Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Маргарыта зрабiла яшчэ адзiн рывок, i тады ўсё збоiшча дахаў правалiлася скрозь зямлю, а замест яго з'явiлася ўнiзе цэлае возера мiгатлiвых электрычных агеньчыкаў, i гэтае возера раптам паўстала вертыкальна, а потым з'явiлася над галавой у Маргарыты, а пад нагамi блiснула поўня. Маргарыта зразумела, што перакулiлася, вярнулася ў нармальнае становiшча, азiрнулася, але i возера ўжо не было, яно засталося там, ззаду, засталося толькi ружовае зарыва над небакраем. I яно знiкла праз секунду, i Маргарыта ўбачыла, што яна сам-насам з поўняй, якая ляцела вышэй за яе i злева. Валасы ў Маргарыты даўно ператварылiся ў стог, а месячнае святло са свiстам абмывала яе цела. Па тым, як унiзе два рады рэдзенькiх агеньчыкаў злiлiся ў дзве суцэльныя лiнii, па тым,

як хутка яны знiклi ззаду, Маргарыта здагадалася, з якою вар'яцкаю хуткасцю яна ляцiць, дзiвiлася, што не задыхаецца ад гэтага лёту.

Праз некалькi секунд далёка ўнiзе, у зямной чарнаце, успыхнула новае возера электрычнага святла i падкацiлася пад ногi на ляту, але яно адразу ж закружылася вiхрам i правалiлася ў зямлю. Яшчэ некалькi секунд - гэтакае ж самае вiдовiшча.

– Гарады! Гарады!
– закрычала Маргарыта.

Пасля гэтага яна разы два цi тры бачыла пад сабою цьмяна адсвечаныя нейкiя шаблi, якiя ляжалi ў расчыненых чорных похвах, i яна здагадалася, што гэта рэкi.

Лятуха задзiрала галаву ўгору i ўлева, любавалася тым, што поўня iмчыцца за ёю, як звар'яцелая, назад у Маскву i адначасова нейкiм дзiўным чынам стаiць на адным месцы, гэтак, што выразна бачны на ёй нейкi загадкавы, цёмны - цi то дракон, цi канёк-гарбунок, востраю мордачкаю завернуты да пакiнутага горада.

Тут Маргарыта падумала, што на самай справе яна дарэмна гэтак гонiць швабру, пазбаўляе сябе асалоды разгледзець што-небудзь як след, нацешыцца палётам. Ёй нешта падказвала, што там, куды яна ляцiць, яе пачакаюць i што няма патрэбы сумаваць ёй ад гэтакае шалёнае хуткасцi i вышынi.

Маргарыта нахiлiла швабру вехцем наперад, гэтак, што тронак падняўся ўгору, запаволiла ход i пайшла ўнiз, да зямлi. I гэтае iмчанне, быццам на паветраных саначках, прынесла найвялiкшую асалоду. Зямля падалася да яе, i з незразумелай да гэтага чорнае гушчы паказалiся яе таямнiцы i прыгажосць у месячную ноч. Зямля iшла насустрач Маргарыце, i Маргарыту ўжо абвявала водарам зялёных лясоў. Маргарыта ляцела над самым туманам роснага луга, потым над сажалкай. Пад Маргарытаю хорам спявалi жабы, а недзе ўдалечынi хваляваў сэрца, шумеў цягнiк. Маргарыта хутка ўбачыла яго. Ён поўз павольна, як вусень, пыхкаў у паветра iскрамi. Маргарыта абагнала яго, праляцела яшчэ над адным водным люстэркам, у якiм праплыла пад нагамi другая поўня, яшчэ больш апусцiлася ўнiз i паплыла, ледзь не кранаючыся нагамi вершалiн векавых сосен.

Цяжкi шум распоратага паветра пачуўся ззаду i пачаў даганяць Маргарыту. Пакрысе да гэтага шуму чагосьцi лятучага, як снарад, далучыўся жаночы рогат. Маргарыта азiрнулася i ўбачыла, што яе даганяе нейкi дзiўны цёмны прадмет. Ён даганяў Маргарыту i ўсё болей абазначаўся, можна было пазнаць, што нехта ляцiць вершкi. Нарэшце ён i зусiм абазначыўся: запаволiўшую хуткасць Маргарыту дагнала Наташа.

Яна, зусiм голая, з растрапанымi на ветры валасамi, ляцела верхам на тоўстым япруку, якi ў пярэднiх капыцiках трымаў партфель, а заднiмi люта перабiраў у паветры. Пенснэ яго ляцела побач на шнурку, зрэдку паблiсквала пры месяцы i патухала, а капялюш увесь час спаўзаў япруку на вочы. Маргарыта прыгледзелася i пазнала ў япруку Мiкалая Iванавiча, i тады рогат яе загрымеў над лесам, змяшаўся з Наташыным рогатам.

– Наташка!
– пранiзлiва закрычала Маргарыта.
– I ты намазалася крэмам?

– Галубка мая!
– будзiла сваiм лямантам у адказ сасновы бор Наташа. Каралева мая французская, ды я намазала лысiну i яму!

– Прынцэса!
– плаксiва зароў япрук i галопам панёс далей Наташу.

– Галубка мая, Маргарыта Мiкалаеўна!
– крычала Наташа i iмчала побач з Маргарытаю.
– Прызнаюся, узяла крэм! I мы ж таксама хочам жыць i лётаць! Даруйце мне, уладарка мая, а я не вярнуся, нiзашто не вярнуся! Вой, як добра, Маргарыта Мiкалаеўна!.. Сватаўся да мяне, - Наташа пачала тыкаць пальцам у шыю збянтэжанаму япруку, - сватаўся! Ты як мяне называў, га?
– крычала яна на вуха япруку.

– Багiня!

завываў той.
– Не магу я гэтак хутка ляцець! Я паперы важныя магу пагубiць. Наталля Пракопаўна, я пратэстую!

– Пайшоў ты к д'яблу са сваiмi паперамi!
– дзёрзка рагатала i крычала Наташа.

– Ну што вы, Наталля Пракопаўна! Пачуе хто-небудзь!
– слязлiва прасiўся япрук.

Наташа ляцела голая побач з Маргарытай i расказвала пра тое, што адбылося ў асабняку пасля таго, як Маргарыта Мiкалаеўна вылецела праз акно.

Наташа прызналася, што не дакранулася нават да тых рэчаў, якiя ёй падарылi, яна скiнула з сябе ўсё адзенне i кiнулася да крэму i адразу iм намазалася. I з ёй адбылося тое самае, што i з яе гаспадыняю. У той час як Наташа цешылася перад люстрам сваёй чароўнай прыгажосцю, дзверы адчынiлiся, i перад ёй з'явiўся Мiкалай Iванавiч. Ён быў усхваляваны, у руках трымаў сарочку Маргарыты Мiкалаеўны, свой капялюш i партфель. Мiкалай Iванавiч аж абамлеў, як угледзеў Наташу. Як толькi крыху ачомаўся, увесь чырвоны, як рак, ён заявiў, што палiчыў сваiм абавязкам падняць кашульку i прынесцi яе...

– Што ты гаварыў, нягоднiк?
– вiшчала i рагатала Наташа.
– Што гаварыў, на што падбухторваў? Якiя грошы прапаноўваў! Гаварыў, што Клаўдзiя Пятроўна нi пра што не даведаецца. Ну, што скажаш, хлушу?
– крычала Наташа япруку, i той толькi збянтэжана адварочваў рыла.

Раздурэўшыся ў спальнi, Наташа мазанула крэмам Мiкалая Iванавiча i сама аж аслупянела ад здзiўлення. Твар салiднага жыльца з нiжняга паверха звяло ў свiнячы пятачок, а рукi i ногi ператварылiся ў капыткi. Мiкалай Iванавiч зiрнуў на сябе ў люстэрка, дзiка i адчайна завiшчаў, але было па часе. Праз некалькi секунд ён быў асядланы i ляцеў некуды к д'яблу з Масквы i плакаў ад гора.

– Патрабую вярнуць мне маё нармальнае аблiчча!
– раптам не то адчайна, не то з мальбою ў голасе зарохкаў япрук.
– Я не збiраюся ляцець на невядомае зборышча. Маргарыта Мiкалаеўна, вы абавязаны паставiць на месца сваю прыслугу!

– Ах, дык я табе цяпер прыслуга? Хатняя работнiца?
– выкрыквала Наташа i шчыпала япрука за вуха.
– А была багiня? Ты мяне гэтак называў?

– Венера!
– плаксiва адказваў япрук, якраз пралятаючы над ручаём, якi шумеў мiж камення, i капыцiкам з шолахам чапляўся за кусты арэшнiку.

– Венера! Венера!
– пераможна закрычала Наташа i адну руку выставiла ўбок, а другую працягнула да поўнi.
– Маргарыта! Каралева! Папрасiце, каб i мяне пакiнулi ведзьмаю! Дзеля вас усё зробяць, вам улада дадзена!

I Маргарыта адазвалася:

– Добра, я дапамагу.

– Дзякуй!
– крыкнула Наташа i раптам закрычала моцна, пранiзлiва i журботна: - Гэй! Гэй! Хутчэй! Хутчэй! Ану, давай хутчэй!
– Яна сцiснула каленямi схудалыя ад шалёнага бегу япруковыя бакi, i той гэтак iрвануўся, што зноў распароў паветра, i праз нейкае iмгненне Наташа была ўжо вiдаць наперадзе толькi чорнаю кропачкаю, а потым i зусiм знiкла, i шум яе палёту растаў таксама.

Маргарыта ляцела па-ранейшаму паволi ў пустэльнай i незнаёмай мясцовасцi, над узгоркамi, усеянымi рэдкiмi валунамi, якiя ляжалi мiж адзiнокiх агромнiстых сосен. Маргарыта ляцела i думала пра тое, што яна, вiдаць, дзесьцi вельмi далёка ад Масквы. Швабра ляцела не над верхавiнамi сосен, а ўжо мiж ствалоў, з аднаго боку пасрэбраных поўняй. Лёгкi цень слiзгаў па зямлi наперадзе - поўня свяцiла ў спiну Маргарыце.

Маргарыта адчувала, што вада блiзка, i здагадвалася, што i мэта блiзка. Сосны расступiлiся, i Маргарыта паволi пад'ехала ў паветры да мелавага абрыву. За гэтым абрывам унiзе, у цянi, плыла рака. Туман вiсеў i чапляўся за кусты ўнiзе вертыкальнага абрыву, а супрацьлеглы бераг быў роўны, нiзiнны. На iм, над адзiнокаю купкаю раскiдзiстых дрэў трымцеў агеньчык вогнiшча i былi вiдаць нейкiя мiтуслiвыя постацi. Маргарыце здалося, што адтуль пачулася нейкая вясёленькая музыка. Далей, наколькi можна было бачыць, на срэбнай раўнiне не вiднелася нiякiх прыкмет нi жытла, нi людзей.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Графиня Де Шарни

Дюма-отец Александр
Приключения:
исторические приключения
7.00
рейтинг книги
Графиня Де Шарни

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2