Чтение онлайн

на главную

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Ага, гавораць, што i дасюль крытык Латунскi палатнее з твару, калi ўспамiнае гэты страшны дзень, i да гэтага часу як святое вымаўляе Берлiёзава iмя. Нiкому невядома, якою б страшнаю i мярзотнаю крымiнальшчынаю быў бы пазначаны гэты вечар, - Маргарыта вярнулася з кухнi з вялiкiм малатком.

Голая i нябачная лятуха стрымлiвала i супакойвала сябе, рукi ў яе калацiлiся ад нецярпення. Маргарыта старанна прыцэлiлася i ўдарыла па клавiшах раяля, i па ўсёй кватэры пранеслася першае жаласнае завыванне. Ашалела выў нi ў чым не павiнны бекераўскi кабiнетны iнструмент. Клавiшы ў iм правалiлiся, касцяныя накладкi ляцелi ва ўсе бакi. Iнструмент гудзеў, выў, хрыпеў, звiнеў.

Пад ударам малатка лопнула верхняя палiраваная дэка, быццам стрэлiлi з рэвальвера. Маргарыта жыўцом вырывала струны, задыхалася ад гэтае работы. Нарэшце стомлена бухнулася ў крэсла, каб аддыхацца.

У ванным пакоi страшна гудзела вада i на кухнi таксама. "Здаецца, ужо пацякло на падлогу..." - падумала Маргарыта i дадала ўголас:

– Аднак няма чаго расседжвацца.

З кухнi ў калiдор ужо цёк струмень. Маргарыта шлёпала босымi нагамi па вадзе, насiла ваду з кухнi i вёдрамi вылiвала ў кабiнеце ў шуфляды пiсьмовага стала крытыка. Потым разламала малатком дзверы шафы ў гэтым самым кабiнеце i кiнулася ў спальню. Пабiла шафу з люстрам, дастала з яе гарнiтур крытыка i ўтапiла яго ў ванне. Поўную чарнiлiцу з чарнiлам з кабiнета вылiла ў пышна засланы двухспальны ложак у спальнi. Рэзрух, якi яна тварыла, прыносiў вялiзнае задавальненне, але ўвесь час здавалася, што ўсяго гэтага мала, што гэта мiзер. Таму яна пачала рабiць абы-што. Бiла вазоны з фiкусамi ў тым пакоi, дзе стаяў раяль. Не скончыўшы гэтую работу, вярталася ў спальню i кухонным нажом паласавала прасцiны, бiла зашклёныя фотаздымкi. Стомленасцi не адчувала, i толькi пот з яе цёк раўчукамi.

У гэты час у кватэры No 82, пад кватэрай Латунскага, хатняя работнiца драматурга Кванта пiла гарбату на кухнi i не разумела, чаго зверху чуецца гэтакi грукат, бегатня i звон. Паглядзела ўгору i ўбачыла, што столь увачавiдкi з белай ператвараецца ў нейкую мярцвяцка-сiнюю. Пляма расла хутка, i раптам на ёй накiпелi кроплi. Хвiлiны дзве сядзела работнiца i дзiву давалася, пакуль са столi не палiў сапраўдны дождж i не зацупаў па паддозе. Тады яна падхапiлася, падставiла пад струменi мiску, але гэта нiчуць не дапамагло, бо дождж пабольшаў i пачаў залiваць i газавую плiту, i стол з посудам. Тады работнiца ўскрыкнула, выбегла на лесвiцу, i адразу ў кватэры ў Латунскага пачулiся званкi.

– Ну, зазванiлi... Пара выбiрацца, - сказала Маргарыта.

Яна асядлала швабру, прыслухалася да жаночага голасу, якi крычаў у замочную адтулiну.

– Адчынiце, адчынiце! Дуся, адчынi! Гэта ў вас вада цячэ? Нас залiло.

Маргарыта паднялася на метр угору i ўдарыла па люстры, лямпачкi лопнулi, i ва ўсе бакi паляцелi падвескi. Крыкi пад дзвярыма спынiлiся, на лесвiцы пачуўся тупат. Маргарыта выплыла ў акно, апынулася звонку, злёгку ўзмахнула i ўдарыла малатком па шкле. Яно ўсхлiпнула, i па аздобленай мармурам сцяне каскадам пасыпалiся ўнiз асколкi. Маргарыта паехала да наступнага акна. Далёка ўнiзе забегалi па ходнiках людзi, адна з дзвюх машын, якiя стаялi ўнiзе, загудзела i ад'ехала далей.

Маргарыта скончыла бiць вокны Латунскага, паплыла да суседняе кватэры. Удары пачулiся часцей, завулак напоўнiўся звонам i грукатам. З першага пад'езда выбег швейцар, паглядзеў угору, не адразу вырашыў, што яму рабiць, упхнуў у рот свiсток i ашалела засвiстаў. З асаблiвым задавальненнем пад гэты свiст Маргарыта размалацiла апошняе шкло на восьмым паверсе, спусцiлася на сёмы паверх i пачала грамiць шкло i там.

Змучаны доўгiм марным сядзеннем за шклянымi дзвярыма пад'езда, швейцар укладваў у свiст усю сваю душу, пры гэтым бегаў за Маргарытай, быццам акампанiраваў ёй. У паўзах, калi яна пералятала

ад акна да акна, ён набiраўся духу, i пры кожным удары надзiмаў шчокi i залiваўся, свiдраваў начное паветра да самага неба.

Яго намаганнi ў суладдзi з намаганнямi раз'ятранай Маргарыты далi добры вынiк. У доме пачалася панiка. Цэлыя яшчэ вокны расчынялiся, у iх з'яўлялiся галовы людзей i адразу ж хавалiся, адчыненыя вокны, наадварот, зачынялiся. У супрацьлеглых дамах на асветленым фоне ўзнiкалi цёмныя постацi людзей, якiя старалiся зразумець, чаго гэта без дай прычыны лопаецца шкло ў новым будынку Драмлiта.

З завулка людзi беглi да дома Драмлiта, i ў iм самiм па лесвiцах людзi тупацелi i бегалi невядома чаго. Хатняя работнiца Кванта крычала, што iх залiло, да яе хутка далучылася i хатняя работнiца Хустава з кватэры No 80, якая была пад кватэрай Кванта. У Хуставых хлынула са столi на кухнi i ў прыбiральнi. Нарэшце ў Квантаў на кухнi адвалiўся вялiкi кавалак тынкоўкi, пабiў увесь непамыты посуд, пасля чаго хлынуў ужо сапраўдны лiвень: з клетак абвiслае мокрае дранкi плюхнула, як з вядра. Тады на лесвiцы на першым паверсе пачулiся крыкi. Маргарыта, калi пралятала паўз апошняе акно чацвёртага паверха, зазiрнула ў яго i ўбачыла там чалавека, якi з перапалоху ўспёр на твар процiвагаз. Маргарыта ўдарыла малатком па яго шкле, спалохала чалавека, i ён знiк з пакоя.

Неспадзявана дзiкi пагром спынiўся. Маргарыта слiзганула на трэцi паверх, зазiрнула ў акно, завешанае лёгенька цёмнаю фiранкаю. У пакойчыку гарэла слабенькая лямпачка пад абажурам. У маленькiм ложачку з сетачкамi з бакоў сядзеў хлопчык гадкоў чатырох i спалохана прыслухоўваўся. Дарослых не было ў пакоi. Мабыць, усе выбеглi з кватэры.

– Вокны б'юць, - сказаў хлопчык i паклiкаў: - Мама! Нiхто не адгукнуўся, i тады ён сказаў: - Мама, я баюся.

Маргарыта адхiлiла фiранку i ўляцела ў акно.

– Я баюся, - паўтарыў хлопчык i задрыжаў.

– Не бойся, не бойся, маленькi, - сказала Маргарыта, прыцiшыўшы свой асiплы ад ветру злачынны голас, - гэта дзецi вокны бiлi.

– З рагатак?
– спытаўся хлопчык.

– З рагатак, з рагатак, - пацвердзiла Маргарыта, - а ты спi!

– Гэта Сiтнiк, - сказаў хлопчык, - у яго ёсць рагатка.

– Ну, вядома, ён!

Хлопчык хiтра зiрнуў некуды ўбок i спытаўся:

А ты дзе, цёця?

– А мяне няма, - адказала Маргарыта, - я табе саснiлася.

– Я гэтак i думаў, - сказаў хлопчык.

– Ты кладзiся, - загадала Маргарыта, - пакладзi руку пад шчочку, а я табе буду снiцца.

– Ну, снiся, снiся, - згадзiўся хлопчык i адразу лёг, паклаў руку пад шчочку.

– Я табе казку раскажу, - загаварыла Маргарыта i паклала гарачую руку на астрыжаную галоўку.
– Жыла на свеце адна цёця. Дзяцей у яе не было, i шчасця таксама не было. I вось яна спачатку доўга плакала, а потым зрабiлася злоснаю...
– Маргарыта замоўкла, прыняла руку - хлопчык спаў.

Маргарыта цiхенька паклала малаток на падаконнiк i вылецела з акна. Вакол дома была неразбярыха. Па асфальтавых ходнiках, усланых бiтым шклом, бегалi i нешта крычалi людзi. Мiж iмi ўжо былi мiлiцыянеры. Раптоўна ўдарыў звон, i з Арбата ў завулак уехала чырвоная пажарная машына з лесвiцай...

Але гэта ўжо было не цiкава Маргарыце. Яна прыцэлiлася, каб не зачапiцца за якi-небудзь дрот, мацней асядлала швабру i iмгненна апынулася вышэй за няшчасны дом. Завулак пад ёй пахiлiўся i правалiўся ўнiз. Замест яго пад нагамi ў Маргарыты ўзнiкла скопiшча дахаў, перарэзанае зiхоткiмi сцяжынкамi. Усё гэта нечакана паехала ўбок, а ланцужкi агнёў размазалiся i злiлiся.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я