Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А чаго мне больш хацець? У мяне ёсць джунглi i Ласка Джунгляў! Хiба ёсць яшчэ што-небудзь на свеце памiж усходам i захадам?

– А кобра казала...
– пачаў Каа.

– Якая кобра? Тая, што прапаўзла зараз, нiчога не казала: яна выправiлася на паляванне.

– Не гэтая, а другая.

– I шмат у цябе спраў з Ядавiтым Народам? Я iх не чапаю, няхай iдуць сваёй дарогай. Яны носяць смерць у пярэднiх зубах, i гэта нядобра - яны такiя маленькiя. Але з якой жа гэта кобрай ты размаўляў?

Каа павольна пагойдваўся на вадзе,

як параход на бакавой хвалi.

– Тры цi чатыры месяцы назад, - сказаў ён, - я быў на паляваннi ў Халодных Бярлогах - ты, можа, яшчэ не забыўся пра iх, - i стварэнне, за якiм я гнаўся, з вiскам кiнулася паўз вадаёмы да таго дома, якi я калiсьцi праламаў дзеля цябе, i ўцякло пад зямлю.

– Але ў Халодных Бярлогах нiхто не жыве пад зямлёй.
– Маўглi сцямiў, што Каа гаворыць пра Малпiн Народ.

– Гэтае стварэнне не жыло, а ратавала сваё жыццё, - адказаў Каа, высоўваючы трапяткi язык.
– Яно запаўзло ў нару, якая iшла вельмi далёка. Я папоўз за iм, забiў яго, а потым заснуў. А калi прачнуўся, дык папоўз уперад.

– Пад зямлёю?

– Ага. I нарэшце натрапiў на Белы Клабук - белую кобру, якая гаварыла са мною пра незразумелыя рэчы i паказала мне шмат такога, чаго я нiколi яшчэ не бачыў.

– Новую дзiчыну? I добрае было ў цябе паляванне?
– Маўглi шпарка перавярнуўся на бок.

– Гэта была не дзiчына, я паламаў бы аб яе ўсе зубы, але Белы Клабук сказаў, што людзi - а гаварыў ён так, быццам ведае гэтую пароду, - што людзi аддалi б усё да апошняга дыхання, каб толькi зiрнуць на гэтыя рэчы.

– Паглядзiм!
– сказаў Маўглi.
– Цяпер я ўспамiнаю, што калiсьцi быў чалавекам.

– Цiха, цiха! Паспешлiвасць загубiла Жоўтую Змяю, якая з'ела сонца. Мы пагаварылi пад зямлёй, i я расказаў пра цябе, называў цябе чалавекам. Белая кобра сказала (а яна сапраўды старая, як джунглi): "Даўно ўжо не бачыла я чалавека. Няхай прыйдзе, тады i пабачыць усе гэтыя рэчы. За сама малую з iх шмат хто з людзей не пашкадаваў бы жыцця".

– Значыцца, гэта новая дзiчына. А Ядавiты Народ нiколi ж не кажа нам, дзе ёсць няпуджаная дзiчына. Яны нядобразычлiвыя.

– Гэта не дзiчына. Гэта... гэта... я не магу сказаць, што гэта такое.

– Мы пойдзем туды. Я нiколi яшчэ не бачыў белай кобры, ды i на ўсё астатняе мне таксама хочацца паглядзець. Гэта яна iх забiла?

– Яны ўсе нежывыя. Кобра сказала, што пiльнуе iх.

– А! Як воўк пiльнуе здабычу, калi прывалачэ яе ў логава. Хадзем!

Маўглi падплыў да берага, пакачаўся па траве, каб абсохнуць, i яны ўдвух рушылi да Халодных Бярлогаў - закiнутага горада, пра якi вы, магчыма, чыталi.

Маўглi цяпер анi не баяўся малпаў, затое малпы дрыжалi ад страху перад Маўглi. Але Малпiна племя гойсала цяпер па джунглях, i Халодныя Бярлогi стаялi ў святле месяца пустыя i маўклiвыя.

Каа падпоўз да руiнаў княжацкай альтанкi пасярэдзiне тэрасы, перабраўся цераз кучы шчэбню i слiзгануў унiз па засыпанай абломкамi лесвiцы, якая вяла ў падзямелле. Маўглi падаў Змяiны

Поклiч: "Мы з вамi адной крывi, вы i я!" - i папоўз за iм на карачках. Абодва яны доўга паўзлi па нахiленым калiдоры, якi некалькi разоў паварочваў убок, i нарэшце дабралiся да такога месца, дзе корань старога дрэва, што ўзнiмалася над зямлёй футаў на трыццаць, выцiснуў са сцяны вялiкi камень. Яны пралезлi ў дзiрку i апынулiся ў прасторным падзямеллi, скляпенне якога, рассунутае каранямi дрэў, таксама было ўсё ў расколiнах, так што зверху ў цемру падалi тонкiя праменьчыкi святла.

– Надзейны прытулак!
– сказаў Маўглi i выпрастаўся на ўвесь рост.
– Толькi ён занадта далёка, каб кожны дзень у iм бываць. Ну, а што ж мы тут убачым?

– Хiба я нiшто?
– сказаў чыйсьцi голас у глыбiнi падзямелля.

Перад Маўглi мiльгнула штосьцi белае, i паступова ён разгледзеў такую вялiзную кобру, якiх ён дагэтуль не сустракаў, - амаль восем футаў даўжынёй, вылiнялую ад жыцця ў цемры да жаўцiзны старой слановай косцi. Нават акуляры на раздзьмутым клабуку зрабiлiся ў яе бледна-жоўтымi. Вочы ў кобры былi чырвоныя, як рубiны, i ўся яна была такая дзiўная з выгляду.

– Добрага палявання!
– сказаў Маўглi, у якога ветлiвыя словы, як i паляўнiчы нож, былi заўсёды напагатове.

– Што новага ў горадзе?
– спытала белая кобра, не адказваючы на прывiтанне.
– Што новага ў вялiкiм горадзе, абгароджаным сцяною, у горадзе сотнi сланоў, дваццацi тысяч коней i незлiчоных статкаў, - у горадзе князя над дваццаццю князямi? Я станаўлюся тугаватай на вуха i даўно ўжо не чула баявых гонгаў.

– Над намi джунглi, - сказаў Маўглi.
– Са сланоў я ведаю толькi Хатхi i яго сыноў. А што такое "князь"?

– Я гаварыў табе, - лагодна сказаў Каа, - я гаварыў табе чатыры месяцы назад, што твайго горада ўжо няма.

– Горад, вялiкi горад у лесе, чые вароты ахоўваюцца княжацкiмi вежамi, не можа знiкнуць. Яго пабудавалi яшчэ да таго, як дзед майго дзеда вылупiўся з яйка, i ён будзе стаяць i тады, калi сыны маiх сыноў пабялеюць, як я. Саладхi, сын Чандрабiджы, сына Вiйеджы, сына Ягасары, пабудаваў яго ў даўнiя часы. А хто ваш валадар?

– След згубiўся, - сказаў Маўглi, звяртаючыся да Каа.
– Я не разумею, што яна гаворыць.

– Я таксама. Яна вельмi старая... Прамацi Кобраў, тут навокал адны толькi джунглi, як i было заўсёды, ад самага пачатку.

– Тады хто ж ён, - спытала белая кобра, - той, што сядзiць перада мною i не баiцца? Той, што не ведае iменi князя i размаўляе на нашай мове вуснамi чалавека? Хто ён, з нажом паляўнiчага i мовай змяi?

– Мяне завуць Маўглi, - быў адказ.
– Я з джунгляў. Ваўкi - мой народ, а гэта Каа, мой брат. А ты хто, Мацi Кобраў?

– Я вартавы княжацкага скарбу. Каран Раджа палажыў нада мною камянi яшчэ тады, калi ў мяне была цёмная скура, каб я забiвала тых, што прыйдуць сюды красцi. Потым скарбы апусцiлi пад камень, i я пачула спевы жрацоў, маiх настаўнiкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы