Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Я слухала Марозаву. У яе — шчаслівая прафесія. Яна з кожным чалавекам, як з сябрам, i аб усім умее расказачь проста… Учора яна расказвала пра пастанову, а гаварыла пра здароўе людзей…

А Прыходчанка пасля гэтай нарады падышла да Лемяшэвіча i сам-насам сказала:

— Я буду працаваць, але замяніце мне, калі ласка, участак. На гэтай ферме — адны бабы. Не люблю баб. — Яна вымавіла апошнія словы з такой знявагай да той палавіны чалавечага роду, да якой належала сама, што гэта проста ашаламіла Міхася Кірылавіча. Не ведаючы, што адказаць, ён паабяцаў пагутарыць з Полазам, каб яе перавялі агітатарам у якую-небудзь будаўнічую брыгаду, дзе адны мужчыны. А пасля ён думаў над яе словамі, абураўся i быў нездаволены сабой, што даў такое абяцанне. Гэтая жанчына не раз ужо здзіўляла яго надзвычайнай супярэчлівасцю свайго характару: то яна выказвала разумныя думкі, выяўляла разумную ініцыятыву, то раптам гаварыла i

рабіла страшэнныя глупствы. Праўда, у гэтых яе словах не было нічога дзіўнага: йна не любіла жанчын таму, што жанчыны не любілі яе, зуб за зуб, як кажуць. Але Лемяшэвіч успомніў, як яму скардзілася Вольга Калінаўна, даводзячы, што Прыходчанка заніжае вучаніцам адзнакі, што нельга паверыць i пагадзіцца, каб па такіх прадметах, як руская мова i літаратура, сярэднія вучні паспявалі лепш за самых здольных вучаніц. Тады Лемяшэвіч не надаў гэтаму асаблівай увагі, пажартаваў нават i супакоіў маладую настаўніцу. А цяпер, пасля парады, сам праверыў класныя журналы i пераканаўся, што гэта, бадай, сапраўды так. Але паспрабуй заікніся такой Марыне Астапаўне, што варта павышаць адзнакі!

І, аднак, усё гэта не магло быць прычынай ненармальных адносін у калектыве. Прычына ў нечым іншым. Але ў чым? «А магчыма, што i няма яе, магчыма, усё гэта мне здаецца», — думаў ён.

* * *

Неяк надвячоркам Лемяшэвіч зайшоў да Данілы Платонавіча. У апошні час ён да старога наведваўся не так часта, як у першыя месяцы, асабліва да пачатку навучальнага года. Набралася пямала рознай работы, нагрузак, з'явілася многа новых знаёмых, з якімі яго звязвала грамадская праца, як, напрыклад, з Валатовічам, які цяпер часта заходзіў вечарамі, i яны абмяркоўвалі калгасныя справы, спрачаліся, пілі чай, гулялі ў шахматы. Мацнела дружба з Сяргеем Касцянком. Лемяшэвіч з прыемнасцю хадзіў у МТС на сходы, парады i нават часта ў вольны час ездзіў з галоўным інжынерам у брыгады, у іншыя калгасы, дзе, дарэчы, пры выпадку знаёміўся ca школамі, з радасцю пераконваючыся, што ў яго школе многае лепш, што i калектыў, якім ён не зусім здаволены, таксама лепшы, дружнейшы. Магчыма, сам Даніла Платонавіч крыху быў вінаваты, што ў Лемяшэвіча аслабла цікавасць да яго. Малады дырэктар спадзяваўся, што гэты стары, вопытны педагог будзе i надалей яго бліжэйшым памочнікам, дарадцам — будзе вырашаць усе спрэчкі, памагаць, раіць, вучыць маладых настаўнікаў, у тым ліку i яго, Лемяшэвіча.

Але стары, праявіўшы пэўную энергію i ініцыятыву ў часе рамонту школы, як толькі пачаліся заняткі, як бы астыў. У настаўніцкай не было чалавека больш маўклівага i сціплага: сядзе дзе-небудзь у куточку, слухае, усміхаецца нейкім сваім думкам i, пакуль да яго не звернуцца, не спытаюць, ніколі не ўмяшаецца ў спрэчку, хоць, усе ведалі i сам ён ведаў гэта, адзін ён здольны разблытаць многія самыя спрэчныя пытанні, толькі з яго думкай могуць згадзіцца непрымірымыя спрачальнікі. Лемяшэвіча такія паводзіны старога вельмі непакоілі i прымушалі ўсё больш крытычна сгавіцца да сябе: яму здавалася, што Даніла Платонавіч зрабіўся такім таму, што расчараваўся ў ім, дырэктару. Тым больш што паводзіў ён сябе так толькі сярод настаўнікаў. Іншым ён быў сярод калгаснікаў i зусім перайначваўся, калі прыходзіў да вучняў, асабліва ў свой, дзесяты клас. Там ён рабіўся гаманкім, вясёлым, жыццярадасным, там, здавалася, былі самыя лепшыя i самыя блізкія яго сябры. Часцей за ўсё ён i не прыходзіў на перапынках у настаўніцкую: заставаўся ў класе адказваць на пытанні ці нешта расказваць. Лемяшэвіч мусіў нават зрабіць яму далікатную заўвагу: «Вам жа трэба адпачываць, Даніла Платонавіч, ды i вучням таксама».

Аб чым ён гутарыў з вучнямі? Што расказваў? Лемяшэвіча гэта цікавіла, i ён разы два-тры падслухаў выпадкова. Першы раз на перапынку, акружаны дзесяцікласнікамі, пераважна хлопцамі, Даніла Платонавіч расказваў аб дзяржаўным ладзе Францыі: аб парламенце, працэдурах галасавання, урадавых крызісах i ix сутнасці. У той час Францыя якраз перажывала чарговы ўрадавы крызіс, i таму няцяжка было зразумець, чаму ўзнікла такая размова. Расказваў Даніла Платонавіч займальна, з такімі падрабязнасцямі, якіх не ведаў i Лемяшэвіч, i вельмі дасціпна, на гістарычных прыкладах, выкрываў сутнасць усёй гэтай «дэмакратыі».

— Вы, Даніла Платонавіч, быццам самі там сядзелі, у парламенце, — пажартаваў Лявон, i ўсе засмяяліся, стары таксама смяяўся разам ca сваімі вучнямі.

Яшчэ цікавейшай была другая размова, якую Лемяшэвічу ўдалося пачуць. Даніла Платонавіч з захапленнем кіраваў драматычным гуртком — ставіў «Грозу» i «Паўлінку». Гурткоўцы збіраліся на рэпетыцыі ў школу вечарамі i часта заседжваліся даволі позна. Вяртаючыся аднойчы з пасяджэння праўлення i ўбачыўшы ў адным з класаў святло, Лемяшэвіч непрыкметна зайшоў i спыніўся ў калідоры, каля прыадчыненых дзвярэй. Ён думаў, што

ўсё яшчэ прадаўжаецца рэпетыцыя, у часе якой звычайна бывае даволі шумна. Не, цяпер было ціха, i ў насцярожанай цішыні гучаў ціхі, крыху хрыпаты голас Данілы Платонавіча:

— …і вось гэты паэт з вялікім натхненнем i талентам апяваў у сваіх вершах сваю каханую. Прыгажэй за яе няма ў цэлым свеце! Вочы яе, як глыбокія празрыстыя крыніцы, як зоры… Як ранішнія праменні сонца, яе позірк… Вусны яе… З чым толькі ён не параўноўваў яе вусны! Як спеў цудоўнай флейты, яе голас… I ўсё гэта пісалася з такой сілай, што нельга было не верыць, i ўсе верылі: каханая паэта — самая прыгожая жанчына на зямлі. Прачытаў гэтыя вершы шах, уладар краіны, i паклікаў паэта. «Слухай, паэт, — сказаў шах, — у мяне сто трыццаць жонак, ix прыгажосць можа зацьміць сонца, бо мае сатрапы шукалі мне па ўсёй краіне самых найпрыгажэйшых жанчын. Аднак пра самую прыгожую з маіх жонак я не магу сказаць i дзесятай часткі таго, што ты напісаў пра сваю каханую. Якая ж гэта павінна быць прыгажуня! Пакажы яе мне!» І паэт мусіў паказаць шаху сваю каханую. Уладар убачыў звычайную дзяўчыну i, вядома, угневаўся. «Ты хлусіш, паэт! — крыкнуў ён. — Няма ў тваёй каханай таго хараства, пра якое ты спяваеш! Яна — звычайная, простая дзяўчына. Ты хлус!» А паэт адказаў: «Уладар, каб убачыць усю чароўнасць маёй каханай, на яе трэба паглядзець не вашымі, a маімі вачамі…»

Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэтую ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце i, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней.

— Вось што такое прыгажосць! Тут — твае ўласныя пачуцці на першым месцы! Калі кахаеш, не толькі сама каханая здаецца самай прыгожай — увесь свет прыгажэе, — весела заключыў Даніла Платонавіч.

Вучні спачатку ўсе разам неяк радасна ўздыхнулі, потым засмяяліся, загаманілі, пачалі жартаваць:

— Такі нос, як у Каці,— каму ён здасда прыгожым?

— Ці твой язык?

— У языка — іншая функцыя!

— Паўлік Варанец таксама піша вершы сваёй каханай. Паўлік, прачытай!

Вучні разышліся па класе, i Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі i — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.

Пасля ён доўга думаў над гэтай размовай, думаў з вялікай павагай да Данілы Платонавіча. У чым сакрэт, што з чалавекам, які ў чатыры разы, калі не больш, старэйшы за кожнага з ix, вучні ахвотна гутараць на любыя тэмы, нават на так.ія, як каханне? А вось яму, маладому педагогу, яны ні разу не задалі такога пытання, хоць, здаецца, ён робіць усё патрэбнае, каб заваяваць ix давер'е. Праўда, ён можа пахваліцца, што вучні паважаюць яго, магчыма, нават любяць, але не можа сказаць, што яны давяраюць яму гэтак жа, як давяраюць Данілу Платонавічу. Было б такое давер'е — то ў прысутнасці яго на камсамольскіх i іншых сходах гэтыя разумныя i дасціпныя юнакі i дзяўчаты, напэўна, не выступалі б так суха, афіцыйна, нецікава, як яны выступаюць. І дарэмныя яго спробы разварушыць ix, прымусіць гаварыць аб тым, што хвалюе ix больш за ўсё. Ён успамінаў шматлікія дысертацыі сваіх калег на тэму аб формах камсамольскай работы ў старэйшых класах, i яму стала крыўдна за ix, за педагагічную навуку — як яе засушылі! Як мала ў гэтым раздзеле педагогікі жывой практыкі, жыцця i як многа прапісных ісцін, афіцыйнасці i непатрэбнай параднасці!

Жыццё, практыка ставіла перад былым ці, магчыма, i будучым дысертантам тысячы самых нечаканых пытанняў, але не на ўсе давала адказы.

У Шаблюка Лемяшэвіч застаў Наталлю Пятроўну. Яна сядзела ўсё ў тым жа скураным крэсле І, трымаючы ў руцэ сподак, з дзіцячай цікаўнасцю сачыла, як з чайнай лыжачкі сцякае бурштынавы мёд. Гэта яе ўлюбёны занятак, яна не так любіла мёд есці, як удыхаць яго водар i любавацца дзівосным колерам. Убачыўшы ў дзвярах Лемяшэвіча, яна хутка паставіла на стол сподак, адсунула далей ад сябе, выпрасталася i нахмурылася. Лемяшэвіч падышоў да яе першай i падаў руку. У адказ яна нехаця i абыякава падала сваю, без поціску, без прывітання. Гэтая яе сумысная няўважлівасць сапраўды ўжо абразіла Лемяшэвіча. Ён моўчкі адвярнуўся і, хоць бачыўся ў школе, прывітаўся з Данілам Платонавічам, які сядзеў на табурэце перад грубкай i падкідаў дровы. У грубцы весела разгараліся смалякі, страляла іскрамі. Ад водсвету бледнага полымя твар старога настаўніка здаваўся васковым, на ім глыбей вырысоўваліся маршчыны.

Лемяшэвіч падсунуў другі табурэт i сеў побач.

— Здаецда, пойдзе снег. На захадзе снегавыя хмары, — сказаў ён першае, што прыйшло ў галаву: размовы часта пачынаюцда з надвор'я.

— Пойдзе, — сказаў Даніла Платонавіч. — Мае барометры паказваюць. — Ён кінуў на сапраўдны барометр, што вісеў на сцяне пад вялікім партрэтам чалавека ў вайсковым — сына яго, i на свае ногі.

Наталля Пятроўна паднялася i пачала завязваць цёплую хуетку.

— Я пайду.

Даніла Платонавіч здзіўлена паглядзеў на яе.

Поделиться:
Популярные книги

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3