Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Выкачаны ў пыле кот тым часам стаяў на заднiх лапах i кланяўся Маргарыце. Цяпер на грудзiне ў ката быў белы фрачны гальштук-банцiк, а на раменьчыку перламутравы дамскi бiнокль. Акрамя таго, вусы ў ката былi пазалочаныя.

– Ну што гэта такое!
– усклiкнуў Воланд.
– Нашто ты пазалацiў вусы? I нашто табе патрэбен гальштук, калi ты без штаноў?

– Штаны кату не патрэбны, месiр, - з адчуваннем сваёй годнасцi адказаў кот.
– Цi не загадаеце вы мне, месiр, абуць i боты? Кот у ботах бывае толькi ў казках, месiр. Але цi бачылi вы хоць

каго-небудзь на балi без гальштука, месiр? Я не збiраюся спакушаць лёс i не хачу, каб мне далi ў каршэнь. Кожны ўпрыгожвае сябе як ўмее. Лiчыце, што сказанае датычыць i бiнокля, месiр!

– Але вусы?..

– Не разумею, - суха запярэчыў кот, - чаму, калi галiлiся сёння, Азазела i Кароўеў пасыпалi сябе белаю пудраю, а чым яна лепшая за залатую? Я пафарбаваў вусы, вось i ўсё! Iншая справа, каб я пагалiўся! Паголены кот гэта сапраўды чортведама што, я згодзен. А наогул, - тут голас у ката затрымцеў пакрыўджана, - я бачу, што вы да мяне прыдзiраецеся i што пытанне ставiцца, цi быць мне наогул на балi? Што вы мне адкажаце на гэта, месiр?

I кот гэтак надзьмуўся ад крыўды, што здавалася - вось-вось лопне.

– Ай, абармот, абармот, - Воланд кiваў галавой i гаварыў, - кожны раз, калi прайграе, ён пачынае загаворваць зубы, як сама апошнi падманшчык на мосце. Сядай зараз жа i перастань балбатаць глупства!

– Я сяду, - адказаў кот i сеў, - але запярэчу наконт сказанага. Гаворка мая зусiм не балбатня, як вы сказалi ў прысутнасцi панi, а ланцуг прадуманых сiлагiзмаў. Гэта маглi б па-сапраўднаму ацанiць такiя знатакi, як Сэкс Эмпiрык, Марцыян Капела, а не выключана, што i сам Арыстоцель...

– Шах каралю, - сказаў Воланд.

– Калi ласка, калi ласка, - сказаў кот i пачаў праз бiнокль глядзець на дошку.

– Такiм чынам, - звярнуўся да Маргарыты Воланд, - рэкамендую вам, донна, маю свiту. Гэты прытварака - кот Бегемот. З Кароўевым i Азазелам вы ўжо пазнаёмiлiся, знаёмлю з маёй служанкаю Гелаю. Увiшная, змысная, i няма такое паслугi, якую яна не змагла б аказаць.

Прыгажуня Гела ўсмiхнулася, зiрнула на Маргарыту зялёнымi вачыма, не пераставала чэрпаць прыгаршчамi мазь i накладваць яе на калена.

– Ну вось i ўсё, - скончыў Воланд i зморшчыўся, калi Гела залiшне моцна сцiснула яго калена, - гурт, як бачыце, невялiкi, розны i просты.
– Ён змоўк i пачаў круцiць перад сабой свой глобус, зроблены гэтак па-майстэрску, што сiнiя акiяны на iм рухалiся, а шапка на полюсе ляжала як сапраўдная, ледзяная i снежная.

На дошцы тым часам адбывалася мiтусня. Зусiм разгублены кароль у белай мантыi таптаўся на клетцы i ў адчаi падымаў рукi. Тры белыя пешкi-ландскнехты з алебардамi разгублена глядзелi на афiцэра, якi размахваў шпагаю i паказваў наперад, дзе ў сумежных клетках, белай i чорнай, былi вiдаць два коннiкi Воланда на гарачых конях, якiя бiлi капытамi.

Маргарыту надзвычай зацiкавiла i ўразiла, што шахматныя фiгуркi былi жывыя.

Кот апусцiў бiнокль, цiхенька падапхнуў свайго караля ў плечы. Той адчайна захiлiў твар рукамi.

– Цяжкавата,

дарагi Бегемот, - цiха сказаў Кароўеў з'едлiвым голасам.

– Становiшча сур'ёзнае, але не безнадзейнае, - адазваўся Бегемот, - нават болей: я цалкам перакананы ў перамозе. Трэба добра прааналiзаваць становiшча.

Гэты аналiз ён пачаў праводзiць крыху дзiўным метадам, пачаў крыўляцца i нешта паказваць свайму каралю.

– Нiчога не дапамагае, - заўважыў Кароўеў.

– Ай!
– ускрыкнуў Бегемот.
– Папугаi, як я i прарочыў!

Сапраўды, недзе здалёк пачуўся шум шматлiкiх крылаў. Кароўеў i Азазела знiклi, Бегемот яшчэ мацней замiргаў. Белы кароль нарэшце здагадаўся, чаго ад яго хочуць. Ён раптам скiнуў з сябе мантыю, кiнуў яе на клетку i ўцёк з дошкi. Афiцэр накiнуў на сябе пакiнутае каралеўскае адзенне i заняў каралеўскае месца.

Кароўеў i Азазела вярнулiся.

– Падман, як i заўсёды, - бурчаў Азазела i скоса глядзеў на Бегемота.

– Мне здалося, - адказаў кот.

– Ну што ж, доўга гэта будзе працягвацца?
– спытаўся Воланд.
– Шах каралю.

– Я, мабыць, недачуў, мой мэтр, - адказаў кот, - шаха каралю няма i быць не можа.

– Паўтараю, шах каралю.

– Месiр, - трывожна-фальшывым голасам адазваўся кот, - вы ператамiлiся: няма шаха каралю!

– Кароль на клетцы г-два, - сказаў Воланд i не зiрнуў на дошку.

– Месiр, я ў адчаi!
– завыў кот, на мордзе ў яго нiбы адбiўся жах.
– Але на гэтай клетцы няма караля!

– Што такое?
– недаўменна спытаўся Воланд i пачаў прыглядацца да дошкi, дзе афiцэр, якi стаяў на каралеўскай клетцы, адварочваўся i захiляўся рукою.

– Ах ты нягоднiк!
– задумлiва сказаў Воланд.

– Месiр! Я зноў звяртаюся да логiкi, - загаварыў кот i прыцiснуў лапу да грудзей.
– Калi партнёр аб'яўляе шах каралю, а караля ўжо i ў памiне няма на дошцы, шах прызнаецца несапраўдным.

Ты здаешся цi не?
– страшным голасам крыкнуў Воланд.

– Дазвольце падумаць, - пакорлiва адказаў кот, абапёрся локцямi на стол, заткнуў вушы лапамi i пачаў думаць. Думаў ён доўга i нарэшце сказаў: - Здаюся.

– Забiць упартае стварэнне, - шапнуў Азазела.

– Ага, здаюся, - сказаў кот, - але здаюся выключна таму, што не магу гуляць у атмасферы цкавання!
– Ён устаў, i шахматныя фiгуркi самi палезлi ў скрынку.

– Гела, час, - сказаў Воланд, i Гела знiкла з пакоя.
– Нага разбалелася, а тут гэты баль...
– працягваў Воланд.

– Дазвольце мне, - цiха папрасiла Маргарыта.

Воланд уважлiва паглядзеў на яе i падставiў калена. Гарачая, быццам лава, жыжка апякала рукi, але Маргарыта старалася не моршчыцца, расцiрала ёю калена.

– Свiта пераконвае, што гэта рэўматызм, - гаварыў Воланд i не спускаў позiрку з Маргарыты, - але ў мяне вялiкае падазрэнне, што гэты боль мне пакiнула на памяць чароўная ведзьма, з якой я блiзка пазнаёмiўся ў тысяча пяцьсот семдзесят першым годзе на Брокенскiх гарах, на Чортавай Кафедры.

Поделиться:
Популярные книги

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Макеев Алексей Викторович
Полковник Гуров
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
боевики
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут