Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Маргарыта скочыла з абрыву ўнiз i хутка спусцiлася да вады. Вада вабiла яе пасля паветранае гонкi. Яна адкiнула швабру, разбеглася i кiнулася ўнiз галавой у ваду. Яе лёгкае цела, як страла, увайшло ў ваду, i вадзяны слуп устаў аж да самае поўнi. Вада аказалася цёплая, нiбы ў лазнi, i Маргарыта пасля таго, як вынырнула з бяздоння, уволю наплавалася ў поўнай адзiноце ноччу ў рацэ.

Побач з Маргарытаю нiкога не было, але крыху далей за кустамi чулiся ўсплёскi i пафыркванне, там нехта таксама купаўся.

Маргарыта выбегла на бераг. Цела яе гарэла пасля купання. Стомленасцi нiякай яна не адчувала i

радасна прытанцоўвала на вiльготнай траве. Раптам яна перастала танцаваць i насцярожылася. Фырканне пачало наблiжацца, з-за ракiтавых кустоў вылез нейкi голы таўстун у чорным шаўковым цылiндры, ссунутым на патылiцу. Ступакi яго былi ў iлiстай гразi, i здавалася, што купальшчык у чорных чаравiках. Калi меркаваць па тым, як ён аддыхваўся i iкаў, то быў ён на добрым падпiтку, што, дарэчы, пацвярджалася i тым, што раптам запахла каньяком.

Таўстун убачыў Маргарыту, пачаў прыглядацца, а потым радасна закрычаў:

– Што такое? Каго я бачу? Кладзiна, ды гэта ж ты, вясёлая ўдава! I ты тут?
– ён палез вiтацца.

Маргарыта адступiлася i з гонарам адказала:

– Пайшоў ты к д'яблу. Якая я табе Кладзiна? Ты глядзi, з кiм гаворыш, падумала крыху i дадала да свае прамовы доўгую лаянку, якую не друкуюць. Усё гэта ацверазiла легкадумнага таўстуна.

– Вой!
– цiха ўсклiкнуў ён i здрыгануўся.
– Даруйце велiкадушна, светлая каралева Марго! Я памылiўся. А вiнаваты каньяк, гары ён гарам!
– таўстун стаў на адно калена, цылiндр аднёс убок, пакланiўся i залапатаў на мяшанцы расейскае i французскае нейкае глупства пра крывавае вяселле свайго сябра Гесара ў Парыжы, i пра каньяк, i што ён перажывае з-за прыкрае памылкi.

– Ты б штаны надзеў, сучы сын, - сказала мякчэй Маргарыта.

Таўстун радасна ўхмыльнуўся, калi ўбачыў, што Маргарыта не злуецца, паведамiў, што застаўся зараз без штаноў таму, што з-за няўважлiвасцi пакiнуў iх на Енiсеi, дзе купаўся перад гэтым, i што ён зараз злётае, добра, што туды рукой падаць, i яшчэ рады добрым адносiнам да сябе. Ён пачаў адступаць задам, пакуль не паслiзнуўся i не ўпаў у ваду. Але i пасля гэтага на твары з невялiкiмi бакенбардамi засталася ўсмешка захаплення i адданасцi.

Маргарыта пранiзлiва свiснула, асядлала падляцелую швабру i пакiравала на супрацьлеглы бераг. Цень ад мелавае гары сюды не даставаў, i ўвесь бераг залiвала поўня.

Як толькi Маргарыта дакранулася да вiльготнае травы, музыка пад вербамi зайграла мацней i весялей, узляцеў сноп iскраў над вогнiшчам. Пад галiнамi вербаў, аздобленых пяшчотнымi, пушыстымi "коцiкамi", якiя былi вiдаць пры поўнi, сядзелi ў два рады таўстамордыя жабы, раздзiмалiся, быццам гумавыя, i iгралi на драўляных дудачках вясёлы марш. Гнiлушкi-светлячкi вiселi на вербавых галiнках перад музыкантамi, асвятлялi ноты, на жабiных мордах гулялi водсветы ад вогнiшча.

Марш выконваўся ў гонар Маргарыты. Сустракалi яе як мага ўрачыста. Празрыстыя русалкi спынiлi свой карагод каля ракi i замахалi Маргарыце водарасцямi, i над пустэльным зеленаватым берагам прастагнала iхняе далёка чутнае прывiтанне. Голыя ведзьмы выскачылi з-за вербаў, пастроiлiся ў шарэнгу i пачалi прысядаць i кланяцца прыдворнымi паклонамi. Нехта казланогi падляцеў i прыпаў да рукi, раскiнуў на траве шоўк i пацiкавiўся, цi добра купалася каралеве,

прапанаваў прылегчы i адпачыць.

Маргарыта гэтак i зрабiла. Казланогi падаў ёй бакал шампанскага, яна выпiла яго, i сэрца яе адразу сагрэлася. Пацiкавiлася, дзе Наташа, i ёй адказалi, што Наташа ўжо пакупалася i паляцела на сваiм япруку наперад, у Маскву, каб папярэдзiць пра тое, што Маргарыта хутка прыляцiць, i дапамагчы прыгатаваць ёй убранне.

За кароткае Маргарыцiна гасцяванне пад вербамi адбыўся адзiн эпiзод. У паветры пачуўся свiст, i чорнае цела, якое вiдавочна прамазала, рухнула ў ваду. Праз некалькi секунд перад Маргарытай паўстаў той самы таўстун-бакенбардыст, што гэтак няўдачна знаёмiўся на рачным беразе. Ён успеў, вiдаць, скружыць на Енiсей, бо быў у фраку, але мокры з галавы да ног. Каньяк падвёў яго другi раз: пры высадцы ён трапiў у ваду. Але ўсмешку сваю збярог нават у гэтых сумных абставiнах i быў Маргарытаю, якая шчыра смяялася, дапушчаны да рукi.

Потым усе пачалi збiрацца. Русалкi датанцавалi свой танец пры месячным святле i расталi ў iм. Казланогi далiкатна пацiкавiўся ў Маргарыты, на чым яна прыляцела. Калi даведаўся, што верхам на швабры, сказаў:

– Чаму? Гэта нязручна, - iмгненна змайстраваў з дзвюх галiнак нейкi падазроны тэлефон i запатрабаваў у некага тэрмiнова прыслаць машыну, што было i зроблена ў тую ж самую хвiлiну. На бераг абрынулася буланая адкрытая машына, толькi на шафёрскiм месцы сядзеў не звычайны шафёр, а чорны даўгадзюбы грак у цыратавай фуражцы i ў пальчатках з раструбамi.

Бераг пусцеў. У месячным святле расталi адляцеўшыя ведзьмы. Вогнiшча дагарала, i вуголле зацягвала шэрым попелам.

Бакенбардыст i казланогi падсадзiлi Маргарыту, i яна села на шырокае задняе сядзенне. Машына завыла, скокнула i паднялася амаль да самае поўнi, востраў знiк, знiкла рака, Маргарыта панеслася ў Маскву.

Раздзел 22

ПРЫ СВЕЧКАХ

Роўнае гудзенне машыны, якая ляцела высока над зямлёй, закалыхвала Маргарыту, а месячнае святло прыемна сагравала яе. Яна заплюшчыла вочы, падставiла твар ветру i думала з сумам пра пакiнуты ёй невядомы бераг ракi, якую, яна адчувала, болей не пабачыць. Пасля ўсiх чараў i цудаў, якiя з ёю адбылiся за вечар, яна ўжо здагадвалася, да каго яе вязуць у госцi, але гэта не палохала яе. Надзея на тое, што там ёй удасца дабiцца вяртання свайго шчасця, зрабiла яе бясстрашнай. Дарэчы, доўга марыць у машыне пра гэта шчасце ёй не давялося. Цi грак добра ведаў сваю справу, цi машына была добрая, толькi хутка Маргарыта, калi расплюшчыла вочы, убачыла перад сабой не лясную цемру, а мiгатлiвае возера маскоўскiх агнёў. Чорная птушка-шафёр на ляту адвiнцiў правае пярэдняе кола i пасадзiў машыну на нейкiх зусiм бязлюдных могiлках у раёне Дарагамiлава.

Грак высадзiў Маргарыту, якая нiчога не пыталася, з яе швабрай каля аднаго надмагiлля, завёў машыну i накiраваў яе проста ў яр за магiлкамi. Туды яна з грукатам абрынулася i там загiнула. Грак пачцiва казырнуў, сеў верхам на кола i паляцеў.

Адразу з-за аднаго помнiка ўзнiк чорны плашч. Iкол блiснуў пры поўнi, i Маргарыта пазнала Азазелу. Той паказаў ёй сесцi на швабру, сам ускочыў на доўгую рапiру, абое ўзвiлiся ўгору нiкiм не заўважаныя i праз некалькi секунд высадзiлiся ля дома No 302-бiс на Садовай вулiцы.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я