Не, так далей жыць нельга! Яна пераканаецца, што ў мяне хопіць сілы волі. Я давяду ёй!» І ён сам паверыў у сваю сілу, рашучасць i адчуў палёгку, нават знікла злосць на жонку: яна слабая, бязвольная жанчына, апанаваная ідэяй пераехаць у горад i набыць там уласны домік, што з яе возьмеш! Паглядзеўшы ў люстэрка на свой прыпухлы нос, Павел. Паўлавіч сунуў у кішэню газету i пачаў апранацца. Перайначваць сваё жыццё ён пачне зараз жа, неадкладна!
Мая Любаміраўна ляжала, усхліпвала, але ўпотай пільна сачыла за мужам. І як толькі ён пайшоў да дзвярэй, яна кінулася за ім, ухапілася за плечы.
— Не пушчу! Не пушчу нікуды! Буду крычаць!
A ў другой палавіне хаты жылі яго бацькі, якія i так ужо насцярожана прыслухоўваліся да лаянкі i ў душы радаваліся — радаваліся першаму пратэсту сына супроць жончынага прыгнёту.
Павел Паўлавіч разгубіўся, паверыўшы, што яна сапраўды здольна закрычаць, i мусіў пайсці на кампраміс.
— Супакойся. Што за глупства! Я схаджу да Лемяшэвіча, трэба чалавека падтрымаць.
— У такую цемру! Нікуды не пойдзеш! Не пушчу! — Яны жылі на пасёлку, кіламетры за два ад Крыніц.
Адчуваючы, як знікае яго рашучасць, Павел Паўлавіч, каб моральна падтрымаць сябе, зноў узлаваўся.
— Пусці! Што гэта за жыццё! Па двор выйсці — трэба дазвол у ж он к i браць!
Мая Любаміраўна, убачыўшы, што ён начынае гневацца не на жарт, адразу змяніла тактыку: ласкава абняла, пацалавала ў вуха.
— Даруй мне, Пашык, калі я вінавата. Даруй. Я нешта дрэнна адчуваю сябе. Нервы. Пашкадуй мяне — не ідзі. Я ж памру, пакуль дачакаюся цябе. Такая ноч!
Яму сапраўды стала шкада яе, i ён велікадушна згадзіўся застацца дома.
— Добра, я не пайду зараз. Але я не буду маўчаць — так i ведай! Я за праўду жыцця не пашкад. ую! Я заўтра ж прапаную ўсім настаўнікам напісаць калектыўнае пісьмо ў рэдакцыю, — гаварыў ён, распранаючыся.
Яна маўчала.
У той жа вечар Бародка зайшоў да Марыны. Ён даўно не наведваўся ўжо i таму прагна абняў яе на парозе, як толькі яна адчыніла, пацалаваў у пухлыя гарачыя губы. Распрануўшыся, яшчэ раз моцна прытуліў да сябе.
— Засумаваў я, Марынка, па табе. Харошая мая! Толькі каля цябе i адпачываю.